Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Усталяванне хрысціянства павінна было ўмацаваць монаідэалагічную структуру грамадзян, дзе ўладарыць князь, прыватная ўласнасць, сацыяльная іерархічнасць.
Першай з уладароў Кіеўскай Русі хрысціянства прыняла княгіня Вольга. Яе ўнук Уладзімір y 988-989 гады пайшоў далей ён звергнуў паганскіх Багоў Дажбога, Стрыбога, Макошу, Перуна, Сімаргла. Ён здзекваўся над імі, не лічачыся з пачуццямі людзей. Прыстрашаны народ маўчаў, баючыся выказаць сваю незадаволенасць, бо князь Уладзімір абвясціў сваім ворагам любога, хто не прыме хрышчэння, якое ён наладзіў y водах Дняпра. 3 тых часоў дасягнутую сілай і пагрозай паслухмянасць узялі на ўзбраенне многія ўладары. Але знеіпне паслухмяны народ Кіева ў жыццевым побыце працягваў шанаваць багоў сваіх
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" продкаў. Многія старажытныя язычніцкія вераванні людзі захоўваюць пасёння. Гэта гаворыць пра тое, што прымус не заўсёды дасягае сваёй мэты.
Больш жорстка дзейнічаў, усталеўваючы хрысціянства, дзядзька князя Дабрыня і ваявода Пуцята, якія вайсковым паходам прайшлі па княствах Русі, сеючы рэлігійнае насілле. Нездарма летапіс пераказвае меркаванні людзей таго часу, маўляў, Пуцята хрысціў агнём, a Дабрыня мячом.
У беларускіх землях хрысціянства найперш распаўсюдзілася сярод рамесніцка-гандлярскага саслоўя. Хрысціянскія вераванні, мусіць, яны прывозілі з Візантыі падчас сваіх гандлёвых паездаку гэту краіну. 3 часам хрысціянства ўсё больш цясніла паганскія традыцыі, прыцягваючы ўвагу ўсё большае часткі людзей. Сведчаннем гэтага з’яўляецца створаная ў 992 годзе Полацкая, a ў 1005 годзе Тураўская епархіі.
Гарманічна спалучаючыся, насуперак уладарным
памкненням, язычніцтва і хрысціянства поруч з палітычнымі і сацыяльнымі інтарэсамі з'явіліся магутным сродкам развіцця культуры ўсёй дзяржавы Кіеўская Русь і ў прыватнасці яе заходніх зямель. Найперш ухвальнага слова заслугоўвае манументальная архітэктура. Дзіўлюся, як мог узняцца ў бязмежжы войнаў цуда чалавечай духоўнасці Полацкі сабор святой Сафіі. Гэткім жа ўвасабленнем святой Троіцы з’яўляюцца пабудаваныя ў сярэдзіне XI стагоддзя Сафійскія саборы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Дазвол на іх узвядзенне даваў патрыярх Канстанцінопальскі. Патрыярх бачыў y Кіеўскім, Полацкім і Наўгародскім княствах буйныя цэнтры хрысціянізацыі і развіцця славянскай культуры і духоўнасці. Маскве ён такога дазволу не даў. Такім цэнтрам ёй яшчэ прадстаяла стаць. У XII стагоддзі ішло бурнае будаўніцтва храмаўу Віцебску, Тураве, Гродне, Навагародку, Мінску. Яны ўражваюць і сёння сваім вонкавым выглядам і багатай аздобленасцю ўнутры, і
чуллівай адухоўленасцю.
Хрысціянства гартавала духоўныя пачуцці людзей. Гэта адметна бачна з вуснай народнай творчасці, са зместу старажытных былін, сказанняў, легенд і прымхаўгэтай невычэрпанай крыніцы нашай ідэалогіі. «Слово о полку йгоревом», «Повесть временных лет», іншыя манументальныя
творы вызначаюць нашы агульнаславянскія набыткі, якія плённа паўплывалі на далейшае развіцце народнага мастацтва. I, мусіць, невыпадкова вучоныя лічаць славутага светача Кіеўскай Русі палачаніна епіскапа Кірылу Тураўскага аўтарам «Слово о полку Нгоревом», a царква далучыла да ліку святых. Аддаючы даніну павагі асветніцкай, культурнай дзейнасці Кірылы Тураўскага, сучаснікі, параўноўваючы з адным з айцоў праваслаўнасці царквы Іаанам, назвалі яго «Златоустом, паче всех восснявшнм на Русн».
