Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Але вернемся да Міндоўга. Ягоны бацька прускі кароль Рынгольд y 1230 годзе разграміў на правым беразе Нёмана войскі падуладных Кіеву князёў Давіда Луцкага і Дзмітрыя Друцкага. Перамога спалучылася з народным паўстаннем y Полацку, чым не
прамінуў скарыстацца прускі кароль, далучыўшы полацкую зямлю да свайго каралеўства. У 1242 годзе Рынгольд памёр і каралём стаў Міндоўг.
Праўда, М. I. Ермаловіч лічыць, што асоба Рынгольда міфічная, ні адна са старажытных крыніц нідзе яго не згадвае. Не мог ён і быць бацькам Міндоўга.
B. А. Ластоўскі піша, што Міндоўг пасля смерці Рынгольда ўзяў уладу ў свае рукі ў 1242 годзе. Міфічны Рынгольд, па непацверджаных дадзеных летапісаў, разбіў y 1274(1284] годзе ў Магільнянскай бітве аб’яднаныя сілы татар і рускіх князёў. Мы і сёння не ведаем, ці была гэтая бітва. Але з гэтага можна высветліць, што Рынгольд быў яшчэ жывы і Міндоўг y 1242 годзе не мог узяць уладу ў свае рукі ў Новагародку. Не мог Міндоўг пераняць ад «бацькі» ўладу і пазней, бо ў 1263 годзе загінуў, a Рынгольд «ваяваў» з татарамі і рускімі ў 1284 годзе.
Але гэтыя сведчанні супярэчаць іншым меркаванням, пазначаных y летапісах. Год і месца нараджэння Міндоўга (1195 (7J-1263) дастаткова не вывучаны. Вячаслаў Насевіч, кіруючыся крыжацкімі крыніцамі, сцвярджае, што Міндоўг нібыта быў сынам аднаго з уладароў Літвы y пачатку XIII стагоддзя, магчыма, Даўгерда, які неаднаразова ўпамінаецца ў хроніцы Генрыха Латвійскага. Міндоўг упершыню названы ў 1219 годзе са сваім старэйшым братам Даўспрунгам сярод «старшых князёў» Літвы, што падпісалі дагавор з Уладзіміра-Валынскім княствам.
Хроніка Быхаўца называе Міндоўга сынам Рынгольда. Але паводле адной з версій, Рынгольд памёр без наівчадкаў, на ім скончыўся, піша Валерый Пазнякоў род князя Палемона.
Летапісы адзначаюць, што дасягнуўшы ў 1230-х гадах вярхоўнай улады, «Лнтва Мендога» знаходзілася ў саюзных ці васальных адносінах з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. Апоіпні абапіраўся на ваенную моц Літвы супраць
князя Конрада Мазавецкага. Міндоўг прыйшоў на дагіамогу Данілу Раманавічу, калі той распачаў барацьбу з прэтэндэнтамі на ГаліцкаВалынскае княства. Беларускі даследчык А. Краўцэвіч лічыць, што Міндоўг хутчэй за ўсё паходзіў з Аўкшайціі, тэрыторыя якой знаходзілася ў сярэдняй і ўсходняй Літве на ўсход ад ракі Дубіса і на поўдзень ад ракі Нямунас (Нёмана) і Нярыс (Вілія). Гэта была зямля, якая напоўніцу яшчэ не была закранута славянскай асіміляцыяй. Акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк піша, што першы ўспамін пра Міндоўга ўзгадваецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе.
Удзел Літвы ў ваенных спрэчках згаданых вышэй князёў абяссільваў яе, a паражэнне ў бітвах выклікала незадавальнснне і выгнанне ў суседнія землі, дзе літоўскія князі вымушаны былі прасіць прытулку. Падвергнутыя астракізму ў сваёй роднай зямлі, яны пераходзілі на службу новаму ўладару і нярэдка ўдзельнічалі ў нападах і бітвах супраць суайчыннікаў. Такіх прыкладаў гісторыя налічвае нямала. Іншым разам князі перасяляліся ў чужыя землі з усім сваім насельніцтвам. Дастаткова ўзгадаць уцёкі ў Маскоўскае княства з Вялікага Княства Літоўскага Міхаіла Глінскага, з Маскоўскай дзяржавы ў Літву князя Андрэя Курбскага. Перабежчыкаў, наёмнікаў хапала і ў разглядваемы час. Адным з іх з'яўляўся і Міндоўг. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурна-духоўныя магчымасці Літвы, як паказваюць сучасныя археалагічныя, моўна-лінгвістычныя даследаванні сведчанні вялікага кшталту.
