Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Еўнут, Яўнут, Яўнуцій, y праваслаўі Іван, паходзіў ад Гедзіміна і палачанкі Евы (Еўны). Па бацькаваму завяшчанню атрымаў ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Вялікакняжаства Еўнута падтрымліваў пінскі князь Нарымонт, якому перадаў спадчыну (Кернаў і Слонім) памершага бяздзетным старэйшага брата Монвіда.
Заўсёдную спагаду і паразуменне ў адрозненне ад пагардлівых братоў Еўнут меў ад жонкі, вялікай княгіні Евы. Аднак y 1345 годзе Ева памерла, і браты Альгерд і Кейстут 142
наладзілі змову супраць Еўнута. Меркавалася злучанымі сіламі захапіць Вільню і арыштаваць Еўнута, але ў дзеяннях змоўшчыкаў нешта не заладзілася і вялікі князь, як піша Анатоль Грыцкевіч, уцёк з замку ў бліжэйшыя да Вільні ўзгоркі (Турава гара), адмарозіў ногі і ў такім стане трапіў y палон да братоў
Кейстут, які з войскам першым паспеў y Вільню, абвясціў вялікім князем Альгерда. Тым часам, пакуль браты дзялілі ўладу, Еўнут уцёк з-пад варты, праз Смаленск прыбыў y Маскву да свайго швагра, вялікага князя Сямёна Іванавіча Гордага.
Тут ён прыняўу 1346 годзе праваслаўе, стаў першым вялікім князем-уцекачом з Літвы, які шукаў прыстанішча ў Маскве, з’явіўся родапачынальнікам князёў Заслаўскіх. У 1346 годзе Еўнут паразумеўся з братамі, атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства з Менскам y яго складзе. У далейшым ні сам Еўнут, ні яго сыны вялікакняжацкай ўлады не аспрэчвалі, і лёс іх далейшы невядомы.
Было і наадварот: з Масквы беглі ў Літву князі Шамякіны, Вярэйскія, Бароўскія, Галавіны, Курбскія...
Польшча адразу ўтаропіла свой пагляд на Валынь, ордэны таксама зашавяліліся. Заняўшы прастол, Альгерд паабяцаў Кейстуту ўпоравень дзяліць уладу і ўсё, што яны абодва «іірйдобудут, город лй, волость лй й быть с нйм до жйвотэ в велйкой мйлостй й любвй». Абшары браты падзялілі на дзве часткі: усходняя дасталася Альгерду, заходняя Кейстуту. Але гэты падзел не перашкаджаў братам згодна ўладарыць, змагацца з Польшчай і крыжакамі. Яны валодалі рэдкімі якасцямі добразычлівасці, цвярозым ладам жыцця, налітычнай празорлівасцю. Альгерд і Кестут імкнуліся да адзінаўладдзя, абмяжоўвалі ўладу ўдзельных княстваў. Было зацверджана, што насля смерці ўдзельнага князя ягоныя землі нераходзілі не да нашчадкаў, a да вялікага князя. Так да Альгерда перайшло Віцебскае княства, паколькі ён быў жанаты на Віцебскай князёўне
Марыі Яраслаўне, a таксама Мінскае, Тураўскае і іншыя княствы. Вялікае Княства Літоўскае паіпырала сваю тэрыторыю, дзякуючы далучэнню да яго Кіеўскай, Чарнігаўскай, Валынскай і іншых зямель. I абумоўлена гэта было тым, што князі і насельніцтва шукалі ратунку ад татарскай няволі. У Вялікім Княстве Літоўскім яны знаходзілі блізкіх па веры, мове, традыцыях людзей, якія ва ўсім ішлі ўцекачам ад бяды насустрач.
Альгерд вітаў далучэнні, бачачы, што гэтыя праявы ўмацоўваюць княства. Ён і сам рупліва ставіўся да тэрытарыяльных набыткаў. У сярэдзіне XIV стагоддзя да княства былі далучаны Беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Кіеўская, Мазырская, Брагінская воласці, падначалена Смаленшчына, Чарнігава-Северская, Падольская, Валынская і Жамойцкая землі. Рашучую пазіцыю Альгерд займаў y адносінах да Тэўтонскага ордэна. Магутнасць, зласлівасць, каварства ордэна яго не палохалі. У перыяд 1375-1382 гады аб'яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага здзейснілі ў адказ на варожыя напады ордэна 30 паходаў, 10 паходаў y Лівонію. Крыжакі, лівонцы не аднойчы прыходзілі рабаваць беларускія землі, даходзілі да Полацка, Новагародка, Ліды, Гародні, Крэва, Бярэсця, Браслава, Ваўкавыска, Дзісны. Палілі, руйнавалі іх. Пакончыць з ворагамі з захаду не ставала сіл. Здзейсніць гэта было магчыма толькі ў саюзе з усімі рускімі княствамі, якія Альгерд марыў аб’яднаць. Перамовы пра саюз не ўспрымаліся, бо рускія князі адчувалі сябе самаўладнымі, незалежнымі, уладарамі самі па сабе.
