Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Ва ўрочышчы Чырвоная Горка, што воддаль вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, гэткія ж рэчы адкапаў вядомы беларускі археолаг K. М. Палікарповіч [1889-1963]. Такія стаянкі неандэрталыдаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі 100-40 тысяч гадоў да нашай эры. Гэта быў сярэдні палеаліт, калі старажытныя насельнікі ўжо ўмелі рабіць пэўныя прылады для паўсядзённага ўжытку.
У 60-90-х гады XX стагоддзя У Д. Будзько, А. Г. Калечыц і іншыя беларускія археолагі падкарэкціравалі вывады К.М.Палікарповіча. Знойдзеныя імі на Бердыжскай і Юравіцкай стаянках прылады даюць больш дакладныя даты з'яўлення чалавека на землях Беларусі. Яны атрыманы з дапамогай сучасных метадаў радыёкарбоннага датавання.
Так, Юравіцкая стаянка ўзнікла 26 тысяч гадоўтаму. Вучоныя лічаць, што менавіта з гэтай даты пачынаецца гісторыя Беларусі. Колькасць насельнікаў адной стаянкі была невялікая, y сярэднім 25 чалавек. На Бердыжскай і Юравіцкай стаянках магло быць больш па 50 жыхароў.
Вядомы беларускі археолаг прафесар Э. М. Загарульскі паводле вывучэння пытання лічыць, што колькасць насельнікаў
верхне-палеалітычнага перыяду не перавышала сотні чалавек.
Жыць паблізу ледавіка, ва ўмовах тундравага бязлесся, беднай лішайнікавай расліннасці, нізкага дрэвастою і кустоўнікаў было надзвычай складана. Доўгія зімы са снежным покрывам на працягу 7-9 месяцаў і мерзлатой на значнай плошчы загартоўвала, але і прымушала шукаць больш прыдатныя для існавання тэрыторыі.
Каб выжыць, людзі павінны былі аб’ядноўвацца ў абшчыны, род, племя, разам займацца збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем. Гэта быў, так бы мовіць, «першабытны камунізм», y які гуртавала бяда, голад, нястачы, што падступалі з усіх бакоў.
Сёння ў «камунізм» аб’яднацца складаней: перашкаджаюць маёмасныя адрозненні, класавыя пярэчанні, немагчымасць роўнасці ў размеркаванні агульнага прадукта. Выратаваннем y старажытных суровых умовах быў агонь, удалае паляванне на дзікіх жывёл і звяроў. Вучоныя адзначаюць, прыкладна 16 тысяч гадоў назад умовы жыцця ў пасляледавіковай зоне сталі неспрыяльнымі. Неандэрталец вымушаны быў пакінуць свае стаянкі ў Беларусі і перасяліцца ў болып прыдатныя месцы, магчыма, на паўднёвы ўсход Рускай раўніны.
Каля 8-10 тысяч гадоў да нашай эры ледавік адступіў настолькі, іпто гэта спрыяла паляпіпэнню клімату. Яшчэ нядаўна змарнелыя ад вечнай мерзлаты землі пакрыліся лесам і буйной расліннасцю. Чалавек пацягнуўся на новыя абшары. Людзі вынайшлі лук і стрэлы, пачалі будаваць больш цёплае жытло, паспяхова паляваць. Гэта быў мезаліт, ці каменны век, датаваны 8­5 тысячамі гадоў да нашай эры. Патомкі былых насельнікаў беларускіх зямель вярнуліся на радзіму бацькоў, пераважна ва Усходнюю Беларусь Верхняе Падняпроўе. 3 паўдневых зямель на Дняпры людзі сяліліся ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі. Значны паток насельнікаў асеў y паўднёвых абшарах Заходне-
Дзвінскай зоны і берагах Нёмана. Паўднёва-Заходнія землі Беларусі занялі выхадцы з паўднёвай Польшчы. У Заходняй Беларусі і Літве атабарыліся плямёны, якія прыйшлі праз Польшчу з Заходняй Еўропы.
