Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Думаецца, сацыяльнае і нацыянальнае. A. С. Гугель выдатны мастак Беларусі, аўтар цудоўных твораў, y якіх увасаблена жыццё беларускага народа ў розных гістарычных праявах. Яшчэ прыклад: Ф. М. Дастаеўскі. Па паходжванні беларус. Па сваёй грамадска-палітычнай творчасці рускі пісьменнік.
I ўжо зусім пераканаўчы прыклад A. С. Пушкін. 3 чаго нам зыходзіць, разважаючы пра творчасць паэта? 3 таго, што ў ягонай радаслоўнай эфіопскія карані, ці з таго, што ён паэт рускай нацыянальнай і палітычнай рэчаіснасці? Безумоўна, y цэнтры нашай увагі будзе другое, бо першае само па сабе не спрацоўвае. Яно з'яўляяецца нейкім адценнем, y цэлым жа A. С. Пушкін прадстае прад намі, як філосаф рускага жыцця, глыбока
нацыянальны, рускі паэт. Таму ў дадзеных антраполагаў і генетыкаў трэба бачыць не толькі і не столькі біялагічную прыроду чалавека, колькі ягоную сацыяльную значнасць. 1 ўжо зусім зразумела, карыстацца не толькі антропаметрыяй, вымярэннямі розных частак чалавечага цела, скажам, чэрапа. Папярэджаннем тут можа служыць народная прымаўка: хоть лоб шнрок да мозга мало.
Сённяшнія аўтары на поўную моц пачалі выкарыстоўваць генетычны патэнцыял тых ці іншых народаў як рашаючы фактар дасягнутых ваенных перамог, палітычных супрацьстаянняў. Безумоўна, генетыка важны імператыў, але дзейсны ў сугуччы іншых праяў: эканамічных, палітычных, этнанацыянальных і г.д. Аднабаковае ж стаўленне ды перабольшванне генафонда ў складаных, супярэчлівых гістарычных працэсах недапушчальна і вядзе да памылак, стымулюючы перавагу адных народаў над няпоўнацэннымі. Так мы вярнемся да выключных «арыйскіх рас», гіпербарэяў, і г.д. 1 яшчэ, каліўжо гэтыя тэрміны такія выключныя, то, можа, нам «прыглядзецца» і да лінгвістычных дадзеных. Што ні кажы, яны маюць вялікую значнасць...
Адным з праяў пазнейшай агульнаславянскай кансалідацыі з'явілася такое этнічнае ўтварэнне, як Літва, з назвай асноўнай яе часткі народам «ліцвіны», «літвіны». I калі сёння нехта з грамадзян Беларусі лічыць сябе пакрыўджаным гістарычным лёсам і хоча называцца ліцвінам, a дзяржаву Літвой, то ён асабіста мае такое права. Але ж і іншая частка насельніцтва гэтаксама мае права паводле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі называць сваю дзяржаву Беларусь, a сябе беларусамі.
Тэрмін жа «русіны» утварыўся ад назвы Русь. Упершыню ўпамінаецца ў дагаворы Русі і Візантыі (911), y «Праўдзе» Яраслава Мудрага (у пачатку XI стагоддзя), y Рускай Праўдзе (пачатку XII стагоддзя). Пра русінаў мы даведваемся з
Лаўрэнцьеўскага летапісу, y дагаворы 1229 года і ў іншых беларускіх старажытных крыніцах. Русінамі сабе называла пэўная частка жыхароў Палескага, Навагрудскага, Браслаўскага, Дунілавіцкага, Дзісенскага, Вілейскага паветаў.
ГЛАВА 4.ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ I ЖАМОЙЦКАЕ
...Да ведают потомкй православных Землй родной мйнувшую судьбу.
A. С. Пушкйн
«Гісторыя гэта фундскмент, на каторым будуецца жыцьцё народу. 1 нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны. A фундамент y нас важны, гісторыя наша багата...»
Вацлаў Ластоўскі
ра Вялікае Княства Літоўскае напісаны манблан літаратуры. Але многае застаецца
невывучаным, недаследаваным. Існуе некалькі, y нечым блізкіх, супярэчлівых версій наконт утварэння, функцыяніравання дзяржавы і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага на розных гістарычных этапах і ў палітычных абставінах XIII-XVIII стагоддзяў. Пытанні вывучэння гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўскладняюцца адсутнасцю пэўных важных дакументаў складанай эпохі, супярэчлівасцю і фрагментарнасцю летапісаў, якія, дарэчы, былі нядбайна перапісаны, сфальсіфікаваны дзеля нікчэмных патрэб уладароў. Не пашкадавалі каштоўных матэрыялаў і шматлікія войны. Між тым, нягледзячы на далёкую мінуўшчыну, усё новым і новым пакаленням карціць ведаць сваю гісторыю, карані былога жыцця, з якога вырасла наша сучаснасць і з якога фармуецца будучыня. I таму хочацца наблізіцца да ісціны, з улікам сучасных палітычных, дэмакратычных магчымасцей высветліць пэўныя пытанні, разгледзець хвалюючыя гістарычныя праблемы.