Доктар гістарычных навук М. В. Біч адзначае, што летувісы напярэдадні ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага знаходзіліся на этапе перахода ад першабытна-абшчыннага ладу, дакладней, на пераддзяржаўнай стадыі. У іх не было гарадоў, яны не мелі пісьменства, былі язычнікамі, частка плямёнаў плаціла Полацку даніну. (Біч М. В. Дзяржаўнасць Беларусі: станаўленне, страта,
барацьба за аднаўленне. (IX ст. 1918.) «Гуманітарная і сацыяльная навукі на зыходзе XX стагоддзя». Мінск, 1998. С. 332.)
B.	В. Дзеружынскі адзначае таксама, што ў жамойтаў і аукштайтаў не было нават ганчарнага круга, коней, яны жылі ў зямлянках, апраналіся ў звярыныя скуры, ваявалі каменнымі сякерамі.
Тым не менш, летувісы з 1200 па 1268 гады нападалі на Русь 35 разоў пераважна з грабежніцкімі мэтамі. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. Мн„ 2007. С. 78.)
Усё гэта і іншае наіпага даследавання не дае ніякае падставы для сцвярджэння версіі аб заваяванні Літвой Беларусі і выключнай яе ролі ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.
Беларускія землі-княствы ў гэты перыяд знаходзіліся на болып высокім узроўні развіцця: на пачатку ХШ стагоддзя існавала нямала гарадоў, дзе развіваліся рамёствы і гандаль, мураванае дойлідства, пісьменства. Вялікі ўплыў на развіццё культуры, духоўнасці мела хрысціянства ўсходняга праваслаўнага абраду, болып чым трохсотгадовы вопыт дзяржаўнага кіраўніцтва і вайсковай справы. У гэтым бачыцца яшчэ адна прычына саюзаў летувісаў з суседнімі ўладарамі і пераходу на іх бок, удзелу летувіскіх ваяроў y паходах полацкіх князёў.
Да іх мы далучым і прычыны міжусобнай барацьбы ўнутры Літвы. Улічваючы адзначаныя фактары, князі Полацкія, ТураваПінскія і Новагародскія таксама выкарыстоўвалі літоўскіх ваяроў y сваіх мэтах. Гэта сцвярджае М. В. Біч. Для доказу можам спаслацца на літоўска-валынскі дагавор 1219 года, калі Міндоўг разам з ініпымі балцкімі князямі даў згоду дапамагаць галіцкавалынскім валадарам y іх барацьбе супраць палякаў. Разам з Ізяславам, князем Новагародскім, Міндоўг удзельнічае пад 1237 год y сумесным паходзе супраць Кандрата Мазавецкага. М. I. Ермаловіч прыводзіць яшчэ адзін прыклад наемніцтва
Міндоўга і войск Літвы, калі ў 1245 годзе ён дапамагае Данілу Галіцкаму ў міжусобнай барацьбе апошняга супраць сваіх праціўнікаў і паплечнікаў.
У канцы 1245 ці, можа, y пачатку 1246 года, Міндоўга прыахвоцілі куршы для барацьбы з крыжацкім Ордэнам мечаносцаў [Лівонскага], створанага ў 1202 годзе з блаславення папы рымскага Інакенція IV для захопу Усходняй Прыбалтыкі. Прыкрываючыся рэлігійнымі лозунгамі, мечаносцы нашывалі на сваіх плашчах чырвоны меч з крыжам і неслі літоўцам, земгалам і іншым народам разбурэнне і смерць. Міндоўг выступіў са сваім войскам і аблажыў крэпасць Амботэн. Аднак аблога была няўдалай, ён быў разбіты і змушаны да ганебных уцёкаў. Крыжакі працяглы час праследавалі яго. Урэшце-рэшт Міндоўг зачыніўся ў адным са сваіх гарадоў. Паланіць яго не ўдалося, але землі князя былі апустошаны дашчэнту.
Як вядома, прайграўшых не любяць. Асабліва праціўнікі. Яны імкнуцца прадставіць няўдачу як мага ў горшым колеры. Не даравалі разгрому і Міндоўгу. Яго абвінавацілі ва ўсіх ганебных праліках, y тым ліку, і ў баязлівасці. Папрокаў, абвінавачванняў, асабліва ў апошнім, Міндоўг не вытрымаў. Прадчуваючы небяспеку, што ўзнікла над яго галавой, роднымі і блізкімі яму людзьмі, князь вымушаны быў уцякаць «з многімі сваімі баярамі ў суседні Новагародак». Узнікае пытанне, чаму менавіта ў гэты горад, y гэтую зямлю?