Таму зусім натуральна, што археолагі знайшлі ў Беларусі 120 стаянак мезалітычнай эпохі. Толькі на Палессі вызначана 61 стаянка. Колькасць жыхароў эпохі параўнальна нязначная 4,5-6 тысяч насельнікаў Пераважала родавая арганізацыя жыцця. Роды з цягам часу аб’ядналіся ў плямёны, y агульную чалавечую супольнасць, сукупна вялі сваю жыццядзейнасць. Археолагі пацвярджаюць сваімі знаходкамі, што племя мела аднолькавыя сродкі працы, тыповыя пабудовы, адзенне і многае іншае. Паступова пераадольвалася былая ізаляцыя плямён. Людзі хутчэй абнаўлялі прылады і прыёмы працы, палявання, рыбалоўства, праяўлялі сваё мастацкае ўменне. Аб'яднанне вылівалася ў адзінства. На жаль, мы нічога не можам сказаць пра этнічныя адрозненні эпох палеаліта, мезаліта і неаліта, вельмі вялікі час аддзяляе нас ад нашых далёкіх продкаў
Маўчаць і знойдзеныя рэчы, сведкі даўніны, не даючы нам магчымасці зразумець мову людзей розных плямён. Праўда, мовазнаўцы, аналізуючы назвы рэк, азёраў, паселішч, усё ж змаглі вызначыць этнічную прыналежнасць людзей, якія пражывалі на пэўных тэрыторыях напрыканцы каменнага веку. Скажам, y Падзвінні і Падняпроўі пражывала насельніцтва, названае вучонымі фінка-угорскай этнічнай групай. У тым жа III тысячагоддзі на крайнім Паўднёвым Захадзе на Прыпяці пражываў невялікі асяродак індаеўрапейцаў са сваімі моўнымі асаблівасцямі. У бронзавым веку колькасць індаеўрапейцаў значна ўзрасла. Пашырэнне іх рассялення на тэрыторыі Беларусі прыходзіцца на 3-2 тысячагоддзі да нашай эры. Гэтаму спрыяў дэмаграфічны выбух сярод праіндаеўрапейскіх пляменаў, умелых
жывёлаводаў і земляробаў, якія пражывалі на сваёй сярэднеазіяцкай тэрыторыі сярод гор. Перанаселенасць, развітае жывёлаводства, паляпшэнне жыцця патрабавалі новых, больш шырокіх спрыяльных абшараў. Каля 4-3 тысячагоддзяў да нашай эры праіндаеўрапейскія плямёны рынуліся на неабсяжныя прасторы Азіі і Еўропы. З’явіліся яны і на землях Беларусі.
Магутны паток насельнікаў, y прыватнасці, жыхароў Вялікага Стэпу ці Стэпу цюркаў-кіпчакоў, краіны Дэшт-і-Кіпчак неслі з сабой набыткі свайго жыцця, веды ў земляробстве і жывёлагадоўлі, y здабычы і выкарыстанні металу, прылады для палявання і г.д. Гэту цікавую старонку побыту і жыцця цюркаў, аднаго са шматлікіх плямёнаў Вялікага Стэпу, a таксама другога племені кіпчакоў адкрыў нашым сучаснікам цюркскі пісьменнік Мурад Аджы ў сваёй кнізе: «Европа, тюркн, Велнкая Степь. Москва; Мысль, 1998». Умельцы плавіць метал, майстраваць з яго наканечнікі стрэл, яны з'явіліся вынаходнікамі кола і кібітак на колах, якія служылі кіпчакам-цюркам і рухомым жыллём, і сродкам імклівага пераезда з аднаго месца пражывання ў іншае.
На новых землях кіпчакі змешваліся з малаколькасным мясцовым насельніцтвам, асімілявалі яго, мяняючы ягоны побыт і жыццё. Адначасова змяняліся і самі, страчваючы пэўныя свае адметнасці. Беларускія даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія зніклі ў выніку змепівання праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. (Гісторыя Беларусі ў дзвюх частках. Частка 1. Мінск. Вышэйшая школа, 2007, с. 25).
У 3-2 тысячагоддзі да наіпай эры на тэрыторыі басейнаў Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя сфарміравалася таксама ў выніку згаданых і асіміляцыйных працэсаў такая роднасная на мове, звычаях група народаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куріпы, земгалы і інш.), як балты. Яны сяліліся на берагах Прыпяці і Дняпра, па суседству з фіна-
угорскім насельніцтвам, што месцілася на поўначы Беларусі. Як адзначае Мурад Аджы, цюркі-кіпчакі, мігрыруючы са сваёй радзімы Вялікага Стэпу, са сваёй калыскі Алтая, многае з сваёй культуры прыўнеслі ў культуру фіна-угорскіх народаў.