У 1364-1366 гады Маскву, Пскоў, Бездзеш, Каломну, Ніжні Ноўгарад, Растоў, Цвер, Таржок, Смаленск напаткала страшэнная язва, якая бы касою касіла людзей. Ад яе загінулі князь Канстанцін Васільевіч, яго жонка, удавеўшая княгіня Аляксандра Міхайлаўна з сынамі Усевалодам Холмскім, Андрэем, Уладзімірам... У Смаленску язва пабывала тры разы. У 1387 годзе ад
насельніцтва горада засталося толькі пяць чалавек.
Маскву да гэтай бяды напаткаў страшэнны пажар. У летапісах ён названы вялікім пажарам Усесвяцкім. Крэмль, Пасад, Загараддзе і Зарэчча былі знішчаны дашчэнту. Ледзь страшная навала адступіла, Русь пачала аднаўляцца. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый Іванавіч залажыў вясною 1367 года замест згарэлага драўлянага каменны Крэмль, імкнучыся навесці парадак унутры дзяржавы, бо нават язва не спыніла міжусобіц. Асабліва напружаныя абставіны склаліся ў княстве Цвярскім, дзе князь Міхаіл Аляксандравіч спрачаўся за ўладу з братам сваім Васіліем. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый Івановіч трымаў бок Васіля. Непагаджаючыся з ім, князь Міхаіл Аляксандравіч Цвярскі ад'ехаў y Літву да Альгерда, жанатага на яго сятры Марыі Аляксандраўны. У адказ на такога кшталту здраду Дзмітрый Іванавіч спустошыў Цвярскую зямлю. Спрабаваў падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад Вялікі. Сілаю ўзяць не ўдалося. Большага дасягнуў мірам, прапанаваўшы пскавічам прыняць на пасад свайго сына Андрэя. Да гэтай прапановы гордыя пскавічы аказалі Андрэю сваю пашану. Імкнучыся ўмацаваць незалежнасць княства ад памкненняў Маскоўскай дзяржавы,князь Андрэй падтрымліваў вялікіх князёў Цвярской зямлі, марыў пра яе далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага. У адносінах да Масквы ён быў супярэчлівы, адчуваў нешта блізкае, роднаснае, але каб было гэта ўсё падуладна яму аднаму. Маскоўскія ж князі, мусіць, жадалі таго ж самага. Адсюль дробязныя крыўды, памкненні нешта даказаць, ваенныя ўварванні ў 1368, 1370, 1372 гадах. Кулікоўская бітва, пэўна, нечаму навучыла ўсё ж, нягледзячы на асобныя
палітычныя памылкі, вайсковыя пралікі, Альгерд далучыў амаль усе беларускія і іншыя землі да княства, y выніку чаго ягоная тэрыторыя павялічылася ўдвая.
Князь цвярскі, сабраўшы літоўскае войска, вырашыў
адпомсціць за гэта спусташэнне. Альгерд выкарыстаў помслівасць
Міхаіла дзеля свіх мэтаў. У гэты перыяд Альгерд здабыў славу героя крывёю безлічы людзей і попелам гарадоў, як піша М. М. Карамзін. Яго войскі нападалі і на землі знясіленай Русі. Занялі Ржэў, іншыя гарады. Разам з братам Кейстутам і ягоным сынам Вітаўтам, сабраўіпы вялікае войска і прымусіўшы, a можа, і добраахвотна, далучыцца да іх палкі князя Смаленскага, Альгерд пайшоў на Маскву. Ніхто з князёў не ведаў, куды іх вядзе Альгерд, бо той заўсёды дзейнічаў патаемна, перамагаў больш хітрасцю, адзначае М. М. Карамзін, чым сілаю. З’яўленне літоўскага войска амаль каля самай Масквы было нечаканым для Дзмітрыя Іванавіча, ён пачаў спешна збіраць раць. Між тым Альгерд, як сцвярджае М. М. Карамзін, «як леў, лютаваў y расійскіх
уладараннях: не саступаючы манголам y жорсткасці, хапаў бяззбройных y палон, паліў гарады, забіў князя Старадубскага, Сімяена Дзмітрыевіча Крапіву, a ў Абаленску князя Канстанціна Юр’евіча, паходжаннем ад св. Міхаіла Чарнігаўскага, паблізу Трасценскага возера ўдарыў усімі сіламі па ваяводу Мініна. Многія наіпы князі, баяры, леглі на месцы, і палкі маскоўскія былі вынішчаны дашчэнту...» Альгерд катаваў палонных, імкнучыся дазнацца, дзе вялікі князь Маскоўскі, якія ў яго сілы. Тры дні стаяў Альгерд пад каменнымі сценамі Крэмля, рабаваў цэрквы, манастыры, не прыступаючы да горада. Каменныя сцены і вежы палохалі яго. Маразы не дазвалялі яму весці доўгатэрміновую аблогу. Задаволены мноствам палонных, Альгерд, гонячы перад сабою стады жывёлы, табуны коней, аднятых y земляробаў і гарадскіх жыхароў пакінуў Русь, пахваляючыся тым, што яна доўга не забудзе зробленых ім спусташэнняў.
