Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Актам ад 3 жніўня 1569 года Курляндскае і Земгальскае
герцагствы абвяшчаліся васаламі адзінай дзяржавы Рэчы Паспалітай, ці адной і другой дзяржавы.
Люблінская ўнія (1569) з аднаго боку, умацоўвала адзіную дзяржаву. Вайна з Лівонскім ордэнам закончылася перамогай, з другога стварыла ўмовы для далейшага наступлення каталіцызму і паланізацыі беларускай шляхты і гарадскога насельніцтва. Унія раз'ядноўвала рускіх і беларусаў разбурала гістарычную кампліментарнасць (Л. М. Гумілёў) народаў-братоў. Гэта была дарога да чарговага наступлення Брэсцкай уніі (1596 г.)
Праўленне Жыгімонта II Аўгуста, несумненна, знамянальнае не згаданымі толькі рамантычнымі схільнасцямі. Ён станоўча ставіўся да росту і росквіту гарадоў клапаціўся адпаведна сваім абмежаваным магчымасцям пра ўладкаванне вёскі, развіццё культуры, падтрымліваў магнатаў, шляхту ў справах дзяржавы.
Радзівілы пабудавалі ў паўночна-заходніх губерніях 163 кальвінскіх збораў, a таксама ў Галыпанах, Ашмянах, Вільні, Біржах, Бярэсце, Смаргонях і іншых гарадах. У Нясвіжы, Бярэсці друкаваліся духоўныя кнігі. Герцаг прускі Альбрэхт распаўсюджваў y Літве лютэранства. Пад 1545 год былі перакладзены, надрукаваны і распаўсюджваліся лютэранскія кнігі. Пры адкрытым y Кенігзбергу ўніверсітэце ён аснаваў кафедру багасловія і прызначыў восем стыпендый для ліцвінаў Лютэр, дзякуючы Жыгімонту II Аўгусту за такое стаўленне да рэлігіі прысвяціў яму пераклад бібліі. Кальвін, Булінгер перапісваліся з каралём. Адказваючы на гэтую пашану, кароль сказаў на адным з Сеймаў: «Да не подумают, чтобы я решнлся прмнуждать к вере кого-лнбо жестокостью, нлй мерамн строгостн отягчать чью-лнбо совесть... это совершается нантнем Св. Духа».
Станоўча быў прыняты ў грамадстве Прывілей 1563 года, які ўраўнаважыў y Вялікім Княстве Літоўскім палітычныя правы праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
Пад уплывам каталіцкай царквы дапусціў езуітаў y Польшчу, што абумовіла пярэчанні паміж прыхільнікамі рэфармацыі і контррэфармацыі. Жыгімонт II Аўгуст правёў шэраг унутраных рэформ: рэформу скарбу, судоў і войска, вяртанне каралеўскай уладзе каронных зямель, раздзеленых магнатамі з 1504 года.
Рашэннямі Сейма 1563-1564 гадоў чвэрць даходаў з гэтых зямель ішлі на рэфармаванне войска. Рэформы садзейнічалі павялічэнню выдаткавання грашовых сродкаў на патрэбы караля і дзяржавы. Кароль і вялікі князь садзейнічалі правядзенню валочнай памеры, паводле якой удасканальвалася землекарыстанне, абкладанне сялян феадальнымі павіннасцямі і павялічэнне даходаў феадалаў. У выніку сяляне былі падзелены на тры катэгорыі: асадныя сяляне, цяглыя сяляне і сяляне-слугі. Чэлядзь паднявольная надзялялася невялікімі ўчасткамі зямлі і называлася агароднікамі.
Цікава тое, што валочную памеру першай пачала ўводзіць y сваіх землях маці караля і вялікага князя Літоўскага Бона. Яна заахвоціла сына і буйных феадалаў. Сялянскія землі з ліквідацыяй церазпалосіцы, абрубаў, былі падзелены на валокі (1 валока 20 гектараў. М. K.J.
У 1566 годзе быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага, праведзена новая рэвізія стану землекарыстання. Сяляне не пагаджаліся з вынікамі рэвізій: не жадалі прымаць валокі, уцякалі да іншых феадалаў. Эксплуатацыя сялянства ўзмацнілася, паколькі значна выраслі нормы павіннасцей. У цэлым рэформы прывялі да далейшага запрыгоньвання сялян.
