Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У горадзе, па сведчанні сярэднявяковага гісторыка Цітмара, знаходзілася звыш 460 цэркваў і 8 гандлёвых плошчаў.
Яго ўжо не задавальняў тытул вялікага князя, хутка ён дамогся тытула «каган», a напрыканцы жыцця Яраслава тытулавалі царом. Пры ім быў састаўлены збор законаў, названы «Рускай Праўдай». Пазней названы Мудрым, Яраслаў дамогся і ўтрымліваў уладу забойствамі, подкупамі і хітрасцю. На ягоным сумленні забойства брата Барыса, якое здзейснілі варажскія найміты Эймунд і Рагнар. Скандынаўскія сагі адзначаюць, што Эймунд ноччу ўварваўся ў шацёр князя Барыса і забіў яго. Адрубленую галаву князя паднёс Яраславу.
Міжусобіцы, ці, як лічыў В. Ю. Ластоўскі, дамовыя войны, аслаблялі Кіеўскую Русь. Вотчынныя князі, абапіраючыся на палавецкіх ханаў, вялі зацяглую вайну паміж сабою, узгадваючы колішнія крыўды, здрады і забойствы. Асабліва ім была недаспадобы ўлада кіеўскага князя. Кіеўскі вялікадзяржаўны прастол з’яўляўся яблыкам разладу. Князям здавалася, што імкненне вялікага Кіеўскага князя прасякнута толькі асабістымі памкненнямі, a не задачамі яднання Русі, супрацьстаяння ворагам.
Безумоўна, князі Кіеўскія праследавалі асабістыя інтарэсы, але ўмацоўваючы вялікакняжацкую ўладу, яны праводзілі палітыку сумеснага процістаяння варожым нападам. Зусім іншымі інтарэсамі кіраваліся вотчыннікі. На нейкім этапе ім падалося, што кожны паасобку яны здолеюць самастойна справіцца з нападамі жорсткіх і карыслівых прыхадняў. Сёння цяжка сказаць, хто з князёў ініцыіраваў скліканне ў лістападзе 1097 года ў Любечы агульнакняжацкага з’езда. Князі абвясцілі дынастычны падзел Русі паміж 11 княствамі з захаваннем адзінства ва ўмовах варожай пагрозы: «отселе нмеемся в еднносердце н блюдем
Русскые землм; каждо да держнт-ь отчнну свою». Князі ўрачыста кляліся гартаваць адзінства і гонар Русі, цалавалі ў драўлянай царкве Любечскага замка залаты божы крыж. Гарадок Любеч захаваўся да нашага часу і красамоўна сведчыць пра гістарычную памылку, якая прынесла Русі страшныя выпрабаванні,
Ужо праз некалькі дзён князі забыліся на крыжовае цалаванне і ўрачыстыя дамоўленасці. Таямнічыя і ўяўныя змовы, крывавыя расправы, хіжыя напады на мірнае насельніцтва з удзелам прыцягнутых y «сямейную» свару палавецкіх ханаў, польскіх і венгерскіх находнікаў распальвалі разбойніцкія ўсобіцы. Шматлікія намаганні па ўмацаванню раздзіраемых супярэчнасцямі княстваў прымаў князь Уладзімір Манамах (1053-1125).
У 1103-1104, 1110, 1111 гады князь агульнымі намаганнямі дробных княстваў здзейсніў шэраг паспяховых паходаў супраць полаўцаў. Акадэмік, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі Б. А. Рыбакоў сведчыць, што рускія войскі адваёўвалі палавецкія гарады, змушаючы ворагаў адступаць за Дон, за Волгу, y стэпы Паўночнага Каўказа і Паўднёвага Урала. У некаторых бітвах бралі ў палон па 20 палавецкіх ханаў.
Таленавіты палкаводзец, удумлівы палітык, Манамах, праўда, клапаціўся больш пра свае Пераяслаўскія, Смаленскія, Растоўскія валоданні, адначасова імкнуўся абараняць ад канчатковага разгрому іншыя землі Русі. На пэўным этапе гэта ўдавалася. У 1100 годзе Манамах з'явіўся ініцыятарам склікання княжацкага з'езда ў Увецічах (Віцечаве), дзе князь абвінаваціў y распальванні варажнечы і ўсобіцах князя Давыда Ігаравіча, які «увергнуў нож» y асяроддзе князёў. Толькі аб’яднаць тое, што развальвалася, не ўдалося. Пад 1132 год, запісаў летапісец, «раз’ьдрася вся Русская земля...», усе княствы Русі перасталі падпарадкоўвацца Кіеву, пачалі жыць самастойным жыццём. У сярэдзіне XII стагоддзя існавала 15 княстваў, y пачатку XIII каля 50, y XIV стагоддзі -
прыкладна 250. Распад Кіеўскай Русі, драбленне самастойных
княстваў рускіх зямель суправаджалася такімі ж працэсамі і ў заходніх феадальных землях Еўропы.
