Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Паўстанне 1794 года, узяцце Варшавы і Вільні выклікала трывогу ў мясцовасцях, што межавалі з Польшчай і Літвой. Хваляванне было выклікана асабліва тым, што ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай каля 15 тысяч палякаў паступілі, зноў-такі, даўшы прысягу, на рускую службу, сваёй новай радзімы Расіі. Чуткі пра паўстанне, хвалюючыя адозвы Касцюшкі дайшлі і да іх. Рашэнне іх было адназначным прабівацца ў Польшчу.
Перад Суворавым была пастаўлена задача закрыць мяжу, раззброіць палякаў. Выканаць яе можна было толькі значнымі ўзброенымі сіламі, да таго ж трэба было зрабіць працяглы пераход. Сувораў, які прывык дзейнічаць рашуча і нечакана, 26 мая 1794 года выступіў з усімі падрыхтаванымі для выканання задачы сіламі і 12 чэрвеня ў раёне Белай Царквы без бою абяззброіў палякаў.
Сілы паўстанцаў аслабелі, але яны былі поўны рашучасці змагацца да канца. У Расіі і Прусіі, наадварот, справы не ладзіліся. Прусія была вымушана адступіць ад Варшавы, Рэпнін таксама вагаўся. I тады галоўнакамандуючы рускімі войскамі сямідзясяцігадовы фельдмаршал П. А. Румянцаў паклікаў да сябе Суворава.
14 жніўня 1794 года з 4,5-тысячным атрадам фарсіраваным маршал генерал-аншэф выйшаў з Нямірава, збіраючы на шляху
бліжэйшыя сілы арміі.
15 жніўня Сувораў быў ужо ў Прылуках, 18-га y Беляцкове, 21-га y Астрозе, 28-га y Ковелі. 3 ім было адзінаццацітысячнае войска. На адным з прывалаў Сувораў агледзеў войска, аддаў загад: «Войску пачынаць марш... Ісці хутка! Галава хваста не чакае. Жыхароў не крыўдзіць!»
8 верасня 1794 года казакі з брыгады Ісаева разграмілі перадавы польскі атрад y дзве сотні коннікаў. Наперадзе ляжаў Кобрын. Палонныя паказалі, што ў ім каля 500 паўстанцаў з корпуса Серакоўскага. Сувораў не стаў чакаць больш дакладнай інфармацыі, ледзь прыдрамаў ля кастры і загадаў выступаць на Кобрын. Паўстанцаў ён застаў нечакана, узяў палонных і правіянт.
Тут ён даведаўся пра месцазнаходжанне Серакоўскага і яго сілы. У Серакоўскага было 18 тысяч паўстанцаў. У Суворава каля 13 тысяч салдат. Серакоўскі заняў выгадныя пазіцыі. Намнога горшымі яны былі ў рускіх: балота, пясок, нізіны.
Сувораву падказалі слабыя месцы паўстанцаў. Генерал-аншэф выкарыстаў іх, фарсіраваў рэчку Трасцяніцу і выйшаў y тыл войск Серакоўскага, заняў зручныя пазіцыі і артылерыскім агнём разграміў паўстанцаў. Апошнія трымаліся мужна. Сам Сувораў адзначаў што «...атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш за пяць гадзін». Паўстанцы страцілі да дзвюх тысяч чалавек.
Адвёўшы ацалелых паўстанцаў пад Брэст, Серакоўскі меў намер перагарадзіць дарогу рускім на Варшаву. Патрэбна было хаця б 2-3 дні. Але Сувораў не даў перадышкі.
19 верасня 1794 года Сувораў зноў нечаканым манеўрам напаў на войскі Серакоўскага і разграміў іх: 2645 паўстанцаў было забіта, частка трапіла ў палон. Жывымі засталося толькі 700 чалавек.
30 верасня 1794 года ў Гродна прыбыў Касцюшка, дзе паўстанцы папоўнілі свае рады новымі, хоць і нязначнымі сіламі. Перамога Суворава пад Крупчыцамі (Крупіцкая бітва) і Брэстам,знясіліла паўстанцаў. Сілы Касцюшкі былі на зыходзе. 3 паўднёвага захаду ў наступленне перайшоў корпус генераллейтэнанта Ферзена. Касцюшка выклікаў з-пад Варшавы апошні рэзерв.
