Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У 1501 годзе Аляксандр быў абраны каралём Полыпчы і каранаваны 12 снежня ў Кракаве, аднак яго жонку Алену
каранаваць каталіцкія святары, з блаславення папы рымскага, не захацелі. Ёсць меркаванні, што гэтага не жадала сама Алена Іванаўна і быццам не была на каранаванні Аляксандра. Алене Іванаўне пагражалі разводам, калі яна нарэшце не пяройдзе ў лона каталіцкай царквы.
Мусіць, націск меў месца, але на пэўным этапе гэта не было галоўным. Аляксандр сустракаў Алену 4 лютага 1502 года ў Кракаве. Разам з ёй аб’ехаў землі Польшчы, каб паказаць, што яна фактычная каралева, што праваслаўная прыхільнасць пры гэтым не іграе ніякай ролі. Думаецца, так яно і было на самой справе, бо ў 1501-1503 гадах Аляксандр падараваў ёй y валоданне землі ў Віленскім і Трокскім ваяводствах, каля Гародні, Менска, замкі ў Магілёве, каля Мсціслаўля, y Чачэрску. Гарады нерададзены ў пажыццёвае валоданне, a землі y поўнае яе распараджэнне. Алена Іванаўна таксама зарэкамендавала сябе, як шчодрая гаспадыня вялікага княства. Наведаўшы аднойчы Менск (1502 г.), падаравала Вазнясенскаму манастыру маёнтак Трасцянец.
B.	М. Князева ў сваім энцыклапедычным артыкуле піша, што Алена Іванаўна дапамагла архімандрыту гэтага манастыра стаць мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім. Па просьбе кардынала Фрыдрыха, брата караля, і каталіцкіх біскуптаў, са згоды Аляксандра спрыяла паслам на чале з I. С. Сапегам y іх місіі ў Маскве на перамовах аб міру.
Безумоўна, шляхта і магнаты хацелі, каб Алена Іванаўна прыняла каталіцкую веру, стала заступніцай перад ваяўнічымі памкненнямі бацькі. Яна апынулася між дзвюх агнёў, з такога становішча заўсёды выйсце бывае складаным. Націскам на яе хацелі прымусіць Івана Ш спыніць вайну. У адчаі, пакутуючы ад абразы, Алена Іванаўна піпіа бацьку.Праўда, адзначым, што гэта пісьмо пісала не яна сама адчуваецца ў пісьме польскасць, нехаваная пагроза: «Король его мнлость н матка его, все
вадеялйсь, что со мною с Москвы в Лйтву прйшло все доброе, вечный мйр, любовь кровная, дружба, помочь на поганство; нно, отче, вйдят всн, что со мною все лйхо йм вышло...»
Іван Васільевіч падтрымаў дачку, падпісаўшы ў 1503 годзе мір.
У 1505 годзе папа рымскі Юлій II нарэшце блаславіў шлюб караля-католіка Аляксандра і праваслаўнай вялікай княгіні Літоўскай Алены Іванаўны. Ён нават даводзіў святарам, каб тыя не патрабавалі ад яе перамены веры.
Алена Іванаўна, відаць, пад уплывам гаворак пра ваенныя дзеянні пісала бацьку: «От твойх людей упад велякйй стался, городы й волостй пожжены, a йные позаседаны й бесчйсленный люд в полон поведен». Аднак даводзіцца гаварыць, што ўціск праваслаўнага насельніцтва меў месца. Ёсць неабвяргальныя факты пераходу князёў праваслаўнай веры ў Маскоўскае княства: Сымон і Хведар Бельскія, цэлыя княствы (Мцэнск, Старадуб, Сярейск, Ноўгарад-Северскі). Вядома, маючы такія спрыяльныя довады для ўварвання і адваявання раней захопленых рускіх зямель, Іван III распачаў ваенныя дзеянні. Войска на чале з ваяводам Якавам Захар'іным і казанскім царэвічам МахметАмінам ўзяло Севершчыну, Бранск, Ноўгарад-Северск, Старадуб. Другую раць узначаліў ІОрый Захар’ін Кошкін, якая, выйшаўшы з Вязьмы, y чэрвені захапіла Дарагабуж. 3 Вялікіх Лукаў ішло яшчэ і трэцяе войска.
