Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Прапанова слупіная, яна падтрымліваецца міжнароднай супольнасцю і сёння. Ва ўмовах глабалізму гэта ідэя з'яўляецца надзённай і ажыццяўляемай.
Класікі марксізму лічылі, што ідэалогія абумоўлена класавымі асаблівасцямі і формамі барацьбы. Гэткі ж падыход да ідэалогіі ў У I. Леніна. Правадыр пралетарскай рэвалюцыі лічыў яе магутнай мабілізуючай сілай, здольнай ажыццявіць самыя смелыя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя чаканні народаў.
Савецкі народ самааддана і самаахвярна падтрымліваў ідэалогію сацыялізму і камунізму. На пэўных этапах нашай
гісторыі яна вызначала лёс, узрушэнні і надзеі. Дастаткова, мусіць, назваць лічбы самаахвярнасці народа ў гады Грамадзянскай вайны, калі ў імя перамогі рэвалюцыі на франтах загінула па недакладных звестках сама меней 10 мільёнаў чалавек. Лічба пераконвае. У імя светлай будучыні савецкія людзі, зноў-такі самаахвярна, будавалі сацыялізм, цярпелі голад і холад. Мала што мы паспелі зрабіць y сваіх сацыялістычных памкненнях наііярэдадні Другой сусветнай вайны. Сталінская класавая барацьба са сваім народам, які перамог капіталізм y асобна ўзятай краіне СССР, яжовыя варожыя рукавіцы знясільвалі, але не зламілі ні рабочых, ні сялян. Ідэалы сацыялізму і капіталізму яшчэ не ператварыліся ў догму, ім верылі, былі гатовыя змагацца за іх з любым ворагам.
Вялікая Айчынная вайна гэта засведчыла. 28 мільёнаў жыццяў было пакладзена на алтар свабоды, сацыялізму і камунізму. Будзе таксама шчымлівай праўдай і тое, што сталінскія эксперыменты з сялянствам, з рабочым класам і інтэлігенцыяй, адступленні ад сапраўдных сацыялістычных прынцыпаў, двойчая мараль кіруючых колаў, дагматызм y падыходах да марксісцкіх палажэнняў («наша вучэнне не догма, a кіраўніцтва да дзейнасці») абумовілі становішча, калі вонкава прыгожыя («сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме») лозунгі не напаўняліся зместам, рэальным паляпшэннем народнага дабрабыту, выклікалі недавер да ідэалогіі. Дайшло да таго, што ён вызначыўся і ў самім Палітбюро ЦК КПСС. Ельцын, Якаўлеў і больш дробныя асобы разгарнулі сапраўдную барацьбу супраць партыі, якая ўзрасціла іх.
Прыкрываючыся знешне прывабнымі лозунгамі барацьбы за аднаўленне дэмакратычных прынцыпаў, яны перашкаджалі перабудове ў партыі і дзяржаве, не лічачыся з думкай народа, скасавалі дагавор ад 1922 года аб утварэнні СССР, спыніўшы
існаванне магутнай савецкай дзяржавы. Спроба актывістаў Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу перапыніць ельцынскія наступствы не ўдалася. Надта вялікі цяжар злоўжыванняў, праблем, злачынстваў відавочны адыход ад сапраўдных сацыялістычных памкненняў абумовілі спадзяванні народа, іпто новыя прынцыпы палітыкі і эканомікі будуць спрыяць іх дабрабыту. Менавіта недавер, безліч ініпых грунтоўных прычын, якія паўплывалі на ўнутраную нестабільнасць y КПСС, няўпэўненасць кіраўнікоў і радавых партыйцаў, з’явіліся прычынай таго, што 20-мільённая партыя, плоць ад плоці рабочых, сялян і інтэлігенцыі, змаўчала, калі Ельцын забараніў (прыпыніў) КПСС, адабраўшы ў яе ў парушэнне законнасці грашова-валютныя, матэрыяльныя, інфармацыйнамедыйныя сродкі, іншыя рэсурсы. Тое ж самае здзейснілі здраднікі партыі і ў БССР. Вярхоўны Савет, які цалкам састаяў з камуністаў, па прыкладу ельцыністаў забараніў (прыпыніў) Кампартыю Беларусі, забраўшы ўсе яе сродкі ў дзяржаўную казну.
Сацыялістычная [камуністіячная] ідэалогія падверглася, з аднаго боку, заслужанай, правільнай крытыцы і, з другога боку самаму злоснаму шальмаванню.
