Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Жыгімонт дазволіў самазванцу набіраць войска, каб дапамагчы «Дзмітрыю» вярнуць «бацькаву» спадчыну.
Каб заручыцца падтрымкай каталіцкай царквы, Грышка напісаў пад дыктоўку, зразумела, папе рымскаму Кліменту VIII пісьмо. Яно захавалася ў архівах Ватыкана. 3 яго вынікае, што аўтар быў не вельмі вялікі грамацей, што пісьмо напісана вялікаросам, які дрэнна валодаў польскай мовай. Почырк быў прыгожы і меў асаблівасці, уласцівыя пісьму маскоўскіх канцылярыстаў.
«Вестку» пра выратаванне «царэвіча» Дзмітрыя паслугачы польскага караля раструбілі наўвесь свет.
I ўсё ж многія ў Рэчы Паспалітай не былі ў захапленні ад
задумы. Яны не раілі каралю ўблытвацца ў гэтую брудную справу, «каб ад яе не пацярпелі Карона і Літва», але той не пагадзіўся з імі. Жаданне авалодаць маскоўскім тронам, разам з Расіяй зламаць шведаў, перамагчы турэцкага султана, разграміць крымчакоў асляпілі Жыгімонта.
Станоўча рэагаваў на планы Жыгімонта папа рымскі Клімент VIII, спадзеючыся скасаваць y Масковіі праваслаўе і ўсталяваць каталіцызм.
Набраўшы пераважна ў Беларусі 12-тысячнае войска, Ілжэдзмітрый злучыўся з данскімі казакамі і пачаў браць горад за горадам.
Гадуноў даведаўшыся пра самазванства, устрывожыўся не на жарт. Адам Вішнявецкі зрабіў усё належнае, каб не даць Гадунову паспытаць на Грышку свае атрутныя сродкі. Ён пераправіў «царэвіча» да часу з Вялікага Княства Літоўскага ўглыб Вялікапольшчы. Слабая надзея пераадолець навалу засвяціла Гадунову, калі пасланыя на чале з Васілём Іванавічам Шуйскім і выхадцам з Літвы прапраўнукам Івана III Фёдарам Іванавічам Мсціслаўскім супраць расстрыгі войскі пад Дабрынічамі разграмілі самазванца.
Нялёгка далася тая перамога. Хітрэнны Грышка абрадзіў коней свайго войска ў мядзведжыя і ў авечыя скуры поўсцю наверх. Іншым коням паабодва бакі прымацавалі косы, ад якіх гінула не менш людзей, чым пад ударамі шабель. Коні маскавітаў кідаліся ўбакі, не слухаючыся самых вострых шпор. I ўсё ж маскавіты пад Дабрынічамі перамаглі. Самога Грышку нават захапілі ў палон і прывезлі ў горад Рыльск, адкуль самазванец здолеў уцячы ў Пуціўль, дзе зноў сабраў вялікае войска і падступіў да самае Масквы. Цар Барыс страціў апошнюю надзею. Князі і баяры здраджвалі, перакідваючыся на бок самазванца. Падмануты імі просты люд пад іх уплывам забыў, што цар y галодныя гады
выратаваў іх ад смерці, што зусім нядаўна яны богам кляліся яму ў вернасці і адданасці, хвалілі «за мудрый государственный ум н
нншелюбне».
I тады Гадуноў «упомл себя смертоносным зельем» і памёр 13 красавіка 1605 года. Але крытычнае ўзважванне гэтай трагедыі дае падставу сцвярджаць, піто Гадуноў быў атручаны нядобразычліўцамі, каб дагадзіць «сапраўднаму цару». Усяго месяц з паловай цараваў і ягоны нашчадак Фёдар Барысавіч. Клятваў, іпто давалі маладому цару, ніхто не прытрымліваўся, іх захоўвалі столькі часу, «колькі галодны сабака захоўваў пост». Збег нават бліжэйшы ваявода
Пётр Басманаў, якога некалі прыгрэў цар Барыс, шчодра адарыўшы золатам і срэбрам, землямі і сялянамі. Перабежчыкі спадзяваліся на міласці, прывілеі, на ласку новага цара.
7 мая 1605 года войска цара Фёдара Барысавіча пад Кромамі здрадзіла яму, перабеппы да «сапраўднага цара Дзмітрыя Іванавіча».
1	чэрвеня гэтага ж года ў Маскве ўспыхвае паўстанне. Захоплены і разрабаваны двары і маёмасць Гадуновых.
