Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Уладзімір, выслухаўшы папрокі жонкі, раззлаваўся і ў гневе нібыта загадаў апрануцца ў княжацкае адзенне, як была апранута ў дзень вяселля свайго, сесці на багатай пасцелі і чакаць, ён прыйдзе і заб’е яе. Паданне ёсць паданне, але і да яго трэба ставіцца сур'ёзна. Тым болып да такога цікавага. Калі Рагнеда так
угнявіла мужа, то Уладзімір мог забіць яе і не чакаючы, калі яна апранецца ў вясельныя строі і сядзе на багатай пасцелі. 3 падання, калі ўжо яму так давяраць, вынікае, што ў Рагнеды з Уладзімірам, аказваецца, было вяселле. Такое адкрыццё, думаецца, наоугул абвяргае ўсякія прыдумкі наконт варожасці Уладзіміра да полацкай князёўны.
Далей паданне гаворыць, што Рагнеда выканала волю мужа, але дала меч y рукі сыну свайму Ізяславу, наказаўшы: «Глядзі, калі ўвойдзе бацька, то ты выступі і скажы яму: «Хіба ты думаеш, што ты тут адзін?» Увайшоўшы да жонкі, убачыўшы сына і начуўшы ягоныя словы, Уладзімір нібыта сказаў: «А хто ж ведаў, што ты тут?»
Многае тут выклікае недавер. Жыцце знакамітых людзей заўсёды прыцягвае ўвагу і тчэ павуціну нрымхаў і легенд. За стагоддзі адбылося столькі напластаванняў, неверагоднасцей вакол імя Рагнеды, што дзіву даешся. Калі зняважаная Рагнеда вырашыла прыняць гордую смерць, то навошта было засланяцца сынам, якому, дарэчы, па падліках даследчыкаў, ледзьве споўнілася сем гадоў, тым больш узбройваць дзіця мячом, якога ён і падняць яшчэ не мог, не тое, што абараніць маці. Да таго ж, каб забіць жонку, Уладзіміру зусім не трэба было рабіць гэтае самому. Па яго знаку зламысны ўчынак здзейснілі б без ягонай прысутнасці паслухмяныя яму паслугачы.
Далей падзеі ішлі быццам бы такім чынам. Уладзімір, схамянуўшыся, кінуў меч, паклікаў двор і пра ўсё расказаў. Баяры параілі князю: «Ужо не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, але аддай ёй отчыну і дай ёй з сынам». 3 гэтых слоў, здаецца, бачна ўся сутнасць падання: некаму хацелася, каб отчына вярнулася Рагнедзе. Адсюль і шчымлівая тэатральная сцэна са сваркай.
Уладзімір, як бачна далей з падання, прапусціў між вупіэй парады наконт отчыны, але пабудаваў горад і даў яго Рагнедзе і сыну, назваўшы горад Ізаслаўем.
Азначанае паданне яскравае сведчанне, што да выкарыстання такіх «перпіакрыніц» патрэбна асаблівая абачлівасць. У далейшым y Рагнеды і Уладзіміра ўсё наладзілася. Пасля Ізяслава ў іх нарадзіліся сыны, дочкі. Сам Ізяслаў y 988 годзе, яшчэ пры жыцці бацькі атрымаў Полацкае княства. I гэта важна, бо вынікае, што Уладзімір не ставіўся варожа да Рагнеды і яна да яго. I Полацкае княства не было варожым Кіеву і ўсёй Кіеўскай Русі. Такая пагроза ўзнікла пазней, калі да ўлады прыйшлі нашчадкі Ізяслава ў Полацкай зямлі і ўнукі Яраслава ў Кіеўскім княстве.
Імкнучыся ўмацаваць вялікакняжацкую ўладу ў Кіеўскай Русі, заснаваную не толькі на васалітэце падуладных княстваў, але і на падставе новай рэлігіі, Уладзімір прымае хрысціянства, жэніцца на дачцэ візантыйскага імператара. Гэта накладвала на яго пэўную адказнасць.
Паводле новых вераванняў ён цяпер мог мець толькі адну жонку, павінен быў адмовіцца ад паганства, умацоўваць аўтарытэт хрысціянства, якое рабілася дзяржаўнай рэлігіяй. «А як жа быць з Рагнедай?» Гэта пытанне жыццё паставіла рубам. Уладзімір прыйшоў да жонкі. Паданне, якое ў адрозненне ад іншых выклікае давер, данесла да нас іх гутарку. «Я ўжо хрышчаны, прыняў веру і закон хрысціянскі. Выбяры сабе між вяльмож маіх, каго хочаш, і я злучу вас». Рагнеда ж адказала яму: «Ці ты адзін хочаш царства зямное і нябеснае ўспрыняць, a мне і малага ў тым і будучага даць не хочаш. Тыж адступіўся ад спакусаў ідальскіх дзеля ўсынаўлення божага, я ж, быўшы царыцаю, не хачу быць рабою зямному цару, ні князіо, але ўнявесціцца хачу Хрысту, успрыняўшы вобраз анёла».
