Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
вярдзікт. A ён быў жудасны: спальванне жывым на кастры. У прысудзе гаварылася: «Напісаныя Лышчынскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выкананні правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць y попел. Маёмасць канфіскаваць, падзяліўшы папалам паміж даносчыкам і дзяржаўным скарбам. Будынак, y якім асуджаны тварыў ганебныя пісанні, разбурыць як прытулак вар’ята. Зямля яго маёнтка павінна навечна застацца пустэльнай і бясплоднай...»
Кароль Ян III Сабескі праявіў «міласэрнасць», замяніўшы
спальванне адсячэннем галавы.
30 сакавіка 1689 года жорсткая расправа над іншамысным вучоным адбылася на плошчы Старога рынку ў Варшаве. Цела закатаванага вывезлі за горад і спалілі, выстраліўшы затым прах вялікага мучаніка, асветніка-гуманіста і палітычнага мысліцеля з
гарматы.
На працягу некалькіх стагоддзяў імя К. Лышчынскага замоўчвалася царкоўнымі іерархамі, але яны засталіся бяссільнымі перад прагрэсіўнымі поглядамі мысліцеля. Яго імя дайшло да нашчадкаў і выклікае сёння пачуццё гордасці і захаплення веліччу духа мужнага атэіста і гуманіста.
Да плеяды беларускіх асветнікаў і мысліцеляў, якія бачылі праявы новага жыцця, увасабленне лепшых якасцей нашых людзей розных эпох сацыяльна-палітычных і нацыянальна-культурных	узрушэнняў,
належаць таксама Міхалон Ліцвін, Пётр Скарга, Ілья Капіевіч,
Франц Савіч і тысячы другіх сыноў і дачок Беларусі. Аднак асабістыя высокія памкненні перамен, рэформ не зліваліся ў адну сілу, магутную хвалю палітычных аб'яднанняў, якія б здолелі
арганізаваць шырокі народны рух, узброіць яго ідэямі ператварэння жыцця, культуры, духоўнасці, чалавечай годнасці.
ГЛАВА 9. ЧАМУ ПАДЗЯЛІЛІ РЭЧ ПАСПАЛІТУЮ?
Назіранні за дзяржаўным жыццём народаў прывяло да адкрыцця... што працы папярэдніх пакаленняў не застаюцца марнымі для наступных пакаленняў, і што ідэі не паміраюць, a садзейнічаюць далейшаму поспеху.
М. С. Куторга
дказ на гэта пытанне мы знойдзем y гістарычных абставінах развіцця Полыпчы (Рэчы Паспалітай) і Вялікага
Княства Літоўскага (Княства Літвы (Беларусі)). На шэраг пытанняў адказ ужо дадзены, a на інпіыя мы знойдзем, аналізуючы абставіны ўтварэння Рэчы Паспалітай.
Люблінская ўнія залажыла пад новае дзяржаўнае аб’яднанне вельмі хісткі падмурак. Ён быў недарэчны, недакладны, супярэчлівы. Адзінства дзяржаў не падмацоўвалася адпаведнай палітыкай. Вышэй мы ўжо гаварылі пра гэта. Адчуваецца, што сенатары, фармулюючы тыя ці іншыя артыкулы дагавора, дрэнна ўяўлялі сабе сутнасць такіх форм, як «адзіная дзяржава», «федэрацыя», «канфедэрацыя». A ў гэтым бачыцца той самы падмурак, падмурак Кароны і Княства ці Рэчы Паспалітай
Неакрэсленым, прывідным заставалася прадвызначэнне кароннага сейма. Так і хочацца сказаць, што дэмакратычная форма кіравання сейма з’явілася, што называецца, заўчаснай, не па зубах новавыбраным сенатарам. Да выбараў караля Польшча не была гатова ніколі. Яны ператварыліся ў пышнае доўгатэрміновае застолле магнатаў, дзе палітычныя групоўкі ледзь не біліся, спрабуючы даказаць выключнасць свайго 297
кандыдата. Знакамітыя «Шляхецкія вольнасці» абярнуліся бязглуздым «ліберум вета», спыняўшым прахаджэнне ў сейме любога закона, які нечым не спадабаўся таму ці іншаму сенатару. Выбары караля вырадзіліся ў форму запрашэння кандыдата з чужых зямель па пратэкцыі магнатаў. Выбраннікі, калі гэта не стасавалася з асабістымі яго інтарэсамі, маглі проста, як Генрых Валуа, уцячы з дзяржавы, якая выбрала яго на вышэйшы ў дзяржаве пост. Ды і вышэйшым ён быў умоўна, бо ў дзяржаўных справах быў сур’ёзна абмежаваны. Магнаты і шляхта зрабілі гэта невыпадкова. Ім патрэбен быў паслухмяны, падуладны іх магнацка-шляхецкай волі манарх.
