Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Уладальныя дамы Еўропы з цікавасцю і занепакоенасцю сачылі за разгортваннем падзей y Расіі, не ведаючы да канца ў іх ролі караля Польшчы.
Ян Сапега, між тым, выхваляўся: «Мы, палякі, тры гады таму пасадзілі на маскоўскі трон гасудара, які быў называцца Дзмітрыем, сынам тырана, нягледзячы на тое, што ён ім не быў. Цяпер мы другі раз прывялі сюды гасудара і заваявалі амаль палавіну краіны, і ён павінен будзе называцца Дзмітрыем, нават калі рускія ад гэтага страцяць розум. Нашымі сіламі і нашай узбройнай рукой мы зробім гэта».
Швецыя, гледзячы, як Расія коціцца ў бездань і, баючыся ўмацавання Полыпчы ў выпадку здзяйснення планаў Жыгімонта III, папярэджвала і прапаноўвала сваю дапамогу Шуйскаму. Але цар адмовіўся.
Далей падзеі развіваліся такім чынам... Перахапіўшы і прывезшы Марыну ў Тушынскі лагер, Збароўскі быў здзіўлены ператварэннямі ўдавы «цара». «Царыца» ўзрадавалася «мужу», кінулася ў абдымкі, чым расчуліла «царова» акружэнне. Усе нібыта аслеплі і страцілі розум, паверыўшы зноў y грубую камедыю, кінуўшы сваё жыццё пад ногі прайдзісветам. Прысутнасць «царыцы» ўмацавала становішча самазванца. Значная дапамога прыйшла і з Польшчы.
Справы Шуйскага, наадварот, ускладніліся. Цар прыняў рашэнне паслаць y Швецыю за падмогай свайго пляменніка Міхаіла Скопіна-Шуйскага.
У канцы 1609 года ў Расію ўварваўся сам Жыгімонт III, прывёўшы з сабою каля 20 тысяч ваяроў. У Менску кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт сустрэўся з каронным гетманам Станіславам Жалкеўскім, які распытваў яго вялікасць, ці ўпэўнены ён y здзяйсненні задуманага. Кароль адказваў ухіліста.
Неўзабаве Жыгімонт пакінуў Менск. У Оршы ён злучыўся з асноўнымі сіламі і асадзіў Смаленск.
На дапамогу рускім Міхаіл Скопін-Шуйскі прывёў з Швецыі войска на чале з Горнам і Дэлагардзі. Разам з рускімі яны разбілі ў ліпені 1609 года палякаў пад Тушыным. «Цар» ледзь выратаваўся. 3 ім перасталі лічыцца Жыгімонт III і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі. Ваявода Ражынскі аднойчы нават замахнуўся на «цара» булавой: «Чорт цябе ведае, хто ты такі. Мы, палякі, так доўга пралівалі за цябе кроў, a яшчэ ні разу не атрымалі ўзнагароды...»
Спадзяванняў на новы ўрачысты ўезд y Маскву ўсё ж было мала. Не складваліся і адносіны з мужам, на што Марына скардзілася ў сваіх допісах каралю Жыгімонту III і папу рымскаму Кліменту VIII.
Самазванец, ра’юшаны такімі непачцівымі адносінамі да сваёй асобы, шукаў паразумення ў жонцы. Прыпаўшы да ног Марыны, «цар» са слязамі на вачах расказаў ёй пра свае далейшыя намеры, наканаваныя адступніцтвам караля і ваяроў. Ён вырашыў ратавацца ў Калузе, куды неўзабаве абяцаў забраць і яе. У канцы снежня 1609 года, пераапрануўшыся ў сялянскі армяк, самазванец, прыкрыўшыся смярдзючай прамерзлай гунькай, прыцемкамі, разам са сваім верным блазнам Пятром Казловым выехаў y Калугу.
Далейшае знаходжанне Марыны Мнішак y Тушынскім лагеры пагражала небяспекай. Пераапрануўшыся ў гусарскі мундзір, яна ў суправаджэнні невялікай групы коннікаў, збегла ў лютым 1610 года ў лагер да ЯнаСапегі. Добра ведаючы абставіны, y якіх знаходзіўся Ілжэдзмітрый II, той прапанаваў пані Марыне, пакуль не позна, выехаць y Польшчу, але яна катэгарычна адмовілася. Цяжарная ад «цара», усё ж вырашыла ахвяраваць усім дзеля дасягнення сваёй мэты. Рашэнне, безумоўна, неабдуманае, але зразумелае, улічваючы пыхлівы нораў фанабэрыстай полькі.