10 кастрычніка 1794 года паўстанцы колькасцю да 15 тысяч чалавек замацаваліся каля Мацяевіцаў Касцюшка спадзяваўся на падыход дывізіі Панінскага, але той да пачатку бою не паспеў. На світанні пазіцыі паўстанцаў атакавалі войскі Ферзена. Бой ішоў да першай гадзіны дня. Перамаглі рускія. На полі засталіся забітымі тысячы паўстанцаў. Касцюшка, атрымаўшы шабельны ўдар y галаву і некалькі ран ад казацкіх пікаў, y непрытомнасці быў захоплены ў палон.
11 кастрычніка пад імем шляхціча Шыманскага Касцюшку пад пільнай аховай праз Кіеў, Чарнігаў Магілёў, Шклоў Віцебск, Ноўгарад адправілі ў Санкт-Пецярбург. Разам з ім былі вывезены К. Серакоўскі, I. Камінскі, К. Князевіч.
Пасля разгрому Серакоўскага паўстанцы згадзіліся, што ўтрымаць Гродна не змогуць, таму вырашылі ўсе сілы сканцэнтраваць для абароны Варшавы. Але сіл для гэтага было мала. Яшчэ ў пачатку чэрвеня ў баі каля мястэчка Шчакаціна рускія войскі (24 тысячы чалавек прымусілі адступіць 12 тысяч чалавек арміі Касцюшкі. Цяпер апошнім апірышчам паўстанцаў заставалася Прага, прадмесце Варшавы, умацаванае не столькі разбуральнай кемлівасцю чалавека, a найбольш прыродай.
Высокія валы, глыбокія рвы, вежы, пабудаваныя на курганах.
Войскі Суворава дбайна рыхтаваліся да штурма: назапашвалі лесвіцы, інструмент для разбурэння сцен. У сем гадзін вечара
салдатам зачыталі загад Суворава: «Узяць крэпасць; y дамы не забягаць; непрыяцеля, які просіць літасці, шкадаваць; з бабамі не ваяваць; падлеткаў не чапаць. Каго з нас заб'юць царства нябеснае, жывым слава, слава, слава!»
У пяць гадзін раніцы ўспыхнула ракета. Войска пайшло на іятурм. Няма чаго казаць, іпто ён быў жорсткі з абодвух бакоў Праз колькі гадзін уся Прага была ў руках рускіх.
Падчас штурма загінула 18 тысяч паўстанцаў, звыш дзвюх тысяч патанулі ў Вісле. Сярод загінуўшых быў і Якуб Ясінскі. Руская армія страціла 580 чалавек і 960 чалавек было паранена.
6 лістапада 1794 года Варшава здалася .
25 кастрычніка 1794 года апоўначы ад варшаўскага берага Віслы адышлі дзве лодкі з белымі сцягамі. Пасланнікі сталічнага
магістрата накіраваліся да Суворава. Убачыўшы гасцей, Сувораў закрычаў па-польску: «Pokuy! Pokuy! Мір!»
Умовы капітуляцыі Сувораў выказаў памяркоўныя: звесці зброю і гарматы за горад, адрамантаваць мост, аказваць пашану свайму каралю. Імем Кацярыны П абяцаў волю палонным, недатыкальнасць асобы і маёмасці гараджан.
29 кастрычніка апоіпнія ў знак удзячнасці і павагі падалі Сувораву на аксамітнай падушцы пазалочаныя сярэбраныя ключы ад Варшавы і хлеб-соль. Гэта была заслужаная пашана.
30 кастрычніка Сувораў нанёс візіт польскаму каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Улічваючы прыдворны этыкет, спецыяльна надзеў мундзір з усімі ўзнагародамі. Кароль сустрэў генерал-аншэфа на лесвіцы палаца, як на раздарожжы куды яму цяпер ісці. Гутарка цягнулася з гадзіну. Кароль папрасіў адпусціць палоннага афіцэра, які некалі быў пажам. Сувораў не спрачаўся.
«Калі трэба, я вызвалю вам іх сотню, адказаў генерал-аншэф. Затым, падумаўшы, дадаў: Дзвесці! Трыста! Чатырыста! Няхай будзе пяцьсот», сказаў ён, смеючыся.
Яшчэ нядаўна Сувораў настройваў салдат на перамогу, патрабаваў жорсткасці. Расіі была патрэбна перамога. Перамогшы, ён дзейнічаў гуманна, вялікадушна.
I што б ні пісалі пра крывапійства, бязлітаснасць славутага палкаводца хлуслівыя сучасныя гісторыкі, сродкі масавай інфармацыі гэта ўсё няпраўда, ён не быў такім. Гэта яшчэ раз абвяргае плеткі тых, хто і сення хоча прадставіць Расію крывавым ворагам Бедарусі.
