Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
3 часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі (1789-1794) наша гісторыя афарбоўваецца класавымі падыходамі, варожымі вызначэннямі падзей. Але ж сёння мы бачым, піто гэта адпавядала пэўным палітычным інтарэсам, памылковым, бязглуздым праграмам пабудовы, перабудовы, разбурэння палітычных сістэм, нацыянальных укладаў. Усю гэтую «шматфарбнасць» трэба пераглядзець, спакойна, без іптампаў, агітак, экзальтацыі і нецярпімасці. Возьмем хоць бы словы «белоруссня», «беларус» і г.д. Некаму здаецца, што ў дачыненні да карэннага этнаса такіх слоў не існавала, былі «ліцвін», «ліцвінскі» і г.д. Маўляў, беларусы гэта славянізаваныя балты. Арыентуюцца пераважна па чэрапах. Таму, «знаходзяць» тут вялікадзяржаўны, рускі, a зараз і расійскі
ўплыў. Вядома ж, дэмакратыя дае права кожнаму мець свой погляд на з'яву, але ж ёсць ісціна, да якой мы імкнёмся і якую трэба аберагаць.
Мусіць, каб зняць усе пытанні і крыватолкі трэба прасачыць, адкуль пайшла назва «Белая Русь», спыніўшыся на найбольш верагодных версіях, бо паходжанне тэрміна да наіпага часу не высветлена. B. М. Тацішчаў лічыў, што тэрмін узнік y XII стагоддзі. У летапісах упамінаецца пад 1135 год і адносілася назва да зямель Уладзіміра Суздальскага княства. Іншыя пад назвай «Белая Русь» разумелі ў XII-XV стагоддзях і землі ўсходняй часткі Беларусі. Гэта была вялікая тэрыторыя. Яна праходзіла ад вярхоўя Заходняй Дзвіны і Волгі да вярхоў Нёмана, уключаючы Маскоўскія, Цвярскія, Смаленскія, Мсціслаўскія, Друцкія землі. Як адзначаюць аўтары «Гісторыі Беларусі», частка 1, Вялікі князь Растова Суздальскай зямлі Андрэй Багалюбскі з Белай Русі. Ён гаварыў сваім баярам: «Я всю Белую (Суздальскую) Русь городамм н селамн велмкнмй населмл н многолюдной учнннл».
3 сярэдзіны XVI стагоддзя ў складзе Белай Русі ўпамінаюцца і землі Цэнтральнага, Прыпяцка Палескага рэгіёнаў ці Цэнтральнай і Паўднёвай сучаснай Беларусі. Жыхароў Белай Русі гэтага часу называлі беларусамі, беларусцамі. У афіцыйных дакументах сустракаецца і тэрмін «беларусы». Таму і сёння з усіх бакоў апраўдана назва нашай дзяржавы Беларусь, a этнонім яе пераважнай часткі беларусы. У XV стагоддзі Белай Руссю называлі Маскоўскую, ці Вялікую Русь. Пры маскоўскім цары Іване III назва была ўключана ўягоны тытул. Сэнс «Белая Русь» азначаў «вялікая», «старажытная». Іван III з’явіўся першым царом Маскоўскай дзяржавы і яму, мабыць, вельмі карцела прымножыць, узвялічыць свой тытул.
У часы гетманства Багдана Хмяльніцкага пад Белай Руссю разумелася Украіна.