Справы рускіх пасля перамогі пад Тушыным стабілізаваліся,
дзякуючы выдатнаму ваеннаму таленту Міхаіла СкопінаШуйскага. 12 сакавіка 1610 года яго войскі вызвалілі Маскву. Папулярнасць палкаводца вырасла настолькі, што многія маскавіты заклікалі яго на царства. Але дваццацітрохгадовы князь рашуча адмовіўся.
Прыхільнасць простых людзей і часткі дваранства да Скопіна-Шуйскага напалохала Васіля Шуйскага, ягонага дзядзьку. Бачыў y ім свайго саперніка і Дзмітрый, які спадзяваўся сесці на трон пасля смерці бяздзетнага брата. Кацярына, дачка Малюты Скуратавва, жонка князя Дзмітрыя Шуйскага, брата цара, з зайздрасці паднесла яму залатую чарку са смяротным пітвом. Даверлівы да родзічаў, Міхаіл выпіў яе. 3 носа пайшла кроў, вечарам ён сканчаўся. Расія страціла ў Скопіне-Шуйскім таленавітага і мужнага палкаводца. Але каварная згуба толькі паскорыла падзенне цара Васіля Шуйскага, страціўшага ў асобе Міхаіла здатнага, прадбачлівага воіна-палкаводца.
Становішча самазванца і ўсіх тых, хто яшчэ нядаўна рабілі стаўку на «цара» набліжалася да катастрафічнага. Палякі пачалі пакідаць яго і далучацца да войск Жыгімонта III, асадзіўшага Смаленск. Пры Ілжэдзмітрыі II засталіся толькі татары, спрактыкаваныя і адданыя воіны. Але «цар» павёў сябе ў адносінах да іх неабачліва жорстка, за што быў засечаны 11
снежня 1610 года начальнікам сваёй аховы татарскім князем Пятром Урусавым.
Марына Юр'еўна знаходзілася на апошнім месяцы цяжарнасці. Вестка пра смерць мужа ледзь не каштавала ёй жыцця. У студзені 1611 года яна нарадзіла хлопчыка, якога назвалі Іванам. Пэўны час «царэвіч» быў схаваны казакамі Заруцкага, каб не здарылася бяды. Змова набыла яшчэ адзін ухіл. Казакі былі гатовыя біцца да канца за ўзвядзенне на расійскі трон
сына Марыны Мнішак і Ілжэдзмітрыя II «царэвіча» Івана. Сітуацыя мянялася калейдаскапічна. Дваранства і частка баяр Расіі і Полыпчы цяпер рабілі стаўку спачатку на Жыгімонта III, a пасля на ягонага сына Уладзіслава, якога нават абралі царом. I гэта пры тым, што жыў, захоўваўся ў самім Маскоўскім царстве «свой нашчадак трона» Іван Дзмітрыевіч, сын другога самазванца і «царыцы» Марыны Мнішак. Апошняй прапанавалі яшчэ раз адмовіцца ад тытула «царыцы», выбраць месцам жыхарства Самбор ці Гродна. Марына Юр’еўна рашуча адмовілася. У гэты час яна абапіралася на казакоў Заруцкага і князя Трубяцкога, якія па запатрабаванні Марыны Мнішак аб’явілі яе сына Івана наследнікам маскоўскага прастола.
Гэта з’явілася прычынай новага бязладдзя. Адны давалі прысягу на вернасць Уладзіславу, другія царэвічу Івану Дзмітрыевічу. Але прыхільнікаў «ворёнка» было мала. Смута ў расійскай дзяржаве працягвалася. Каб выказаць сваю адданасць каралю, баяры аддалі палякам «на закланне» самога звернутага цара Васіля Шуйскага, ягоных братоў і прыбліжаных.
Сілы, якія процістаялі Заруцкаму, павялічваліся. Князь Дзмітрый Пажарскі разам з гавядарам (мясніком) Кузьмой Мініным вялі на Маскву магутнае земскае апалчэнне. Ёсць сведчанні, што Марына Мнішак падсылала сваіх адданых людзей, каб забіць народнага кіраўніка, але хітрая задума не ўдалася. Заставалася адно ратавацца, бегчы. Марына Мнішак пакідае Каломну і стрымгалаў імчыць y Разань, адтуль y Астрахань, пасля хаваецца ў вярхоўі ракі Яік. Заруцкі не пакідае яе. Маладая дваццацідвухгадовая жанчына кранула сэрца казацкага атамана, і ён гатовы быў звязаць з Мнішак свой суровы лёс.
