Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Палітычны па зместу дакумент адлюстраваў не менш хцівыя намеры тых, хто яго састаўляў. Ход паўстання пацвердзіў ягоную сапраўдную сутнасць. Пра гэта нельга забываць і сёння, калі хочам усталяваць праўду тых далёкіх гадоў, калі сапраўды будзем імкнуцца пазбавіцца аднабаковасці яе асвятлення.
У адпаведнасці з Актам палітычнае кіраўніцтва выступленнем даручалася Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе. Фактычным кіраўніком, душой, рухавіком паўстання з’яўляўся Касцюшка. Рада складалася з 8 радцаў і 32 сяброў Рады, y якой Касцюшка найбольш займаўся ідэалагічнай і прапагандысцкай работай. Яго адозвы «Да войска», «Да грамадзянаў», «Да святарства», «Да жанчын» былі натхняючымі, прасякнутымі перакананасцю, эмацыянальнасцю, шчырасцю. Сацыяльную базу паўстання складалі вайскоўцы, сярэдняя малазямельная шляхта, мяшчанства і сяляне. У Радзе сканцэнтравалася прапольская шляхецка-кансерватыўная групоўка, якая пытання адмены прыгоннага права на першым этапе не ставіла, маючы намер разглядзець яго пасля перамогі паўстання. Такі падыход абмяжоўваў прыцягванне сялян y барацьбу.
У пачатку красавіка 1794 года адбылася першая сутычка
паўстанцаў з царскім войскам. Касцюшка меў y сваім распараджэнні 4100 жаўнераў і 2000 сялян з косамі і пікамі. Першы бой пад Раславіцамі (пад Кракавам) быў выйграны, што садзейнічала прытоку людзей y войска. Гэта радавала, турбавала ж тое, што да паўстанцаў не гарнуліся рамеснікі і дробная шляхта.
7 мая 1794 года Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, y якім y выніку перамогі сялянам гарантавалася апека ўрада над сялянамі, сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі. Тым самым, як бы адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Былі і інйіыя абмежаванні, якія не надта натхнялі сялян. Касцюшка прадпрымаў новыя захады, каб пераканаць сялян, выдаваў універсалы, жадаючы абудзіць самасвядомасць, далучыць да барацьбы.
Чалавек даволі прагрэсіўнага мыслення, Касцюшка бачыў Польшчу рэспублікай пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаваным на вольным найме рабочай сілы.
Безумоўна, гэтыя праекты выглядалі ідэалістычна і, думаецца, выклікалі сялянскі недавер, Ды і прыгожыя, здавалася, прыдатныя на словах праекты, гэта не тое самае на практыцы, тым больш паплечнікі яму трапіліся незвычайныя памяркоўныя рэфарматары і заўзятыя рэвалюцыянеры-якабінцы. Ці вышла б што-небудзь з гэтага сацыяльнага вінегрэта? Перакананы, што не, улічваючы вынікі Вялікай Французскай і нашай, сацыялістычнай, рэвалюцый. Але ён дамагаўся, жадаў лепшага, хоць здзейсніць быў не ў сілах. Нам здаецца, што менавіта гэту супярэчлівасць Касцюшкі адзначаў удзельнік паўстання, кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі, што «ўзвышаны да рангу Начальніка, не ведаў іншага гонару як служыць Айчыне і змагацца за яе, заўсёды сціпла сябе паводзіў... не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў y сурдуце з простага шэрага сукна і сталаваўся так, як звычайны афіцэр».
6 красавіка 1794 года ўспыхнула паўстанне ў Варшаве.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі I. А. Ігельстром прачнуўся ад гулу званоў. У яго распараджэнні меўся васьмітысячны гарнізон, што, здавалася, дазваляла адчуваць сябе ў небяспецы і бесклапотна сібарытстваваць. Аднак знянацкі напад паралізаваў войска. Вузкія вуліцы Варшавы не давалі рускім салдатам разгарнуцца. Заціснутыя, яны гіблі беспакарана сотнямі. Было забіта 2265 і ўзята ў палон 1764 чалавека. Генацыд рускіх, праваслаўных выліўся ў жудасны заклік: «Бі маскалёў!..»
Цікава, што гэты факт братазабойства ніхто з гістарыёграфаў не падае як жудасную з’яву. Гэта ж свае. Гэта чужынцаў, прыхадняў можна паказваць жудаснымі ваярамі.
