Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Сённяшнія гісторыкі адзначаюць, што адзінай тэрыторыяй, якую можна лічыць прародзінай славян гэта тэрыторыя паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.
У II тысячагоддзі да нашай эры германскія плямёны, злучыўшыся з балцкімі, што месціліся на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, y выніку сваёй міграцыі адцяснілі славян ад мора. Такое меркаванне абумоўлена неразвітасціо славянскай тэрміналогіі ў гэтай мясцовасці.
У другой палове I тысячагоддзя наіпай эры народы Еўропы
пераходзяць ад рабаўладальніцтва да феадалізму. Складваецца класавае грамадства. Славяне вядуць паспяховыя войны, павялічваюць свае тэрыторыі, асіміліруюць многія народы.
Існуе меркаванне, што славянам папярэднічала племя «север» («северо»], севяран, ці племянны саюз усходніх славян, з якога пайшлі іншыя плямены са славянскімі каранямі: паляне, дрыгавічы, дзераўляне і г.д. Племя «север», «северо» месцілася на тэрыторыі, дзе пражывала племянное аб'яднанне сармата алан, выціснутае ў пачатку VIII стагоддзя з гэтых земляў славянамі на паўднёвы ўсход.
У VI-VII стагоддзях славяне дайшлі да Дняпра, замацаваліся на тэрыторыі сучаснай Валыні, што на Украіне, утварыўшы новую этнічную галіну усходнія славяне. Гэтыя абшары ўсходнія славяне займалі ў VIII-IX стагоддзях, пасля засялілі землі Усходняй Еўропы. Арыялам славянскага размяшчэння сталі тэрыторыі, што прылягалі да Дона, Акі, вярхоўяў Волгі. Тут калыска сучасных рускага, беларускага і ўкраінскага народаў
Колькасна пераўзыходзячы іншыя народы, усходнія славяне асімілявалі балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва, стварыўшы як не 15 усходнеславянскіх супольнасцей. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. с. 31.] Сярод іх дрыгавічы, крывічы, радзімічы, ятвягі, дайнова, бужане, вяцічы, паляне, венеды, анты.
Усе яны славяне па паходжанню, a назвы па тэрыторыі, дзе размяшчаліся. Адзінства тэрыторый, імкненне супрацьстаяць ворагам, аб’яднанне дзеля ваенных нападаў вымушалі плямёны ўступаць y саюзы. Вучоныя называюць адзін з такіх аб'яднанняў саюз антаў і склавінаў (славян). Візантыйскія даследчыкі VI стагоддзя Іардан, Іаан Эфескі, Пракопій Кесарыйскі і іншыя адзначаюць генетычную, культурна-духоўную еднасць славянскіх плямён. Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталемей лічылі іх адгалінаваннямі племені венедаў, гістарычныя звесткі пра якіх
адносяцца да 1-2 стагоддзя нашай эры. Мовазнаўцы выводзяць найменне «славяне» ад «слова», якое трасфармавалася з часам y згаданы этнонім. I атрымалася, што славянегэта тыя, хто разумее мову, словы. Гэтым самым яны адрозніваюцца ад нямых, тых, хто не ведае іхняй мовы нямы, чужы. Ці не адсюль «Няміга», «Немка», «Нямунас».
Славяне піырока рассяляліся. Адны каланізавалі візантыйскім валоданні, тым самым паклалі пачатак паўдневым славянам. Сучаснікі звалі іх «славенамі», «славінамі», янтамі, падкрэсліваючы іх адзінства і даўнейшае найменне венеды (венеты). Этнонім «славяне», «скловене» звязваюць таксама са
словам «слава». У словах «словене», «славінцы», «словены» выразна адчуваецца аб'яднанасць двух слоў: «слы», «сг.лі», «сло» і «вене», што, на думку лінгвістаў азначае «венеды», «вендзеж» (у Беларусі), Венедскі заліў (Балтыйскае мора), «прадстаўнікі», «высяленцы» і г.д. У VI-VII стагоддзях амаль паўсюдна вызначалася найменне «славяне», якое захавалася да нашага часу. Расселеная ў лесастэпавых і лясных масівах Еўропы, y басейнах рэк, славяне, як адзначае вядомы беларускі археолаг, прафесар, доктар гістарычных навук Л. Д. Побаль яны не мелі ў той час сваёй самастойнай вялікай дзяржавы. «Словене», венеды, склавіны, анты, вядомыя з VI стагоддзя на Балканскім паўвостраве, адзначаны ў Іпацьеўскім летапісу. Аўтар Старажытнай Русі змяшчае «словене» пад рознымі назвамі ў басейне Дуная на поўдні, да Ільменскага возера на поўначы, ад зямель сённяшняй Полыпчы на захадзе да Падоння і Паволжжа на ўсходзе. У гэтым славянскім абшары месціліся і ўсе межы сучаснай Беларусі, як састаўной часткі славянскага свету. У басейнах Прыпяці на поўдні і Заходняй Дзвіны на поўначы пражывалі славяне дрыгавічы. Гэта землі сённяшніх Гомельскай, Брэсцкай, Гродненскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей. Летапісец
Нестар y Іпацьеўскім летапісе пазначае іх славянскімі. Славянекрывічы, на яго думку, аселі ў басейнах такіх рэк, як Заходняя Дзвіна і Палата. Славяне-радзімічы на тэрыторыі Гомельшчыны і Магілёўшчыны. (Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. Мінск, 1998. С. 365.)