Сын жа Яраслаў, што сядзеў y яе, бо быў убогім ад нараджэння, пачуўшы словы маці сваёй да Уладзіміра, узрушана ўсклікнуў: «0 маці мая. Сапраўдная царыца з царыц і пані ўсім паням...» Усхваляваны матчынымі словамі, Яраслаў раптам усхапіўся, устаў на хворую нагу і пайшоў, хоць раней не хадзіў.
Жаданне Рагнеды споўнілася. Яна пастрыглася ў манастыр і
атрымала імя Анастасіі. Памерла Рагнеда ў 1000 годзе. Месца пахавання яе застаецца невядомым. Ёсць меркаванні, што яна
жыла ў Заслаўі, дзе і скончыла свае зямныя дні.
Паводле запісу пад 1128 год, як ужо гаварылася, Полацкі пасад атрымаў Ізяслаў. Шкада, што гісторыя не захавала канкрэтных дадзеных ягонага ўладарання. Але ўскосныя факты гавораць, піто ён быў аўтарытэтным князем, які займаўся развіццём пісьменнасці, нра што сведчыць дайшоўшая да нас ягоная пячатка з надпісам. У Ніканаўскім летапісе дадзена грунтоўная ацэнка дзейнасці Ізяслава. Думаецца, гэтым звесткам можна давяраць. 1 калі летапіс дае шчырую ацэнку, мусіць, для гэтага меліся важкія прычыны.
«Бысть же снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почмтая свяіценннческнй чнн нноческнй, н прнлежаіцее прочнтанню божественных пнсаннй, н отвраіцаяся от суетных глуменнй, н слезен, н умнлен, н долготерпелнв». (Лысенко П. Ф. Города Туровской землн М.: 1974. С. 160.)
Княжанне Ізяслава ў Полацку было непрацяглым, ён ііамёр y 1001 годзе, пражыўшы не болей 25-26 гадоў. Пасля яго ў Полацку княжыў яго сын Брачыслаў (1044-1101) праўнук знакамітага князяпалачаніна Рагвалода. Трэба думаць, што ён нрацягваў лінію на ўмацаванне незалежнасці полацкай зямлі, пярэчыў калі не болей, Ноўгараду і Кіеву. У 1021 годзе
Брачыслаў павёў войскі на Ноўгарад, захапіў яго, узяўшы палонных і разрабаваўшы жыхароў. Супраць Брачыслава выступіў вялікі князь Кіеўскі Яраслаў Мудры. На рацэ Судаме войскі былі разбіты, сам
Брачыслаў з рэшткамі дружыны ўцёкy Полацк.
Дзіўна, бо дакладна не высветлена, Яраслаў адмовіўся праследваць Брачыслава і не захацеў браць Полацка. Ён прапанаваў Брачыславу мір: «Будь же со мною за однн». Брачыслаў згадзіўся і атрымаў нават ва ўладанне гарады Віцебск і Усвят. Пра далейшы лёс Брачыслава звестак амаль што няма. Хіба
толькі паведамленне летапісцаў пра заснаванне горада Брачыслаўля, цяперашняга Браслава.
Гонар Полацкага княства ярчэй заззяў пры Усяславе Брачыславічу [1044-1101], апетаму ў «Слове о полку Нгоревом». Аддаючы даніну павагі да ўсебаковай плённай працы свайго князя на карысць полацкай зямлі, палачане, мусіць, надалі яму піэраг ірэальных рысаў, y чым бачыцца яшчэ не пераадоленыя язычніцкія схільнасці. У 1065 годзе Усяслаў пайшоў на Пскоў, y 1066 — узяў Ноўгарад, узяў вялікі палон, абрабаваў Сафійскі сабор, вывез званы і іншы рыштупак, мусіць, для аздаблення свайго Сафійскага сабора, які ў гэты час быўужо пабудаваны.
