Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Абагульненая характарыстыка прускага караля будзе больш каларытнай, калі ўзгадаем, што ён быў прыхільнікам меркантэлізму, быў неаднаразова біты праваслаўнымі рускімі палкаводцамі, да якіх ставіўся пагардліва. Зневажаючы Расію, яе армію, фанабэрысты Фрыдрых заяўляў: «Это орда дмкарей, не йм воевать со мною...»
Ініцыятыву Фрыдрыха II падтрымалі Расія і Аўстрыя. Расія разглядала частковы падзел Рэчы Паспалітай яшчэ ў 1763 годзе.
Сваю нецярплівасць да падзелу нарэшце здаволіла Аўстрыя, якая выносіла гэту прапанову яшчэ ў 1768 годзе, баючыся прамарудзіць і не паспець да дзеляжу.
Расія і Прусія аднесліся да гэтай паспешнасці Аўстрыі зняважліва. Таму праект падзелу трымалі ў сакрэце. Толькі пасля таго, як усё было падрыхтавана, расійскаму пасланніку ў Вене Д. М. Галіцыну было дазволена праінфармаваць аўстрыйскі ўрад пра гэта і прапанаваць далучыцца да яго [снежань 1771 г.).
Аўстрыйскі канцлер B. А. Каўніц тут жа даў згоду [17.1.1772], Пра частковы падзел Рэчы Паспалітай Кацярына II дэкларацыяй паведаміла каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, пасаджанаму ёю ў 1764 годзе на польскі трон. Такі сюрпрыз колішняму фаварыту зрабіць было нялёгка, але Кацярына ніколі не вагалася, калі справа ішла пра ўладу, пра яе стабільнасць y Расіі. Гэты выбар Кацярына II патлумачыла так: «Россйя выбрала его в кандндаты на польскйй престол, потому что йз всех яскателей он
нмел нанменее прав, a следовательно, нанболее должен был
чувствовать благодарность к Росснн».
Польскаму каралю даводзілася, што Расія, Прусія, Аўстрыя заяўляюць «свае старажытныя правы і законныя прэтэнзіі на ўладанні рэспублікі, прычым кожная дзяржава гатова падтрымаць свае патрабаванні дакументамі і трывалымі довадамі».
Адначасова Кацярына II падпісала (28.5 (8.6) 1772 года ўказы да генералаў М. В. Кахоўскага, М. М. Крачэтнікава, 3. Р. Чарнышова, y якіх загадала стварыць Пскоўскую губернію з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзвінскай, Полацкай правінцый (губернскі горад Апочка) і Магілёўскую губернію з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай (пазней y Пскоўскай губерніі), Рагачоўскай правінцый (губернскі горад Магілёў).
Па дадзеных артыкула А. Філатавай, Расіі адышлі Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзвіны), амаль усё
Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы, усходняя частка Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў Орша, Прапойск, Мсціслаў, Рагачоў, Гомель, Чачэрск і інпіыя.
Аўстрыя атрымала частку заходняй Украіны з Дьвовам і паўднёвую частку Польшчы (ваяводства Рускае, частку Белзскага, Кракаўскага, Сандамірскага, ускраіны Валынскага, Падольскага).
Прусія заняла паўночна-заходнюю частку Польшчы (Вармію, ваяводства Паморскае (без Гданьска), Мальбаркскае, Хелмінскае (без Торуня), частку Інавроцлаўскага, Гнезненскага і Познанскага).
У адпаведнасці з канвенцыяй войскі трох дзяржаў занялі
далучаныя тэрыторыі.
19 (29) верасня 1773 года Расія і Рэч Паспалітая падпісалі трактат пра «аднаўленне міру паміж абедзвюма дзяржавамі і пра далучэнне да Расіі некаторых ад Польшчы зямель».
«Асобным актам» (15 (26).3.1775) Расія гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 11 красавіка 1775
года гэтыя дакументы атрымалі фармальную санкцыю сейма ў Варшаве.
Неверагоднае па сваіх маштабах адабранне тэрыторыі
Польшчы, названае частковай, прымусіла кіруючыя колы краіны неадкладна заняцца рэфармаваннем палітычнай сістэмы, дзяржаўнага ладу, вырашэння іншых «застарэлых хвароб» Рэчы Паспалітай.
Гэтым умела карысталіся
нядобразычліўцы Станіслава Аўгуста
Панятоўскага і Расіі накшталт княгіні Ізабэлы Чартарыйскай, кастэлян Язэрскі, маршал Машынскі, шматлікія канфармісты, гатовыя здрадзіць y любы зручны для іх момант.