Рускі даследчык Алег Міхайлаў y сваёй кнізе «Сувораў» пісаў пра палкаводца, што той быў сынам свайго часу, быў сапраўды «слуга цару, бацька салдатам», для якога пачуццё нацыянальнай гордасці і пакланенне перад венцаноснымі правіцелямі дзяржавы былі знітаваны ў адно. Армія ў яго вачах з'яўлялася не толькі сілай, якая ахоўвала незалежнасць Расіі, але сілай, якая падтрымлівае існуючы лад... Нельга забываць і таго, што Сувораў належаў да дваранскай вярхушкі Расіі і ўжо таму не мог зразумець характару народна-сялянскай вайны, накіраванай супраць бясчалавечнасці прыгоннай сістэмы. У гэтым яскрава бачна класавая абмежаванасць яго светаразумення.
Вынікам гутаркі Суворава з Панятоўскім з'явілася дамоўленасць пра свабоду для ўсіх польскіх воінаў з вяртаннем зброі для афіцэраў.
I гэта пры тым, звяртаем увагу, што шматлікія атрады Дамброўскаа, Гедройца, Мадалінскага, Іосіфа Панятоўскага, Камянецкага працягвалі баі супраць рускіх войск. Але чуткі пра гуманнасць рускіх даходзілі да паўстанцаў: салдаты пакідалі свае атрады, здаваліся ў палон.
Сувораў генерал-аншэф паказаў сябе і ўдумлівым
палітыкам. Усё гэта давала падставу палкаводцу рапартаваць Кацярыне II: «Віват вялікая Кацярына!» На што задаволеная перамогай імператрыца і вітала, і ўзнагароджвала палкаводца: «Ура! Фельдмаршал Сувораў!» Каб не пакрыўдзіць старэйшага з афіцэраў, хто мог y адпаведнасці са статутам аб узнагародах быць прадстаўлены ў новы чын, Кацярына сваёй уладай прысвоіла Сувораву без чаргі званне фельдмаршала. Пляменнік Аляксей Гарчакоў па даручэнню імператрыцы прывёз Сувораву каштоўны жэзл y 15 тысяч рублёў. A яшчэ ад Кацярыны Сувораў атрымаў болыл як 13 тысяч прыгонных сялян Кобрынскага павета. Не абыйшла яна і іншых палкаводцаў, раздаўшы больш як 80 тысяч сялян Літвы.
Паўстанне 1794 года на чале з Тадэвушам Касцюшкам пацярпела паражэнне. У ім удзельнічала каля 150 тысяч чалавек, прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва, y тым ліку 30-40 тысяч з Беларусі і Літвы. Вынікам паўстання з'явіўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Расія, Аўстрыя, Прусія падпісалі ў Пецярбургу [13 (24).10.1795, 24.11.1795 г.) трохбаковую канвенцыю, урэгулявалі пытанні з даўгамі Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
25 лістапада 1795 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад трона.
Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся 21 лістапада 1796 года. Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводства з Варшавай, частку Падляшскага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў (48 тыс. кв. км); Аўстрыя Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, частку Мазавецкага, Брэсткага і Падляшскага ваяводстваў (47 тыс. кв. км); Расія атрымала Валынскае, Наваградскае, Віленскае, частку Брэсцкага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў і Жамойці з горадам Брэст, Наваградак, Гродна, Вільня, Коўна (120 тыс. кв. км).
Увогуле ў выніку трох падзелаў да Расіі адышло каля 462
тыс. кв. км тэрыторыі і 5,5 млн. насельніцтва. Да Аўстрыі 129 тыс. кв. км і 4 млн. чалавек. Да Прусіі тэрыторыя звыш 131 тыс. кв. км і насельніцтва ў 2,6 млн. чалавек. (Бардах Ю., Леснодорскнй Б., Пнетрчак М. Іісторня государства н права Польшн. М., 1980. С. 314.)
3 далучаных тэрыторый Расія ўтварыла Віленскую і Слонімскую губерніі. Рэч Паспалітая і Вялікае Княства Літоўскае, якдзяржавы перасталі існаваць.
25 лістапада 1795 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў перавезены ў Гродна, дзе адрокся ад каралеўскага трона на карысць Кацярыны 11. Апошнія гады свайго жыцця пражываў, акружаны раскошай, y Пецярбургу (1798). Кацярыну ён перажыў усяго на два гады. Думаецца, яны абодва знайшлі палітычнае паразуменне і супакой y лепшым свеце.