Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
горычы, якія я сам адчуў... хацеў бы пэўных гарантый, што Рэч
Паспалітая будзе адноўлена». Напалеон такіх гарантый не даў. Касцюшка рашуча адмовіўся падпісаць пракламацыю-зварот да суайчыннікаў y падтрымку Непалеона. I тады імператарузурпатар загадаў усё роўна зачытаць яе ад імя польскага патрыёта.
Трэба адзначыць, што Напалеон не ведаў ні рускай, ні польскай душы. Раздураны перамогамі і паслушэнствам айчынных палітыкаў, ён не цярпеў ніякіх іншых меркаванняў сваімі непрадуманымі, пабудаванымі на эмоцыях, абсалютызаваных уладай дзеяннях, перабольшваў свае магчымасці і і дапускаў y сувязі з гэтым жахлівыя памылкі. Праўда, асуджаць яго не было каму. Заігрываючы з магнацкай вярхушкай Польшчы, аддаючы ёй рэверансы, Напалеон пагардліва ставіўся да палякаў. «Калі б я аднавіў Польшчу, гаварыў ён, палякі прадалі б мяне рускім; храбрасць іх не болей чым успышка саломы». Усё гэта французскі імператар не выдумаў палякі самі сваёй палітыкай, сваімі дзеяннямі далі яму такую падставу для меркаванняў. Таму Касцюшка хутчэй за іншых «раскусіў» Напалеона і ніколі наконт яго не памыляўся.
У 1800 годзе Касцюшка выклаў свой светапогляд, меркаванні і думкі ў брашуры «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці», якая, па сутнасці, з’яўляецца палітычным запаветам мужнага патрыёта-змагара польскаму народу. Найперш, Касцюшка папярэджвае суайчыннікаў не спадзявацца на абяцанкі замежных дабрадзеяў. I калі палякі хочуць «шчасця, гонару і славы... неабходна карыстацца сродкамі і сіламі, якія прырода дала чалавеку... пажадаем толькі і мы станем свабоднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства».
Касцюшка даў аб’ектыўную ацэнку прычын заняпаду Рэчы
Паспалітай. У шэрагу галоўных страта народам упэўненасці ў сваіх сілах, разбуральнае стаўленне магнатаў да дзяржавы, калі шляхта пачала больш клапаціцца пра свае эгаістычныя інтарэсы, пачала «імкнуцца не да дабрабыту краіны, a да задавальнення ганарлівасці...
Магнаты былі зацікаўленыя ў тым, каб пераканаць нацыю ў яе нікчэмнасці і слабасці, y тым, быццам яна нічога не можа дасягнуць сваімі ўласнымі сіламі, без дапамогі суседняй дзяржавы, бо яны ўзбагачаліся, гандлюючы яе крывёю ля падножжа тронаў. Магнаты былі зацікаўлены ў аслабленні духу сваіх суайчыннікаў, y прыніжэнні іх годнасці для таго, каб, не ведаючы сваёй сілы, яны не маглі скінуць з сябе ганебнай апекі, y адваротным выпадку яны страцілі б увесь свой уплыў і аўтарытэт».
Касцюшка таксама лічыў, што для таго, каб Польшча стала ў рад развітых дзяржаў, магла ўсталяваць новы лад, трэба развіваць прамысловасць, навуку, рамёствы. Ён ставіць y лік першасных задач вырашэнне праблем сельскай гаспадаркі. Але гэтыя прапановы павярхоўныя, неакрэсленыя. Як зрабіць долю сялян шчаслівай, Касцюшка не ведае шляхоў вырашэння праблемы, заклікае памешчыкаў да ўступак сялянам. Абмежаванасць мыслення абумоўлена адсутнасцю прыкладаў рашэння вострага сялянскага пытання.
I калі ў папярэдніх сваіх выказваннях наконт свабоды духу ён кіруецца ідэальнымі стэрэатыпамі французскай рэвалюцыі для вырашэння ўнутраных праблем, то ў раздзеле, прысвечаным стратэгіі новых паўстанняў, разважае як прагматык, рэаліст, раіць аб’яднаць намаганні працоўнага люду і іншых краін для перамогі. «Хіба расейскі сялянін, жорстка прыгнечаны сваімі памешчыкамі, y спрыяльных умовах не кінецца з запалам супраць сваіх прыгнятальнікаў, імкнучыся скінуць сваё ярмо? Няўжо прыгнечаны казак не імкнецца зноў атрымаць свае
свабоды?.. Прусак... пачынае разумець, што ён не быдла, якое
знаходзіцца ў распараджэнні казны. Некаторыя правінцыі з радасцю скінулі б сваё ярмо». Так праўдзіва пісаў Касцюшка, прагназуючы будучыя рэвалюцыйныя ўзрушэнні і нашы памылкі, бо ўсе падкрэсленыя намі ключавыя словы грамадства не здолела тады і не ўмее сёння напоўніць адпаведным зместам.