На такое нахабства вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў Яраславіч і ягоныя браты пераяслаўскі князь Усевалод і чарнігаўскі князь Святаслаў адказалі паходам на Полацк. Па дарозе напалі на Менеск [Меньск), горад падданы Полацкаму князю. Мяняне, сабраўшыся на вече, вырашылі цверда стаяць за горад, пакуль падаспее дапамога ад Усяслава. Але, раз'юшаныя ганебным учынкам Усяслава, Ізяслаў, Усевалод і Святаслаў захапілі Меньск, не даўшы Усяславу прыйсці мянянам на выручку. Горад быў спалены і разрабаваны, насельніцтва часткаю знішчана ці ўзята ў палон. Захапіўшы Менеск, Яраславічы рушылі наперад, атрымаўшы вестку, што насустрач ім рухаецца войска Усяслава. 3 сакавіка 1067 года на беразе ракі Нямігі адбылася бітва, y выніку якой Усяслаў уцёк. Па дадзеных B. М. Тацішчава, які меў y сваім распараджэнні іпэраг дакументаў старажытнасці, не дайшоўшых
да нас, згаданая бітва адбылася 10 сакавіка 1067 года. Пачатак сакавіка ў той год выдаўся надзвычай снежны, тым не менш бітва была зацятай і жорсткай з абодвух бакоў. Пасёння ўзгадваючы вынікі той «жудаснай крывавай малацьбы», Мікола Ермаловіч піша пра Нямігскую бітву, што «яна належыць да ліку таго, чым мы ганарымся ў нашай далёкай мінуўшчыне, поўнай няспыннай барацьбы з нашым першым па часе суперпікам Кіеўскай імперыяй». Кажучы пра «Кіеўскую імперыю», знакаміты гісторык як бы забывае, што і Полацкае княства, імкнучыся да незалежнасці ад Кіева, само сцвярджала сябе як імперыя. Лічым, дзеля аб’ектыўнасці, a не кваснога патрыятызму, што будзе да месца нагадаць, чым быў справакаваны паход Яраславічаў. Гэта падзея апісана ў «Слове о полку Нгоревом»: «На Немяге молотят цепамя булатнымя, снопы стелют головамн, жйзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жйтом посеяны, a костьмй сынов русскйх».
Гісторыя не данесла да нас усіх складанасцей пярэчанняў паміж варагуючымі князямі. Пасля узяцця Меныжа Яраславічы па нейкай прычыне не пайшлі на Полацк, a запрасілі Усяслава, даўшы яму крыжацалавальнае абяцанне, што не зробяць яму аніякай крыўды. «Прядй к нам, мы не сделаем тебе ннкакого зла». Усяслаў даверыўся, разам з двума сынамі нераплыў y лодцы Дненр і прыбыў да Яраславічаў, якія стаялі лагерам пад Оршай. Сустрэча адбылася ў шатры Вялікага князя Кіеўскага Ізяслава. У час перамоў бакі не знайшлі паразумення. Ізяслаў парушыў дадзенае крыжацалаванне, загадаў схапіць Усяслава, нрывезці ў Кіеў і пасадзіць y вязніцу разам з сынамі. Прычынай усяму з’явілася, мусіць, нежаданне Усяслава падпарадкоўвацца вялікаму князю Кіеўскаму ў нейкіх захопніцкіх планах. Гэта відаць з далейшага развіцця падзей.
Полаўцы прыйшлі на рускую зямлю. Яраславічы, зноў
згуртаваўшыся, выйшлі ім насустрач. На рацэ Альта, ноччу,
адбылася бітва. Полаўцы перамаглі, рускія князі ратаваліся, як
маглі. Ізяслаў прыбег y Кіеў, дзе народ ужо ведаў пра бяду. Але жадалі біцца, помсцячы за сваіх загінуўшых братоў. Адно прасілі ў князя: «Дай нам зброю, мы пойдзем супраць паганых». Але, мусіць, Ізяслаў не давяраў гараджанам, бо адмовіў. I тады сярод народа ўзнікла ідэя вызвалення Усяслава. Дружына папярэджвала Ізяслава: «Князь, народ узбунтаваўся, патрабуе, каб ты вызваліў Усяслава. Паіпл і каго-небудзь пранзіць яго мечам». Але Ізяслаў не пагадзіўся з ею. I ў гэты ж момант 15 верасня 1068 года натоўп рынуўся ў княжацкія скляпенні і вывеў з іх Усяслава. Ізяслаў вымушаны быў збегчы ў Польшчу, a Усяслаў стаў вялікім князем Кіеўскім.
Між тым Ізяслаў пры падтрымцы караля польскага Баляслава ў 1069 годзе рушыў на Усяслава, каб адваяваць свой Кіеўскі прастол. Усяслаў не схамянуўся, выйшаў насустрач, але ў рашаючы момант пакінуў войска і ўцек y Полацк. 2 мая 1069 года кіяўляне зноў узвялі Ізяслава на прастол. Захоплены перамогай, Ізяслаў рушыў войскі на Полацк, змусіўшы Усяслава збегчы. На Полацкі пасад Ізяслаў пасадзіў свайго сына Мсціслава. Аднак Мсціслаў неўзабаве памёр і полацкім князем стаў ягоны брат Святаполк. Усяслаў не скарыўся няўдачы. У 1071 годзе ён на чале дружыны прыступіў да Полацка і заняў яго. На гэты раз Святаполк быў вымушаны пакінуць княства. Яраславічы не здаліся, імкнучыся замацавацца ў Полацкім княстве. Пад 1071 год Яраполк, сын Ізяслава, атрымаў перамогу над войскамі Усяслава.