Забягаючы наперад і ўзгадваючы лютасць Івана Грознага, названага ў Беларусі Жахлівым, Альгерд заслугоўвае, каб нашчадкі лічылі яго Жудасным. Бо зноў-такі паводле
М. М. Карамзіна: «...вялікае княства Маскоўскае не бачыла такіх жахаў на працягу сарака гадоў, і зведала, што не толькі татары могуць разбураць дзяржавы».
У 1370 годзе Альгерд разам з князямі Смаленскім Святаславам і Кейстутам зноў пайшоў на Маскву. Восем дзён руйнаваў падмаскоўныя землі, але на гэты раз супраць ворагаў падрыхтаваліся. I Альгерд пачаў прасіць міру.
Запэўніваў, што не любіць крываліцця, жадае быць вечным другам Русі і ў залог шчырасці вызваўся аддаць дачку сваю Алену за князя Уладзіміра Андрэевіча. Вялікі князь Дзмітрый Іванавіч ахвотна заключыў з ім перамір’е да ліпеня месяца. Але не толькі страх авалодаў Альгердам. Рана наступіўшая зіма 1370 года не дала земляробам убраць ураджай хлеба. У снежні і студзені было надзіва цёпла. A ў пачатку лютага сяляне зжалі хлеб, што быў засыпаны снегам восенню. Адліга, дрэнныя дарогі, разлівы рэк прымушалі задумацца. Альгерд потым неаднойчы нападаў на Русь, жадаючы авалодаць ёю ўсёй і стаць яе валадаром. Вялікі князь Дзмітрый Іванавіч не пагаджаўся з такімі памкненнямі і сам неаднойчы ставіў Альгерда ў складанае становішча. Адна з такіх падзей, дзе, праўда, вялікі князь Маскоўскі пераацаніў свае сілы ў змаганні супраць Альгерда, апісана ў летапісах. Дзмітрый хацеў адняць y Літвы Віцебск, Кіеў і Полацк. Паслаў Альгерду крэмень, крэсіва, шаблю і загадаў аб'явіць, што рускія маюць намер y светлую нядзелю пахрыстосавацца з ім y сярэдзіне вялікага паста ў Вільні агнём і мячом. Альгерд неадкладна выступіў з войскам y сярэдзіне вялікага паста. Ён вёў разам з сабою паслоў Дзмітрыевых да Мажайска. Там адпусціў іх, даў запалены фіціль і сказаў: «Адвязіце гэта вашаму князю. Яму не трэба мяне шукаць y Вільні. Я буду ў Маскве з чырвоным яйкам раней, чым гэты фіціль згасне. Сапраўдны воін не любіць адкладваць: задумаў і зрабіў...»
Паслы паспяшылі пра ўсё паведаміць Дзмітрыю Іванавічу і
знайшлі яго ў дзень Вялікадня. Ён ішоў да ранішняй малітвы, і сонца асвяціла на Паклоннай гары літоўскае войска. Здзіўлены князь запрасіў міру. Альгерд, безумоўна, згадзіўся, узяўшы з рускіх шмат срэбра. Ён увайшоў з літоўскімі баярамі ў Крэмль, ударыў кап’ём y сцяну на памяць Маскве і ўручыў чырвонае яйка Дзмітрыю
Ці не з гэтае пары склалася ў народзе прымаўка: «Не хвалнсь, ндучн на рать, как бы рать ту не прос...»