Як сапраўдны футуролаг, Касцюшка зазіраў y дзень новы, калі трэба будзе ўсталёўваць права, гартаваць прававую культуру, абараняць набыткі, уласнасць чалавека, бо ў гэтым бачыў аснову грамадства. Сказанае гучыць сучасна, надзённа і сёння. «Рэвалюцыя праводзіцца не для таго, каб зняць усякую аброць са свавольства, пісаў Касцюшка, наадварот, яна мае на мэце ўсталяваць парадак, падпарадкаваць закону ўсякія правапарушэнні, прывучыць падпарадкоўвацца ўладам, устаноўленым нацыяй, ахоўваць уласнасць кожнага, што складае аснову грамадства. Усім даецца аднолькавая свабода і роўныя правы, але нікому не дазваляецца ўчыняць злачынствы... Правасуддзе павінна быць гразой для злачынцаў, але не помстай; невінаватым жа яно служыць прытулкам. Тыя, хто думае, што важней не ўпусціць злачынцаў чым захаваць бяспеку нявінных, робяць жудасную памылку...
Хто не паважае ўсталяванай над ім улады, парушае правы нацыі, учыняе крыўды і рабуе, той разбойнік і злодзей. Рэвалюцыя якраз і мае на мэце выпраўленне заганаў, знішчэнне злачынстваў і ўкараненне ў сэрцы ўсіх грамадзян міласэрнасці і дабрачыннасці».
Аналізуючы памылкі і пралікі Вялікай французскай рэвалюцыі, Касцюшка асуджае тэрор, выказвае сябе прыхільнікам шырокай асветы народа, актыўнага яго ўдзелу ў грамадскіх справах і палітычных працэсах. У будучых паўстаннях, рэвалюцыях Касцюшка бачыць выключна важную роль друку, ягонай свабоды.
Касцюшка беспамылкова вызначае сацыяльныя сілы, закліканыя здзейніць перамены ў грамадстве. Гэта не каралеўская ўлада, не шляхта, не магнацтва. Мабыць, ён лічыў галоўнай сілай рэвалюцыйны народ, нацыю цалкам. Калі гэта так, то ў другой частцы ягонага допісу супярэчліва сцвярджаецца, што ён «...жадаў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратах, былі абраны з ранейшых станаў», са шляхты і мяшчанства.
Мусіць, паражэнне паўстання, якое ён роспачна перажываў, дало яму светлую думку, што дамініруючай сілай поспеху з'яўляецца народ, a не іншыя класы. Прыйшло прасвятленне, што паўстанне можа дасягнуць сваёй мэты пры шырокім і самаахвярным удзеле ў ім магутных плыняў народа, пры матэрыяльнай падтрымцы ўсёй нацыі, умелым выкарыстанні яе багаццяў дасягненняў прамысловасці, рэсурсаў навукі, культуры.
У многім думкі, ідэі, ацэнкі Касцюшкі спраўдзіліся ўжо пры ягоным жыцці. Разгром напалеонаўскай арміі пацвердзіў, што французскі імператар толькі знешне, y карыслівых мэтах патураў польскім памкненням. Перамога Расіі давала большы аптымізм. Таму Касцюшка неаднаразова сустракаецаа з Аляксандрам I, просіць амністыі для сваіх суайчыннікаў, якія сталі ахвярай хлуслівай напалеонаўскай прапаганды, уносіць прапановы па скасаванню прыгоннага права на далучаных да Расіі землях y час трох падзелаў.