Заруцкі быў бадай што апошнім апірышчам авантурнай «царыцы». Марына Юр’еўна згадзілася і ў трэці раз стаць жонкай. Але маладым не пашчасціла. У краіне паступова ўмацаваўся мір і
спакой. Выбралі новага цара, свайго Міхаіла Раманава. За Марынай паслалі пагоню. Стралкі і казакі імкліва насцігалі ўцекачоў. Каля вострава Мядзведжага іх дагналі. Выйсця не было. Казакі звязалі Заруцкага, Марыну з сынам выдалі стральцам. У ліпені 1614 года іх прывезлі ў Маскву. Тут бесшабашнага казацкага атамана Заруцкага пасадзілі на кол. Жудасную смерць прыняў ні ў чым невінаваты чатырохгадовы царэвіч, задушаны баярскімі памагатымі, a затым павешаны на ганебнай браме.
Як склаўся лёс Марыны Мнішак дакладна невядома. Існуюць некалькі версій. Паводле адной (як бачна з паведамленняў паслоў польскаму ўраду) Марына Мнішак памерла ў 1614 годзе ад самотнай нуды па волі ў Каломне, y турме. Паводле іншых звестак y скляпеннях Тульскага Крамля. Другая што «царыца-ўдавіца» была павешана ці ўтоплена.
Увогуле звычайны лёс амаль усіх авантурыстаў, паходзілі яны з Польшчы, Зямлі літоўскай, ці Маскоўскай...
Настойлівыя, удумлівыя, прасякнутыя ўладнымі інтарэсамі парады маскоўскіх баяр пра мэтазгоднасць узвядзення на расійскі прастол каралевіча Уладзіслава і дасягненне праз гэты акт тых жа мэтаў, толькі з улікам прыняцця каралевічам праваслаўя, польскі бог ігнараваў баязліва адмоўчваўся. Час ішоў каралевіч y Маскву не ехаў, y Расіі набірала сілу незадаволенасць. Народ патрабаваў дакладнасці, ці прыедзе, нарэшце, закліканы на трон польскі каралевіч, ці для такой нявесты, як Расія, знойдуць жаніха другога.
У 1617 годзе ўзмужнелы каралевіч з войскам падступіў да самай Масквы, узгадаўшы колішняе запрашэнне на расійскі прастол. Але момант быў упушчаны. Фартуна перамянілася. Земскі сабор выбраў і павянчаў на царства Раманава Махаіла Фёдаравіча. Уладзіслаў атрымаў ад варот паварот. Каралевіча нават даволі моцна пабілі тыя, хто нядаўна прысягаў на плошчы нашчадку польскага трона.
Каранацыя Міхаіла Раманава была крыху азмрочана весткамі,
што на чужыне, пасля некалькіх месяцаў няволі, y 1612 годзе, y Гастынскім палацы памер Васіль Шуйскі, брат Дзмітрый і ягоная
жонка...
Адсюль вернемся да сюжэта, калі маскоўскія баяры выдалі палякам цара Васіля Шуйскага...
...Звыш чатырох стагоддзяў налічвае гэта загадкавая гісторыя, прымушаючы многія пакаленні грамадазнаўцаў скрэшчваць даследчыцкія шпагі ў пошуку ісціны. I іх можна зразумець...
Ранкам 29 кастрычніка 1611 года, па вуліцах Варшавы ў напрамку да каралеўскага палаца ў суправаджэнні вершнікаў y бліскучых шлемах, з шаблямі і сцягамі імчаўся картэж карэт, y адной з якіх з разгубленымі, замаркочанымі тварамі сядзелі трое палонных. Найперш прыцягваў увагу шыты золатам, убраннем, высокай гарлатнай лісінага футра шапцы знямоглы стары з патухлымі ад унутраных скрух вачамі.
Гэта быў цар маскоўскі Васіль Іванавіч Шуйскі. Побач з ім y больш сціплым адзенні, y прадастаўленай каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам Ш карэце, сядзелі браты цара, князі, ваяводы маскоўскія Дзмітрый і Іван.
Узначальваў незвычайны картэж гетман Станіслаў Жалкеўскі (1547-1625], акружаны бліскучай світай. Шчодра абсыпанае дыяментамі жазло, якое ён трымаў y руцэ, сведчыла пра выдатную перамогу, атрыманую палкаводцам пад Клушыным над рускімі войскамі, галоўным «трафеем» якой быў яшчэ нядаўна магутны расійскі ўладар, a цяпер разгублены і смяротна стомлены Васіль Іванавіч Шуйскі (1552-1612]..