20 чэрвеня 1605 года пад тужлівыя гукі званоў y Маскву ўехаў «прыродны царэвіч Дзмітрый». Прыйшлі да Васіля Іванавіча Шуйскага. Прагнулі ведаць, усё ж Дзмітрыя ён пахаваў, ці каго інпіага. Дальнабачны Шуйскі, адчуўіпы, што ёсць магчымасць самому ўзлезці на прастол, сказаў зусім адваротнае таму, што некалі даводзіў цару Барысу. Маўляў, царэвіч выратаваўся, замест
яго быў забіты і пахаваны сын мясцовага свяшчэнніка Істоміна. Цяпер надышоў час выратаванага богам сына Івана Грознага, сустракайце яго, адчыняйце вароты. A роду Гадуновых ганьба і
праклён.
Словы Шуйскага, што маланка, працялі прыйшоўшых. Раз'юшаныя натоўпы простага люду маскоўскага, бы нацкаваныя сабакі, кінуліся ў Крэмль. Цар Фёдар не разгубіўся, адчуўшы свой апошні час. Схапіўшы шаблю, рубіўся са здраднікамі налева і направа.
Забіўшы цара, маскавіты, ашалелыя ад крыві, задушылі і Марыю Рыгораўну, ягоную маці. Дачку Барыса Гадунова, прыгажуню Ксенію, адвезлі ў Новадзявочы манастыр.
Маскоўскі трон быў свабодны для новага ўладара. Самазванец-цар ехаў па наплаўному масту праз раку Маскву ў Крэмль. Замежныя хронікі сцвярджаюць, што ў гэты час падняўся такі вецер, узняўся такі пыл, што нельга было вачэй адкрыць, хоць дагэтуль было яснае, сонечнае надвор’е. Людзі спалохана хрысціліся.
Гараджан асабліва расчуліла ўвага маладога «цара» да сваёй «маці». Царыца выдатна справілася з роллю маці, якая нарэшце (!) сустрэлася з цудам выратаваным ад кіпцюроў Гадунова «сынам». Ні слязою, ні дрыжачым голасам яна не выказала недаверу да чужога ёй чалавека. Ва ўсім Марфа Фёдараўна патрафляла Ілжэдзмітрыю.
Новы «цар» адразу ж паказаў сябе жорсткім і помслівым. Па яго загаду цела Барыса Гадунова выкінулі з Архангельскага сабора.
У ліпені 1605 года Ілжэдзмітрый вянчаецца на царства ва Усненскім саборы. Праўленне «вялікага гасудара цара і вялікага князя ўсяе Расіі» пачалося з таго, што самазванец акружыў сябе моцнай стражай, на чале якой паставіў трох чужаземных ваявод.
Гэта было бадай што найпершым, што выклікала
незадавальненне маскавітаў. Працягвалася
«царства»
Ілжэдзмітрыя няпоўны год, але гэтага было дастаткова, каб
разабрацца, пераканацца, што ад новага «цара» чаканых прывілеяў не будзе. Ён асыпаў золатам і срэбрам прышлых з ім палякаў, прыбліжаных баяр і дваран, якія ва ўсім патуралі яму. Польскія прыхадні здзекліва ставіліся да звычаяў, храмаў рускіх. Па Маскве, па ўсёй Расіі пракаціліся чуткі, што «цар» здрадзіў праваслаўным святыням, напоўніў краіну чужынцамі. Недавер узрос яшчэ болып, калі даведаліся пра жаданне «цара» ажаніцца не на дзяўчыне рускай крыві, a на Марыне Мнішак, якая прыбыла ў Маскву ў суправаджэнні пышнай польскай світы надышоў час выконваць дадзеныя ў Полыпчы абяцанні.
Шлюб «цара», які нарэшце, y выніку дзіцячай даверлівасці рускіх, унутранага дваранска-баярскага супрацьстаяння, усеўся на трон «продкаў», зладзіў сам Жыгімонт III, узрадаваны ажыццяўленнем задуманых планаў.
«Цар» наладзіў пышную сустрэчу сваёй нарачонай. Для гэтага было вылучана як не тысяча вершнікаў выслана багатая карэта, унутранае ўбранне якой было зроблена з залатой парчы, упрыгожанай сабалямі.
12 мая 1606 года авантурыстка прыбыла ў Маскву. Народ знямела, насцярожана паглядаў на чужынку. Пры ўездзе картэжа ў Крэмль падняўся такі ж самы, як і пры прыбыцці самазванца,
віхар, y якім людзі ўбачылі дрэнны знак,
страшэннай сілы
нябесную перасцярогу, якая-такі і спраўдзілася.