Еўфрасінеўскі) ператвораны культурны
Культуру, асветнасць, духоўнасць Кіеўскай Русі і Полацкай зямлі гартавала Прадслава Еўфрасіння(у перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае «радасць»), князёўна Полацкая, унучка Усяслава.
Яна прысвяціла сваё жыццё служэнню Богу і людзям, пабудавала СпасаПрэабражэнскі (Спасасабор (манастыр), ў буйны рэлігійны і цэнтр Полаччыны. Яна
наладзіла брацкія школы, дзе вялося навучанне дзяцей, займалася перапісваннем тэалагічных кніг, кіравала іконапісам. Па даручэнню князёўны мясцовы майстар-ювелір Лазар Богпіа стварыў ў 1161 годзе выдатны твор дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва напрастольны крыж. Аздоблены каштоўнымі камянямі, дзіўным арнаментам і абразамі шэдэўр аберагаўся
вернікамі аж да пачатку Другой сусветнай вайны. У гэты вірлівы час крыж знік, хутчэй за ўсё быў вывезены з Магілёўскага краязнаўчага музея (ёсць версія, што ён загінуўу спаленым музеі) і цяпер захоўваецца ва ўласным уладанні.
У 90-я гады XX стагоддзя цудоўны .. г'. т; майстар прыкладнога мастацтва Мікалай	■
Кузьміч зрабіў даволі дакладную копію старажытнай каштоўнасці. Уся Беларусь, О праваслаўныя вернікі спадзяюцца, што *
• крыж Еўфрасінні адшукаецца, вернецца ў пабудаваны князеўнаю храм.
Высокі ўзровень, адметныя асаблівасці дойлідства (каменнацаглянае будаўніцтва), жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва такіх заходнерускіх княстваў, як Полацкае, Тураўскае,
Мінскае, Слуцкае і шэрагу іншых y той час паказваюць неразрыўную сувязь з культурнымі дасягненнямі ўсяе Кіеўскай Русі.
Такім чынам, Кіеўская Русь, гартуючы вакол сябе шматлікія княствы, пераадольваючы драбленне, y гэты час закладвала падмурак для новага сацыяльна-палітычнага аб’яднання, дзе ідэалогія грамадскага развіцця набыла свае своеасаблівыя рысы і адметнасці.
Як адзначае В.П.Оргіш, напярэдадні распаду Кіеўскай Русі ў сярэдзіне XII стагоддзя вакол гэтай дзяржавы ядналася 15 княстваў, a ў пачатку XIII каля 50. (Оргнш В. П. Древняя Русь. Образованне Кневского государства н введенне хрнстнанства. Мн.; 1988. С. 82.) Тэрыторыя Старажытнарускай дзяржавы пад час уладарання князя Уладзіміра значна пашырылася. На старажытнаславянскай мове на Русі гаварылі паляне, драўляне,
наўгародцы, палачане, дрэгавічы, северане, бужане і іншыя народы. Пра ўладаранне Кіеўскай Русі сведчыць і тое, што Кіеўскую Русь мы невыпадкова называем з цёплым пачуццем «маці гарадоў рускіх», мы б сказалі больш абагулена маці зямлі рускай, старажытнарускай народнасці, калыскаю рускай, украінскай і беларускай народнасці. У той жа час y адзінай старажытнарускай народнасці выспявалі свае моўныя, культурныя, палітычныя і ідэалагічныя адметнасці, якія працягвалі гартавацца ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў іншых дзяржаўных утварэннях.
Сёння, калі склаліся болып спрыяльныя ўмовы для даследавання беларускай мінуўшчыны, асобныя вучоныя імкнуцца па-свойму асэнсаваць яе. Гэта вялікае дасягненне нашага грамадства. Але ж пры гэтым не заўсёды яны прытрымліваюцца прынцыпаў гістарычнасці, складанасці ўсёй рэчаіснасці, тонкага ўзважвання гістарычных падзей, дзейнасці тагачасных лідэраў, дзяржаўных асоб, палкаводцаў і г.д. Ігнараванне гэтага, суб’ектыўныя, павярхоўныя ацэнкі могуць нанесці непапраўную шкоду дзяржавам, удзельнікам палітычных працэсаў. Каб зразумець усю гэтую адказнасць, звернемся да дамовы дзяржаў свету не кранаць праблем міждзяржаўных межаў. Толькі дзякуючы гэтым пагадненням чалавецтва, краіны і народы стрымліваюць сябе ад непрадказальных крокаў, хаця пытанняў адзін да аднаго, як вядома, нямала.