Татары таксама актывізаваліся. Менглі-Гірэй y пісьме да Івана III выказваў свае меркаванні пра падзел тэрыторый: «Ты можаіп дастаць сабе Кіеў і гарадок Чаркаск, я з радасцю перасялюся на бераг Дняпра, наіпы людзі будуць твае, a твае нашы». Іван III адказваў: «Старанна малю Бога аб вяртанні нам старадаўняй вотчыны, Кіева, і думка аб бліжнім суседстве з табою, маім братам, вельмі для мяне прыемная». (Карамзйн H. М. Нсторйя государства Россййского. М., 1989. Кн. II, T. VI. С. 181.)
Іван III пачаў рыхтавацца да ваенных дзеянняў. Адпаведна Вялікае Княства Літоўскае пачало збіраць войска для адпору. Гетман найвышэйшы Канстанцін Астрожскі сабраў, паводле хронікі Польскай М. Стрыйкоўскага, 3500 коннікаў і ў траўні 1500 года выйшаў з Вільні. Прайшоўшы каля 350 верст, увайшоў y Смаленск недзе ў канцы чэрвеня і папоўніў войскі смаленцамі на чале са Станіславам Кішкам. Праз тыдзень, даўшы войску адпачыць, Канстанцін Астрожскі пайшоў на войска ваяводы Юрыя Захар’іна Кошкіна, якое займала пазіцыі ля невялікай рачулкі Ведрашы, што ўпадала ў рэчку Селню, прытоку ракі Тросны, непадалёку ад Дарагабужа. Канстанцін Астрожскі быў перакананы, што ён здолее перамагчы ваяводу Данілу Шчэню, якога Іван III прызначыў камандуючым усіх войск, што ішлі да Ведрашы. A было іх да 40 тысяч чалавек. (Сагановіч Г. М. Айчыну сваю баронячы. Мн., 1992. С. 21.) У Канстанціна Астрожскага было 4 тысячы ваяроў.
Быццам бы гетман так сказаў на невялікай нарадзе ваяводаў: «Мала ці многа масквічоў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу біцца з імі, a не біўшыся з імі назад не вяртацца». Так яно было, ці інакш, судзіць складана, але гістарычная праўда патрабуе ад нас ацэнкі з'явы і дзеянняў Канстанціна Астрожскага. Патрыятызм патрыятызмам, але палкаводзец y такіх абставінах навінен быў ухіліцца ад бою, злучыцца з войскам, якое вёў з-пад Барысава кароль Жыгімонт. Патрыятызм не ў тым, каб памерці, a ў тым, каб знайсці выйсце для жыцця. Прымяніў жа гетман тактыку нечаканага з'яўлення сваіх войск перад маскоўскімі рацямі, павёўшы харугвы праз густы лес і балота... На Міцькавым полі вёскі Дапачына, што на правым беразе ракі Ведраш, іх сустрэлі маскоўскія палкі. Пачаўся бой. Конніца Канстанціна Астрожскага разбіла перадавы полк войск Шчэні, заатакавала галоўныя яго сілы. Бітва ішла цэлы дзень. Детапісы адзначаюць: «I сышліся
абодва палкі ў бітве, і біліся да шасці гадзін абодва палкі...»
Стомленае маршам праз лясы і балоты, войска гетмана не магло нічога супрацьпаставіць колькасна пераўзыходзячым сілам ваяводы Шчэні. Атака засаднага палка рускіх войск вырашыла зыход бітвы. Уцалеўшая частка войска кінулася шукаць паратунку, аднак уратавацца ўдалося нямногім.
Мост праз раку Тросну быў разбураны рускімі, уцекачы спрабавалі пераадолець раку, y якую кінуліся людзі, коні. Пераможаных секлі, тапталі канямі, тапілі ў рэчцы, на якой «з-за трупаў конь не скакаў...» Уратавацца здолела некалькі сотняў на чале з чатырма ротмістрамі і Станіславам Кішкам. У палон трапіў сам гетман Канстанцін Астрожскі, ягоны Новагародскі намеснік Іван Храптовіч, марпіалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч. Летапісы адзначаюць: «...бысть тогды радость велія на Москве». Як пісаў Гваньіні: «За адзін ваенны паход і за адзін год масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь Літоўскі Вітаўт».
Быў узяты ўвесь абоз з прыпасамі, вайсковым рыіптункам, уся артылерыя. Вайна працягвалася, пачаўпіыся ў 1500 годзе, аж да 1503 года, калі нарэшце бакі пайшлі на прымірэнне. Вялікае княства страціла Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Бранск, Любеч, Гомель, Старадуб, Бельск, Мцэнск і іншыя гарады і прылеглыя да іх землі, трэць усёй дзяржавы.