Прыступаючы да гэтай праблемы, кожны выбірае свой
ракурс, метадалогію, метады даследавання, спадзеіочыся, што
яны дадуць жаданы плён. Вядома ж, я не мог ігнараваць іх. Але найбольш мяне займалі даследаванні маіх папярэднікаў: М. П. Касцюка, М. В. Біча, Я. К. Новіка, Л.Д. Побаля, 1. У. Ганецкай, Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскага, Л. У. Калядзінскага, A. К. Краўцэвіча, B. I. Шадыры, Г. В. Штыхава і іншых.
3 шчымлівым пачуццем гартаю невялічкую па аб’ёму, але значную па зместу кнігу Вацлава Юстынавіча Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая была напісана і надрукавана ўпершыню ў Вільні ў 1910 годзе, калі мара пра грунтоўнае даследаванне толькі-толькі выспявала. Папулярная кніга вядомага грамадскага дзеяча распачынала ў навуковым плане нацыянальнае адраджэнне Беларусі, гартавала моц рэвалюцыянераў, змагароў за культуру і самасвядомасць беларусаў. Самаадданая барацьба не ўсіх прывяла да мэты. Загінуў ад крывавай малатарні Сталіна і Вацлаў Юстынавіч. Праўда ягоных жыцця і творчасці ўваскрэсла толькі ў 1988 годзе, калі тлумныя абвінавачванні нарэшце былі канчаткова зняты.
Абмежаваны ў сваіх магчымасцях, Вацлаў Юстынавіч па драбніцах сабраў матэрыялы, факты часоў Вялікага Княства Літоўскага, узняў з небыцця забытыя імёны. Даследаванне нашага знакамітага рупліўца-гісторыка і сёння знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ягоных паслядоўнікаў.
Удумлівым, творчым даследчыкам зарэкамендаваў сябе сярод паплечнікаў Мікола Іванавіч Ермаловіч, добра мне вядомы як рупліўцу-навукоўцу і галоўнаму рэдактару часопіса «Беларуская мінуўшчына» па навуковых занятках y Беларускім чытальніцкім зале знакамітай нашай ленінкі. Гадзінамі праседжвалі мы над кнігамі, старажытнымі фаліянтамі. Мікалай Іванавіч аддаваў вывучэнню старажытнай Беларусі ўсяго сябе. Ён
не курыў, не любіў пустой гаворкі. Памятаю, я прасіў даць для часопіса ўрывак з ягонай кніжкі «Па слядах аднаго міфа». Ён не адмовіў: «Выбярыце самі, што вам падыходзіць, бо ў мяне зусім няма часу».
Вялікая заслуга М. I. Ермаловіча ў даследаванні навуковых праблем Вялікага Княства Літоўскага ў той смеласці і паслядоўнасці, з якой ён выказаў сваю пазіцыю і аргументавана адстойваў. Меркаванні таленавітага вучонага многімі сустракаліся ў штыкі, выклікалі нават непрыемныя пачуцці, крыўдныя выпады. Гэта, безумоўна, знясільвала Мікалая Іванавіча, але ён не адмовіўся ад сваіх поглядаў, пранёс іх праз усе выпрабаванні. Версіі ёсць версіі. Іх абгрунтоўваюць не ад таго, каб бліснуць арыгінальнасцю. Версія гэта навуковае меркаванне, якое, нярэдка, няма чым пацвердзіць. Вылучаючы яе, аўтар спадзяецца, што, мажліва, час падмацуе версію адмысловымі навуковымі фактамі і сведчаннямі.
Мікола Іванавіч распачаў сваё даследаванне з Новагародчыны, Новагародка, сёння Навагрудка.
Мы ж пачнем свой аповед з... пячаткі князя Міндоўга, з яго самога.
Пра пячатку князя Міндоўга ўзгадваўу сваёй кнізе «Кароткая гісторыя Беларусі» ў 1920 годзе В. Ю. Ластоўскі: «Печать эта находмтся в частных руках н прннадлежнт к коллекцнн редкостей, предназначенных для белорусского научного музея. Букв, вырезанных на этой печатн, до этого ннкто еіце не смог прочнтать». Аднак, як бачым, тое, што было немагчыма ў пачатку XX стагоддзя, стала рэальнасцю ў пачатку XXI стагоддзя. Таямнічы, загадкавы надпіс прачытаў, хто б мог падумаць, доктар тэхнічных навук з Екацярынбурга Алег Леанідавіч Сокал-Кутылоўскі, родзіч Антона Сокала-Кутылоўскага (1892-1983), які з’яўляўся камандзірам брыгады паўстанцаў y Слуцку ў 1920 годзе.