Польскі гісторык (XIV ст.) Ян Чарнкоўскі сцвярджаў, іпто Полацк уваходзіў y Белую Русь. Цікавае сцвярджэнне італьянца Аляксандра Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1534­1614], напісанай ў 1578 годзе, калі ён з’яўляўся камяндантам y Віцебску (1561-1568). Родам з Вероны, Гваньіні ў чыне ротмістра служыў y войску Вялікага княства Літоўскага, з 1561 года ўдзельнічаў y вайне ВКЛ супраць Маскоўскай дзяржавы, y 1568 годзе ў адным з баёў быў паранены каля Уллы. 3 1577 года y адстаўцы, жыў y Кракаве, дзе і напісаў y 1578 годзе «Хроніку Еўрапейскай Сарматыі» і ў 1581 годзе «Апісанне Масковіі». Жыхары Віцебска лнтовцы («літвіны»), пісаў Гваньіні, заўважаюць, што ёсць траякая Русь, «адна белая, другая чорная, трэцяя чырвоная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслава, Віцебска, Орпіы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялікаму Княству Літоўскаму...» Я. А. Юхо адзначае, што тэрмін Белая Русь ніколі не ўжываўся ў афіцыйных дакументах Вялікага Княства Літоўскага ў дачыненні да тэрыторыі сучаснай Беларусі або ўсяго княства. Упершыню ў афіцыйным дакуменце грамаце караля Яна Сабескага згадваюцца тэрміны «Беларусія», «беларуская праваслаўная епархія», «беларускі епіскап», якім быў прызначаны ў 1675 годзе архімандрыт Слуцкага манастыра Феадосій Васілевіч для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Арпіанскай епархій. Беларускай названа Магілеўская епархія і ў трактаце аб вечным міры 1686 года паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Пасля далучэння ў 1772 годзе паўдневаусходніх зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта найменне набыло новую назву. Полацкую і Магілёўскую губерніі ў 1796 годзе аб’ядналі ў адну губернію з цэнтрам y Віцебску, назваўшы яе Беларускай. 3 часам, прынамсі ў XIX стагоддзі, тэрмін Белая Русь ператварыўся ў Беларусь і распаўсюдзіўся на Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерніі. Такім чынам тэрмін «Белая Русь» з’ява гістарычная, склалася ў
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" пэўных палітычных абставінах (заваёвы, раздзелы, перайменаванні і г.д.).
Хочацца дадаць да згаданага, «Белую Русь» ніяк нельга атаясамліваць з Беларуссю старажытных часоў, тым больш сённяшніх, калі ў гэтым словазлучэнні бачыць рускі (расійскі) уплыў. Часцяком пры гэтым спасылаюцца на аўтарытэтных аўтараў. Але ж мы ведаем, што беспамылковых аўтараў не бывае... A матывацыя адна не хочацца, каб Беларусь супадала з Руссю. Гістарычнасць пытання не хвалюе. Мы маем на ўвазе спасылку, зноў жа, майго калегі, на рускага фалькларыста-славіста, гісторыка літаратуры П. А. Бяссонава (1828-1898), які пісаў, што Белая Русь, то супадае «з Літвою, з Польшчаю, з Малай Руссю, з Чорнай, з Палессем, з Падлессем, то выдзяляецца з Літвы, варагуе і змагаецца з Польшчаю, не сыходзіцца з Руссю Малой, сапернічае з Чорнаю, адмяжоўваецца ад Палесся і Падлесся. Дзіўным чынам, менш за ўсё супадае яна проста з Руссю...» Далей дададзім да сказанага: супадала, не супадала Белая Русь з Руссю, a з Беларуссю знаходзілася ў непарыўным звязе. 3 гісторыі слова не выкінеш...
Калі глядзець на «Белую Русь» гістарычна, калі ў яе уваходзілі і землі Беларусі, то крыўдзіцца няма ні на кога і няма з чаго. Спрадвеку заваёўнікі з дапамогай самых розных форм падначальвалі сабе народы, тварылі здзек і г.д. Імкнуліся пэўным чынам уплываць на Беларусь і Расію ў былыя часы. Мусіць, можна згадаць і крыўды. Але ці трэба нам варушыць астыўшы попел, спрабуючы раздзьмуць полымя? Думаю, не варта гэтага рабіць. I, як мне здаецца, нельга бачыць зламыснае зноў жа сказанае ў гістарычным кантэксце Кацярынай II, «каб мяжа іншанародная знікла, старажытныя вобласці рускія былі рускімі не адным імем, a душою і сэрцам». Аднаму майму шаноўнаму калегу, якога я вельмі паважаю і прозвішча якога не назаву, не жадаючы, каб ягоная памылка атаясамлівалася з надзвычай плённай навуковай
дзейнасцю, падалося, што ў словах мудрай царыцы маюцца на ўвазе цяперашнія беларускія «вобласці».
I нічога тут не паробіш, калі новыя ўлады і ўладары многае перайначвалі ў адпаведнасці са сваімі поглядамі, разуменнем і жаданнем. Прыкладаў з міжнароднай палітычнай практыкі можна прывесці колькі заўгодна. Болып таго, нярэдка дашчэнту скасоўвалі дзяржавы, гарады ператваралі ў пыл, насельніцтва дзясяткамі тысяч забіралі ў палон і перасялялі на свае тэрыторыі. Так y Маскоўскай дзяржаве ў XVI стагоддзі з палонных ці дабраахвотна пераходзіўшай шляхты і простага люду Вялікага Княства Літоўскага склалася своеасаблівая служылая праслойкаЛітва дваровая, прадстаўнікі якой удзельнічалі ўжо як маскоўскія падданыя ў ваенных дзеяннях і паходах.