Аднак распад паступова пачаў суправаджацца кансалідацыямі. I найперш гэтаму спрыяла эканоміка, неабходнасць паглыблення эканамічных адносін. Як адзначае
Б. А. Рыбакоў, «Кіеўская Русь была зернем, з якога вырас колас, які налічваў некалькі новых зерняў-княстваў». У княствах ўсталёўваўся прынцып дынастычнай улады, умацоўваўся лад палітычнага існавання, эканамічных адносін. У Полацкім княстве, якое ўтварылася ў ІХ-Х стагоддзях, замацавалася дынастыя Брачыславічаў. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала развіццё земляробства, абароненасць ад палавецкіх нападаў, гандлёвыя шляхі, якія злучалі княства з заходнімі еўрапейскімі дзяржавамі. Трэба аддаць даніну павагі старажытна-рускаму пісьменніку, летапісцу XI пачатку XII стагоддзяў манаху Кіева-Пячэрскага манастыра, аўтару жыцій князёў Барыса і Глеба, Феадосія Пячэрскага Нестару. Традыцыйна яго лічаць аўтарам першай рэдакцыі «Повесть временных лет». Нестару ж належыць распрацоўка ідэйнай дактрыны дынастычнага княжэння, паклаўшай пачатак пераадоленню княжацкіх міжусобіц і пераходу да стварэння магутнай рускай дзяржавы на аснове ідэалаў старажытнарускай царквы.
Усе складанасці распаду Кіеўскай Русі, цяжкія шляхі княстваў да кансалідацыі адзначаны ў эпічным творы «Слово о полку Нгореве», напісаным y 1185 годзе.
Ёсць слупіныя меркаванні, што аўтарамі мастацкага летапісання маглі быць епіскап Кірыла Тураўскі ці пісьменнік другой паловы XII стагоддзя Пётр Барыславіч. Нядобразычліўцы Расіі лічаць гістарычны твор таленавітай падробкай, зробленай маскоўскім купцом Антонам Іванавічам Бардзіным. Але на працягу
некалькіх стагоддзяў ніякіх больш-менш аргументаваных доказаў яны не прыводзяць. Праўда ж ляжыць на паверхні і не патрабуе аніякіх тлумачэнняў шэдэўр ён ва ўсе вякі шэдэўр. Эпічны твор Вялікай Русі цытавалі ÿ XIII, пачатку XIV стагоддзях. Пасля Кулікоўскай бітвы (1380 г.), пераймаючы лепшыя набыткі «Слова», была напісана не менш значная паэма пра перамогу над крывавым ворагам Русі ханам Мамаем «Задоншчына». I толькі зламыснікі вялікай шматнакутнай Расіі могуць не заўважаць гэтых фактаў, якія не пакідаюць каменя на камені ад недарэчных выдумак. Жучко Ннколай. Фальшнвые шедевры. "Рэспубліка",2003,4 декабря.
Магчыма, іх сумненне выклікана тым, што рукапіс «Слова» быў знойдзены толькі ў 1792 годзе? Але шматлікія напады, якім падвяргалася Русь на працягу многіх стагоддзяў, прымушалі як мага лепш хаваць ад рабаванняў прыхадняў свае нацыянальныя каштоўнасці. Шкада, што дачыненне да непаўторнага твора ў той час мела невялікая частка рускіх вучоных: A. I. Мусін-Пушкін, А. Ф. Маліноўскі, H. Н. Бантыш-Каменскі і іншыя. У 1812 годзе ў час напалеонаўскага нашэсця і маскоўскага пажару арыгінал рукапісу «Слова», на жаль, згарэў. На шчасце, разумеючы вялікую каштоўнасць рукапісу і каб мець экзэмпляр для навуковай працы, з яе паспелі зрабіць для Кацярыны II копію, і нават надрукаваць y 1800 годзе ў друкарні. «Слово о полку Нгореве» з'яўляецца найвялікшым творам Старажытнай Русі, сведчаннем велічы і нязломнасці славян, выразнікам неверагодных пакут, светлых надзей і гаротных выпрабаванняў, якія не толькі не скарылі, але і ўзвысілі духоўнасць і сілу рускага народа.
Пасёння не знайсці такіх выразных слоў, каб адзначыць веліч «Слова о полку Нгореве». Адны назвалі гэты дзіўны твор «кустом роз на ржаном поле», мы ж адзначым, што гэта невыказна адухоўленая праява рускага старажытнага жыцця. Прыкладам пэўных асаблівасцей і праяў з’яўляецца Полацкае княства, якое
невыпадкова ўзгадваецца ў «Слове о полку Нгореве». 3 улікам геапалітычнага і геаграфічнага становішча княства мела і напоўніцу выкарыстоўвала магчымасці для самастойнага ўладкавання. У ім усталявалася ўплывовая баярская знаць, якая лічылася з свабодалюбівымі настроямі грамадства, таму шанавала традыцыі старажытнага веча, даражыла купецкімі аб'яднаннямі.