Пра расіпыфроўку надпіса расказаў y сваёй кнізе «Тайны беларускай гісторыі» B. В. Дзеружынскі, галоўны рэдактар аналітычнай газеты «Сакрэтныя даследаванні» і аўтар шэрагу кніг па гісторыі.
Загадкавая пячатка XIII стагоддзя мела рунічныя знакі, якія А. Л. Сокал-Кутылоўскі, ведаючы славянскія рунічныя надпісы, расіпыфраваў не адразу. На той час славянскія руны ўжо амаль не выкарыстоўваліся, што ўскладняла разгадку. Але, як высветлілася, дзе-нідзе руны ўжываліся і ў іх першапачатковасці, без змешвання з германскім, лацінскім, шведска-нарвежскім ці дацкім рунічным алфавітам. У тым, што руны на пячатцы найболып адпавядаюць вядомым славянскім [рускім] рунам, якія Алег Леанідавіч сустракаў y другіх старажытных славянскіх рунічных тэкстах, ён не сумняваўся. Пра свае меркаванні A. Л. Сокал-Кутылоўскі напісаў y згаданым артыкуле «Славянская рунмчная надпнсь на печатн князя Ммндовга». («Академмя Трнннтарнзма», Москва, Эл. № 77­6567, публ. 14018,17.11.2006.]
Вось гэты надпіс:
ІОІХШН MIYIIIL XHVI
3	надпісу выцякалі словы:
«С-ВА-Е ПЕ-ЦА-ТА К-Н-Е 3 М-І-Н-Д-О-Г 3-ТА-В-Н»,
інто на сучаснай беларускай (рускай) мове азначае: «Свою печать князь Мнндовг ставнт».
Наіпу ўвагу прыцягнулі наступныя радкі артыкула, дзе аўтар піша, што жыхары Вялікага Княства Літоўскага гаварылі на рускай мове і пісалі на кірыліцы, не забываючы, як сведчыць надпіс на пячатцы, і стараславянскую пісьменнасць. Болып таго, па гістарычных абставінах каталіцкага прымусу ім даводзілася карыстацца і лацініцай, аднак рускую (беларускую) мову захоўвалі дбайна. Надпіс старажытнарускім (старажытнаславянскім), старажытнабеларускім пісьмом на пячатцы князя адназначна
сведчыць пра славянскія карані Міндога (Міндоўга). Яна «падкрэслівае, пісаў далей А. Л. Сокал-Кутылоўскі, прыналежнасць князя да дахрысціянскай традыцыі, незалежна ад ягонага вымушанага супрацоўніцтва з той ці іншай галіной хрысціянства. Гэта гаворыць пра тое, што з усёй перакананасцю можна сцвярджаць, што князь Міндоўг быў славянскім князем».
Апошняе выключнае сведчанне абумовіла ўсё наша далейшае даследаванне і ягоныя важныя для беларускай гісторыі вынікі. Пячатка таксама пацвярджае рэальнасць асобы князя Міндоўга, пра многае гаворыць і карона ўверсе. Але пра гэта ў пэўным
месцы...
Меркаванні А. Л. Сокал-Кутылоўскага падзяляюць не ўсе. Некаторыя бачаць y пячатцы, падробку, якіх было нямала ва ўсе часы. Мы ж лічым іх даказальнымі, пераканаўчымі і схільны расцэньваць іх як выключна значныя для вывучэння пытанняў узнікнення і функцыянавання Вялікага Княства Літоўскага. Значнасць расшыфравання надпісу на пячатцы ўзрастае яшчэ больш, калі ўзгадаем, што гістарычная навука не мае ў сваім распараджэнні дзяржаваўтваральных матэрыялаў [дагавораў], якія б пралівалі святло наўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, фарміраванне ягонай палітычнай сістэмы, органаў кіраўніцтва ў сярэдзіне XIII стагоддзя. Адзінае, y чым можна аспрэчыць здагадкі Алега Леанідавіча, гэта мова надпісу. Старажытнаславянская мова не выклікае сумненняў, паколькі руская, беларуская, украінская мовы гэтых плямёнаў толькі фарміраваліся, каб пасля ўтварыць свае моўна-этнічныя адметнасці. Гэта заўважыў і B. В. Дзеружынскі.