Статут зацвярджаў суверэнітэт, абмяжоўваў уладу вялікага князя, намячаў аддзяленне суда ад органаў улады. Ствараліся для гэтага земскія і падкаморскія суды. Рэгламентаваў кампетэнцыю органаў улады і кіравання, замацоўваў саслоўную няроўнасць, аддаючы сацыяльную перавагу феадалам і шляхце. Кіраўніком
дзяржавы вызначаўся вялікі князь, Статут зацвердзіў ягоную новую назву «господарь», які, паводле Статута, выбіраўся. «Господарь» меў пэўныя абмежаваныя правы: не меў права без рашэння Сейма распачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады, званні і чыны іншаземцам, y тым ліку з Польшчы.
Працягваючы матчыну справу, Жыгімонт II Аўгуст падтрымаў вызначэнне якасці зямель, перанясенне сяліб на сярэднія палі, размяшчэнне хат на адным баку вуліцы, гаспадарчыя пабудовы па другім, устанаўленне новай сістэмы відаў і норм павіннасцей сялян з улікам колькасці валокаў і якасці глебы. Частку даніны і павіннасцей было дазволена выплочваць грашыма. Такія захады сялян не задавальнялі. Звычайна цяглыя і асадныя сяляне раздзялялі адну валоку на дзве сям'і, каб эфектыўней апрацоўваць зямлю. Не раздзеленыя землі заставаліся па-ранейшаму агульнымі, абшчыннымі.
У 1560 годзе пры падтрымцы Жыгімонта II Аўгуста была праведзена рэформа сістэмы карыстання зямлёй і абкладання павіннасцямі сялян-даннікаў, якія атрымлівалі надзел велічынёй з валоку. Улічвалася якасць і колькасць зямель, якімі валодала ўся абшчына. Паншчыны падчас правядзення ўпарадкавання яшчэ не было. За карыстанне зямлёй сяляне плацілі грашыма і збожжам.
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года з'яўляўся другім зводам законаў феадальнага права, які дзейнічаў y Беларусі і Літве ў 1566-1588 гг. Працай па падрыхтоўцы Статута кіравалі канцлер М. Радзівіл Чорны, маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, лічыць даследчык Язэп Юхо, П. Раізій, А. Ратундус і іншыя. Статут доўга, на працягу 1561-1566 гадоў, абмяркоўваўся ў Сейме. У ходзе разгляду неаднаразова ўпісваліся прывілеі: Віленскі [1563], Бельскі (1564). Статут напісаны на беларускай мове, ён быў упершыню надрукаваны ў 1855 годзе ў Маскве.
Статут надаваў значныя правы сярэдняй шляхце, умацоўваў
фінансавую сістэму краіны, што дало магчымасць вялікаму князю пачаць будаўніцтва марскога флота Польшчы.
Гаспадаранне Жыгімонта II Аўгуста было даволі мірным і гэта ён завяшчаў Літве і надалей, параіўшы наладзіць саюз з
Францыяй.
ГЛАВА 6.ПАЛІТЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ I РЭЛІГІЙНАЯ РАЗ'ЯДНАНАСЦЬ
Брэсцкая ўнія адбылася пры поўным разладзе ў грамадстве і пайшла па дарозе, якая не мела нічога супольнага з нацыянальнай справай. Гэта была вялікая абмылка.
В. Ю. Ластоўскі
адыходам Жыгімонта II Аўгуста дынастыя Ягелонаў скончылася. «Кароль памёр віват, кароль!» гучыць y народзе. Кандыдата на
незаняты трон знайшлі... y Францыі. Ім з'явіўся Генрык Валезы (Генрых Валуа). Чалавек не надта шаноўнай біяграфіі.
«Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», том 2, дае нам сціплыя
звесткі пра «нашага» Генрыха, як-ніяк быў каралём нашым і польскім...
Але, таму давайце, раскажам пра яго болып падрабязна, хто ён такі, як трапіў на наш трон?
Нарадзіўся Генрых Валуа ў Фантэнбло [Францыя) 19.9.1551 года. У 1574 годзе трэці сын Генрыха II Валуа і Кацярыны Медзічы па «пратэкцыі» свайго брата Карла IX рэкамендуецца на трон караля Рэчы Паспалітай. Карл IX імкнецца пазбавіцца ад канкурэнта ў Францыі. Але ж польска-літоўскі трон яшчэ заняты кароль Жыгімонт II Аўгуст толькі што стварыў аб’яднаную дзяржаву Рэч Паспалітую, прымае віншаванні... Так, нехта вінпіуе, нехта марыць пра трон...