Сама гісторыя Полацкай зямлі, вірлівае жыццё ягоных насельнікаў падрыхтавала, заклікала да дзейнасці шэраг выдатных кіраўнікоў нават дынастычную плеяду князёў. На жаль, гісторыя не захавала ўсіх іх імёнаў але, мабыць, не выпадкова тое, што і сёння гучыць, выклікае ў нашчадкаў гордасць імя князя Рагвалода. Другая палова X стагоддзя, калі Полацкай зямлёй правіў Рагвалод, знамянальная на многія падзеі. Значнасць іх відавочная, бо ўвайшла ў летапісы, a таксама ў «Повесть временных лет». Як ужо адзначалася вышэй, пры існаванні Кіеўскай Русі намінальна ўваходзячыя ў дзяржаву княствы валодалі даволі значнай, калі не сказаць болей, самастойнасцю, і незалежнасцю. Тым больш Полацкае княства, якое знаходзілася на паўночным захадзе Русі, займала звыш трэці сучаснай тэрыторыі Беларусі. Б. А. Рыбакоў адзначае, што ў Полацкай зямлі меліся ўсе ўмовы для набыцця незалежнасці. Праўда, даследчыкі лічаць, што княжацкая ўлада тут была не надта моцнай і распалася на такія самастойныя княжацкія ўдзелы, як Мінск, Віцебск, Друцк, Ізяслаў Стрэжаў і іншыя.
Полацкае княства было даволі моцна знітавана сувязямі з Кіеўскай Руссю. Паказальнікам гэтага з’яўляецца той факт, што князі Полацка плацілі Кіеву даніну. Змусіўшы Візантыю плаціць даніну Кіеву, князь Алег дамогся, каб яе плацілі і Полацку, бо Полацк і васальныя ягоныя княствы нярэдка аказвалі дапамогу кіеўскім князям y іх змаганнях з ворагамі. Дадамо, што платай даніны адносіны з Кіевам не абмяжоўваліся. Падпарадкаваныя
ELМ.В. Кузняцоў Тартаванне спадчыны" княствы ўдзельнічалі і ў іншых палітычных акалічнасцях. Ядналі мова, агульныя язычніцкія вераванні, сацыяльны іюбыт. Але таксама будзе праўдай, што іншым разам усё гэта адыходзіла на другі план. Асабліва, калі гэта тычылася ўлады, абароны тэрыторыі княства. Даводзіцца пра гэта гаварыць, бо частка вучоных (Мікола Ермаловіч) лічаць, што Кіеўскай Русі не было, што яна не з’яўлялася дзяржавай, была штучным утварэннем. Прычым, Мікола Ермаловіч спасылаецца на Карла Маркса, выказванне якога, выхапленае з кантэксту, зусім не пасуецца з тэмай.
Прынамсі адчуваецца імкненне да ідэалізацыі гюлацкіх князёў y прыватнасці Рагвалода. Постаць Рагвалода дастаткова нявывучаная. Летапісы гавораць, нібыта ен прыйшоў «з-за мора». Полацкім князем стаў y 960-970-я гады ці нават y сярэдзіне X стагоддзя (Георгій Штыхаў). Пасля забойства печанегамі вялікага князя Кіеўскага Святаслава пачалася барацьба паміж ягонымі сынамі Яраполкам і Уладзімірам за бацькоўскі прастол. Каб перамагчы, абодва шукалі дапамогі ў суседніх княствах, спрабавалі скарыць сэрца маладой полацкай князёўны Рагнеды, дачкі князя Рагвалода. Яраполк быў князем Кіеўскім. Уладзімір князем Наўгарадскім. Рагвалод сватоўЯраполка прыняў Рагнеда дала згоду на шлюб з Кіеўскім князем. Прыйшлі да Рагвалода сваты ад Уладзіміра. Апынуўшыся ў складаным становішчы, Рагвалод, перш чым даць канчатковы адказ, спытаў y дачкі: «У цябе два жаніха. Хто табе любы, за каго пойдзеш?» Выбар Рагнеды супадаў і з жаданнем бацькі найду за Яраполка, князя Кіеўскага. Яна добра ведала гісторыю вялікай сям'і князя Кіеўскага Святаслава, які аддаў свой князёўскі пасад Яраполку, Алегу аддаў драўлянскае княства. Святаслаў разважаў, чым надзяліць Уладзіміра.