Народ выказаў непрыхільнасць да «цара», які «прывёз сабе з Літоўскай зямлі нявесту, лютарскай веры дзеўку», нябесны знак
толькі ўмацаваў іх незадаволенасць. Недавер народа рос з дня ў дзень. Асабліва нясцерпнымі былі здзекі палякаў над праваслаўнай верай, традыцыямі і святамі. Бясчынствы палякаў y храмах, п’яная весялосць прыхадняў абуралі маскавітаў. Безладдзе ў дзяржаве накаляла абстаноўку, падзяліла народ на варагуючыя лагеры. Пэўная частка радавітай маскоўскай знаці хацела ўзвесці на прастол баярына Васіля Іванавіча Шуйскага, вядомага ў Маскве багацея. На карысць Шуйскага іграла і падтрымка братоў Дзмітрыя і Івана ваяводаў маскоўскіх. Старэйшы Шуйскі патаемна, ноччу, сабраў на сваім падворку вядомых яму баяр і купцоў сотнікаў і пяцідзясятнікаў стралецкіх палкоў. Дамовіўшыся аб рашучых дзеяннях y вызначаны час, змоўшчыкі разышліся.
Ілжэдзмітрый бесклапотна чакаў вяселля.
I вось царскае вяселле, каранацыя новай царыцы.
...Загадкавы фенамен самазванца і Марыны Мнішак, яшчэ з адной шукальніцай лёгкіх прыгод, цесна пераплецены. Іх яднала адна і тая ж ідэя авалодаць усім (!) Маскоўскім царствам, стаць багатымі, нраслаўленымі. Чароўныя мроі туманілі галаву Марыны, цешылі самалюбства, закалыхвалі папярэджанні. Гэтаму ў значнай ступені спрыяў кароль польскі Жыгімонт III, які, не зважаючы на перасцярогі, падхапіў ідэю Сапегаў, Астрожскіх, Мнішкаў, паслаўшы апошняму неспадзявана «уваскрэшага царэвіча Дзмітрыя».
Палітычная гульня пачалася. Стаўка, большая за жыццё, натхняла таксама папу рымскага Клімента VIII, баяр маскоўскіх, магнатаў польскіх, шляхту літоўскую. Кожны хацеў нешта адхапіць сабе ў гэтым небяспечным палітычным ігрышчы. Але, апроч дробязных меркантыльных надзей, усіх, мабыць аб'ядноўвала ўсёпаглынальнае імкненне да пашырэння межаў польска-літоўскай дзяржавы за кошт рускіх зямель, жаданне
ўлады і славы. Шляхецка-баярскі праект руска-польска-літоўскай канфедэрацыі ў адкрытую не праходзіў.
Частка Маскоўскай Русі непахісна трымалася праваслаўя і не прымала прапануемага хаўруса. Трэба было польскаму баку шукаць нечага мудрэйшага, хітрага ходу. Самазванец y гэтых абставінах, здавалася, якраз і мог выканаць адведзеную яму ролю.
Марына [Марыяна] Мнішак, малодшая дачка ваяводы Сандамірскага, старосты Львоўскага і ўпраўляючага каралеўскай эканоміяй y Самборы Ежы (Юрыя) Мнішака, таксама мела свае намеранні ў гэтым жыццёвым спектаклі.
Нарадзілася Марына ў 1588 ці ў 1589 годзе, з дзяцінства вызначалася характарам рашучым і сэрцам ганарыстым.
Прагны да грошаў і раскошы Ежы, y кішэнях якога без перашкод вечна гуляў спусташальны вецер, адразу ўключыўся ў гульню. Карцела ганарыстаму пану пераплюнуць Сапегаў уцерці нос Вішнявецкім, a там, глядзіш, і самому Жыгімонту...
Стары ліс яшчэ больш убіў сабе ў галаву гэты спадзеў калі ўбачыў што Грышка, прывезены з Брагіна Канстанцінам Вішнявецкім, не зводзіць вачэй з ягонай малодшай дачкі, якая спачатку ніяк не рэагавала на госця. Стары граф нават занепакоіўся. Паклікаў да сябе сваю старэйшую дачку Уршулю, што была за Канстанцінам Вішнявецкім, каб яна па-жаночаму паўздзейнічала на Марыяну. Тая, ведаючы авантурны характар Марыяны, без цяжкасцей знайшла патрэбнае месцейка ў яе душы, каб звярнуць увагу на малайца, што выдаваў сябе за маскоўскага царэвіча. «Марыля, сказала Уршуля па-свойску. выбірай, ці ты будзеш царыцай Маскоўскай, ці шляхцянскай засцянковай».