Усіх іх яднаў адзіны «словенскі язык» і «словеньска грамата» вядомы беларускі археолаг 71. Д. Побаль пераканаўча, паводле рысаў мілаградскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі, днепрадзвінскай культуры, пазначаных Нестарам на славянскіх землях, ставіць пад сумненне так званы балцкі субстрат. Пры гэтым аўтарытэтны даследчык y якасці доказу спасылаецца на археалагічныя крыніцы. Землі Беларусі захавалі нямала такіх сведчанняў. Пра іх гавораць таксама навуковыя досведы этнографаў, фалькларыстаў вясковыя дыялекты яскравыя сведкі мінулага.
Як адзначае B. I. Шадыра, да сярэдзіны I тысячагоддзя нашай эры еўрапейскія народы не мелі этнатэрытарыяльнай стабільнасці. Славяне шырока рассяляюцца на большай частцы Беларусі з сярэдзіны I тысячагоддзя сярод мясцовых балтаў, асімілюючы іх. Гэты працэс ахоплівае (7І.У. Дучыц) канец I пачатак II тысячагоддзя.
Вынікі раскопак пахавальных помнікаў паказваюць, што асіміляцыя мела працяглы характар і была неаднолькавай. Элементы балцкай культуры знойдзены ў былых паселішчах, што каля вёсак Тіатыголь і Навінка Талачынскага, Наўры Мядзельскага, Перавоз Глыбоцкага, Рудня і Дзмітраўшчына Полацкага, Укля Браслаўскага, Дуброва Маладзечанскага, Казлоўцы Міёрскага раёнаў (Л. У. Дучыц). Знаходкі з курганоў Х-ХІ стагоддзяў каля вёсак Слабада, Барздынь , Коўшава, Забор’е і Анусіна (Ю. А. Зайцаў) сведчаць пра асіміляцыю славянамі ўсходніх літоўцаў. Тыпова балцкія ўпрыгажэнні пераважаюць на
Полацкай зямлі. 3 200 жаночых пахаванняў палова іпматінвентарныя. 3 іх 25 % славянскія. Гэта бранзалетападобныя скроневыя кольцы, маністы са шкляных пацерак, 25 % маюць пярсценкападобныя скроневыя кольцы і больш металічных упрыгажэнняў. 50 % наогул не маюць скроневых кольцаў але пімат металічных балцкіх упрыгажэнняў. Рэчы славянскай культуры знойдзены ў старажытных паселішчах y ваколіцах вёсак Драздова Талачынскага, Пашавічы Браслаўскага, y наваколлях Навагрудка (Л. У. Дучыц)3 навуковых даследванняў вынікае, што на землях, дзе пачыналася фарміраванне беларускага этнаса, жылі балты, славяне і шматлікія іншыя народы.
Э. М. Зайкоўскі пераканаўча зазначае, што «асаблівасцю этнічнай гісторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы была асіміляцыя славянамі карэннага балцкага насельніцтва». (Гуманітарныя і сацыяныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. С. 372.)
