Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Гісторыя данесла да нас яскравую праяву такой «саюзніцкай» дзейнасці. Драўляне, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, жорстка расправіліся з яе ўладаром, князем Ігарам.
У 914 годзе пайшоў Ігар на драўлян, перамог іх і ўсклаў даніну, што была большай, чым пры князі Кіеўскім Алегу. Драўляне пагадзіліся і спраўна выконвалі дамоўленасці. Але з часам апетыты князя пачалі ўзрастаць. Ды і дружына, прывыклая да здабычы ў лёгкіх замежных паходах, чакала новай спажывы. I аднойчы, гаворыцца ў «Повестн временных лет» (945 год), сказала князю Ігару дружына: «Отрокн Свенельда нзоделнсь оружнем н одеждой, a мы нагн. Пойдем, князь, с намн за данью, н себе добудешь, н нам». Згадзіўся з імі Ігар. Пайшоў да драўлян за данінай і дабавіў да ранейшай даніны новую. Дружына, імкнучыся ўзбагаціцца, проста рабавала драўлян, здзекваючыся над імі.
Узяўшы даніну, Ігар пайшоў y Кіеў. Але па дарозе ён нрыйшоў да высновы, штоўдраўлян яшчэ можна пажывіцца. I сказаў дружыне: «Ідзіце з данінай дамоў, a я вярнуся і яшчэ пасабіраю». I адпусціў сваіх паплечнікаў. Сам жа з малой часткаю дружыны вярнуўся да драўлян, імкнучыся яшчэ больш узбагаціцца. Драўляне, даведаўшыся пра Ігаравы намеры, звярнуліся да свайго князя Мала: «Калі павадзіўся воўк да авечак, то пазабівае ўвесь статак. Трэба забіць яго, інакш ён нас усіх загубіць». I паслалі да Ігара сваіх перамоўшчыкаў: «Навошта ідзеш зноў? Забраў жа ўсю даніну». Але князь нават выслухаць іх не пажадаў, так адольвала яго сквапнасць і прага да нажывы. Тады драўляне, выйшаўшы з сталічнага свайго горада Іскарасценя (Карасценяў захапілі князя з дружынай і перабілі ўсіх...
Летапісы адзначаюць, што драўляне прывязалі Ігара да схіленых верхавін бяроз, пасля чаго адпусцілі іх. Ігара разарвалі на дзве часткі. Адбылося гэтае пакаранне смерцю ў 945 годзе.
Не аднойчы князі-васалы паўставалі супраць Кіеўскага князя. Падпарадкаванне ўсталёўвалася сілай. Але не толькі: з’ядноўвала народы адзіная славянская мова, традыцыі, небяспека ад ворагаў, дагаворы, заключаныя паміж князямі Кіеўскай Русі і васальнымі княствамі дзеля міру, добразычлівага міжсуседскага існавання. Так, Кіеўская Русь з’яўлялася складаным дзяржаўным утварэннем, але гэта не падстава для таго, каб не лічыць яе рускай дзяржавай, каб адмаўляць ёй y кансалідацыі розных народаў усходнеславянскай супольнасці палян, драўлян, северан, валынян, харватаў, драгавічоў радзімічаў, крывічоў славен і іншых, і фарміраванні новай, усходнеславянскай супольнасці старажытнаруская супольнасць». (У. А. Мельнік, Я. К. Новік, Л. Я. Антонава, Г С. Марцуль, Б. А. Рыбакоў.)
Адмаўляючы Кіеўскай Русі ў якасці поліэтнічнай дзяржавы, y яе кансалідуючай матэрыяльнай і духоўнай сілы ўсходнерускай
народнасці, Мурад Аджы імкнецца даказаць, што старажытнаруская дзяржава ўяўляла сабой спробу аб’яднання народаў дзвюх розных культур цюркскай і славянскай. (Аджн Мурад. Европа, тюркн, Велнкая степь. М.: 1998. С. 48.)
Мы не можам адмовіць факта ўплыву кіпчакска-цюркскай дзяржавы Дешт-і-Кіпчак і падкрэслівалі гэта неаднаразова, указваючы на жыццёвыя звычкі народаў, y глыбіні якіх яны растварыліся і згубілі сваю дзяржаўнасць. У асіміляцыйных працэсах перамагае болыл моцны народ, дамініруючая нацыя. Гісторыя мае безліч прыкладаў, пацвярджаючых гэта.
