Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
На працягу дзевяці дзён абмяркоўваліся пытанні збору аб'яднаных рацей, пытанні ўзбраення, будаўніцтва маста праз Віслу. Выступленне прымеркавалі на 1410 год. Аб’яднаныя сілы складаліся з 91 харугвы (палка), з іх 51 (па іншых звестках 60] польскіх, 40 літоўскіх. У складзе войск Вялікага Княства
Літоўскага ўваходзілі Аршанская, Берасцейская, Ваўкавыская, Віцебская, Драгічынская, Лідская, Ноўгародская, Пінская, Полацкая, Мсціслаўская, Смаленская харугвы, a таксама валашскія, чэшска-мараўскія і венгерскія атрады. У сустрэчы ўдзельнічаў хан Джэлаладдзін, сын Тахтамыша. Ён абяцаў прывесці на поле бітвы залатаардынскую конніцу.
Згадваемая ў беларускіх летапісах Дубровенская, y нямецкай гістарычнай літаратуры Таненбергская бітва паміж аб'яднанымі арміямі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, з аднаго боку, і войскам Тэўтонскага ордэна з другога, адбылася 15 ліпеня 1410 года каля вёсак Грунвальд Таненберг Людвігсдорф на гарыстай мясцовасці плошчай каля 4 кіламетраў, акаймаванай лесам і хмызняком балоцістай поймы ракі Марша. Цяпер гэта Ольштынскае ваяводства Польшчы. Войска Вялікага Княства Літоўскага сабралася каля вытоку ракі Нарва і маршам
накіравалася ўздоўж Заходняга Буга да горада Чэрвінска. 30 чэрвеня 1410 года войска злілося з польскімі ваярамі, як гэта прадугледжвалася намечаным планам. Магутным патокам аб’яднаная армія рушыла ў напрамку Марыенбурга (сёння горад Алуксне ў Латвіі), сталіцу ордэна. Па наведзенаму пантоннаму мосце раць пераправілася на правы бераг Віслы, чым увяла крыжакоў y задуманы зман. Тэўтонцы чакалі іх на левым беразе, дзе і сканцэнтравалі свае галоўныя сілы. Як апісвае Станіслаў Цярохін, крыжакам не ўдалося навязаць бой y раёне брода каля Курэнтніка на рацэ Дрвенцы, дзе вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген загадаў зрабіць умацаваныя востраколам лоўчыя ямы і засекі. Тут жа была замаскіравана артылерыя.
Але аб’яднаныя сілы славян дзейнічалі па сваіх планах.
10	ліпеня саюзныя войскі адышлі назад і, апісаўшы значную дугу, скіраваліся на Марыенбург y абыход вытокаў ракі Дрвенцы паміж Аструдцкімі азёрамі і Пінскай пушчай. Выгадную, аднак, пазіцыю ўжо занялі тэўтонцы.
14	ліпеня яны перакрылі саюзным сілам дарогу і распачалі бітву ў чыстым полі. Менавіта на гэта разлічвалі Ягайла і Вітаўт.
15	ліпеня войска Вялікага Княства Літоўскага падышло да возера Лубень і павярнула ўправа, уздоўж парослай лесам балоцістай поймы ракі Марша. Польскае войска павярнула ўлева і заняло аналагічную пазіцыю. Такім чынам утварылася правае і левае крыло аб’яднаных сіл.
Крыжакі размясцілі свае сілы ў дзве лініі на фронце 2,5 кіламетраў на ўзвышшы, каб прымусіць войска праціўніка атакаваць уверх па схілах пагоркаў. Правым крылом (20 харугваў) камандаваў вялікі комтур Куно фон Ліхтэнштэйн, левым крылом (15 харугваў) вялікі маршал Фрыдрых фон Валенрод.
На чале ініпаземных рыцараў з Германіі, Англіі, Францыі,
Швейцарыі і іншых краін стаялі Крыштоф фон Герсдорф, Фрыдрых фон Бланкенштэйн, Ганс фон Вальдоў, Ота фон Носціц. 16 харугваў Ульрых фон Юнгінген пакінуў y рэзерве. У авангардзе войска тэўтонцаў знаходзіліся арбалетчыкі, бамбардзіры, a перад імі былі выкапаны і замаскіраваны воўчыя ямы. Па недакладных звестках колькасць крыжакоў складала звыш 30 тысяч чалавек, не лічачы абознай і іншай абслугі. Лічыцца, што ордэн прывёў на поле бою 51 харугву, y тым ліку 21 тысячу коннікаў 6 тысяч пяхоты і 5 тысяч чэлядзі. Аднак даследчыкі сцвярджаюць, што з абодвух бакоў войск было больш, бо ёсць падлікі іншыя y ходзе бою тэўтонцы страцілі забітымі 40 тысяч і 15 тысяч палонена. Пэўная колькасць здолела ўцячы. Дадзеных пра страты гюльскіх войск не захавалася, y войску Вялікага Княства Літоўскага загінула 20 тысяч чалавек. Агульныя страты саюзнікаў дасягалі 60 тысяч чалавек.