Карл IX быў якраз з тых, хто віншуе і паглядае, калі
 М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" вызваліцца каралеўскае крэсла. Задума ажыццяўляемая Карлы не памыляюцца... Разважаў ён цвяроза, перакананы, менавіта так: калі ажаніць Генрыха з Ганнай Ягелонскай (18.10.1523-9.9.1596), дачкой Жыгімонта 1 Старога, то пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста ён стане спадкаемцам і каралём Рэчы Паспалітай. Такім «выстралам» Карл IX забіваў трох (не двух, як звычайна ў казках) зайцоў: пазбаўляўся ад дамаганняў брата ў Францыі, не дапускаў на трон каго-небудзь з Габзбургаў, рабіў Генрыха каралём Рэчы Паспалітай. Для рэалізацыі свайго плана Карл IX паслаў y Варшаву біскупа (епіскапа, y праваслаўнай рэлігійнай традыцыі. М. К.) дэ Манлюка, які заручыўся падтрымкай большасці сенатараў Сейма і шляхты. Ён пісьмова пацвердзіў умовы (Генрыкавы артыкулы), па якіх Генрых Валуа будзе абраны каралём Рэчы Паспалітай. Артыкулы складаліся з 18 пунктаў: кароль не меў права прызначыць сабе пераемніка, мець зносіны з замежнымі дзяржавамі, прызначаць паспалітае рушэнне. Ён пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права, y мірны час знаходзіцца пад апекай 16 сенатараў. (С. Канаплёва.) Абавязваўся таксама ўзяць шлюб с Ганнай Ягелонскай адразу, як будзе запрошаны на трон. Не ўсе ўдзельнікі Сейма падтрымлівалі кандыдатуру Генрыха. Пратэстанты Рэчы Паспалітай празналі, што Генрых удзельнічаў y падрыхтоўцы крывавай Варфаламееўскай ночы 24 жніўня 1572 года ў Францыі і запатрабавалі прыняцця ўмоў пакарання французскім урадам удзельнікаў (падрыхтоўшчыкаў) той жудаснай ночы. Была таксама падпісана (pacta Conventa) дамоўленасць пра ваенныя і фінансавыя адносіны Рэчы Паспалітай і Францыі.
11 мая 1573 года на Элекцыйным сойме ў Кракаве гнезненскі арцыбіскуп Уханскі абвясціў выбранне Генрыха Валуа каралём польскім і вялікім князем Літоўскім.
16 мая 1573 года сваю канчатковую згоду дала частка паслоў-
пратэстантаў і тады надворныя маршалкі, каронны і літоўскі афіцыйна абвясцілі абранне яго на трон.
18 лютага 1574 года Генрых Валуа прыехаў y Кракаў.
24 лютага 1574 года адбылася каранацыя і прыняцце прысягі ў адпаведнасці з азначанымі артыкуламі.
Аднак з перпіых жа крокаў свайго каралеўства стала відаць, што колішні арганізатар Варфаламееўскай ночы не выконвае сваіх «артыкулаў», y прыватнасці, фінансавых і ваенных абавязкаў. У шэрагу ваяводстваў шырыўся рух пратэстанцкага насельніцтва за недавер каралю, за пазбаўленне прастола. Не быў створаны і дарадчы орган з 16 сенатараў, як прадугледжвалася дамовамі. Не пажадаў кароль і браць шлюб з Ганнай Ягелонскай.
30 мая 1574 года ў Кракаве даведаліся пра смерць Карла IX.
Цяганіна Генрыха з «артыкуламі» стала ўсім зразумелай. Ён паціху стаў збірацца ў Францыю. Аднак гэта не абмінула ўвагі палякаў. Проста так ад'ехаць, без дазволу, згоды ён не мог. Толькі не Герых. Ноччу на 19 чэрвеня 1574 года ён тайна пакінуў Кракаў. Дакладней, уцёк. Ян Тэньчыньскі, падкаморны каронны, кінуўся следам, дагнаў, пераконваў вярнуцца, маўляў, уцёкі ганьбяць караля, але той быў непахісны. Спрабаваў запэўніць, што вернецца, як толькі ўладкуе справы ў Парыжы.
Маніў, безумоўна. Так і адбылося. У Францыі яго чакаў каралеўскі трон, карона Карла Генрыха III. Пра Рэч Паспалітую ўжо і гаворкі не было. Кажуць, лаўкачам шанцуе. Можа, і так, але і спагнанне на іх ёсць.