Прыклад Кіеўскай Русі адзін з красамоўных.Народ быў згуртаваны адзінствам лёсаў, мовай, язычніцтвам, a затым і хрысціянствам і праваслаўем, планіровачнымі стылявымі праявамі ў горадабудаўніцтве, прыладамі працы, працоўным заняткам, духоўнай блізкасцю са славянскімі народамі, з Грэцыяй, Візантыяй, Рымам, антрапалагічнымі ўласцівасцямі, усім ладам жыцця. Усебакова абгрунтаваную крытыку сцвярджэнняў шэрагу вучоных, «быццам бы Кіеўская Русь выдумка гісторыкаў», прыводзяць беларускія навукоўцы Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, 1. Л. Качалаў, В. Э. Загарульская, 3.1. Зуева, В. У. Лютава, Н.Я.Новік. Пра гэта сведчаць найперш пісьмовыя старажытныя крыніцы дамангольскай эпохі, помнікі дойлідства Кіева, Ноўгарада, Полацкай і Тураўскай зямель часоў Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, дзейнасць такіх вялікіх постацей гісторыі, як княгіня Кіеўскай Русі Вольга, князі Святаслаў, Уладзімір, Яраслаў Мудры, Мітрапаліт Іларыён, настаяцелі Пячэрскага манастыра Феадосій і Нестар.
У Кіеўскай Русі ўсталеўваецца дынастычная княжанне, на месца язычніцтва прыходзіць хрысціянства, улада царквы на некалькі стагоддзяў становіцца роўнай княжацкай. Ініпым разам яна нават узвыіпаецца над свецкай уладай. У цэлым жа адзінства
дзвюх улад мацуе Кіеўскую Русь, гартуе вакол яе славянскія і іншыя народы. Але ўсё гэта не пераконвае Мурада Аджы, якому бачыцца ва ўсім уплыў кіпчакскай дзяржавы Дзешт-і-Кіпчак, маўляў «Кіеўская Русь, атрыманая славянамі ў спадчыну, не была вынікам іх палітыкі. Таму яна не магла быць доўгавечнай: успыхнула, як камета на яе небасхіле, і згасла». Калі ўжо быць праўдзівым, непрадузятым, то гэткім чынам знікла Дзешт-іКіпчак. Кіеўская Русь жа, узнікшая як магутны саюз славянскіх плямён y VI стагоддзі нашай эры (Б. А. Рыбакоў), праіснавала да свайго распаду ÿ ХІІ-ХІІІ стагоддзях. Як адзначае Б. А. Рыбакоў, агульная тэрыторыя дзяржавы па перыметру складала прыкладна сем тысяч кіламетраў. Яе тэрыторыя займала прастору ад басейна Віслы на Захадзе, да Камы і Пячоры на Усходзе: ад Чорнага мора (вусце Дняпра) да Белага мора і Ледавітага акіяна.
Кіраваць такой агромністай дзяржавай было складана. Калі, скажам, на Белавозеры адбывалася нейкая падзея і кіеўскаму князю патрабавалася паслаць туды сваіх дружыннікаў, то яны, дабіраліся да месца не раней, чым за тры-чатыры месяцы. Тым не менш дзяржава ўмацоўвалася, мясцовыя князі гуртаваліся вакол кіеўскага князя. Для павелічэння ўплыву на мясцовую знаць, каб зберагчы дзяржаву ад сепаратызму і канфліктаў, князь пасылаў сваіх сыноў давераных асоб, сам разбіраў спрэчныя пытанні. Гісторыя захавала нямала прыкладаў, калі вялікакняжацкая адміністрацыя прымяняла і сілу, каб утаймаваць непакораў. Адзін з іх апісалі Т. Міхельсон і Д. Ліхачоў.
Пасля расправы з князем Ігарам драўляне, баючыся, небезпадстаўна, помсты княгіні Вольгі, што ўзначаліла Кіеўскую дзяржаву, адправілі ў лодцы дваццаць лепшых мужоў сваіх. Пры сустрэчы ў Кіеве спытала іх княгіня Вольга: «Гаварыце, навошта прыйшлі сюды?» Драўляне адказалі ёй: «Паслала нас Драўлянская зямля з такімі словамі: «Мужа мы твайго забілі, паколькі муж
твой, як воўк рабаваў і грабіў, a нашы князі добрыя, таму што парадак увялі ў Драўлянскай зямлі. Пайдзі замуж за князя нашага, за Мала».
Сказала ім княгіня Вольга: «Падабаецца мне прамова ваша. Мужа майго мне ўжо не ўваскрасіць, таму хачу вам выказаць заўтра сваю паіпану за вашу прапанову. Сёння ж ідзіце да сваёй лодкі і кладзіцеся спаць. Раніцай я паіплю за вамі. Вы ж кажыце: не паедзем на калесах, ні пешкі нясіце нас як ёсць, y лодцы».