На жаль, гэткай жа мудрасці і абачлівасці не стае пры разглядзе этна-нацыянальных, палітычных, сацыяльнакультурных і іншых пытанняў. Безумоўна, на працягу гістарычнага жыцця народаў, дзяржаў, уладароў нагрувасцілася шмат праблем, y якіх трэба разбірацца, грунтоўна даследаваць «белыя плямы» гісторыі.
Думаецца, асабліва патрабуюць увагі напластаванні праблем
y?	 М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны"
гісторыі савецкага часу, калі і далекая мінуўшчына скажалася ў адпаведнасці з так званымі класавымі падыходамі і ацэнкамі. Няма чаго казаць, што гэта важна і даўно наспела, але ж трэба прыходзіць да ісціны так, каб не рабіць новых памылак. Сёння ў распараджэнні даследчыкаў новыя метады, новыя электроннакамунікацыйныя тэхналогіі, вызначэнне месца генафонда, антрапалогіі, менталітэта, мовы і традыцый y станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці народа.
Зразумела, што ва ўсім гэтым рашаючую ролю адыгрывае постаць вучонага, яго стаўленне да палітычных працэсаў, што адбываюцца ў свеце, y дзяржавах, якія толькі-толькі набылі суверэнітэт, знаходзяцца ў стане захаплення свабодамі, нацыянальнымі ідэаламі і ідэямі. Але эйфарыя не заўсёды добры памочнік і дарадца ў навуковай працы. Будзем памятаць, што ў стане патрыятычнага ўзрушэння ёсць спакуса сказіць гістарычныя факты, забываючы, што ідэі, паводле выказванняў Анарэ Бальзака, могуць быць абясшкоджаны толькі ідэямі. На жаль, апаненты ў навуковым запале пра гэта часта забываюць, чым абвастраюць барацьбу, даючы палітыцы і палітыкам суб'ектыўна завостраную зброю супрацьстаяння. Сёння дапусціць гэтага нельга трэцяга сусветнага ўзрушэння планета Зямля не вытрымае. Будзе неабачліва дадаць да звыш сучаснай знішчальнай зброі зброю навуковых сутыкненняў.
У сваіх нацыянальных памкненнях да суверэнітэтаў некаторыя даследчыкі даходзяць да абгрунтавання нейкай выключнасці народаў. Свет ужо нраходзіў гэта. Мы ведаем, што атрымалася: «арыйская раса» пагнала ў газавыя камеры гіпербарэяў, яўрэяў, цыган і ўсіх, хто перашкаджаў «выключнай» нацыі валадарыць над другімі народамі. Сённяшнім блытарам няймецца, што «этнічны яўрэй» Свярдлоў увеў y зварот замест «вялікаросаў» тэрмін «рускія». Маўляў, гэта пярэчыць звыклым
назвам «польскія», «французкія», «армянскія». Ну і такой бяды, што імкнучыся да роўнасці народаў Расіі, Я. М. Свярдлоў «по своему невежеству» прапанаваў называць вялікаросаў рускімі. Некалі, як мы ўжо паказвалі, яны наогул называліся «россы», руснчн, расамоны, нарэіпце «московнтамн» і г.д. Дык гэта даўно. A сёння рускія. Ну і што, калі гэта не ўпісваецца ў сутнасць лінгвістыкі. Яна таксама развіваецца і абагачаецца новым, няхай сабе і непажаданым, жыццёвым. Але ж упікнуць хочацца, прынізіць, зруйнаваць. Карціць узнавіць далёкае мінулае. Было б, на іх думку, наогул добра, якраз, каб рускія зваліся «макшалямі», «мокселямі». I было б зусім да душы, каб звалі гэтых рускіх «маскалямі паганымі», як шчыраваў беларускі змагар за аднаўленне польскай дзяржавы з беларусамі ў ёй К. Каліноўскі, гадаванец і бедны студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, па паходжанні паляк ці беларус (аспрэчваюць абодва народы, з вёскі Мастаўляны Беластоцкага ваяводства), якога шчыра, як казённакоштнага, y выніку матэрыяльных цяжкасцей, падтрымліваў, вызваліўшы ад аплаты за слуханне лекцый, папячыціль князь Г. А. Шчарбатаў.