Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Народ, што высыпаў на вуліцы сталіцы, з цікавасцю глядзеў на дзіўны ўезд y Варшаву і не шкадаваў воклічаў y гонар пераможнага гетмана.
Ля каралеўскага палаца карэты спыніліся і Жалкеўскі запрасіў Шуйскіх y тронную залу, дзе іх ужо чакаў разам з вяльможнымі прыдворнымі кароль польскі, вялікі князь літоўскі і шведскі Жыгімонт III. Ён усхвалявана і пільна ўглядаўся ў твары незвычайных сваіх гасцей. Цар магутнай Расіі, перад якой трапяталі ўладары многіх дзяржаў свету, стаяў ля ягонага трона.
Расфранчаны двор патрабаваў, каб Шуйскі аддаў паклон Жыгімонту. Але Васіль, расправіўшы старэчыя плечы, мовіў: «Цар Маскоўскі не кланяецца польскім каралям. Лёсамі Божымі я ваш налонны, але ўзяты не вашымі рукамі, a выдадзены вам сваімі ж здраднікамі».
Жыгімонт добра разумеў, што захоп Масквы, Смаленска, нарэшце, дастаўка ў Варшаву самога цара, яшчэ не азначае скарэння Маскоўскага царства. Ён пасяліў незвычайных «гасцей» y старажытным палацы, што ў 130 вёрстах ад Варшавы, пад наглядам каралеўскай гвардыі.
Швед па паходжанні, чужы палякам, выпадковы на польскім троне, на які ўзлез, дзякуючы раз’яднанасці шляхты, яе інтрыгам і гірадажнасці ў імя сваіх хцівых інтарэсаў, Жыгімонт добра разумеў становішча былога рускага цара. Кароль ведаў, што ягоны трон y Польшчы стаіць на хісткім гіадмурку. Карцела жаданне самому Жыгімонту сесці на Маскоўскі трон, аб’яднаўшы Польшчу, Вялікае Княства Літоўскае і Расійскае гаспадарства. Каралеўскім памкненням перашкодзілі гістарычныя абставіны, воля дзяржаў абараняць свае краіны.
Лёсы палонных застаюцца нявысветленымі да нашых дзён. Ёсць звесткі, што Васіль Шуйскі, яго брат Дзмітрый і ягоная жонка памерлі ў 1612 годзе ў Гастынскім палацы Польшчы. Прычыны іх смерці дакладна, на жаль, не высветлены. Чуткі хадзілі розныя. Па норавах таго часу нельга выключаць і атручвання. Вельмі выглядае загадкавай і смерць трох вязняў адразу ў верасні-
лістападзе.
Палякам давялося заключыць на 14 гадоў перамір’е. I хоць да Рэчы Паспалітай адышло Смаленскае княства, Жыгімонт, a найбольш ягоныя прыбліжаныя, былі вымушаны прызнаць, што планы іх аказаліся бітымі.
«Смута», ці, як адначалі сучаснікі «літоўскае разбурэнне» Расіі, адышла ў нябыт. Каралі, цары, імператары, правадыры парознаму перакройвалі «жыццё» Расіі, Польшчы і Беларусі, пасвойму ўяўляючы лёс народаў. A гісторыя, даўшы рускім, палякам, беларусам ў пачатку XVII стагоддзя рэдкія магчымасці еднасці, новых такіх шанцаў пакуль не дае: гневаецца, абураецца, крыўдзіцца? Вымушае нас саміх гартаваць свае лёсы?
Стагоддзі аддзяляюць нас ад таго далёкага смутнага часу. Нам пашчасціла? Няма цароў, царэвічаў, ілжэдзмітрыяў і авантурыстак. Як глядзець. Смута закранула сваім чорным крылом тагачасную Польшчу, Літву, Масковію. 3 многага пасмяялася гісторыя, ды мала чаму навучыліся людзі. У смуце цяперашняга часу, што зноў зачапіла нас, ёсць таксама героі і ліхадзеі, падмануты люд і зладзеі. Але смуты і розная навала праходзяць, ледзь y народа святлеюць вочы.
