Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Гуляе паводле летапісаў думка, што зямля паміж Оршай і Дуброўнай была заслана загінуўпіымі. Ад 30 да 40 тысяч чалавек страціла рускае войска. Мы не лічым гэтыя лічбы правільнымі, але і аспрэчваць іх няма вытокаў Задумаемся над тым, што пасля пераможнай бітвы войска Канстанціна Астрожскага рушыла на Смаленск, але ўзяць яго не змагло.
Пры сваім жыцці Канстанцін Астрожскі быў ушанаваны. Перамогай ганарыліся, над рускімі здзекваліся: y 1561 годзе, калі Іван IV Грозны рыхтаваўся да вайны за Полацк, Жыгімонт II Аўгуст піша яму: «Калі хочаш бітвы, дык ідзі са сваім войскам да Оршы, дзе Канстачцін Астрожскі даў вам сябе ведаць».
Кпяць з рускіх і сёння, але калі ўзгадаць пра палон гетмана Канстанціна Астрожскага, ягоную прысягу, то і каралям былым, і патрыётам сённяіпнім, уздуваць шчокі не даводзіцца. Ніякія
перамогі не апраўдваюць войны.
Поспехі вайсковыя не стасаваліся з жыццёвымі,
хоць
Канстанцін Астрожскі меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсак з гадавым даходам за мільён чырвонцаў, мог выставіць y войска за 30 тысяч чалавек. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 179.] У прыватным жа жыцці магло быць лепш. У ліпені 1522 года пайшла з жыцця жонка Таццяна Гальшанская, пакінуўшы яму адзінага з ёю сына Іллю.
У 1523 годзе Канстанцін Астрожскі ўзяў шлюб з Аляксандрай, дачкой вядомага слуцкага князя з роду Рурыкавічаў Сымона Алелькавіча. Яна нарадзіла яму сына Кастуся (Васіля ў праваслаўі].
Несумненна, усё гэта грэла сэрца старога ваяра, хоць некаторыя з паплечнікаў, мусіць, з зайздрасці ці па іншых жыццёвых прычынах не спачувалі яму. Іншы раз трывожылі былыя раны. Уплывовыя y княстве магнаты Альбрэхт Гаштаўт, Юрый і Ян Радзівілы, Рыгор Осцікавіч, Юры Алелькавіч, Іван Сапега і іншыя абвінавацілі Астрожскага ў дзяржаўнай здрадзе. Гаштаўт y 1529 годзе пісаў каралю Жыгімонту II Аўгусту, што Астрожскі «чалавек новы, подлай кандыцыі, русін, сын мізэрнага княскага роду», якому не месца ў сенаце.
Ганілі свае, ганілі чужыя. Маскоўскія летапісцы лічылі Астрожскага «божнм врагом н государевым нзменннком». A польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі назваў яго «другім Ганібалам».
Сваёй удумлівай палітыкай, ваеннымі поспехамі Васілій III даў нашчадкам падставу для таго, каб назваць сябе «збіральнікам Рускай зямлі».
Што да лёсу здрадніка-перабежчыка Глінскага, то ён знаходзіўся ў турме ў 1526 [1527] гады (Вячаслаў Насевіч], адкуль быў вызвалены па просьбе пляменніцы Алены, жонкі Васіля III. Атрымаў Юр’явец, Старадуб і Рапалоў Стаў ваяводам. Пасля смерці
Васіля III (1533) уваходзіў y склад Вялікай думы пры Алене, якая
стала рэгентшай пры малалетнім сыне Іване IV, названым пазней Грозным. Але воля была нядоўгай. У выніку ўзнікшага канфлікта паміж Міхаілам Глінскім і фаварытам Алены князем I. Ф. Целяпнёвым-Абаленскім, a таксама баярамі Шуйскімі, Глінскі зноў трапіў y турму, дзе і памёр. Адзіны сын яго Васіль ад шлюбу з княжной Абаленскай памёр y 1565 годзе.
Унутраная нестабільнасць, ваенныя ўварванні, палітычныя абставіны патрабавалі самаадданасці, дыпламатычнай стратэгіі. Жыгімонт I Стары трымаў гэтыя і іншыя не менш складаныя справы, пад пільнай увагай. Так, пры ім беларуская, літоўская і ўкраінская шляхта дамагаліся роўнасці з магнатамі, выбарнасці дэпутатаў сойма, адзіных для ўсіх законаў. Усе гэтыя пытанні напростыя і складаныя былі вырашаны.