Напрыканцы свайго каралеўства Стэфан Баторый зазначыў што ў Рэчы Паспалітай усё больш усталёўваецца свавольства, анархія, гвалт і беззаконне, якія могуць прывесці дзяржаву да бездані.
Праявай незадаволенасці сваім становішчам з’явілася ўзброенае выступленне сялян Крычаўскага староства супраць рэлігійнага і панскага феадальнага прыгнёту. Паўстанне ўзначаліў Канстанцін Вашчыла, які аб’яднаў каля 4 тысяч незадаволеных. I толькі прымяніўшы войска і артылерыю паўстанне было падаўлена. Сялянскія хваляванні мелі месца і ў іншых староствах і паветах.
Не было міру і паміж магнатамі і шляхтай. Прычына імкненне да неабсяжнай улады і багацця. Сацыяльная дыферэнцыяцыя склалася такая, што ўзніклі сапраўдныя міжусобіцы, якія нярэдка правакавалі ваенныя сутычкі. Варагавалі Сапегі, Пацы, Радзівілы і іх прыхільнікі. Унутраная канфрантацыя дэстабілізавала абстаноўку, дрэнна адбівалася на эканоміцы, аўтарытэце краіны ў свеце. Даўняя, застарэлая хвароба Польшчы, абвастрылася, патрабавала рэформ, перамен y палітыцы, эканоміцы, культуры.
Надыходзячую катастрофу Польшчы прадбачыў яшчэ ў 1668 годзе тагачасны кароль Казімір: «Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся і не зменіце сваіх парадкаў, то Польшча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Польшчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наша дабро, кінецца ў Кракаў і сумежныя ваяводствы, і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 214.)
Так, y XVI-XVIII стагоддзях Польшча і Літва ўладарылі над агромністай тэрыторыяй. Але ўжо ў першай палове XVIII, як адзначаюць гістарычныя крыніцы таго часу, палітычнае жыццё Польшчы, ўяўляла сабой карціну поўнай анархіі. Бясконцыя інтрыгі магнацтва і шляхты, бескаралеўе і барацьба за прастол, урад, няздатны правесці на сейме ніводнага рашэння, малаколькасная, дрэнна арганізаваная і ўзброеная армія, пазбаўленая цвёрдай дысцыпліны, усё гэта прывяло Рэч Паспалітую ў стан поўнага развалу. Усё больш значны ўплыў на яе палітычнае развіццё сталі аказваць замежныя дзяржавы, не жадаючы дапусціць яе ўмацавання і разглядаючы яе як выгадны козыр y складанай дыпламатычнай гульні.
Як бачым, Казімір, даследчыкі прычын заняпаду даўно ставілі дыягназ застарэлай хваробе.
Ёсць і навуковыя абгрунтаванні прычын заняпаду Полыпчы. Прафесар Маскоўскага ўніверсітэта дарэвалюцыйнага часу М. С. Куторга (1809-1886), наш знакаміты зямляк, адзначыў y сваёй цудоўнай працы «0 науке н её значеннн в государстве» (М., 1873), што «Польшча загінула не ў выніку славалюбства трох суседніх дзяржаў, якія нібыта імкнуліся да набыцця яе багаццяў, a
стала ахвярай нестабільнасці свайго дзяржаўнага ладу, неўладкаванасці ўсяго грамадскага ўсталявання нацыі». Вучоны адзначыў, што «падзеі залежаць ад тых духоўных закладзін, якімі нацыя прасякнута, і ад той ступені адукаванасці, на якой яна знаходзіцца; яны з імі заўсёды стасуюцца і служаць самым верным іх праяўленнем, a таму прычына падзей ляжыць глыбока ў стане народа і толькі з яго зыходзіць». (Забродскяй Э. А., Корннловнч Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 50.)
