Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Гэта пацвярджаецца археалагічнымі матэрыяламі так званых усходнелітоўскіх курганоў. Ва ўсходнеславянскіх летапісах упамінаюць Літву з 1040 года. У ІХ-ХІІІ стагоддзях Літва ўваходзіла ў Полацкае княства, з сярэдзіны XIII стагоддзя y Вялікае Княства Літоўскае. Беларускі гісторык Э. М. Загарульскі зазначае згаданае ў сувязі з паходам Кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву.
gr ■ Ж
Беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі знайшоў першае згадванне Літвы ў Кведлінбургскіх аналах пад 1009 год. «Аповесць мінулых гадоў» называе «Літву» сярод плямён і народаў, якія ў старажытнасці плацілі даніну рускім княствам. Назва «Літвы» канчаткова не высветлена. У грэчаскай мове ёсць слова «лйтос» «lithos», што азначае «камень». Многія даследчыкі звязваюць паходжанне слова «Літва» з каранямі lieta, lieti (ліць, цячы). Ёсць і іншыя меркаванні, менш заслугоўваючыя ўвагі.
Археолагі і гісторыкі P. К. Валкайтэ-Кулікаўскене, B. В. Сядоў, У. Ц. Пашута і іншыя лічылі, што тэрыторыя Літвы пралягала ад сярэдняга цячэння ракі Нёман і ракі Швянтоі да Свіры, Паставаў і Маладзечна. М. 1. Ермаловіч паводле летапісаў ХІІ-ХІІІ стагоддзяў, на ўсход ад Мінска, на захад ад Навагрудка, на поўдзень ад Маладзечна і ад Ляхавіч. Спакон вякоў Літвы месцілася на заходнім беразе ракі Бярэзіна, y міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе пражывала балта-славянскае насельніцтва (Э. М. Зайкоўскі). Гісторык П. Урбан лічыць, што «мабыць, ліцвіны належалі да народаў славянскай мовы, былі адгалінаваннем вільцоў-люцічаў», аднаго з племянных саюзаў палабскіх славян. Ён прыводзіць сведчанне італьянскага гуманіста Э. С. Пікаламіні, пазней абранага папам рымскім з імем Пій II, які займаў прастол y 1458-1464 гады. У сярэдзіне XV стагоддзя ён пісаў пра Літву, што іх «мова народу славянскага»: «Лятва со своймй шярокймй просторамй гранйчят с Польшей с Востока... Редкй y Лйтвйнов города, также мало й сёл... Язык народа славянскнй. Этот язык очень шнроко распространён й поделён на разные дналекты». Заўважым, што Жамойція і Аукштайція ў той час не мелі мяжы з Польшчай. Славянская мова, пра якую ідзе гаворка, y той час называлася і выкарыстоўвалася як руская, дакладней будзе сказаць, беларуская. Ні аб жамойцкай ці аукштайцкай мове не гаворыцца.
У Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічалі беларуская, асновай
якой з’яўлялася славянская, руская мова, якая ўвабрала гутарковыя
народныя сродкі. Як і ўсякая іншая дзяржаўная мова, яна выпрацоўвалася ў адпаведнасці з патрабаваннямі палітычнай,
юрыдычнай, гандлёвай практыкі жыцця дзяржавы. Паказальнікамі ўвасаблення старажытнай беларускай мовы часоў Вялікага Княства Літоўскага з’яўляюцца Статуты 1529,1566 і 1588 гадоў.
Афіцыйны характар беларускай мовы быў замацаваны ў асобным пункце 4-га раздзела Статута 1566 года: «А пнсар земской маеть по-руску лнтерамн н словы рускнмм все лнсты,
выгшсы м позвы пнсать, a не нншым езыком н словы».
Усё гэта сведчыць, што менавіта славянская, руская, беларуская мова, a не іншая была ва ўжытку ў Вялікім Княстве Літоўскім і з'яўлялася ягонай дзяржаўнай мовай. Пацвяржэннем таму з'яўляюцца шматлікія сведчанні той далёкай мінуўшчыны.
B. В. Дзеружынскі, Э. М. Зайкоўскі сцвярджаюць, што такімі ж былі меркаванні Гартмана Шэдэля ва «Всемнрной хроннке» (1493); дырэктара Нюрнбергскай Лаўрэцьеўскай гімназіі Яна Коклеса Норыка ў геаграфічным аглядзе «Дэкасціхон» (1511); Яна Багемскага ў працы «Обычан всех народов» (1538). Да славянскай мовы адносілі Літву аўстрыйскі дыпламат Сігізмунд Герберштэйн, y сваёй працы «Нсторня Московнн» (1549); Мацей Стрыйкоўскі ў «Хронмке польской, лнтовской, жмудской м всей Русн» (1589).
