Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў

Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Паколькі царэвічы, няхай сабе і самазванцы, не часта з’яўляліся ў Самборы, Марына надта не ўпарцілася, хоць хлопец і не выклікаў y яе бурных сардэчных эмоцый. Затое бліскучая будучыня, маскоўскі трон вабілі і засланялі ўсё астатняе: агідныя
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны"	 барадаўкі ля носа, халопскае паходжане блазнюка, авантурызм. Апошняе засмучала найменш, y гэтым, так бы мовіць, дзве пачвары сышліся ў пары. Абачлівая палячка, якая лічыла сябе прыгажуняй, з чым не пагаджаліся сучаснікі, прадстаўнікі замежных краін y Маскоўскім царстве, ставіла самазванцу ўмову: «На шлюб згодна, але пасля таго, як пан царэвіч сядзе на трон Маскоўскі».
Па Маскве ж разносіліся звесткі: "Вялікай Літоўскай зямлі лютэранка спакушае «царэвіча» і ладзіцца на трон цароў рускіх».
Спрактыкавана ў рознага кшталту звадах пан Мнішак таксама не драмаў. Дамагаўся ад будучага венцаноснага зяця ў час заручын наўгародскіх і пскоўскіх зямель. Каб дачка, царыца Маскоўская, «магла разважаць ды меркаваць y іх самаўладна».
У дамове ад 25 мая 1604 года, між іншым, гаварылася таксама, што царэвіч бярэ ў жонкі «яснавяльможную панну Марыну, дачку яснавяльможнага пана Юрыя Мнішака», шануе апошняга як бацьку, абавязваецца адразу ж пасля ўцаравання выдаць мільён злотых на выплату даўгоў пана Юрыя і на дарогу панне Марыне «до Москвы», абяцае выслаць з дзяржаўнай скарбонкі каштоўныя ўпрыгожанні будучай царыцы.
Трапіўшы ў хітра расстаўленую перадшлюбную пастку, самазванец не пярэчыў ва ўсім патураў нявесце, аддаў y адпаведнасці з заключаным шлюбным дагаворам Северскае і Смаленскае княствы. Наладжаныя ў маі 1604 года заручыны абнадзеілі Марынуяшчэ больш.
Цяпер затрымка была толькі за тронам. Як толькі магла, ганарлівая шляхцянка падштурхоўвала «царэвіча» да рашучых дзеянняў. Не, не на авалоданне яе жаночым сэрцам, гэта было аддадзена разам з хцівай душой без скрух, a на захоп Маскоўскага пасада. Ведала, добра ведала Марына Юр’еўна сапраўднае паходжанне хлопа і манаха Грышкі, сына Атрэп’ева, што прыйшоў
разам са старцам Варлаамам y літоўскі замак Лоеў, пасля атабарыўся ў Брагіне, бадзяўся па іншых месцах зямлі літоўскай, пакуль не прыгрэў яго дзеля сваіх інтарэсаў пан Вішнявецкі, які прывёз блазнюка ў Самбор. Тут самазванец надзеў на сябе маску выратаванага царэвіча. Марына не давярала хлусліўцу. У хітрасці былога манаха яна пераканалася, калі той, імкнучыся знішчыць сваіх яшчэ нядаўна таварышаў сведкаў яго сапраўднага паходжання, загадаў закаваць y кайданы і кінуць y цямніцу старца Варлаама.
Пяць месяцаў сядзеў y ланцугах невінаваты чарнец, пакуль пра гэта не даведалася Марына. Разам з маці цёмнай ноччу спусцілася яна ў палацавыя скляпенні і выратавала старца ад пакутнай смерці. Варлаам усё расказаў пекнай пані Марыне, яе маці і пану Мнішку. Аднак верх узялі славалюбства, прага багацця і раскошы, зайздрасць і пыхлівасць.
Позняй восенню 1604 года нешматлікае войска, набрадзь, сабраная самазванцам з канакрадаў, валацуг і хаўруснікаў, уварвалася ў валоданні Маскоўскай дзяржавы. Ашаломлены дзёрскасцю, цар Барыс Гадуноў прымае пэўныя захады, каб выкрыць самазванца, разграміць халопскае войска, што і ўдалося. Але ваенныя няўдачы, бунт y арміі, пралікі, складанасці, звязаныя з голадам і
варожымі чуткамі, якія распускалі прыхільнікі самазванца з боку польска-літоўскай шляхты і рускага баярства, завялі ў зман цёмны, гаротны, падатлівы на ману і хлусню люд, прымусілі паверыць, што самазванец сапраўдны сын цара Івана Грознага і
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" законны нашчадак трона, цудам выратаваны ад Барысавых кіпцюроў. Распаўсюджваемае прыхільнікамі самазванца мана не мела пад сабой ніякага грунту. Барысу Гадунову нішто не пагражала з боку трапіўшага ў няміласць «одержнмого бесом», хворага на эпілепсію царэвіча, бо той быў дзіцём ад незаконнага, неўхваленага царквой шлюбу Івана Грознага з Марыяй Фёдараўнай Нагой. Таму ў Гадунова не было ніякай падставы для таго, каб канчаць сваё жыццё самагубствам. Тым не менш бяда здарылася. Гісторыкі адзначаюць нечаканую смерць Гадунова: «Устаўшы пасля абеду з-за стала, цар раптам адчуў сябе дрэнна кроў пайшла ў яго з рота, носа, вушэй...»