У 1529 годзе быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў феадальнага права. Ёсць версія, што ў складанні і рэдагаванні яго прымаў удзел Ф. Скарына. У ім знайшлі адлюстраванне прынцыпы сувярэннай дзяржавы, прывілеі пануючага класа. Уведзены ў дзеянне 29 верасня 1529 года, Статут юрыдычна замацоўваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Паводле Статуту ўсе асобы, «як убогія, так і багатыя», павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з законам.
Статут абавязваў Гасудара захоўваць цэласнасць княства, не
дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады на Беларусі, Украіне і Літве, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць y мясцовых феадалаў іх маёмасць без суда. Дзейнасць суда накіроўвалася на абмежаванне феадальнага самавольства, на захаванне правасуддзя. У Статуце зазначалася, што вольны чалавек, які здзейсніў злачынства, не павінен быў аддавацца ў вечную няволю. Статут утрымліваў
нормы сямейна-шлюбных адносін: абвяшчалася абяцанне вялікага князя не выдаваць дзяўчат замуж прымусова, a толькі з іх згоды. Напісаны на беларускай мове, Статут з'яўляўся своеасаблівай Канстытуцыяй свайго часу.
У 1526 годзе рада Вялікага Княства Літоўскага звярнулася да Жыгімонта I Старога з просьбай адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста на літоўскі прастол. Рада прасіла таксама, каб палякі «тую карону, которая послана Велйкому княжеству Лйтовскому [пря Вятовте], вернулй к князю велйкому его мйлостй, сыну вашея мйлостй». Тым самым каралю даводзілася думка пра намер Вялікага Княства Літоўскага выбрать Жыгімонта Аўгуста сваім каралём. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 106.]
Кароль пагадзіўся з радай, прыехаў y 1526 годзе ў Вільню і прывёз з сабой свайго сына Жыгімонта Аўгуста, якому было ўсяго 9 гадоў. Адбылося ўрачыстае абвяшчэнне хлапчука вялікім князем Літоўскім, аднак каранаваць яго на караля Літвы бацька не дазволіў і забраў з сабой y Польшчу.
Доўгі час вялікалітоўцы безвынікова прасілі Жыгімонта I Старога адпусціць сына ў Вільню для выканання сваіх княжацкіх абавязкаў.
I толькі пасля звароту ў 1544 годзе на Берасцейскім сейме кароль уступіў просьбам вялікалітоўскіх паслоў. Вялікі князь нарэшце прыехаў y свае гаспадарства і з дапамогай рады даволі спраўна кіраваў дзяржавай.
У лютым 1548 года, калі Жыгімонт 1 Стары памёр, новым каралём Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага стаў Жыгімонт П Аўгуст [1548-1572],
Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Жыгімонт I Стары пакінуў па сябе добры ўспамін. Іван Ілья (каля 1552-13.51622], аўтар сатырычнага твора «Прамова Мялешкі», вядомы ў княстве палітычны і дзяржаўны дзеяч, праціўнік польскага засілля ў
Вялікім Княстве Літоўскім, пісаў: «Салодкая памяць яго, бо немцаў як сабак не любіў і ляхаў з іх хітрыкамі вельмі не любіў, але нашу Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў».
Вялікую ролю ў ягоным жыцці адыгрывала маці, другая жонка з 1518 года Жыгімонта I Старога Бона Сфорца. Італьянка па нараджэнню, (Віджэвано 2.2.1494-1557] яна мела праз мужакараля Жыгімонта I Старога вялікі ўплыў на палітычныя справы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Злоўжываючы сваім становішчам, Бона Сфорца значна нарасціла зямельныя багацці ягелонскай дынастыі, умацоўваючы тым самым уплыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста.
У 1522 годзе пад уплывам каралевы і Жыгімонта I Сейм Вялікага Княства Літоўскага гарантаваў, што пасля смерці Жыгімонта I іх сын будзе абраны вялікім князем. На Сейме Вялікага Княства Літоўскага ў кастрычніку 1529 года, яшчэ пры жыцці бацькі, Жыгімонт II быў абраны другім вялікім князем. Тым самым бацька імкнуўся ўсталяваць уладу сына пасля сваёй смерці, не давяраючы надта заявам сейма. 3 гэткім жа недаверам ставіўся ён і да гарантый сейму Польшчы.