Каталіцкі епіскап пісаў таксама ў 1254 годзе, што «Лнтва» ці «Лятванія» належаць да славянскіх краін і што іх мова гэта мова ўсходніх балтаў (латышоў, жамойтаў і аукштайтаў).
У XVI-XVIII стагоддзях Літвой пачалі зваць усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, a жыхароў ліцвінамі. Першапачаткова насельніцтва было язычніцкім, але паступова асіміліравалася ўсходнімі славянамі і пераходзіла ў праваслаўе, далучаючыся да славянскай культуры і мовы. Пра славянскую мову Літвы, ліцвінаў гаворыцца і ў «Жыціі трох віленскіх
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" (літоўскіх) пакутнікаў». У рукапісу прыводзяцца язычніцкая імёны гэтых «ліцвінаў». У іх славянскім паходжанні не даводзіцца сумнявацца. Гэта Кумец, Круглец і Няжыла.
Э. М. Зайкоўскі ў сваім артыкуле для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» вызначае арэал назвы Літва пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, куды ўваходзіла яна, Белая Русь, Панізоўе, Палессе, Падляшша і Жмудзь: мяжа Літвы са Жмуддзю праходзіла на рацэ Нявежа, мяжа Літвы з Руссю пралягала паміж Браславам і Дзіснай на ўсходзе. Далей, верагодна, ішла па ўсходнім беразе возера Шо, сёння Глыбоцкага раёна. Далей мяжа ішла па рацэ Бярэзіна, ніжэй Барысава паварочвала на паўдневы захад. Затым ішла на поўдзень ад Слуцка і Капыля. У Палессі мяжа Літвы праходзіла каля Ляхавіч, Баранавіч, Косава, Бярозы, паміж Ружанамі і Пружанамі.
Што да тэрміна «ліцвіны», «літвіны», то гэта была этнічная і гістарычная назва, якая ўжывалася ў Рускай дзяржаве насельніцтвам Вялікага Княства Літоўскага літоўцамі і беларусамі, a таксама іншымі жыхарамі, выхадцамі з Літвы і Беларусі.
Увага вучоных да тэрмінаў «Лнтва», «ліцвіны», «лнтвнны» невыпадковая. Беларускія землі як не 550 гадоў называліся Літвой. У падтэксце гучыць абвінавачванне, маўляў, мы «ліцвіны», a нас зрабілі беларусамі. 3 вышэйсказанага бачна, што гэта склалася гістарычна, належыць гісторыі. A калі ёсць жаданне вярнуць «страчанае», то праблем тут няма было б толькі жаданне сённяшняга карэннага этнасу. Толькі, мне здаецца, гэта дарэмная справа...
Жорсткім нападкам падвяргаюцца таксама, тэрміны «рускія», «русіны», русь і г.д., якія вызначаюць усходнеславянскае насельніцтва Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Назва існавала ў X1V-XVI стагоддзях і ёю
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" называлі сябе беларусы, украінцы і рускія праваслаўнага веравызнання і яна не мае дачынення да рускіх сённяшняй Расіі. Рускія ў Вялікім Княстве Літоўскім мелі ўсе юрыдычныя правы, займалі высокія пасады і валодалі маёмасцю.
Рускіх, як карэннае насельніцтва Маскоўскай дзяржавы, y Вялікім Княстве Літоўскім называлі «маскалямі» і, як здаецца, гэта не мела крыўднага значэння. Як адзначае вядомы беларускі этнограф М. Ф. Піліпенка, тэрыторыя фарміравання гэтага агульнаславянскага этнаса ў мясцовасцях, размешчаных на поўдзень і поўнач ад яго y Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа прыходзіцца на 1X-X стагоддзі. Спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі, культуры і небяспека з боку ваяўнічых ворагаў садзейнічалі аб’яднанню славянскіх супольнасцей ў новы, разам з палянамі і заходнімі северанамі этнас. (Піліпенка Міхась. Як спытаюцца нас... Голас Радзімы, 1991, 29 жніўня.)
Дарэчы, гэта пра племя «палян» гаворыцца ў «Аповесці мінулых гадоў»: «паляне, яже зовомая Русь».