1 хоць доказаў што цара Барыса атруцілі, пакуль што не знойдзена, усё ж можна ўпэўнена сцвярджаць: гэта зрабілі прыхільнікі згадваемай вышэй канфедэрацыі. «Нечакана» памерлы цар расчышчаў дарогу для ажыццяўлення іх чорных памкненняў. Гэту думку пацвярджаюць і пазнейшыя маніпуляцыі каралеўска-баярскіх змоўшчыкаў з узвядзеннем на маскоўскі трон польскага каралевіча Уладзіслава.
Войска, што ўварвалася ў межы Маскоўскай дзяржавы, пачало імкліва папаўняцца. Да яго далучылася частка данскіх і запарожскіх казакоў. Моц іх узрастала. Спрыяла таму інакіня Марфа, маці сапраўднага царэвіча Дзмітрыя. Старая, баючыся за сваё жыццё, аблілася слязьмі, абдымаючы «дзіця»...
Захапіўшы трон маскоўскіх цароў і каранаваны 7 ліпеня 1605 года, Ілжэдзмітрый пачаў рыхтавацца да шлюбу. Каб надаць цырымоніі пампезнасць, безкантрольна, як сапраўдны злодзей, пачаў раскрадаць дзяржаўную скарбонку.
Самазванец, нарэшце, мог нацешыцца незлічонымі багаццямі, шчодра адорваючы сваіх прыяцеляў і памагатых. Жменямі чэрпаў са скураных мяхоў золата, перасыпаў з далоні ў далонь брыльянты, прымерваў кароны вялікіх князёў маскоўскіх.
Вочы ягоныя па-д'ябальску блішчэлі, твар перакошвалі сутаргавыя ўсмешкі. Неспадзяваны цар асабіста выбраў каштоўнасці для Марыны. Агульны кошт іх, паводле сведчанняў гісторыкаў, складаў сама меней 130 тысяч рублёў, сума па тых часах неверагодная. «I гэта, сцвярджае галандскі купец Ісак Маса, якога Ілжэдзмітрый прыцягнуў да адбору каштоўнасцей, толькі тое, што дакладна вядома».
Тут не ўлічана тое, што тайна было адпраўлена ў Полыпчу і чым шыкоўная нявеста магла забяспечыць сябе і сваю світу для ўрачыстага ўезду ў Маскву. Замест грошай, абяцаных на пасаг нявесце, самазванец паслаў цесцю нарабаваныя з дзяржаўнай маскоўскай скарбонкі залатыя ўпрыгожанні, кубкі, талеркі, што складала звыш ста тысяч злотых. Столькі ж было выдадзена яснавяльможнаму пану Юрыю на «зашыванне прарэх» y ягоным асабістым бюджэце. Не абмінуў ілжывы цар і сваіх дабрадзеяў: папу рымскага Клімента VIII і караля польскага Жыгімонта III, шчодра адарыўшы іх з маскоўскай казны.
Па завядзёнцы тых гадоў сватам са свайго боку Ілжэдзмітрый прызначыў Афанасія Уласева. Разам з ім y Польшчу адпраўлялася царова світа аж y 300 чалавек.
Прывезеныя царскім сватам падарункі нявесце ўразілі ўсіх сваёй шыкоўнасцю. Як адзначае даследчык Міхаіл Бакуменка, сярод іх вызначаўся прыгажосцю аздоблены адборным жэмчугам карабель, што, здавалася, імкліва ляцеў пад павевамі ветру па сярэбраных хвалях. Кошт яго складаў 60 тысяч злотых.
Яшчэ больш уражваў куфэрак y выглядзе залатога зубра, паўнюткі брыльянтаў, жэмчугу і пярсцёнкаў з дарагімі камянямі. Творы ювелірнага мастацтва, зробленыя таленавітымі майстрамі Маскоўскай дзяржавы, назаўсёды пакінулі радзіму. Некаторыя з гэтых вырабаў і сёння здзіўляюць вытанчанасцю і дасканаласцю, не кажучы ўжо пра каштоўнасць матэрыялу, з якога створаны. Да
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" прыкладу, залаты слон з музычным гадзіннікам паміж ікламі...
