Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Ганарлівай князёўне князь Уладзімір не спадабаўся тым, што з’яўляўся сынам Святаслава, y той час ужо загінуўшага, і ключніцы
Малушы, якая была служанкай y пакоях княгіні Вольгі. Сватанне Уладзіміра Рагнеда ўспрыняла як знявагу і на пытанне бацькі, князя Рагвалода, ці хочаш за Уладзіміра, адказала: «Не хочу разутн рабычнча, я за Ярополка нду», адказала гордая князёўна. 3 гэтага летапіснага аповеда можна зрабіць выснову, што Полацкае княства было самастойным, незалежным, калі дачка ўладарнага князя палічыла ганебным браць шлюб з князем Наўгародскім.
Зняважаным палічыў сябе і Уладзімір, якому паведамілі пра адмову князёўны. Зразумела, піто гэтая знявага зыходзіла ў перпіую чаргу ад князя Рагвалода. Мусіць, полацкі ўладар абразіў Уладзіміра яшчэ больш крыўдна, бо Наўгародскі князь сабраў пішацца ў «Повестн временных лет», «шмат воінаў-варагаў, славян, чудзі і крывічоў і пайшоў на Рагвалода. A ў гэты час збіраліся ўжо весці Рагнеду за Яраполка. I напаў Уладзімір на Полацк і забіў Рагвалода і двух ягоных сыноў, a дачку ўзяў y жонкі».
Такі «расклад» выклікае недавер. Князь Полацкі не толькі імкнуўся да незалежнасці ад вялікага Кіеўскага ўладара, але таксама пашыраў свае землі. Так ён даручыў Туру, які ўзначальваў адну з ягоных дружын, асесці на месцы, дзе Прыпяць упадае ў Дняпро, і закласці умацаваны гарадок. Верны воін выканаў загад Рагвалода, пабудаваўшы крэпасць, якая загароджвала не аднойчы дарогу кіеўскаму войску. 3 цягам часу гарадок быў названы Туравам y гонар кіраўніка княжацкай дружыны. Упершыню ён упамінаецца ў «Повестн временных лет» пад 980 годам. Умацаваўшыся з поўдня, і падначаліўшы сабе Дрыгавіцкія землі, Рагвалод пачаў рыхтавацца да новага пахода, y прыватнасці, y наўгародскія землі, дзе ў гэты час правіў князь Уладзімір, сын вялікага князя Кіеўскага Святаслава. Пра здзейснены напад апавядае Іакімаўскі летапіс. Вырашыць узнікшыя супярэчанні і памкненні князям не удалося. Абодва адчувалі сябе моцнымі і
^ЯвкЛг1’ 							 ўпартымі. У Лаўрэнцьеўскім летапісе гаворыцца: «Рогволод держаіцю м владеюідю н княжаіцю Полотьскую землю, a Володнмеру суідн Новегороде». Вось дзе сапраўдная прычына нападу Уладзіміра на Полацк.
Звестак пра Рагнеду і князя Рагвалода вельмі мала, бадай што акрамя «Повестн временных лет» больш нідзе з летапісаў і не прачытаеш. Тым больш уважлівым, нават пільным трэба быць, улічваючы, што згаданы летапіс перарабляўся. У ім жа памылкова, ці, можа, спецыяльна скажаецца варажскае паходжанне імя Рагвалод. Але паводле даследаванняў доктара гістарычных навук Аляксандра Рогалева, гэта імя славянскае, азначае «Уладальнік рога». Што да варажскага паходжання, то трэба ўлічваць, што за морам, y варагаў пражывала нямала славян. Мог быць там і Рагвалод, a пасля прыйсці ў родныя полацкія мясціны.
Імёны Рагнеда, Рагвалод таксама славянскія. У Бранскай вобласці ёсць Рагнедзінскі раён, назва якога пайшла ад колішняга сяла Рагнедзіна, што належала Рагнедзе, сястры Смаленскага князя Расціслава Мсціслававіча. Таксама дакладна вядома, што да нашай Рагнеды сяло Рагнедзіна не мае ніякага дачынення. Сяло ўзнікла ў XIV стагоддзі. Наша Рагнеда Рагвалодаўна жыла двума стагоддзямі раней.
Шмат загадкавага, непацверджанага першакрыніцамі сустракаецца ў навуковых працах, паэмах, музычных творах, y жывапісе пра Рагнеду. Мусіць, гэтыя творчыя памкненні маюць права на жыццё. Творцы імкнуцца як мага глыбей прасякнуцца мроямі, думамі, хваляваннямі жыцця Рагнеды, асэнсаваць тое далекае і, як падаецца, прывабнае мінулае. I мабыць, з гэтых спробаў некалі складзецца шматфарбны партрэт славутай палачанкі і паўстане яна перад нашымі нашчадкамі ў поўнай красе сваёй жаноцкасці, духоўнай прыгажосці і велічнай мацярынскай славы.