Працяглы асіміляцыйны працэс суправаджаўся, як адзначае акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк, узаемным уплывам і ўзбагачэннем культур. I ўсё ж славянскае ўздзеянне было больш моцным. Славянская асіміляцыя суправаджалася змяненнямі, новымі найменнямі гідраніміі, моўнымі зацвярджэннямі элементаў сваёй культуры. Вядомы беларускі археолаг У. Ф. Ісаенка, які адкрыў на тэрыторыі Беларускага Палесся болып за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, даследаваў 14 старажытных стаянак, адзначаў, што этнас нават y каменным веку развіваў уласцівую яму культуру (Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 48.) I гэта натуральна асіміляцыя суправаджаецца страчваннем, знікненнем этнічнай самасвядомасці, культуры, традыцый жыцця, мовы. Балцкі этнасу ходзе асіміляцыі яго славянамі страціў свае этнаграфічныя набыткі. Праўда, захаваліся найменні некаторых рэк, азёр, вёсак змененыя славянамі, яны дайшлі да нашага часу. Асіміляцыя
адначасова несла зліццё балтаў шляхам засваення, запазычання, паглынання славянамі элементаў балцкай культуры, і мовы, жыццёвага побыту і г.д.
Асаблівасці, уласцівыя балтам, былі так гістарычна перапрацаваны славянамі, што гаварыць пра балцкі субстрат y фарміраванні беларусаў проста не даводзіцца, калі мы не хочам сказіць вызначэнні, уласцівыя асіміляцыі.
Так, асіміляцыя узаемны працэс. Але дзе ж набыткі балтаў y час гістарычнай этнаграфічнай спрэчкі хто каго? Славянскі этнас перамог. A балцкія карані і канчаткі назваў рэк і азер гэта сведкі далёкай нашай мінуўшчыны, іх аніяк не назавеш балцкімі. Так, назва чыгуначнай станцыі Беларусі Рудзенск, магчыма, нават верагодна, была латышскім словам Rudens, што ў перакладзе азначае «восень». Цяпер жа ў слове Рудзенск хіба што лінгвіст вызначыць яго першаснае значэнне.
Можна пагадзіцца, што «падасновай» (Т. В. Штыхаў) было балцкае (латышскае) слова, але падаснова («субстрат») страціла сваю адметную значнасць, асімілявалася. Таму зусім не факт, што «субстрат» з’явіўся перадумовай фарміравання беларускай народнасці. Наадварот, праславяне з’явіліся асновай фарміравання праславянскіх супольнасцей, a затым і старажытнарускай народнасці, a з цягам часу, y выніку стварэння пэўных перадумоў, з яе беларускай народнасці і нацыі.
Пад уздзеяннем шырокага рассялення славян балцкае насельніцтва было змушана да выхаду на новыя для іх землі, y Прыбалтыку, дзе стварылі свае этнічныя супольнасці. 1х пераемнікамі з’яўляюцца сучасныя літоўцы і латышы. Тая частка балтаў што засталася на занятых славянамі землях, была асімілявана на працягу ХІІ-ХШ і іншых стагоддзяў. Пагаджаюся з думкай Міколы Ермаловіча аб працягу, асіміляцыйных працэсаў і ў наш час. У выніку славяне змянілі культуру, сацыяльны побыт
балтаў замацаваўшы на новых землях свой эканамічны ўплыў і ваенную дэмакратыю.
Вядомы беларускі, рускі і польскі гісторык, археолаг, членкарэспандэнт Расійскага імператарскага археалагічнага таварыства Адам Ганоры Кіркор [1818-1886] пісаў што літоўцы шмат запазычылі ад сваіх суседзяў беларусаў. (Жнвопнсная Россня. Репрннтное воспронзведенне нздання 1882 года. Мн., 1993. С. 41.]
Тэрыторыя славян, улічваючы колькасць насельніцтва і заваёвы, распасціралася ад Балтыйскага мора, сярэдняга цячэння Віслы і Одэра і вярхоўя Сейма і Сулы, ад Прыпяцкага Палесся да Карпат і Дуная. У VII-VIII стагоддзях славяне аселі на Балканах, землях сучаснай Балгарыі і часткова Грэцыі. Часткова групы славян дайіплі нават да Малай Азіі, паўночнай Афрыкі, Сіцыліі і Іспаніі. Славяне засялілі абшары Усходняй Еўропы да Дона,Акі і вярхоўяў Волгі. На захадзе дасягнулі сучаснай Баварыі, Аўстрыі і ўздоўж Балтыйскага мора вусця Эльбы. У VI-IX стагоддзях, рухаючыся ў паўночным напрамку, яны рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі, Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Наўгародчыны. [Антонава Л.Я, Марцуль Г. С. Фарміраванне беларускага этнасу. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх земляў. Культура (са старажытных часоў да другой паловы ХШ ст.], Мн., 1994. С. 10.]