Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Наступныя тры дзясяцігоддзі жыцця Усяслава таксама былі напоўнсны барацьбой за захаванне Полацкага княства і абаронай ягонай незалежнасці. Усяслаў сапраўды быў таленавітым палітыкам. Добрую характарыстыку полацкаму князю даў Э. М. Загарульскі, адзначаючы, іпто «Усяслаў быў выключнай
асобай: «ужо пры жыцці яго імя было абвеяна славай і апаэтызавана легендай».
Супрацьстаянні паміж кіеўскімі і полацкімі князямі працягваліся, што не спрыяла развіццю гарадоў і ўмацаванню воласцей. Не стабілізавалася становішча і пасля смерці Усяслава. Шасцера ягоных сыноў падзялілі паміж сабой бацькоўскую спадчыну. Набылі самастойнасць Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае княствы. Адміністрацыйным, палітычным і ідэалагічным цэнтрам заставаўся Полацк. Заканадаўчым органам княства з'яўлялася веча, ці народны сход. Функцыі веча былі даволі шырокімі: запрашэнне на княжацкі пасад новага князя, аб'яўленне вайны, заключэнне міру, прызначэнне службоўцаў набор войск. Рашэнні веча былі абавязковымі, як для самога Полацка, так і для воласцей і вёсак.
Безумоўна, ініцыятыва склікання і прыняцця тых, ці іншых рашэнняў належала князю. Але ягоны аўтарытэт ў народзе залежыў y многім ад дыпламатычнага ўмення, вайсковай удачы. Князь таксама вяршыў суд, назіраў за выкананнем рашэнняў веча.
Буйнымі цэнтрамі палітычнага жыцця на тагачасных славянскіх землях з'яўляліся Тураўскае і Пінскае княствы. 3 цягам часу, y прыватнасці ў канцы XII пачатку XIII стагоддзяў, Тураўскае княства, як буйная адміністрацыйна-палітычная адзінка, распалася на шэраг такіх дробных адасобленасцей, як Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае, Пінскае княствы. Заходнерускія ўсобныя князі варагавалі адзін з адным, неаднаразова аб’ядноўваліся з ваяўнічымі наймітамі і разбуралі землі сваіх усходнерускіх братоў. Тыя, y адказ, як зазначае B. М. Тацішчаў паводле вядомых яму крыніц, «область Полоцкую разорялн». Кіеўскае княства, з больш шырокім колам васалаў, матэрыяльнымі і людскімі рэсурсамі, жорстка пакарала Усяслава за ягонае рабаванне і захоп званоў святой Наўгародскай Сафіі. B. М. Тацішчаў піша, што Усяслаў,
«бачачы сваё знемажэнне», вымушаны быў прасіць міру ў Яраславічаў.
«Слово о полку Нгоревом» утрымлівае шмат кампліментарнага ў адрас Усяслава. Ён і «чарадзей», і ўдумлівы палітык, і адмысловы ваяр, і абаронца зямлі Полацкай. I ўсё гэта адпавядае праўдзе. Нездарма летапісы дакладна, з павагай зазначылі час смерці Усяслава ў 14 дзень, y 9 гадзіне, y сераду ў лета 6609 [1101).
Пасля смерці бацькі Усяслававы сыны Барыс, Давыд, Глеб, Раман, Святаслаў і Расціслаў не змаглі зберагчы ў цэласці Полацкі пасад. Княства раздзялілася, пачаліся непаразуменні, разлад, суперніцтва, ваенныя паражэнні. У гэтым разладзе бачыцца даўнейшае імкненне да самастойнасці, асабістага княжэння, чым падрывалася адзінства «зямлі рускай», вялікай старажытнай дзяржавы пад назвай Кіеўская Русь. У гэтых сваіх памкненнях шэраг княстваў да прыкладу Полацкае княства, нават сфарміравалі пэўныя ўпраўленцкія структуры, увялі чыноўніцкія пасады. Князь вяршыў суд, сваёй дзейнасцю мацаваў дружыну, нават меў пячаткудля пацвярджэння тых, ці іншых рашэнняў.