Як высвятляецца, сватаўство Уладзіміра да Рагнеды не было выпадковым і было наканавана палітычнымі памкненнямі. Пасля смерці Святаслава, седзячы князем y Ноўгарадзе, Уладзімір пачаў аспрэчваць Кіеўскі бацькаў прастол y Яраполка. У гэтым яму дапамагае мужны і адважны ваявода Дабрыня, ягоны дзядзька і брат Малушы. Пад яго кіраўніцтвам ідзе падрыхтоўка да паходу на Кіеў, збіраецца войска. У 980 годзе, заручыўіпыся падтрымкай варажскага войска, Уладзімір перадаў Яраполку: «Уладзімір ідзе на цябе, рыхтуйся з ім біцца». На шляху да Кіева разлеглася Полацкая зямля, самастойная і моцная княства Рагвалода. Уладзімір заклікае князя Полацкага далучыцца разам з сваім войскам да яго. Рабіць гэта Рагвалоду не хацелася. «Самастойнасць, упэўненасць даражэй за сумніцельныя наўгародскія спадзяванні», разважаў ўладар. Мяркую, што гэта добра разумелі і ў Ноўгарадзе. Адмова Рагвалода ўскладняла пытанне, бо пайшоўпіы на Кіеў, было небяспечна пакідаць y сябе за спінай моцнага праціўніка.
Тады і ўзнікае звыклая ў такіх абставінах прапанова Дабрыні парадніцца князю Уладзіміру з Рагвалодам, y якога на выданні дванаццацігадовая дачка Рагнеда. Праўда, Уладзімір ужо жанаты, як сведчаць летапісы, на Алане, жанчыне варажскага племені. Але ці перашкода гэта, калі вабіць вялікакняжацкі стол кіеўскі, калі звычаі продкаў патрабуюць помсты за забітага Яраполкам брата,
за парушэнне бацькоўскага запавета. Таму Дабрыня, клапаціўся пра інтарэсы князя, пасылае сваіх людзей да Рагвалода і просіць y яго дачку для Уладзіміра.
Гісторыкі сцвярджаюць, што Дабрыня, атрымаўшы адмову, скарыстаўся для помсты за крыўду пляменніка пэўнымі спрэчкамі з-за волакаў паміж Ловаццю і Заходняй Дзвіной, які меў вельмі важнае значэнне для абодвух княстваў, асабліва для наўгародцаў, чые землі былі аддзелены ад Кіеўскай Русі полацкім княствам. Таму князі ўвесь час імкнуліся захапіць і падпарадкаваць сабе полацкія землі.
Палачане таксама мелі свае геапалітычныя планы ў адносінах да Ноўгарода. З’яўленне пад Полацкам наўгародскай раці не спалохала князя Рагвалода, яму і палачанам даводзілася неаднойчы глядзець смерці ў твар. Было толькі прыкра, што
сышліся для жорсткай бойкі народы-браты, людзі адной славянскай крыві, роднай мовы. Палачане бараніліся як маглі, але сілы былі няроўныя... Ва ўсім, што адбылося, летапісцы абвінавачваюць Дабрыню. Ён прымусіў Рагнеду стаць жонкай Уладзіміра. У летапісе гаворыцца: «й повеле Володнмеру быть с нею пред отцом н матерью», што азначае «загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці». Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэта як гвалтаванне Уладзімірам Рагнеды перад яе бацькамі. Думаецца, гэта глыбокая памылка. Гістарычныя ворагі Расіі заўсёды былі схільны прадставіць яе варварскай дзяржавай, a дзеячоўжорсткімі і бесчалавечнымі.
Відавочна, гэты сказ летапісу трэба разумець y тым сэнсе, што Дабрыня сілай, прымусам, жорсткім уздзеяннем навязаў Рагнедзе «рабычыча» і загадаў (повелел) Уладзіміру прадстаць з ёю перад бацькам і маці для блаславення ці для абвяшчэння іх мужам і жонкай, калі гэта ўяўляць. Інакш, то князь «Светлое Солнышко» прадстае недачалавекам, варварам. Нядобразычліўцаў Расіі можна зразумець: менавіта такі чалавек увасабляў усё горшае, што толькі можна было ўявіць агіднага ў асобе рускага, славянскага князя.