18 снежня 1529 года ён дамогся абрання сына каралём Польшчы. Больш таго, неадкладна, 20 лютага 1530 года Жыгімонт II быў каранаваны. Клопат пра лёс сына сямейства працягвала і ў далейшым жонка Жыгімонта I.
У 1543 годзе сын ўзяў шлюб з герцагіняй Лізаветай, дачкой наследніка трона імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда. Фактычна ў справы гаспадара Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонт II уступіў толькі ў 1544 годзе пры яшчэ жывым бацьку. Жыгімонт I не ўмешваўся ў справы, але пільна сачыў за расходамі вялікакняжацкіх скарбаў. Першыя крокі па кіраўніцтву супалі са згубай памерла ў 1545 годзе яго жонка Лізавета. Далейшы лёс звязаў Жыгімонта II Аўгуста з князем

Мікалаем Радзівілам Чорным і родным яго братам князем Юрыем Радзівілам Рудым, усё гэта яднала з Літвой. Магчыма, не ў апошнюю чаргу, дзякуючы братам, ён цярпліва, з разуменнем ставіўся да рэлігійных вераванняў Сам католік, не перашкаджаў распаўсюджванню ідэй Лютэра і Кальвіна.
Палітычна ангажыраны шлюб не задавальняў Жыгімонта II Аўгуста. Ён шукае выйсця з сямейнай абыдзеншчыны, наладжвае балі, маскарады ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. На адным з такіх баляў сумуючы князь звярнуў увагу на маладую жанчыну. Высветлілася, што гэта Барбара з роду князёў Радзівілаў аднаго з магутнейшых магнатаў Літвы. Нарадзілася яна ў 1520 годзе, y 1538 годзе была выдадзена замуж за наваградскага ваяводу графа Станіслава Гаштольда. Але ў 1542 годзе муж памірае, годам раней яна страчвае бацьку. Баль y вялікім княжацкім замку быў
першым выхадам нядаўняй удавы ў свет. Жыгімонт Аўгуст захапіўся ёю. Каб часцей бачыць Барбару, ён прызначае яе фрэйлінай сваёй жонкі Лізаветы. Неўзабаве Лізавета памірае. Становішча фрэйліны, да якой праяўляе цікавасць вялікі князь, прымушае Барбару пакінуць двор. Нейкі час яна жыве ў Віленскім замку брата Мікалая, празванага Рудым, a пасля пасялясцца ў Гераненскім замку, што сёння ў Іўеўскім раёне. Жыгімонт Аўгуст не пакідае яе і там. Пра сустрэчы даведваюцца родныя Барбары, якія адкрыта сказалі, пры зручным выпадку, што вялікі князь павінен вызначыцца. У выніку Жыгімонт Аўгуст быў вымушаны згадзіцца на патаемны шлюб. Радзівілы пагадзіліся. Але яго не блаславілі каталіцкія святары, бо тым самым парушалася святое правіла: шлюб асобы каралеўскай крыві мог быць сапраўдным, калі гэты шлюб здзяйсняўся таксама на гэткай жа асобе.
Але тое, што адпавядала інтарэсам Радзівілаў, не супадала з планамі сям'і вялікага князя. Кароль і каралева Бона жадалі іншага шлюбу.
Вясной 1548 года памёр Жыгімонт I Стары. 17 красавіка Жыгімонт II Аўгуст сабраў y Вільні Сейм, на якім прасіў прызнаць Барбару яго жонкай і вялікай княгіняй. Просьбу падтрымалі. Супраць была толькі каралева Бона. Складаней было ў Польшчы. Магнацкая вярхушка Сейма рашуча выступіла супраць. Ваявода сандамірскі Ян Тэньчыньскі выказаў агульную думку: «Я хутчэй згаджуся бачыць на польскім прастоле султана Турэцкага, чым Барбару Радзівіл». Удзельнікі Сейма ў падтрымку сказанага сталі на калені. Аднак Жыгімонт Аўгуст быў непахісны.