Становішча караля ў Польшчы было двухсэнсоўным. Праціўнікі наследнай манархіі, якой дамагаўся кароль, паводзілі сябе побач з ім абразліва. Кастэлян Язерскі дазволіў сабе непачліва павярнуцца да караля спінай, на што атрымаў ад таго заўвагу. Аднак нахабнік быццам бы сказаў: «Перад табой, кароль, я магу схіліць калена, бо ты мой канстытуцыйны манарх. Аднак ты, шчанюк, які пахваляецца ўзурпіраваным вянцом, не маеш права рабіць заўвагі свабоднаму шляхцічу!»
Пры гэтым шляхта, незадаволеная прыняццем рашэння аб прызначэнні Панятоўскіх прынцамі крыві, узнагародзіла свінтуса апладысментамі.
Не аднойчы ў адрас караля, y герб якога было ўпісана цяля, чуліся і такія словы:
Пусть Телок й важен с вйду Не дадйм себя в обйду.
Кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, малады фаварыт Кацярыны II, калі яна была яшчэ вялікай княгіняй, чалавек з мяккім, нясмелым, нерашучым для мэтанакіраванай дзейнасці характарам, не валодаў неабходнымі сілай і здольнасцямі. Прагны да славы, ён не меў магчымасці яе здабыць, калі знікла маладая прыгажосць і мужчынскі свецкі шарм.
Знайшліся больш дзейныя сілы, незадаволеныя патрабаваннямі Кацярыны II і Фрыдрыха II аб ураўнанні праваслаўных (як іх звалі, дысыдэнтаў) з каталікамі. У адказ на гэта рускі пасол М. В. Рэпнін, маючы за сабой 40 тысяч рускіх штыкоў, ноччу загадаў арыштаваць 4 найбольш уплывовых супраціўнікаў і адправіў пад канвоем y Расію. Закон пра дысыдэнтаў быў прыняты. Але разам з гэтым y мястэчку Бар епіскап Міхаіл Красінскі, адвакат Іосіф Пулаўскі са сваімі трыма сынамі склалі 29 лютага 1768 года так званую Барскую канфедэрацыю (сёння Вінніцкая вобласць Украіны) супраць гэтага закона. Яна абвясціла караля пазбаўленым трона, звярнулася да ўрадаў Францыі, Саксоніі і Турцыі па дапамогу. Прынялі лозунгі, якія павінны былі ўзняць людзей на барацьбу. Ім не паверылі, асабліва сяляне. Што да турак, то з гэтых спадзяванняў жартавалі: «Нзгнать русскнх прн помоіцн турок, значнть зажечь дом для того, чтобы нзбавнться от мышей».
Вучоныя савецкага часу лічылі Барскую канфедэрацыю па сваёй праграме і ў цэлым рэакцыйным каталіцка-шляхецкім рухам, накіраваным y той жа ступені супраць якіх бы то ні было рэформ y Рэчы Паспалітай, як і супраць царскай Расіі. Канфедэрацыя была ўскіравана супраць Станіслава Аўгуста Панятоўскага, спынення інтэрвенцыі і ўмяшання Расіі ў справы Рэчы Паспалітай. Да канфедэрацыі далучылася частка шляхты Ашмянскага, Аршанскага, Браслаўскага, Ваўкавыскага паветаў, Брэсцкага, Мсціслаўскага і Полацкага ваяводстваў.
У 1769 годзе быў створаны «Галоўны савет» («Генеральнасць па кіраўніцтву рухам). На чале стаялі маршалак Міхаіл Пац, камандуючы войскамі Ю. Сапега, К. Радзівіл.
Каб аслабіць уплыў Расіі, на дапамогу канфедэратам прыйшлі замежныя краіны. Аўстрыя рыхтавала тэрарыстычныя атрады, Францыя іх фінансавала, прысылала ваенных інструктараў. Турцыя аб'явіла Расіі вайну. У дадатак да гэтага Францыя паслала ў Польшчу палкоўніка Дзюмур’е, які знайшоў там поўны развал, замест рашучых дзеянняў размовы пра перамогу.