Як развіваліся падзеі далей, мы не ведаем. Летапісы не данеслі да нас звестак тых далекіх гадоў. Яны расказваюць толькі, што ў выніку наўгародскага нападу загінулі князь Рагвалод і двое ягоных сыноў. Здзейсніць гэта мог толькі Дабрыня, аб адказнасці якога за ўсё, што адбылося ў Полацку, распавядаюць некаторыя летапісы. Што гэта было менавіта так, не даводзіцца сумнявацца. I вось чаму. Рагнеда становіцца жонкай Уладзіміра. Але не пад прымусам. Уладзімір авалодвае Кіевам, варагі-найміты забіваюць Яраполка. Уладзімір садзіцца на вялікакняжацкі трон. Дабрыню ставіць сваім пасаднікам y Ноўгарадзе. Рагнеду пасяліў з яе прыбліжанымі на Лыбедзі, што непадалеку ад Кіева. Ад яе меў сем
сыноў: Вышаслава, Святаслава, Станіслава, Ізяслава, Мсціслава, Яраслава, Усевалада і дзвюх дачок: Прадславу, Праміславу. Калі Рагнеда нарадзіла ад свайго гвалтаўніка, забойцы бацькі і братоў то, пагадзіцеся, духоўнае аблічча яе выглядае не надта маральным. Мы ж лічым, што вакол Рагнеды шмат легендарных нагрувастванняў робіцца дзеля таго, каб выставіць Уладзіміра ў непрыглядным святле. Такога кшталту легенды, як цені некалі праясняцца, убачацца нам ў іх сапраўдным святле. I робіцца прыкра, што мы ім некалі верылі. Дарэчы, y абарону Уладзіміра. Ажаніўшыся з Рагнедай, намінальнай нявестай брата яго, Яраполка, Уладзімір працягваў прыязна ставіцца да яго, хаця, затоеная непрыязь між братамі захоўвалася. Г. М. Філіст піша, што барацьба паміж братамі ішла з пераменным поспехам. У адзін з напружаных момантаў Уладзімір быў вымушаны збегчы да варагаў. Праўда, не знята віна Уладзіміра, што Яраполк быў забіты ў палацы двума варагамі з войска Уладзіміра. Больш таго, пасля смерці брата ажаніўся на ягонай удаве, a сыну яе і Яраіюлка Святаполку, якога, дарэчы, усынавіў, даў y валоданне Тураўскае княства. Па даўняй славянскай традыцыі жонка Яраполка пасля ягонай смерці жыла з дзецьмі пры двары Уладзіміра.
Уладзімір ставіўся прыязна да жанчын. Акрамя Рагнеды меў шэсць ці сем жонак і 800 наложніц. Згодны, вялікі жанчыналюб і распуста, таму, відаць, і шчыра каяўся, прыняўшы хрысціянства, але згадаем, што з дванаццаці сыноў ад розных жонак, чацвёра вялікіх, адметных ад нашае Рагнеды, якую, гледзячы па ўсяму, Уладзімір любіў, як ні адну жанчыну. Пераканаўчых сведчанняў тут можна прывесці многа... Сын Ізяслаў атрымаў Полацкае княства. Ёсць летапісныя звесткі, што для яго Уладзімір пабудаваў горад Ізяслаў, сённяшняе Заслаўе Мінскага раёна. Гэты факт найбольш паказальны, улічваючы, што Кіеў быў заўсёды занепакоены ўтрыманнем Полацкага княства пад сваім уплывам.
Не мог Уладзімір, што мячом, праўдай і крыўдай прырошчваў землі Кіеўскай Русі, аддаць Полацк сыну, калі б варожа ставіўся да яго. Мсціслава зрабіў князем Цьмутараканскай зямлі, Яраслаў стаў вялікім князем Кіеўскім, быў празваны народам за свой дзяржаўны розум «мудрым». Усеваладу даў княства Валынскае...
Пра дачок звестак амаль што няма. Толькі пра Прадславу і сяло Прадславіна на Лыбедзі нам вядома. Жыла на Лыбедзі побач з маці.
Пра далейшы лёс Рагнеды народная памяць захавала наступнае супярэчлівае паданне. Княгіня выказала Уладзіміру сваю колішнюю крыўду, што той набраў сабе многа іншых жонак, a на яе не звяртае ўвагі. Вядома, складанасцей y адносінах мужа з жонкай заўсёды хапала, не выключэнне тут і непаразуменні Уладзіміра з Рагнедай, якой ён даў пасля хрышчэння імя Гарыславы. Сутнасці іх мы не ведаем, але можам пагадзіцца, што яны не выключаюць давядзення іх да крайнасцей. Чаго не бывае ў чалавечым жыцці. Паданне гаворыць, што аднойчы, калі Уладзімір прыйшоў да Рагнеды, звернем на гэты адметны факт увагу, улічваючы мноства ініпых жонак і наложніц, і заснуў, яна нібыта хацела зарэзаць яго нажом, але Уладзімір раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. I тут Рагнеда пачала выгаворваць яму: «Ужо мне горка стала: бацьку майго ты забіў і зямлю яго паланіў дзеля мяне, a цяпер не любіпі мяне і дзіцяці майго». Прыкрыя словы « не любііп мяне» ўсё ж азначаюць, што Уладзімір любіў Рагнеду, проста ў нейкі момант жыцця пачуцці маглі астыць і выклікаць выказаную незадаволенасць і крыўду.