A ў той час, аслепленая ззянем брыльянтаў і золата Марына Мнішак y захапленні запісвала ў сваім дзённіку ўражанні ад адтрыманых дзівосаў.
Царскімі міласцямі адарыў Ілждзмітрый бацьку будучай царыцы маскоўскай, амаль што заваліўшы цесця футрам, дыванамі, залатой зброяй. Ведаючы хваравітую ганарлівасць шляхціца, падарыў варанога скакуна з багатым конскім рыштункам.
Падрыхтоўка да вяселля ішла поўным ходам. Усе ўладарныя дамы Еўропы з непрытоенай зайздрасцю, захапленнем і страхам сачылі за найвялікшай камедыяй стагоддзя, якой наканавана было ў хуткім часе ператварыцца ў фарс і трагедыю.
Пан Мнішак адчуваў сябе на вяршыні славы. 3 дачкой абыходзіўся пачціва і высакародна, хоць яшчэ нядаўна мог даць і добрага выспятка за непаслушэнства.
Штучнасць ушанавання была відавочнай, але кожны працягваў выконваць узятыя на сябе ролі. Расходы на далёкую дарогу меліся быць вялікімі, і царскі цесць, дзе толькі мог пазычаў і пазычаў грошы, набіраючы вялікі і шыкоўны эскорт, купляючы зброю, вайсковае ўбранне. I вось, нарэшце, скончыліся ўсе турботы. Бліскучы ва ўсіх адносінах картэж рушыў y Маскоўшчыну. Праз польскія, літоўскія землі імчала блудніцаавантурыстка на маскоўскае царства.
1 красавіка 1605 года праехала вёску Мікалаеўшчына, 2 красавіка Койданава, 3 красавіка Менск, 12 красавіка ужо была ў Оршы.
Леў Сапега, папярэджаны каралём, аддаваў Марыне Юр’еўне царскія ўшанаванні.
Нецярпліва чакаў Марыну ў Маскве Ілжэдзмітрый. Ён загадаў жыхарам Смаленска гасцінна сустрэць ягоную нявесту, паказаць
ёй усю сваю сардэчнасць і прыязнасць, добра пачаставаць і праводзіць y Дарагабуж. Адтуль, з такой жа пачцівасцю і ўвагай y Вязьму, Царова Займішча і Мажайск. Ніводны вораг не ехаў так свабодна, бесклапотна, беспакарана па рускіх прасторах, як ехала бліскучая польская паненка, якой карцела стаць маскоўскай царыцай.
Пашану і прыхільнасць самазванец загадаў аддаваць кожнаму, хто ехаў з найвялікшай, мабыць, камедыянткай. Мусіць, упершыню прывялі ў парадак дарогі, адрамантавалі масты, прыдарожныя пабудовы. Прыбралі, падмялі ўсе, здавалася, сцяжынкі, як, можа, y сваіх хатах не заўсёды рабілі.
У Мажайску Марына Мнішак затрымалася. Асаблівую ўрачыстасць святу надаў нечаканы прыезд y Мажайск самога самазванца. Цудоўны сюрпрыз усім прыйшоўся даспадобы. Два дні прабыў самазванец з гасцямі і нявестай y Мажайску, пасля вярнуўся ў Маскву, каб там сустрэць яе.
Наладжаная нявесце і яе спадарожнікам сустрэча была такая пышная і багатая, што заслугоўвае асаблівай увагі. На ўскрайку Масквы Марыну Юр'еўну чакала карэта, упрыгожаная знутры чырвоным аксамітам. Пульхныя падушкі іскрыліся залатой парчой, мяккімі футрамі.
Везлі тую цуд-карэту дванаццаць хутканогіх белых коней. Столькі ж коней вялі наперадзе карэты.
Сустракаў царову нявесту князь Фёдар Мсціслаўскі. Ад імя Ілжэдзмітрыя ён сардэчна вітаў Марыну, яе братоў, пана Юрыя і іх сяброў. Нявесце падвялі дванаццаць верхавых прыгажуноў-коней з багатай збруяй. Сёдлы былі зроблены са скуры рысей і леапардаў. Страмяны ззялі золатым і срэбрам. Пародзістыя коні нецярпліва грызлі залатыя мундштукі і маталі галовамі. Марына, усхваляваная і задаволеная шыкоўнай сустрэчай і ліслівасцю барадатых баяр, далікатнасцю слуг, жаданнем дагадзіць