Але гэтыя атрыбуты мелі не ўсе княствы, што сведчыла пра большую залежнасць ад Кіева. З’яднаныя феадальнымі, ваеннымі адносінамі, вераваннямі, мовай княствы ўспрымаліся як адзінае цэлае дзяржаўнае ўтварэнне Кіеўская Русь. Русы, рускія, русіны і за межамі ўспрымаліся як насельніцтва гэтай дзяржавы, хаця ў побыце, па прыналежнасці да той, ці іншай тэрыторыі былі кіеўлянамі, палачанамі, пінянамі, наўгародцамі. Насельніцтва Кіеўскай Русі было знітавана і ваеннымі паходамі супраць качэўнікаў. Летапісы сведчаць, што было нямала і міжкняжацкіх канфліктаў і войнаў, што дае падставу некаторым даследчыкам для сцвярджэння аб неіснаванні дзяржавы Кіеўская Русь. Гэта не так. Нельга параўноўваць адносіны суб’ектаў дзяржавы
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" сённяшняга часу з формамі ўзаемадзеяння княстваў часоў Кіеўскай Русі.
У той жа час нельга не адзначыць, што сепаратызм раз'ядаў і без таго недастатковую сцэментаванасць Кіеўскай Русі. Вялікі князь Кіеўскі не знайшоў і ў тагачасных эканамічных і сацыяльнапалітычных адносінах не мог вынайсці формы болыпай згуртаванасці і еднасці. Ідэя ж «кожны трымае отчыну сваю» была надзвычай прывабнай, але і згубнай. 3 развіццём эканамічных адносінаў, ростам небяспекі з боку ваяўнічых, жорсткіх заваёўнікаў усё больш выспявала пачуццё паяднання княстваў, згуртавання і стварэння моцных дзяржаўных форм, здольных супрацьстаяць небяспецы.
3 гэтага вынікае таксама, што больш-менш значныя княствы, распаўшыся, памкнуўшыся наладзіць самастойнае палітычнае жыццё, адразу ж адчулі неабходнасць умацавання і аб’яднання ўдзелаў вакол сябе. Гэтага патрабавала эканамічнае становішча і пагроза з боку ваяўнічых суседзяў. Вырашаючы гэтыя задачы, Полацкае княства, абапіраючыся на сваё выгаднае геаграфічнае становішча, пашырала сваю тэрыторыю за кошт сілавога далучэння цэлага шэрагу суседніх зямель, што выклікала незадаволенасць і адпор y першую чаргу ў валадароў Мінскага, Наўгародскага, Смаленскага, Пскоўскага і іншых княстваў, y якіх меліся і свае асабістыя захопніцкія геапалітычныя планы.
Так Мінскі князь Глеб Усяславіч, імкнучыся зацвердзіць сябе ў якасці ўплывовага палітыка ў рэгіёне, y 1116 годзе ваяваў Слуцк, y 1119 годзе Наваградак і Смаленск. Князі Кіеўскія, не даючы магчымасці вырвацца Полацку з іхуплыву, разбуралі ягоныя землі ў 980 і 1129 годзе, y 1119 годзе Мінска. Але княствы адраджаліся, пераадольваючы ваенныя наступствы, развіваючы земляробства, рамёствы, ствараючы ўмовы для сумеснага абмену таварамі вытворчасці, для адзінства полацкіх удзелаў і гартавання вакол
Полацка. Палітычна і ідэалагічна яны маюць свае асаблівасці, якія ўсе болей знікаюць, калі наладжваюцца трывалыя эканамічныя адносіны. Гэтаму спрыяе сумеснае выкарыстанне Заходняй Дзвіны як сродку зносін. Полацкі князь адзначае гэта ў грамаце 1265 года: «Полочаном вндьбляном вольное торгованье в Рнзе, на Готьском березе н в Любце». Безумоўна, усё гэта спрыяла фарміраванню агульнай беларускай народнасці і культуры, што вызначала палітычныя, ідэалагічныя і культурныя закладзіны Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стагоддзях. Рысы беларускай народнасці яшчэ больш праявіліся ў час, калі палітычнае першынства перайшло да Новагародка, закладзенага пад 1044 год кіеўскім князем Яраславам Мудрым для абмежавання ваяўнічых планаў Старажытнай Літвы і яцвягаў. За параўнальна кароткі час Наўгародскае княства, мірна суіснуючы з Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Здзітаўскім, Зэльвенскім, Свіслачскім і іншымі дробнымі княствамі, ператварылася ў заможнае аб’яднанне, якое добратворна ўздзейнічала на іншыя суседнія землі, што таксама ўплывала на дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае вызначэнне пры ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.