Да паўстання далучыліся і асобныя мясцовасці Вялікага
Княства Літоўскага: Вільня, Ашмяны, Наваградак, Смаргонь, Хойнікі, Браслаў. Распаўсюджваўся гімн паўстанцаў, дзе былі словы: «Пойдзем жыва да Касцюшкі, рубаць будзем маскалюшкі!» (маскалёў жыхароў Расіі. М. К.).
Паўстанцы былі настроены рашуча. У час паўстання Станіслаў Шчэнсны Патоцкі, адзін з праціўнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, які па хваробе адышоў ад палітычнай дзейнасці, быў завочна прыгавораны да смяротнага пакарання як здраднік.
У ноч на 12 красавіка 1794 года, якраз на Вялікдзень, тое ж адбылося ў Вільні. Тут быў захоплены ў палон камандуючы рускім атрадам генерал М. Арсен'еў. Пад покрывам ночы віленцы тайна захапілі варту, забілі 20 вайскоўцаў і столькі ж паранілі. Усяго
колькасць палонных склала звыш тысячы чалавек. Былі
разрабаваны склады расійскага гарнізона, захоплены 2 гарматы, запасы амуніцыі. (Уладзімір Емяльянаў. Паланез для касінераў. Мн„ 1994. С. 48.)
Польны гетман Вялікага Княства Літоўскага Шыман Касакоўскі аддаў загад арыштаваць завадатараў паўстання ў
Гародні, Вільні, Наваградку. Аднак здзейсніць гэта не ўдалося.
У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 года да паўстання далучаецца Вільня, якое ўзначаліў палкоўнік літоўскага корпуса інжынераў войска Вялікага Княства Літоўскага Якуб Ясінскі, галава «Віленскіх якабінцаў». Прыхільнік французскай рэвалюцыі, ён выступаў за адмену прыгоннага права і стварэнне федэратыўнай дзяржавы.
У красавіку 1794 года Ясінскі ўзначаліў паўстанне ва ўсёй Літве.
Раз’юіпаныя паўстанцы захапілі ў Вільні Шымана Касакоўскага і прылюдна павесілі «на французскі манер» на ліхтары на плошчы перад гарадской ратушай.
Ён па самых першых кроках адчуў, што ўніверсалы Касцюшкі ці не даходзілі да Літвы, ці яны не распаўсюджваліся, a чуткі выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў.
Паплечнік Касцюшкі Ю. Нямцэвіч адзначаў гэта ў сваіх успамінах: «Шляхта, якая прывыкла без перашкодаў карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада... высылаць пятага селяніна з касою ў армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў y няволі, y большасці не прадбачыў лепшай долі, не зазнаўшы яе, быў абыякавы. Дарэмна Касцюшка сваім універсалам з-пад Паланца 7 траўня 1794 года абвясціў вясковы люд свабодным, аб’яўляў яму волю...»
Спрактыкаваны вайсковец, Ясінскі сфарміраваў баяздольную дывізію паўстанцаў, y якой большасць складалі сяляне. На чале са сваім баявым галоўнакамандуючым яны разбілі 7 мая 1794 года рускае войска каля вёскі Паляны Ашмянскага павета.
Узброеныя віламі, косамі, сякерамі, коп'ямі сяляне колькасцю каля 5 тысяч прымусілі да ўцёкаў вывучаных царскіх салдат. Мабыць, упершыню сяляне адчулі сябе сілай, здатнай пастаяць за сябе. Праўда, з рапарта палкоўніка Дзеева вынікае, што супраць
яго дзейнічала да 11 тысяч чалавек. Адступіўшы да Смаргоні, на полі бою засталіся 173 чалавека забітымі і 322 параненых. Канфуз пад Палянамі і сёння памятаюць мясцовыя жыхары Ашмяншчыны.
Разам з Ясінскім дывізія ўдзельнічала ў сутычцы з рускімі войскамі пад Ліпнішкамі (сёння Іўеўскі раён). Аднак радыкалізм Ясінскага, ягонае сялянска-мяшчанскае войска не падабаліся Найвышэйскай Літоўскай радзе, і пад яе націскам Касцюшка адхіліў літоўскага якабінца ад кіраўніцтва паўстаннем y Літве, бо значная частка шляхты не пагаджалася з ягонымі праектамі. Замест Найвышэйшай Літоўскай рады Касцюшка стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага, y якой месца Ясінскаму ўжо не знайшлося. Аднак развітаўшыся з пасадай, апантаны рэвалюцыянер не пакінуў сваёй дывізіі, якая, праўда, была разбіта 25 чэрвеня 1794 года рускімі войскамі пад Соламі.