1506 год для вялікага княства выдаўся нялёгкім захварэў Аляксандр і ў дадатак да ўсяго на Літву рынуліся зноў татары. Алена Іванаўна актыўна дапамагае мужу рыхтаваць войска, на чале з Міхаілам Глінскім забяспечвае яго зброяй. Бяда, як заўсёды, прыйіпла не адна. 27 кастрычніка 1505 года ў Вільні памёр бацька, Іван Васільевіч III. A ў наступным годзе, 19 жніўня 1506 года адышоў y лепшы свет кароль Полывчы і вялікі князь Літоўскі Аляксандр.
Новым уладаром Польшчы і Літвы стаў брат Жыгімонт I
Стары (1467-1548). Сын Казіміра IV і ўнук Ягайлы. Месца Івана ПІ
заняў ягоны сын Васілій III, які не парываў сувязяў з сястрой, спадзеючыся з яе ўплывам заняць вялікакняжацкі пасад y Літве. Алена Іванаўна падтрымала і Жыгімонта, як завяшчаў Аляксандр. Яна працягвала жыць, гаспадарыць y сваіх землях, a таксама Бранску і Бельску, якія ёй падарыў новы малады кароль. У Браславе яна пабудавала на ўласныя сродкі жаночы манастыр. Жыццёвы шлях Алены Іванаўны абарваўся ў студзені 1513 года неспадзявана ў Браславе. Адны лічаць (М. Радзівіл), што яна сабралася вярнуцца на радзіму і хацела далучыць свае землі, перадаць усе свае багацці Маскоўскай айчыне. Таму, маўляў, яе атруцілі. Іншыя прытрымліваюцца другога погляду, быццам бы восенню 1512 года яна была зняволена ў Трокскім замку, дзе і
памерла.
Месца супакою яе ў Прачысценскім манастыры.
Дагэтуль праўды мы не ведаем. Можна толькі адназначна сказаць, што вырашэнне палітычных пытанняў з дапамогай дынастычных шлюбаў яшчэ раз даказала сваю памылковасць. Складаным, нявырашаным заставалася і пытанне з адзінствам Літвы і Польшчы.
Зноў трывожыла абстаноўка на ўсходніх межах. Вальны сейм прыняў рашэнне аб вяртанні страчаных земляў, y прыватнасці, Севершчыны. На чале з С. Кішкам было састаўлена 14 тысячнае войска. Знаходзячыся ў палоне, Канстанцін Астрожскі пільна сачыў за разгортваннем падзей. Яму неаднаразова прапаноўвалі перайсці на бок Масквы, даць пісьмовую прысягу вернасці. Абяцалі пасаду баярына, землі і гарады, прапаноўвалі ўзначаліць войска, што на той час змагалася супраць татар. У тэксце прысягі гаварылася, што «...буду абавязаны служыць (Васілю III) і дзецям яго да смерці... Аніякага зла яму ці дзецям ягоным чыніць і нават
думаць пра тое ня муіпу... Калі ж супраць таго ўсяго ў нечым адступлюся... пакараць мяне вольны смерцю залежна ад маёй віны... і ня будзе мне літасці Божай ні ў гэты век, ні ў будучы».
18 кастрычніка 1506 года Канстанцін Астрожкі падпісаў прысягу. Мітрапаліт Маскоўскі пацвердзіў подпіс. A новы ваявода пацвярджаў сваю прысягу шчырай службай новай Айчыне. Але здраднік ёсць здраднік. Ва ўсе часы яны былі і ўсюды імі грэбавалі. I свае, і чужыя. Добра сказаў пра здраду Астрожскага М. М. Карамзін: «Любоў да Айчыны і нянавісць да Расіі прымусілі яго асаромець сябе ганебнай справай: ашукаць манарха, мітрапаліта, парушыць клятву, статут годнасці і сумлення...» Але ж хіба любоў да Айчыны пырханне з аднаго гнязда ў другое узвышае чалавека. Не было любові да Айчыны, была здрада. Яе нельга апраўдаць ніякімі высокімі словамі. Астрожскі не падлягае апраўданню, бо не на здрадзе ж нам выхоўваць моладзь, сучасных абаронцаў Айчыны.
У 1507 годзе Астрожскі ўцёкуЛітву.