1м было чым дзяліцца. Раскопкі старажытных гарадоў цюркаў Сінташта і Аркаім сведчаць, што кіпчакі-цюркі адкрылі таямніцы выплаўкі жалеза. Калі хеты, народ, які жыў y цэнтральнай частцы Малой Азіі і заснаваў Хетскае царства, выпальваў жалезную руду, то кіпчакі Алтая вынайшлі першымі ў свеце за дзве тысячы гадоў да нашай эры металургічны горан і пачалі плавіць руду. Прафесія металурга з'яўлялася самай пачэснай. Мурад Аджы адзначае, што на іх глядзелі як на чараўнікоў. Сакрэты выплаўкі жалеза перадаваліся з роду ў род, ад бацькі да сына, застаючыся галоўнай таямніцай кіпчакоў. Лічылася, што на металурга сышло блаславенне Валадара Сусвету Тэнгры-хана. Яму забаранялася жаніцца на дзяўчыне другога, неметалургічнага тухума, каб ёй выпадкова не прагаварыўся пра таямніцу ў сне. Паўсюль было многа руды, што давала магчымасць стварыць магутную дзяржаву цюркаў-кіпчакоў. Шашка, піка, кінжал, стрэлы, востраканечныя шлемы, кальчугі, цуглі для коней, стрэмя усё гэта сведчыла пра перамогу жалеза над бронзай. Гэта быў крок, які ўзняў кіпчакоўцюркаў над іншымі народамі.
Гэтыя прылады жалезнага веку цюркаў-кіпчакоў, як бачым, пасля былі запазычаны ў іх і сталі культурнымі набыткамі іншых народаў, што былі заваяваны, пакораны. У славян бажаством, якое навучыла іх ковальскай справе, з'яўляўся паганскі бог неба Сварог. Ён жа навучыў іх рабіць зброю з жалеза. У славян былі пашыраны легенды пра абагаўляемых кавалёў, што выкавалі плуг «в сорок пудов» і навучылі людзей земляробству. Захаваліся паданні пра кавалёў, якія перамагаюць варожага змея, які прылятае з паўднёвых зямель і выкрадае ці атрымлівае ў якасці даніны
дзяўчат. Таму, мусіць, будзе правільна гаварыць пра ўзбагачэнне набыткаў культуры славянаў і цюркаў-кіпчакоў.
Амаль што галоўную роль y ваяўнічых поспехах цюркаўкіпчакоў адыграў конь, які быў часткаю цюрка, працягам яго, як піша Мурад Аджы, «самае запаветнае жаданне кіпчака было асядлаць каня. Усё астатняе потым. Спачатку конь, ці справа, іпто кліча да подзвігу». Конь піырока выкарыстоўваўся не толькі ў магутных набегах на суседнія дзяржавы, але і ў земляробстве. Зямлю цюркі-кіпчакі апрацоўвалі чугуннымі сошнікамі, a вялікія ўраджаі збіралі жалезнымі сярпамі. Магчыма, што і плуг, знойдзены ў тарфяным балоце ў ваколіцах вёскі Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, з'яўляецца цюрскакіпчакскім падарункам нашай зямлі, сведкам мірнага ўзаемадзеяння народаў. Не выключаю, іпто гэта нашай зямлі вынаходніцтва славяне былі спрадвеку спрактыкаванымі працаўнікамі. Відавочна, што менавіта жалеза стварыла моцную дзяржаву Вялікі Стэп цюркаўкіпчакоў. У выніку дэмаграфічны выбух і рассяленне сцепнякоў па ўсім арэале старажытнага свету. Гэта абагаціла народы.
Але атрымаўпіы ў спадчыну вынаходніцкага кшталту каштоўнасці,яны y далейшым забыліся пра аўтараў і лічаць іх сваімі, нацыянальнымі.
Цюркі-кіпчакі, акрамя таго, вынайшлі зручную адзежу, прыдатную для воіна-конніка: шаравары, боты, башлык, каптан. Нават абцас да ботаў. У Пазырыцкіх пахавальных курганах, да прыкладу, вучоныя знайшлі шоўк, фетр, чашунчу, карункі. Усё гэта выраблялі ўмелыя рамеснікі, ткачы. У гарадах Вялікага Стэпу працавалі ювеліры, кавалі, ганчары, золаташвачкі, майстры па вырабу аддзення, фарфору... У Алтаі ўпершыню з’явіліся збудаванні з бярвення: курані, церамы, хаты [нзбы]. Гэта садзейнічала перасяленню людзей з пячор, іншых сховішчаў. Была вынайдзена свая, так бы мовіць, нацыянальная архітэктура.