Далей палітычны працэс развіваўся ўжо па новым сцэнарыі. Былыя савецкія рэспублікі, якія раптам сталі суверэннымі дзяржавамі, пачалі пошук новага палітычнага, эканамічнага і ідэалагічнага апірышча. Зварот да гісторыі станаўлення ідэалогій меў месца і ў Беларусі. У нас таксама ішоў настойлівы пошук самавызначэння нацыі, фармулявання яе ідэалогіі.
Пры падтрымцы ўрада ў яго ўключыліся філосафы, палітолагі, сацыёлагі, эканамісты, прадстаўнікі іншых навук. Зразумела, яны дбайна падыйшлі да сваіх папярэднікаў y ідэалогіі. Групу навукоўцаў узначаліў доктар гістарычных навук, прафесар А. Г. Слука. Мусіць, y періпую чаргу яны прааналізавалі працу
нямецкага сацыёлага Карла Манхейма (1893-1947) «Ідэалогія і ўтопія», выдадзеную ў 1929 годзе. Лічыцца, што ў ёй найбольш поўна даследавана гэтая праблема. Ён падыйшоў да ідэалогіі не з пункту гледжання кніжнай прадукцыі, a з яе жыццёвай патрэбы. Вучоны адзначае, што ідэалогія, гэта прадукт калектыўнага, групавога мыслення, абгрунтавання пэўнай праблемы, якая мае месца ў рэчаіснасці.
Карл Манхейм інтэрпрэтаваў погляды Карла Маркса на ідэалогію, лічачы, што да сапраўднага сацыяльнага назнання
здольна толькі творчая інтэлігенцыя, якая стаіць па-за класамі.
Без сумнення, вучоныя звярнулі ўвагу і на навуковыя абгрунтаванні ідэалогіі К. Марксам, калі той ці іншы клас, элітная груна, палітычны лідэр, якія дамагаюцца ўлады дзеля адказу на выклікі часу, рэалізацыі сваіх, іншым разам, эгаістычных памкненняў, вымушаны дэклараваць іх як ідэі, адпавядаючыя агульным інтарэсам грамадзян дзяржавы. Зразумела, што пры такім падыходзе авалодання палітычнай уладай суб’екты палітычнага дзеяння нярэдка прыбягаюць да фармуліравання папулісцкіх ідэалогій. Гэта вымагае ад грамадскасці, палітычнай апазіцыі вялікай пільнасці і абачлівасці, каб грамадства не было заведзена ў зман. Наша цывілізацыя сутыкалася і, думаецца, і далей будзе сутыкацца са знешне прывабнымі, a на самой справе са згубнымі ідэалогіямі. Ілюстрацыямі такіх зманлівых ідэалогій могуць служыць восем крыжовых паходаў, здзейсненых па ідэалагічнаму благаслаўленню паны рымскага. Дзесяць мільёнаў жыццяў страшэнная ахвяра за ідэалогію вызвалення труны Гасподня і іншых ілжывых сацыяльных пабудоў.
Нямала прывідных ідэалогій увасоблена ў сімвалах: гімнах, лозунгах, закліках, маніфестах, законах і г.д. Безумоўна, многія гімны, помнікі, адозвы і г.д. з'яўляюцца носьбітамі ідэалогіі, якая сімвалізуе пазітыўныя з’явы, памкненні, чаканні, намеры. Пры
гэтым трэба памятаць, што, імкнучыся да таго, каб тая ці інпіая сімволіка, валодала вялікай матывацыяй для дзеяння, яна павінна адлюстроўваць сапраўдныя, аб'ектыўныя ідэалагічныя намеры і памкненні грамадства. Фалыпывая сімволіка, як кажуць, высысаная з пальца, рана ці позна будзе выкрыта, a яе носьбіты пасаромлены.
Нярэдка ў якасці ідэалогій пануючыя класы, групы, творчыя асобы прапануюць грамадству нездзяйсняльныя праекты рэфармавання існуючай рэальнасці. Навука называе іх утопіямі. Утапічныя ідэалы старажытнагрэчаскага мысліцеля Платона, англійскага дзяржаўнага дзеяча, канцлера двара Генрыха VIII, пісьменніка-гуманіста Томаса Мора, італьянскага філосафа Тамаза Кампанэлы, французскіх мысліцеляў Анры Сен-Сімона, Шарля Фур’е, англійскага філосафа Роберта Оуэна і ў нашы дні з’яўляюцца нездзяйсняльнымі, больш таго заўчаснымі. Ужо адно гэта павінна насцярожваць грамадства, абуджаць недавер. Але таксама трэба мець на ўвазе, што гісторыя мае нямала прыкладаў, калі некалі «заўчасныя», ідэальныя мадэлі палітычнага ўладкавання здзяйсняліся, адпавядалі інтарэсам народа. Мусіць, такога кшталту ідэі трэба правяраць, кіруючыся абачлівасцю вядомага амерыканскага мысліцеля Карла Фрыдрыха (19011984), які вучыў разглядаць прапануемыя ідэі скрозь прызму дзеяння, дзейснасці, рэальнасці.