Камандаванне агульнымі войскамі было ўскладзена на Ягайлу. Фактычна войскі ўзначальваў і кіраваў боем Вітаўт. Вялікі князь Маскоўскі Васіль I (1371-1425), сын Дзмітрыя Данскога, y паходзе не ўдзельнічаў.
Нягледзячы на шлюб з Соф’яй, любімай дачкой Вітаўта, ён меў свае палітычныя памкненні, пра якія тут гаварыць не будзем, бо дакладных матэрыялаў пра іх памкненні мы не маем, a дадумваць гістарызм і навуковая годнасць не дазваляюць.
Тры гадзіны войскі абодвух бакоў не пачыналі бітвы: крыжакі не хацелі губляць сваёй выгаднай пазіцыі на мясцовасці, карцела заманіць конніцу Вітаўта на прыхаваныя яміны. Яны быццам бы нават баючыся, крыху адсунуліся ад краю абароны ў бок тылу, але Вітаўт не паддаўся на правакацыйныя манеўры. Галоўнакамандуючым быў Ягайла, ад яго павінна была паступіць каманда. A той марудзіў, як піша ў «Жнвопнсной Росснн» A. К. Кіркор, «маліўся на ўзвышэнні, акружаны стражай і плакаў».
Між тым тэўтонцы пусцілі ў ход артылерыю. Чакаць далей было
нельга і Вітаўт рушыў войскі ў бой. Неразведаныя схованкі крыжакоў іх страшныя прыхаваныя воўчыя яміны проста праглынулі першыя рады воінаў, якіх кінуў y бой Вітаўт. Як піша
літапісец, «многім людзям ад тых ям шкода вялікая сталася».
Але пераважная частка войск усё ж абмінула пасткі, змяла ахоўныя заслоны варожай артылерыі і дашчэнту высекла абслугу, кананіраў, лучнікаў і пяхоту. Летапісец адзначае, што «з-за неймавернай колькасці войск на адносна невялікім полі бою было так цесна, іпто коні аціраліся бакамі». Уклініцца ў баявыя парадкі закаваных y міланскую браню крыжакоў можна было толькі «скінуўшы з каня ці забіўшы праціўніка». Каб пазбегнуць празмерных страт, татары ўжылі выпрабаваны манеўр уяўных панічных уцёкаў. Яны адначасова адарваліся ад праціўніка і накіраваліся на паўднёвы ўсход ад Таненберга. Пасля адыходу татар крыжакі ўдарылі ў правы фланг беларуска-літоўскага войска, склалася крытычнае становішча, але Вітаўт своечасова накіраваў з рэзерву чатыры харугвы і становішча часова ўраўнаважылася. Узмацнілі націск і крыжакі. Вялікі магістр разлічваў змяць правае крыло праціўніка і ўсімі сіламі наваліцца на польскае войска. Быў момант, гэтая задума была блізкая да ажыццяўлення: высечаныя болып чым напалову харугвы Вялікага Княства Літоўскага пахіснуліся і пачалі адступаць. Ад немінучага іх разгрому выратаваў бліскуча выкананы падманны манеўр ўяўнага панічнага адступлення: частка харугваў правага фланга россыпам памчалася да лесу і, падзяліўшыся на дзве часткі, адкрыла праход да ваеннага лагера Вялікага Княства Літоўскага, ператворанага ў непрыступнае ўмацаванне. У час адступлення некалькі тэўтонскіх харугваў памкнуліся ў пагоню, што парушыла баявыя парадкі непрыяцеля і палепшыла становіпіча левага фланга правага крыла саюзных войск.