Аляксандр I уважліва слухаў свайго суразмоўцу і яго прапановы пра павялічэнне «княства Варшаўскага аж да Дзвіны і Дняпра, даўніх нашых межаў». Аляксандр I, які знаходзіўся сам пад уплывам тагачасных ультраліберальных ідэй і ў многім падзяляў палітычныя погляды свайго госця ў Парыжы, не мог выканаць усіх пажаданняў Касцюшкі. Ён вельмі добра памятаў лёс свайго бацькі Паўла 1, забітага п'янай дваранскай зграяй y яго ўласным палацы. I ўсё-ткі манарх паказаў сябе як сапраўдны пераможца: ён
абвясціў амністыю ўсім салдатам і афіцэрам, якія служылі
Напалеону, дазволіў ім вярнуцца ў родныя мясціны, вярнуў зброю, захаваў званні. Больш таго, праявіў вялікі давер узяў увесь вайсковы польскі кантынгент на расійскую вайсковую службу.
Чарговым вынікам сустрэч знаходжанне рашэння праблем захопленых тэрыторый Рэчы Паспалітай y выніку трох падзелаў, з’явіліся пагадненні аб Варшаўскім княстве, дасягнутыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй [1815],
Палякі аднак не ацанілі гэтага, як не цэняць вялікадушнасці Расіі і сення. У азначаных кроках ім бачыліся і бачацца апраўданні Расіі за здзейсненыя падзелы іх дзяржавы, разгромы паўстанняў, быццам бы нейкая краіна ў тых абставінах здалася б на міласць паўстанцаў і выконвала іх пажаданні: Сама Польшча ніколі не праяўляла такіх гуманістычных тэндэнцый і, як бачым, не вучылася гэтаму ў іншых, больш высокародных суседзяў.
Разгром напалеонаўскай арміі, вяртанне Францыі «на кругн своя» з'явіліся прадметам абмеркавання праблемы падзелу свету на Венскім кангрэсе (1815). Паводле раіпэнняў кангрэса заходняя і паўночная часткі Польшчы заставаліся па-ранейшаму ў складзе Прусіі, паўднёвая частка Польшчы і частка Украіны y Аўстрыі. Цэнтральная частка Польшчы далучалася да Расіі і складала Каралеўства (Царства) Польскае.
27 лістапада 1815 года Аляксандр I падпісаў Канстытуцыю Польскага Каралеўства.
Канстытуцыя абвяшчала ўнію Польшчы з Расіяй, пры гэтым каралём Польшчы мог быць толькі расійскі імператар. Канстытуцыя была прынята сеймам Полыпчы і на той час ухвалялася грамадствам. Камандуючым войскам y Польшчы заставаўся вялікі князь Канстанцін Паўловіч. (Юхо Я., Емяльянаў У)
Гэты быў акт добрай волі Расіі, яе манарха ў адносінах да Польшчы. Канстытуцыя Аляксандра I y многім увасабляла
ліберальныя каштоўнасці таго часу, сведчыла, што ўрад Расіі разумее наспеласць многіх палітычных, сацыяльна-эканамічных праблем таксама і ў Расіі. Узгадаем для пацверджання гэтай думкі, што ў гэты час Аляксандр 1 выпрацаваў канстуцыйныя перамены і ў Расіі, выкарыстаўшы геніяльныя прадбачанні М. М. Спяранскага. Але не рашыўшыся на свабоды непасрэдна ў Расіі, Аляксандр I прадставіў іх Царству Польскаму, якое з'яўлялася часткаю Расійскай імперыі.
Канстытуцыя Аляксандра I была значным крокам y наладжванні палітычнай сістэмы Царства Польскага. Яна ў многім захоўвала дасягненні Канстытуцыі 3 мая 1791 года: парламент, выбарнасць яго ўсімі саслоўямі грамадства, y тым ліку сялян. Выбарнае права набывалі таксама грамадзяне з паніжаным маёмасным цэнзам.
Безумоўна, гэта быў першы, адметны крок. Канстытуцыю трэба было ў перспектыве дапаўняць, змяняць, дамагацца новых дэмакратычных перамен. Для гэтага быў патрэбен час. Трэба адзначыць, што польскае грамадства, якое накіроўвалася антырасійскімі варожымі класамі не ацаніла гэтага гуманнага жэста, ачарніла, дэфармавала асноўныя палажэнні Канстытуцыі. Аслепленыя нянавісцю да ўсяго рускага, яны ўсталёўвалі варожыя настроі ў грамадстве, не лічачыся з рэальнасцю. Шавіністычныя лозунгі «Польска ад можа і да можа» распальваў варажнечу, рыхтаваў новыя крывавыя паўстанні.