Італьянскі мысліцель Вільфрэда Парэта (дарэчы, настаўнік Беніта Мусаліні) лічыў ідэалогію маскіроўкай дзеянняў пануючага класа, якая ўсхваляе існуючы лад, хаваючы свае сапраўдныя намеры.
Праца вучоных па «пошуку» ідэалогіі, адпавядаючай дзяржаўнаму ладу суверэннай Беларусі, інтарэсам і спадзяванням людзей, сутыкнулася з тэорыямі аўтарытэтных калег, якія абвяргалі неабходнасць ідэалогіі, яе іманентнасці для дзяржавы.
Гэта амерыканскія вучоныя Дэніэл Бэл, Элвін Тофлер, Джон Гэлбрэйт, Сэмуэл Ханцінгтон і іншыя. Свае меркаванні яны абгрунтавалі ў такіх працах, як «Канец ідэалогіі», «Культурныя пярэчанні капіталізма», «Сутыкненне цывілізацый», «Будучае пастіндустрыяльнае грамадства. Вопыт сацыяльнага прагназавання» і іншых. Прапанаваная імі тэорыя дэідэалагізацыі базіравалася на пераменах, якія адбываюцца ў грамадстве на падставе пераходу ад індустрыяльнай стадыі развіцця да яе больш высокага ўзроўню інфармацыйнаму.
На гэтай стадыі вытворчыя адносіны, іх узровень залежаць ад шырокага выкарыстання ведаў, якасна новых інфармацыйных тэхналогій, якімі кіруюць найбольш здатныя, навукова дасведчаныя людзі мерытакраты, здольныя ажыццявіць самыя смелыя і неардынарныя праекты грамадскага пераабсталявання. Вучоныя лічаць, што ўсё гэта можа быць здзейснена без унутраных класавых пярэчанняў і канфліктаў У многім згадваемы праект быў абумоўлены крушэннем сацыялістычнай (камуністычнай) ідэалогіі, y выніку чаго наступае яе канец і надыходзіць этап сацыяльнай гармоніі і стабільнасці.
Тэорыя дэідэалагізацыі знайшла свае апірышча і ў Беларусі. Кіраўнікі Беларускага народнага фронту (БНФ) «Адраджэнне» і найперш 3. С. Пазняк ва ўмовах барацьбы супраць прынцыпаў перабудовы савецкага грамадства і развянчання КПСС трапілі пад уплыў замежных тэарэтыкаў дэідэалагізацыі. Захапіўшыся разбурэннем савецкага ладу, не зазіраючы наперад і, мусіць, не спадзеючыся на ўдачу ў заваяванні ўлады, яны рашуча адкрэшчваліся ад ідэалогіі і такім чынам ад сваёй шматпакутнай гістарычнай даўніны, ва ўмовах якой гартавалася нацыя і яе ідэалогія. Мне здаецца, што створаныя на падставе прынцыпаў БНФ сённяшнія палітычныя партыі яшчэ не пераадолелі памылак свайго «дзіцячага» ўзросту, бо дагэтуль не занялі свайго месца ў
палітычным працэсе Беларусі.
Але час паказаў, што такія спадзяванні ва ўмовах нашага лакалізаванага зямнога быцця з'яўляюцаа заўчаснымі.
Вядомы рускі вучоны B. В. Ільін, крытычна ставячыся да ідэалогіі, піша, што «разам з тым без ідэалогіі, без жыццёвай праўды, якая патрабуе стойкасці, якой трэба трымацца, за якую трэба стаяць, вісець на крыжы, без такой праўды нельга...»
Спробы абвергнуць неабходнасць ідэалогіі прадпрымаліся заўсёды. Але роздумы, меркаванні вялікіх людзей пераконваюць. Віктор Гюго пісаў: «Калі наша жыццё вандраванне, то ідэя праваднік. Няма правадніка, і ўсё спынілася. Мэта згублена і сіл як не бывала». Зноў жа Віктор Гюго даводзіць: «Можна зламаць шпагу, але нельга знішчыць ідэю».