Казімір, як y ваду глядзеў. Трэба адзначыць, што найбольш празорлівая арыстакрація, імкнучыся адвесці Польшчу ад бездані, спрабавала ажыццявіць пэўныя рэформы: абмежаваць ліберум вета, адладзіць фінансавую сістэму, рэфармаваць войска і г.д. Але сутыкнулася з процістаяннем магнатаў, якіх падтрымлівалі Расія і Прусія. Яны пайшлі
на стварэнне дзвюх канфедэрацый. Пратэстанцкую ў Таруні, праваслаўную y Слуцку. Паміж канфедэрацыямі пачаліся ўзрушэнні. Для абароны праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай Расія прыслала 40-тысячную армію ў межах колішняй дамоўленасці аб «вечным міры», заключаным y 1686 годзе. Каб зняць процістаянне, сейм прыняў пастанову, якой ураўноўваў праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў іх правах. Пасол Расіі ў Рэчы Паспалітай М. В. Рэпнін ад імя Кацярыны II аб'явіў, што Расія з'яўляецца гарантам палітычнага ладу і канфесійнай верацярпімасці Рэчы Паспалітай. Аднак гэта не супакоіла грамадскае ўзрушэнне. Больш таго, магнаты пачалі выстаўляць пазітыўныя імкненні Расіі ў скажоным выглядзе, стварылі ва Украіне ў горадзе Бары канфедэрацыю з мэтай аб’яднання сіл польскіх патрыётаў для супраціўлення рускаму даўленню. Гэта
адмоўна паўплывала на канфедэрацыйны рух і паспрыяла рашучым
дзеянням Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Менавіта ў гэты час набыў
вядомасць крылаты выраз: «Полыпча жыве бязладдзем».
Ва ўнутраным бязладдзі, усеагульнай карупцыі,
злоўжываннях чалавечымі годнасцямі, прадажнасці ўсяго і ўся, многае іншае, дэстабілізуючае эканоміку, ваенную колішнюю моц, заняпад духоўнасці, культуры, многія іншыя ганебныя з'явы паўсталі перад суседнімі дзяржавамі, якія пакутвалі ад некалі магутнай Польшчы, з'явіліся спрыяльнымі ўмовамі, каб аслабіць, дабіць свайго колішняга праціўніка, зняважыць ягоныя дзяржаўныя інтытуты, падпарадкаваць сабе ягоныя землі, прыродныя рэсурсы, людскія масы, выкарыстаць іх y сваіх мэтах.
У дадатак да ўсяго высветлілася, што ў студзені 1763 года цяжка захварэў кароль Жыгімонт III. Кацярына II, якая пільна сачыла за ўсім, што адбывалася ў Еўропе, задумалася над гэтай звесткай. Прынятае рашэнне было ўзважаным і беспамылковым. У Польшчы, нібы выгнаннік, сумаваў па ёй стары, надзейны друг і незабыты фаварыт Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Даўно імператрыца мела на яго палітычныя віды. Надзейны саюзнік і прыхільнік Расіі ў Рэчы Паспалітай, здаецца, нарэшце мог згадзіцца. Кацярына давала фаварыту надзею, паслаўшы яму даволі значную субсідыю і ордэн Андрэя Першазванага. Затым напісала красамоўнага зместу пісьмо прускаму каралю Фрыдрыху II, закрануўшы, між іншым, лёс Полыпчы.
Жыгімонт III памёр 5 кастрычніка 1763 года. Час дзеянняў настаў.
Сцісла кажучы, Рэч Паспалітая саспела, каб рабіць з ёю ўсё, што ўласціва пераможцам. Менавіта на гэтай неверагоднай ноце па прапанове прускага караля Фрыдрыха II, названага Вялікім, y Санкт-Пецярбургу, y шыкоўным палацы Кацярыны II 25.7 [5] жніўня 1772 года была падпісана канвенцыя аб першым падзеле
Рэчы Паспалітай.
Фрыдрых II [1712-1786], вядомы палкаводзец, які здолеў падвоіць тэрыторыю Прусіі, безумоўна, не мог прапусціць магчымасці без усялякіх страт яшчэ прырасціць свае землі. Сутнасць Фрыдрыха дакладна характарызаваў К. Маркс, які гаварыў, што гэта «...смесь деспотпзма, бюрократнн н феодалнзма».