Вольга ж загадала выкапаць на церамным двары за горадам яму вялікую і глыбокую. Ранкам, седзячы ў цераме, паслала княгіня за гасцямі. Тыя ж выканалі ўсё так, як пажадала княгіня. Прынеслі гасцей y двор y лодцы, скінулі іх y яму і засыпалі іх жывымі. Пасля паслала Вольга сказаць драўлянам: «Калі сапраўды мяне просіце, то прышліце лепшых мужоў, каб з вялікай пашанай пайсці за вашага князя, інакш не пусцяць мяне кіеўскія людзі». Усё зрабілі драўляне як пажадала Вольга. Калі ж тыя прыйшлі, загадала Вольга прыгатаваць для іх лазню, сказаўшы: «Пасля прыйдзіце да мяне». Пайіплі драўляне ў лазню і пачалі мыцца. I распарадзілася княгіня зачыніць яе і запаліць яе ад дзвярэй. I згарэлі яны ўсе. I зноў паслала Вольга да драўлян і сказала ім: «Ужо іду да вас, падрыхтуйце меды (салодкі напой з мёду] y тым горадзе, дзе забілі мужа майго. Паплачу на магіле ягонай і наладжу трызну мужу свайму». Яны звезлі ілмат мёду і заварылі яго. Вольга з малой дружынай прыйпіла на магілу і плакала па мужу свайму. I загадала людзям сваім насыпаць вялікую магілу, затым наладзіла трызну. I калі драўляне напіліся, загадала дружыне пасеч іх. I пасеклі яны пяць тысяч.
У 946 годзе Вольга з сынам сваім Святаславам, сабраўшы храбрых воінаў, пайшла на Драўлянскую зямлю. I выйшлі супраць яе драўляне. Сышліся палкі. Кінуў кап’е Святаслаў y драўлян. Кап’е праляцела паміж вушэй каня і ўдарыла ў ногі каню, бо Святаслаў
f JM
быў яшчэ малы. I сказаў Свенельд, Ігараў ваявода: «Князь ужо пачаў: ударым, дружына, за князем». I перамаглі драўлян. Яны пабеглі і зачыніліся ў сваіх гарадах. Вольга рушыла з сынам сваім да горада Іскарасценя, дзе жыхары яго забілі яе мужа, і спынілася каля горада... I стаяла ўсё лета і не магла ўзяць горада. 1 замысліла такое: паслала да горада сваіх людзей, каб сказалі: «Ужо не хачу помсціць за мужа. Дайце мне ад кожнага двара па тры галубы ды па тры вераб'я». Усё выканалі драўляне. Тады Вольга раздала воінам каму па голубу, каму па вераб'ю, загадаўшы да кожнай птушкі прывязаць трут (грыб-паразіт, што расце на дрэвах і які лёгка загараецца), загарнуўшы яго ў маленькія хустачкі і прымацаваўшы ніткай да кожнай. На змярканні воіны пусцілі птушак. Вярнуўшыся ў свае гнёзды, птушкі запалілі ўвесь горад. Так княгіня Вольга ўзяла горад, прымусіўшы да пакоры і выплаце даніны.
Такім чынам, князі Кіеўскай Русі пільна сачылі за дзеяннямі князёў-васалаў, не даючы парушыць згуртаванасць дзяржавы, якую іншым разам спрабавалі аслабіць нават блізкія вялікаму князю людзі. Так, Яраслаў, сын вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра і полацкай княжны Рагнеды, жывучы ў Ноўгародзе, штогод выплачваў сталіцы Русі Кіеву даніну ў тры тысячы грывен. Але з часам вырашыў адмовіцца ад выплаты, чым угнявіў бацьку, які ўжо пачаў збірацца ў паход на Ноўгарад. 1 толькі заўчасная смерць князя Уладзіміра выратавала Яраслава. Дарэчы, Яраслаў не саступіў бы бацьку. Ён ужо дамовіўся з варагамі Эймундам і Рагнарам, запрошаных ім y Ноўгарад. Найміты паводзілі сябе нахабна, што выклікала гнеў гараджан, якія перабілі наёмнікаў. Смерць Уладзіміра выклікала міжусобную барацьбу паміж ягонымі сынамі за вялікакняжацкі прастол. 3 дванаццаці сыноў князя большасць спасцігнуў трагічны лёс. Яраславу пашчасціла болей. Ён перамог многіх сваіх прэтэндэнтаў, разбагацеў, стаў
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" «самаўласцам рускай зямлі», заклаў y 1037 годзе Сафійскі сабор, упрыгожыўшы Кіеў накшталт сталіцы Візантыі Царграда.