Заканчэнне смуты, выгнанне польскіх інтэрвентаў з Масквы ўсё ж не прынесла стабільнасці рускай дзяржаве. Жыгімонт захапіў Смаленск і Чарнігава-Северскую зямлю, пагражаючы сталіцы. Ягоны сын Уладзіслаў па-ранейшаму дамагаўся маскоўскага трона. Шведы захапілі Ноўгарад, нашчадак шведскага трона Філіп таксама квапіўся на Карону Расіі. Абяскроўленая, знясіленая Расія, шукала саюзнікаў каб абараніцца ад Полыпчы і Швецыі. Еўрапейскія дзяржавы не спяшаліся, толькі Англія і Галандыя падтрымалі Расію, дапамаглі ў 1617 годзе падпісаць «вечный мнр» са шведамі. Сталбоўскі мір каштаваў Расіі многіх земляў, гарадоў. Апрача ўсяго Расія павінна была выплаціць
шведам 20 тысяч рублёў. Да таго ж Расія страціла выхад y Балтыйскае мора. Вось y што вылілася смута, унутраная раз’яднанасць і эгаізм баяр і дваран маскоўскіх, якіх, безаглядна падтрымліваў цёмны люд.
Не меншыя згубы Расія пацярпела ад палякаў. Ужо гаварылася пра страту Смаленска і другіх зямель. Таму, даведаўшыся пра смерць y красавіку 1632 года польскага караля Жыгімонта III, Расія паслала 30-тысячнае войска, каб адваяваць Смаленск, так неабходны дзяржаве для аховы заходніх рубяжоў. Узначаліў войска таленавіты палкаводзец Міхаіл Барысавіч Шэін. Ён узяў 20 гарадоў, але Смаленск узяць не змог, бо на дапамогу палякам прыйшоў крымскі хан са сваімі воінамі. Шэін колькі мог трымаўся да лютага 1634 года, a потым быў вымушаны капітуліраваць. Баяры, ваяры ў душы не захацелі зразумець цяжкасці Шэіна, якія не далі захапіць Смаленск. Міхаіла Барысавіча прызналі вінаватым і закатавалі яго.
Такога кшталту расправа, паспешлівасць, неабачлівасць кіраўнікоў Расіі з’явіліся яшчэ адным доказам бязладдзя ў расійскім доме, які вельмі дорага каштаваў дзяржаве.
4 ліпеня 1634 года на рацэ Паляноўка Расія падпісала мірны дагавор з Польшчай. Цар Міхаіл Фёдаравіч Раманаў заплаціў Уладзіславу кантрыбуцыю ў суме 20 тысяч рублёў. Уладзіслаў y сваю чаргу, афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі прастол
і прызнаў Міхаіла законным рускім царом.
Расійска-польскія супрацьстаянні на гэтым не скончыліся. Яшчэ нямала было бітваў, перамог, мірных, y які раз, дагавораў. Мусіць, наканавана дзвюм славянскім народам такім чынам усталёўваць свой лёс. Пэўна, лепей A. С. Пушкіна ніхто яшчэ не сказаў пра складанасць польска-расійскіх адносін:
...Уже давно между собою
Враждуют этй племена;
Не раз клонйлась под грозою
То йх, то нсіша сторона.
Kmoycmoum в неравном споре:
Кйчлйвый лях йль верный росс?
Славянскне ль ручыі сольются в русском море?
Оно ль йссякнет? вот вопрос...
A. С. Пушкін перакананы, што славянскія народы знайшлі б паразуменне, каб не ліхія памагатыя, прагныя да разбою і грабяжу. Паэт перасцярагае іх, каб y ворагаў братніх адносін не склалася перакананасць y слабасці, залежнасці Расіі. Няўжо вы спадзеецеся, што «стальной гцетнною сверкая, не встанет русская земля?» Менавіта для тых, хто сумняваецца, паэт пераканаўча заяўляе:
Так высылайте ж нам, eumiiu, Ceoux озлобленных сынов: Есть место йм в полях Россйй, Средй нечуждых йм гробов.
У народаў y людзей доўгая памяць. Яна захоўвае і станоўчае, і
адмоўнае. Але найбольш тое, што перашкаджае жыць, ладзіць рэй
добрых спраў. Мусіць, трэба ламаць гэткі стэрэатып, выходзіць на
дарогу шчырасці, чалавечай дабразычлівасці і ўзаемапаразумення. Гэтыя пачуцці ёсць y нас, беларусаў палякаў рускіх, украінцаў, значыць, дружбе быць, шчасцю быць!

ГЛАВА 8. 3 ЭТНА-КУЛЬТУРНАЙ СКАРБОНКІ БЕЛАРУСІ
Кйевская Русь за время своего государственного едйнства успеяа й сумеяа создать еднную народность. Мы усяовно называем её древнерусской народностью, матерннской по отношенню к украйнцам, русскнм й белорусам, вычленйвйшмся в XIV-XV веках.