У 1793-1918 гг., апынуўшыся пад уладай Германіі, польскі горад Гданьск, быў названы Данцыгам. Полыпча, захапіўпіы ў выніку савецка-польскай вайны 1920 года Заходнюю Беларусь, увяла свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, утварыўшы 29 паветаў, якія ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў.
Безумоўна, страта Рэччу Паспалітай і яе беларускімі землямі сваёй самастойнасці выклікала незадаволенасць. Гэтыя настроі ўласцівы ўсім дзяржавам, якія ў выніку няздольнасці, прагніласці, унутранага бязладдзя страчвалі сваю незалежнасць. Адсюль 102
паўстанні, памкненні вярнуць суверэнітэт. Такія імкненні зразумелыя. Але ж можна зразумець і дзяржавы-пераможцы, якія абараняючы свае заваёвы, на далучаных іншым разам y адпаведнасці з заключанымі міжнароднымі дамовамі (дагаварамі), тэрыторыях уводзілі адпаведныя адміністрацыйныя структуры.
У Расіі для гэтай мэты пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай былі ажыццёўлены пэўныя змяненні. Гэта, a найбольш тое, што Польшча страціла сваю дзяржаўнасць, a не каланіяльнае насілле Расіі, як пішуць іншыя гісторыкі, з’явілася прычынай паўстання 1830-1831 гг. Дарэчы, паўстанне было накіравана супраць царскага ўрада. A каму адрасаваны лозунг: «За нашу і вашу свабоду»?
Нібыта за свабоду народаў Расіі. Але гэта прыкрыццё сапраўднай мэты аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Некаторая частка рускай інтэлігенцыі, знешне, па-франдзерску праяўляючы незадаволенасць царскім самаўладдзем (як шматлікія кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання дзекабрыстаў (1825), падтрымалі тонка закамуфляваны лозунг. Пасля падаўлення паўстання быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў. Мікалай I даручыў камітэту, каб «губерннн, от Польшн прнсоеднненные, прнведены былн до того порядка, который для управлення в нных россіійскнх губерннях суідествует». У створаных Віцебскай і Магілёўскай губерніях y 1831 г. быў адменены Статут Вялікага Княства Літоўскага і распаўсюджана расійскае заканадаўства. Тое ж было здзейснена з 25 жніўня 1840 года ў Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерніях.
3 пункту гледжання нават улады, зацікаўленай y скасаванні ўплыву польскай каталіцкай і былой праваслаўнай акаталічанай шляхты і наладжванні мірнага жыцця насельніцтва, Кацярына П, a затым і Мікалай 1 пасля падаўлення паўстання, прынялі захады па
праверцы лаяльнасці да самадзяржаўя. У тых удзельнікаў
паўстання, хто не пажадаў прынесці прысягу манархіі, канфіскоўвалі маенткі і перадавалі чыноўнікам з цэнтральнай
Расіі, якія прыехалі наладжваць новае жыццё на далучаных землях. Значная частка ўдзельнікаў паўстання была выселена ў дальнія губерніі Расіі, a расійскае дваранства ўзнагароджвалася за верную службу. Сярод іх князь Пацемкін-Таўрычаскі, генералфельдмаршал граф Румянцаў-Задунайскі, флігель-ад’ютанат, фаварыт Кацярыны II С. Зорьгч, генерал-фельдмаршал князь A. В. Сувораў. Сяляне былі прымушаны да перажыткаў прыгонніцтва (адработкі, шарваркіф
Перакананы, што і Вялікае Княства Літоўскае ў свой час, далучаючы да сябе заваяваныя землі, таксама ператварала іх y паслухмяныя, падуладныя тэрыторыі, перайначваючы іх жыццёвы, ваенны, палітычны ўклад y адпаведнасці са сваімі дзяржаўнымі мэтамі. 3 усяго вышэйсказанага вынікае таксама, чаму былі заменены з 1840 года тэрміны «Лмтва» і «лйтвйн» і ўведзены тэрмін «беларус», што цалкам адпавядала гісторыі ўзнікнення гэтага тэрміна. Па-першае, «Лйтва», гэта руская назва ўсходнебалтыйскіх плямен, што жылі на тэрыторыі Усходняй Літвы, y паўночных раёнах Верхняга Панямоння і Падняпроўя. Яе фарміраванне адносіцца да бронзавага веку на аснове плямён культуры шнуравой керамікі. У этнагенезе Літвы прасочваецца ўдзел усходнебалцкіх плямён культуры штрыхаванай керамікі часоў жалезнага веку.