Сілы канфедэратаў не перавышалі 15-16 тысяч конніцы пад камандай дзясятка маршалкаў, якія варагавалі паміж сабой. Пяхоты ў войску не было, бо служыць y пяхоце лічылася для шляхціча ганебным. Шляхта больш клапацілася пра знешні свой выгляд, зброю, коней. 3 ахвотай разважалі пра мужнасць, якой не мелі, узгадваючы перамогі Жалкеўскіх, Хадкевічаў, лічачы іх нашчадкамі Юлія Цэзара, Адяксандра Македонскага. У асяроддзі «ваяўнічай» арміі бесклапотна весяліліся, спявалі, танцавалі, сварыліся.
Дзюмур’е прапанаваў узброіць 25 тысяч сялян, стварыўшы тым самым пяхоту ў войску, аднак шляхта адмовілася ваяваць поплеч з быдлам.
Каб супрацьстаяць расійскаму войску, яму трэба было сабраць каля 60 тысяч чалавек, каб абудзіць Польшчу ад фанабэрыі і штучнага патрыятызму. На дапамогу Дзюмур’е прыйшлі маршалкі Зарэмба і Цалінскі. У іх распараджэнні знаходзіўся 23-тысячны атрад коннікаў, які павінен быў наступаць y кірунку да Варшавы. Казімір Пулаўскі пагражаў рускім рэзервам y Падоліі.
Да канфедэратаў далучыўся і быў уведзены ў ранг вялікага гетмана Літоўскага князь Міхаіл-Казімір Агінскі. Няўдалага прэтэндэнта на польскі прастол прасілі рушыць восем тысяч
рэгулярных войск на Смаленск.
Сам Дзюмур’е, маючы 20 тысяч пяхоты і 8 тысяч коннікаў, збіраўся захапіць Кракаў, потым ісці на Сандамір, a пры паспяховым развіцці наступлення ісці на Варшаву ці Падолію.
Але ўсе планы канфедэратаў і іх памагатых змяшаў генералмаёр A. В. Сувораў. 3 Любліна ён пільна сачыў за дзеяннямі Дзюмур’е. Даведаўшыся, што ў ваколіцах Сандаміра знаходзяцца войскі генерала Міёнчынскага, Сувораў y дзвюх сутычках разбіў канфедэратаў. Баявых сутыкненняў было нямала, але рускім войскам дапамагала сувораўская гартоўка, сувораўская навука перамагаць. Каля Ландскроны Сувораў атрымаў паведамленне пра намеры злучэння Пулаўскага і Цалінскага, каб захапіць Люблін. Сувораў насцігнуў Цалінскага каля мястэчка Рахуў ноччу 18 лютага 1771 года. У таго было 400 польскіх драгун, якія лічыліся лепшымі сярод войск канфедэратаў. Рускія коннікі ўмелым манеўрам акружылі іх і прымусілі здацца. У палон трапіла каля 100 драгун і ўвесь абоз канфедэратаў. Самому Цалінскаму ўдалося ўцячы.
Сувораў сарваў і іншыя планы Дзюмур’е. У канфедэратаў пасля гэтага засталіся толькі спадзяванні на Агінскага.
Аднак таленавіты кампазітар, тонкі эстэт-музыкант, праслаўлены паэт, удумлівы інжынер, мецэнат, валадар іншых прыроджаных якасцей, Агінскі не ўвасабляў з усім гэтым якасцей ваеначальніка, палкаводца, гетмана, галоўнакамандуючага.
У 1754-ы гады Агінскі бесклапотна жыў y Парыжы, служыў y войску.
У 1761 годзе ажаніўся з дачкой М. Чартарыйскага, атрымаў Слонімскае староства. Апынуўшыся ў Пецярбургу, быў прадстаўлены імператрыцы Кацярыне II, атрымаў ордэн Андрэя Першазванага. Імператрыца мела на яго віды, разглядаючы Агінскага ў якасці аднаго з кандыдатаў на польскі трон.
У 1771 годзе пад удзеяннем звычайных для сапраўднага наляка патрыятычных пачуццяў, дзеля якіх пагарджаюць нават прыязнасцю венцаносцаў, Агінскі далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Пастаўленую перад ім вайсковую задачу заняць Нясвіж і Слуцк, ён выканаць не здолеў, таму, мусіць, апынуўся ў становішчы перастрахоўшчыка, што не стасавалася з тым арэолам, які склаўся ў сувязі з яго далучэннем да Барскай канфедэрацыі.
Са сваім трох-чатырохтысячным войскам, y якім меў аўтарытэтны ўплыў, Агінскі дзейнічаў абачліва, чакаючы зручнага моманту для рашучых баёў.