Б. А. Рыбаков
асколатыя на ўдзельныя, варагуючыя княствы Кіеўскай Русі, «раскольнікі» ўсталёўвалі свае жыццё-быццё мечам і
крыжом новай, хрысціянскай рэлігіі, якая таксама ўмацоўвалася і зброяй, і агнём. Не адразу нашы продкі развіталіся з язычніцтвам, што на працягу стагоддзяў мацавала жыццёвы побыт, вераванні, аберагала зямлю родную. Увераваўшы ў значнасць, адпаведнасць палітычным імкненням, хрысціянства з яго пышнай абраднасцю, з загадкавым культам Хрыста і Багародзіцы, зрабілася галоўным сродкам палітыкі і вайсковай дзейнасці князёў, іх дружыны і
падуладнага люду.
Значнасць рэлігіі, яе таямнічыя праявы прыцягнулі ўвагу і насельнікаў Полацкага, Тураўскага княстваў, якія, бываючы ў замежных краінах, y прыватнасці, y Візантыі, прасякнуліся сутнасцю хрысціянскай рэлігіі, прынялі яе вераванні, абраднасць, культ, святыя кнігі Старога і Новага Запавета. Яны сталі часткаю жыццёвага ўкладу людзей, іх надзей і спадзяванняў. Прыхільнікам новай веры не адразу ўдалося пераканаць людзей y перавазе хрысціянства. Працяглы час існавала ў сэрцах людзей дваістае стаўленне. Ад вераванняў продкаў да хрысціянскай рэлігіі люд 261
Тураўскай і Полацкай зямель ішоў складаным, цярністым шляхам.
Калі мы і сёння яшчэ іншым разам звяртаемся да Маці-Зямлі, да Цёплага Сонца, Лагоднага дожджыку, y якіх бачым увасабленне нашых надзей на добры ўраджай, шчаслівы лёс, мірнае жыццё, моцнае здароўе.
Сугучнасць язычніцтва і хрысціянства народныя майстрыдойліды, мастакі, кавалі, рамеснікі адлюстроўвалі ў сваёй творчасці, y звычайных жыццёвых справах. Найперш і найбольш выразна гэта адлюстравалася ў будаўніцтве хрысціянскіх храмаў, забудове хат і іншых збудаванняў Кіруючыся набыткамі
візантыйскага дойлідства, нашы продкі ішлі далей, паказваючы сваё майстэрства, творчы густ. Храмы выконвалі не толькі культавае прызначэнне, але і прадстаўлялі сабой частку свецкага жыцця. Сведчаннем перамогі хрысціянства над язычніцтвам стаў пабудаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя Сафійскі сабор. Яго будавалі на вякі, таму ўзвялі бялюткі храм з плітачнай цэглы і дзікага (прыроднага) каменю. У будаўніцтва сабора дойліды ўклалі ўсё сваё ўмельства, частку сваёй душы. У яго свая вялікая гісторыя, ён многае бачыў, перацярпеў як і нерабудовы, але і сёння ўражвае прыгажосцю ў сваім светлым прадвызначэнні.
У XII стагоддзі, зноў-такі ў Полацку, быў узведзены СпасаГірэабражэнскі (Спаса-Еўфрасіннеўскі) сабор. Новы час не расчараваў дойлідаў. У ХІІ-ХПІ стагоддзях будуюцца непадалёку ад Полацка Вялікі сабор y Бельчыцах, Пятліцкая і Барысаглебская
цэрквы, Манастырскі двор.
XII стагоддзе багатае на культавыя хрысціянскія храмы. У гэты час была пабудавана Благавешчанская царква.
У згадваемым XII стагоддзі была пабудавана ў Новагародку Барысаглебская царква, царква ў Тураве. Археолагі вызначылі ў 1949 годзе, што на Мінскім замчышчы будавалася каменная царква. У Гародні была ўзведзена царква Барыса і Глеба на Каложы. На тэрыторыі Гародні былі збудаваны Крэпасныя вежы, Ніжняя, Прачысценская цэрквы. На Ваўкавыскім Замчышчы таксама быў заложаны хрысціянскі храм. Майстры-дойліды праяўлялі цуды творчасці. Аздаблялі цэрквы дэкаратыўнымі ўпрыгожаннямі, для лепшай акустыкі ўмуроўвалі ў сцены збаныгаласнікі. Гэта стварала магчымасць чуць голас свяшчэнніка ў любым месцы храма. Нават сённяшнія майстры не могуць дасягнуць такой акустыкі.
У XIII стагоддзі працягваюцца традыцыі дойлідства. I сёння нас здзіўляе сваёй прыгажосцю, велічнасцю Белая вежа, узведзеная ў Камянцы Брэсцкай вобласці. Мяркуецца, што такога кшталту абарончыя збудаванні меліся і ў шэрагу іншых гарадоў.