Як адзначалася раней, вялікі князь Кіеўскі Яраслаў Мудры, разбіўшы Літву ў 1040-1044 гады, залажыў на сумежжы з Літвой горад-крэпасць Новагародак, каб умацаваць свой уплыў y гэтым рэгіёне. Для Кіева Новагародак быў важным старажавым пунктам. Ён дазваляў трымаць гіад кантролем таксама Полацк, які ўвесь час дэманстраваў сваю незалежнасць ад Кіеўскай дзяржавы. Імкнучыся аднавіць свой уплыў, y канцы 1066 года Усяслаў
Полацкі паспрабаваў узяць Новагародак «на шчыт», але яго спасцігла няўдача. Такой жа беспаспяховай была і спроба ў 1119 годзе Глеба Менскага.
Свае палітычныя мэты ў адносінах да Новагародскай зямлі, называемай Чорнай Руссю, мелі галіцка-валынскія князі.
Новагародак (Чорная Русь) стаяў непахісна, умацоўваючы сваю вайсковую сілу і непадуладнасць. Развіваліся земляробства, рамёствы, наладжана выплаўка жалеза і вытворчасць прадметаў ужытку з яго.
Новагародская зямля паспяхова гандлявала з суседнімі княствамі, y першую чаргу з Полацкам, будавала гарады, не давала разгарнуцца міжусобнай варажнечы. Такое абачлівае стаўленне да сацыяльна-эканамічнага развіцця класава-арганізаванага грамадства ў многім было абумоўлена той небяспекай, што напаткала Русь з боку жорсткіх і спрактыкаваных татаракрыжацкіх і мангольскіх заваёўнікаў. Новагародская зямля, Беларускае Панямонне ў цэлым, знаходзячыся ў больш небяспечных геаграфічных умовах, мелі магчымасць працягваць мірнае жыццё, не ведаючы страшных спусташэнняў і пакут, якія абрынулі на Русь драпежныя вандалы, a таксама яшчэ нядаўна дружбакі Галіцка-Валынскія князі.
Новагародку ў гэтых абставінах даводзілася думаць і пра сваю бяспеку. Геаграфічнае становішча княства было такім, што Старажытная Літва ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях, знаходзячыся ў Верхнім Панямонні, межавала з Менскім, Новагарадкам з усходу на захад, Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень, урэзвалася, як піша М. I. Ермаловіч, паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі галоўнымі састаўнымі часткамі будучай Беларусі. Пры аб’яднанні гэтых зямель Літва не мела шанцаў увайсці ў склад тэрыторыі Беларусі ў якасці адной са складальнікаў. Таму Літва ў сярэдзіне ХПІ стагоддзя стала
яблыкам разладу і заваёўніцкіх памкненняў суседзяў. Новагародак
y складваемых абставінах прыняў усе захады, каб перамагчы і замацаваць свой геапалітычны ўплыў на згадваемых тэрыторыях.
I таму зусім невыпадкова Новагародак, з улікам усіх складанасцей сярэдзіны XIII стагоддзя, з’явіўся збіральнікам зямель і народаўу справе ўтварэння новай славянскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.
Далей зноў вернемся да Міндоўга, які быццам бы пасля сваёй няўдачы ў Літоўскім валадарскім атачэнні збег y Новагародак. Такое магло быць. Яго землі знаходзіліся ў левабярэжжы Нёмана, зусім побач. 1 прыбег, ведаючы, што яго там прымуць, бо згадваў даўнія памкненні Новагародка да пашырэння сваёй тэрыторыі за кошт Літвы. Прананаваўшы сябе для вырашэння гэтай мэты, Міндоўг прагнуў адпомсціць сваім праціўнікам y Л ітве.
Валадары Новагародка і Міндоўг зразумелі адно аднаго. Дзеля гэтага Міндоўг-язычнік павінен быў прыняць хрысціянства,
бо народ Новагародскай зямлі цвёрда прытрымліваўся даўніх, ад вякоў, парадкаў, y адпаведнасці з якімі новагародскім князем мог стаць толькі праваслаўны хрысціянін. Густынскі летапіс [XVII] адзначае гэты факт пад 1246 (1247) годам, калі Міндоўг са сваімі прыбліжанымі баярамі «прння веру Хрнстову от Востока». Гэты красамоўны гістарычны факт сведчыць яшчэ раз, што Міндоўг не прымаў улады (1242) y Новагародку, як нашчадак пасля смерці «бацькі», Рынгольда, інакш яму не спатрэбілася б прымаць хрысціянства. У такім разе ўмацоўваецца сцвярджэнне, што Міндоўг быў прыхаднем і быў абраны служылым князем з улікам стратэгічных мэтаў Новагародка па заваяванні Дітвы і забеспячэнні такім чынам сябе ад небяспекі з захаду