У балоцістым лесе непаваротлівыя, закаваныя ў латы крыжакі сталі лёгкай здабычай абознай чэлядзі. Войска Вялікага Княства Літоўскага змагалася з выключнай мужнасцю, асабліва вызначыліся аршанская, смаленская і мсціслаўская харугвы пад камандаваннем князя Сямёна (Лунгвена) Альгердавіча, роднага брата Ягайлы, стрыечнага брата Вітаўта. Яны не пахіснуліся нават тады, калі польскія войскі апынуліся на мяжы разгрому. Першымі адышлі ў тыл чэшска-мараўскія воіны на чале з Я. Сарноўскім, потым пад шалёным націскам крыжакоў пачалі адступаць польскія рыцары. Крыжакі прарваліся да сцяганосца і падрубілі вялікі каралеўскі сцяг. Своечасова ўведзеныя Вітаўтам з рэзерву тры харугвы ўраўнаважылі сілы праціўнікаў, a калі палякі, паводле польскага гісторыка Длугаша, «адкінуўшы апанаваўшыя іх сумненні», вярнуліся на поле бітвы, настаў пералом на карысць саюзнікаў. Крыжакам не дапамаглі і 16 харугваў, уведзеных з рэзерву ў крытычны момант бітвы, саюзнікі раз’ядналі ворагаў на невялікія групы, заціскалі ў шчыльныя колцы і знішчалі.
Вечарам 15 ліпеня 1410 года бітва завяршылася поўным разгромам крыжакоў. Загінула ўсё кіраўніцтва ордэна вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген, вялікі комтур, вялікі маршал, большасць войтаў і фогтаў. Пераможцы захапілі тысячу вазоў са скарбамі, кроў залівала ўсю мясцовасць.
Пераможцы і нават нядаўнія ворагі віншавалі Вітаўта, адзначаючы, што пашана перамогі належыць яму.
У процілегласць яму Ягайла, не маючы здольнасці ні палкаводца, ні палітыка, абмежаваўся тым, што падараваў Вітаўту два замкі, большасць незаслужана аддаў палякам.
Бітва скончылася, Вітаўт ірваўся ісці ў Марыенбург, сталіцу пераможанага ордэна, дзе ўжо чакалі гасцей, каб уручыць ключы ад горада. Але Ягайла не спяшаўся, цэлых тры дні стаяў на месцы і служыў паніхіды. 3 улікам гэтага Марыенбург сабраў апошнія сілы
і замест таго, каб аддаць ключы, арганізаваў абарону. Да таго ж на дапамогу яму з'явіўся лівонскі магістр Герман. Безумоўна, гэта быў крык адчаю. I таму Герман палічыў лепшым уступіць y перагаворы з Вітаўтам. Абяцаў вечны мір, адмаўляўся ад прэтэнзій на Жмудзь, Жамойцію, ці сучасную Літву, яе заходнюю частку.
Летапісец адзначае, што ў крыжакоў захапілі ўсё: сцяг, іпто паражэнне было «апошнім днём славы і велічы ордэна», «гэты бліскучы калос, варварскай мужнасцю, бязвер’ем і бессаромнасцю ўзведзены на руінах прыгнечаных народаў, абагачаны нарабаваным золатам, упрыгожаны княскімі гербамі, быў нізвергнуты быццам ударам маланкі і ніколі ўжо не паўстаў з свайго ўніжэння».
Вітаўт знаходзіўся на вяршыні славы, тэўтонцы былі абясіпкоджаны.
Перамога ў Грунвальдскай бітве абумовіла новую расстаноўку сіл y Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Але ў гэты час умацаваліся пазіцыі германскага імператара Зыгмунта Ліоксембургскага, склалася рэальная пагроза нападу. Нягледзячы на разгром Тэўтонскага ордэна, захоўвалася небяспека новага нападу яго на нядаўніх пераможцаў. Таму 1 лютага 1411 года ў Торуні адбылося падпісанне мірнага дагавору паміж Нямецкім ордэнам, з аднаго боку, і Полыпчай і Вялікім Княствам Літоўскім з другога. Ордэн адмаўляўся ад яцвяжскіх зямель на карысць Вялікага Княства Літоўскага, але толькі на перыяд жыцця Ягайлы і Вітаўта. Польшча атрымала Гданьскае Памор'е, Холмскую, Добжынскую землі, a таксама ордэн абавязваўся выплаціць каралеўству сто тысяч коп чэівскіх гроіпаў. Дамоўленасць была палавінчатай і гаварыла пра неабходнасць быць гатовымі да новай вайны. Безумоўна, новая пагроза дыктавала болып моцнае яднанне Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. У гэтых абставінах 2 кастрычніка 1413 года ў замку Гарадле на рацэ