У шэрагу публікацый беларускіх навукоўцаў назіраецца імкненне прадставіць Кіеўскую Русь як дзяржаву русінаў (украінцаў). Думаецца, гэта памылка. Кіеўская Русь аб’ядноўвала славянскае насельніцтва, якое мела свае племянныя назвы: паляне, крывічы, дрыгавічы, северане. Яны яшчэ не сталі ўкраінцамі, беларусамі, рускімі. Размяпічэнне Кіеўскай Русі паскорыла этнічную кансалідацыю, спрыяла ўтварэнню княжэнняў і ў далейшым абумовіла ўтварэнню ў ІХ-Х стагоддзях адзінай славянскай старажытнарускай супольнасці, a пазней і самастойных славянскіх народнасцей са сваімі моўнымі адрозненнямі. Пра гэта пераканаўча гаворыцца ў «Аповесці мінулых гадоў». Да ўтварэння славянскай Старажытнарускай дзяржавы паляне, дрыгавічы, палачане, славене і г.д. мелі свае
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" княствы, тэрыторыі, але з’яднаныя славянскай мовай, язычніцтвам і жыццёвым укладам. Праўда, што тычыцца мовы, то гэта сёння некаторымі навукоўцамі аспрэчваецца. Думаецца, на пэўным, вялікім гістарычным адрэзку часу моўнае адзінства існавала.
Русінамі сябе называюць таксама частка жыхароў Заходняй Украіны (Валыні, Галіцыі і Кіеўшчыны), што дае падставу некаторым навукоўцам лічыць асноўным этнасам сучасных украінцаў з чым нельга пагадзіцца. У XVI-XVIII стагоддзях русіны гэта ўстарэлая назва рускіх, украінцаў і беларусаў часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Няма ніякай падставы абгрунтоўваць тэрмін «Рускае» y назве Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага тым, што ў ім пражывалі русіны-ўкраінцы і ў яго ўваходзілі ўкраінскія тэрыторыі. Дзе пражывалі русіны, хто яны былі і ці ўкраінскія былі гэтыя землі, мы гаворылі вышэй. 3 гэтага вынікае, што Кіеўская Русь не была дзяржавай толькі ўкраінскага народа. Яе правільней лічыць протадзяржавай украінцаў, калыскай, дзе ўзрастала ўкраінская народнасць, наклаўшая пачатак украінскай нацыі і нацыянальнай дзяржавы.
У першым дзясяцігоддзі XXI стагоддзя вучоныя ЗША, Расіі і Беларусі вывучаюць пытанні генетычнага паходжання народаў, склалі генетычную карту насельнікаў Еўропы. Інстытут малекулярнай генетыкі Расійскай Акадэміі Навук, таксама звыш 15 гадоў даследуе этнічную геноміку. На падставе навуковых вынікаў ставіць пад сумненне звыклы погляд на ўзнікненне ўсходнеславянскага народа, на сцвярджэнне, што «беларусы і ўкраінцы з'яўляюцца адгалінаваннем рускага народа». 3 даследаванняў вынікае, што рускай нацыі ў адпаведнасці з генетычнымі дадзенымі наогул не існуе. Маўляў, рускі этнас гэта фіны, падвергнутыя ў свой час славянізацыі. Тое ж самае ў
адносінах да беларусаў якія па генетыцы заходнія балты. Гены беларусаў прасочваюцца ў жыхароў Бранскай, Курскай, Смаленскай, часткова ў Цвярской, Пскоўскай абласцях, тэрыторыі якіх ў старажытнасці засялялі крывічы, ці заходнія балты.
Безумоўна, дадзеныя антрапалогіі і генетыкі заслугоўваюць увагі. Ім хочацца верыць, але не абсалютызаваць. Ёсць іншыя, не менш значныя рэчы, якія паказваюць лінейны характар этнічных змен, ці, напрыклад, уплыву самасвядомасці асобы, нацыі, што адлюстроўвае прыналежнасць індывіда, народа да той ці іншай нацыі. Мусіць, нам нельга аднабакова, толькі генетычна, вызначаць стан чалавека, прыналежнасць насельніцтва, народа, нацыі да таго ці іншага генафонда. Не будзем далёка хадзіць за прыкладам. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, выдатны жывапісец Адольф Самойлавіч Гугель, на жаль, пайшоўшы ўжо з жыцця, па нараджэнню, антрапалогіі яўрэй. Па сваім светапогляду, творчасці самы, што называецца, сапраўдны, этнічны беларус. 3 пункту гледжання генетыкі ён яўрэй. Па сацыяльнай і нацыянальнай адметнасці без сумніва беларус. Што тут павінна брацца ў якасці вызначальнага?