Тут ужо фартуна павярнулася да рускіх войск, узброеных 16 гарматамі. Быццам бы ў Ясінскага было да трох тысяч чалавек. Сяляне з косамі і сякерамі не змаглі супрацьстаяць рэгулярнаму, добра абучанаму і аснашчанаму войску. Пасля пяцігадзіннага бою паўстанцы (каля 300 чалавек) былі разбіты (Юхо Я., Емяльянчык Уф Ясінскі выехаў y Варшаву, дзе 15 верасня 1794 года атрымаў загад камандаваць войскам на мяжы з Жамойцю і пад ракой Наровам на Беласточчыне.
29 верасня 1794 года Касцюшка ўзнагародзіў Ясінскага ў Гродне пярсцёнкам з надпісам «Айчына свайму абаронцу» і прызначыў камандаваць дывізіяй y Вялікім Княстве Літоўскім.
У жніўні 1794 года з мэтай папаўнення войска ў Менскую губернію перадыслацыраваўся атрад С. Грабоўскага, але ў Люблінскай бітве быў разбіты і капітуляваў.
Адхіленне Ясінскага адмоўна адбілася на настроі сялян. Царскі ўрад выкарыстаў гэта, абяцаючы ім амністыю за ўдзел y
паўстанні і надзяленне зямлёй, адабранай y паноў. Гэта мела
поспех.
У сваіх дзеяннях супраць рускіх войск паўстанцы абапіраліся на спецыяльна створаныя партызанскія дыверсійныя формы барацьбы. Мабыць, адным з першых пачаў іх выкарыстоўваць Міхаіл Клеафас Агінскі (7.10.1765-15.10.1833).
У 1791 годзе, калі прымалася Канстытуцыя 3 мая, Агінскі прыняў прысягу Кацярыне II. Тым самым захаваў маёнткі, y адрозненне ад тых магнатаў, якія збеглі з Рэчы Паспалітай за мяжу. У час Таргавіцкай канфедэрацыі, парушыўшы прысягу, уцёк y Прусію, маёнткі на гэты раз страціў. Болып паслядоўна, патрыятычна ставіўся да Чатырохгадовага сойма (1788-1792) і Гарадзенскага сейма 1793 года. У 1794 годзе падтрымаў паўстанне і быў абраны ў Найвышэйпіую раду Літоўскую. На свае сродкі сфарміраваў і сам узначаліў батальён стралкоў і атрымаў дазвол на разведвальна-дыверсійную аперацыю ў раёне Менска. 12 чэрвеня 1794 года на чале 500 коннікаў і 300 стральцоў натрапіў на невялікі атрад рускіх і разбіў яго. Маральны бок парушанай прысягі яго не турбаваў. Кацярыну можна было ганьбіць як крывавую царыцу.
3-пад Івянца звярнуўся да жыхароў Менска з заклікам улівацца ў рады паўстанцаў, каб «вярнуць Айчыне свабоду». Губернатар Менска Няплюеў наперарэз Агінскаму выслаў узмоцнены атрад, які 16 чэрвеня пад Віпшевам разбіў паўстанцаў.
Паўстанцы яшчэ маюць значныя сілы. Тадэвуш Гарадзенскі, браты Ксавер і Ян Зеньковічы, Стафан Грабоўскі, Караль Серакоўскі і іншыя кіраўнікі войска яшчэ дзе-нідзе грамяць рускія гарнізоны, але сілы іх пасля кожнай крывапралітнай бітвы памяншаюцца. Рускія войскі захопліваюць Вільню, збіраюць атрады супраць чатырохтысячнага корпуса Серакоўскага. 2 жніўня 1794 года авангард паўстанцаў Серакоўскага нанёс значны
ўдар на рускіх войсках генерала Дэрфельдэна, які страціў да 300 чалавек.
Аднак Серакоўскі ведаў пра прывіднасць сваёй перамогі, якая ўжо не магла стабілізаваць становішча. Час дробных пераможных сутычак, бітваў скончыўся.
8 жніўня 1794 года Турцыя і Расія заключылі пагадненне аб міру, гэта дало магчымасць Кацярыне II паслаць частку войск з турэцкага тэатра баёў на падаўленне паўстання ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Узначальваў іх A. В. Сувораў.