Новая навала, якая абрынулася на Кіеўскую Русь y канцы XII пачатку XIII стагоддзяў, пагражала найперш заходнім землям Русі Полацкаму, Мінскаму, Ноўгародскаму, Смаленскаму, Пскоўскаму княствам. Падтрымліваемыя каталіцкай царквой уладары Францыі, Англіі, Германіі і іншых краін Еўропы выступілі арганізатарамі манашаска-рыцарскіх ордэнаў якія ставілі сваёй мэтай захоп Егіпта, Сірыі, Палесціны. Прыкрываліся яны фальшывай ідэяй вызвалення «гроба гасподня» і здзяйснення
дзеля гэтага крыжовых паходаў. Восем паходаў былі ў сваей болыпасці беспаспяховымі. Арабы далі рашучы адпор крыжаносцам. У гэтыхумовах нямецкія князі сканцэнтравалі свае
намаганні ў заваяванні Прыбалтыйскіх і рускіх княстваў. Ваенная
інтэрвенцыя нямецкіх рыцараў запатрабавала неадкладнага аб'яднання і пераадолення нядаўна яшчэ аднаасобніцкіх ідэй,
панаваўшыху рускіх князёў.
Полацк і Ноўгарад пайшлі на палітычны саюз, замацаваны шлюбам Аляксандра, князя Наўгародскага, і дачкі Полацкага князя Брачыслава. Першая сутычка з шведскімі заваёўнікамі на рацэ Няве ў 1240 годзе сведчыла пра своечасовасць саюза. Таленавіты кіраўнік бітвы, y якой удзельнічалі таксама палачане, князь Аляксандр атрымаў ганаровае званне «Неўскі».
Неабходнасць яднання рускіх сіл усведамлялася ў бітвах з нямецкімі рыцарамі ў 1242 годзе, y барацьбе супраць полчышчаў татара-манголаў, a таксама ў крывавых бітвах з татарамангольскім засіллем Русі, якое доўжылася 240 гадоў
Заходнерускія землі, y тым ліку Полацкае, Пінскае, Мінскае, Слуцкае, Тураўскае і іншыя беларускія княствы, не трапілі пад уплыў такога нашэсця, якое вынеслі ўсходнерускія землі, але яны суперажывалі сваім братам, разумеючы ўсю гаротнасць славянска-рускай раз’яднанасці.
Вірлівае жыццё, супрацьстаянні, ваенныя паходы дзіўным чынам спалучаліся з развіццём эканомікі, y першую чаргу, сельскай гаспадаркі, будаўніцтвам гарадоў, замкаў, наладжваннем гандлю, рамесніцкай справы, добраўпарадкаваннсм паселішчаў умацаваннем крэпасцей. Паказчыкам мірнай ускіраванасці людзей з’яўляецца будаўніцтва і ўзбуйненне гарадоў, месцаў развіцця рамесніцтва, гандлю. Дастаткова назваць такія буйныя палітычныя, гандлёвыя цэнтры, як Полацк [862], Тураў (980). Будаўніцтва гарадоў асабліва пашыраецца ÿ XI стагоддзі. Узнікаюць аж 12 гарадоў: Брэст, Браслаў, Віцебск, Заслаўль, Друцк, Лукомль, Лагойск, Пінск, Орша і іншыя.
У ХШ стагоддзі былі ўзведзены гарады Ваўкавыск,
Новагародак, Нясвіж, Капыль, Кобрын, Рэчыца, Слонім і іншыя.
У XIV стагоддзі ўзнікаюць Быхаў, Ліда, Магілеў, Свіслач і іншыя гарады.
Развіццё гарадоў, рамесніцтва суправаджалася рэалізацыяй высокай культуры, духоўнасці, творчасці. На іх пашырэнне значны ўплыў аказвала хрысціянская рэлігія. Яе ўвядзенне і засваенне суправаджаліся пераадоленнем язычніцтва, веравання, заснаванага на пашане прыроды і прыродных з’яў. Першыя хрысціянскія вераванні ў насельніцтва Кіеўскай Русі, мусіць, узніклі ÿ IX стагоддзі. У гэты ж перыяд y Кіеве быў пабудаваны першы хрысціянскі храм. Веды пра хрысціянскую веру пранікалі ў княствы Кіеўскай Русі з Візантыі, з якой славянскія, рускія гандляры былі знітаваны прадпрымальніцкімі справамі. Умацаванне культа Бога айца, Багародзіцы, Хрыста і Бога духа святога ставіла мэтай з’яднання і легітымацыі ўлады вялікага князя, узвышэнне дзяржавы «Кіеўская Русь», дабрачыннасці, збаўленне ад грахоў, фарміраванне новай свядомасці ўспрыняцця рэчаіснасці.