Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Крыху інакш бачыў развіццё падзей таго часу Касцюшка.
Вымушаны пераехаць з Францыі ў Швейцарыю, ён не парывае сувязей з радзімай. 3 допісаў да Адама Чартарыйскага, бліжэйшага сябра, дарадчыка Аляксандра I, даведваемся, што Касцюшка разгарнуў шырокую асветніцкую праграму развіцця адукацыі ў Расіі і сярод суайчыннікаў. Яго падтрымаў і Адам Чартарыйскі.
3 1802 года Адам Чартарыйскі таварыш міністра, y 1804-1805 гады міністр замежных спраў Расіі. Ва ўмовах далучэння польскіх зямель y састаў Расіі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ён з'явіўся ініцыятарам стварэння польскіх школ, выхавання моладзі на традыцыях польскай культуры. Такая палітыка гартавала нацыянальную свядомасць палякаў уключала іх y асяродак рускай культуры, мела цудоўныя праявы ва ўсім жыцці Расіі. Адам Чартарыйскі быў аўтарам усталявання Еўропы пасля перамогі над французамі, дзе прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай y палітыка-дынастычнай уніі ў Расіяй.
У 1810 годзе ўзняў таксама пытанне пра адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага.Чартарыйскія былі непаслядоўнымі ў сваіх адносінах да Расіі і яе манархаў, неаднаднаразова здраджвалі, кіруючыся сваімі эгацэнтрычнымі памкненнямі. У час звароту Касцюшкі Адам Чартарыйскі знаходзіўся на прагрэсіўных пазіцыях, адпавядаючых нацыянальным настроям Касцюшкі.
Дарэчы, маці Станіслава Аўгуста Панятоўскага паходзіла з роду Чартарыйскіх, была рашучай прыхільніцай Расіі, a яе родзічы састаўлялі аснову рускай партыі ў Польшчы. Што да бацькі Станіслава Аўгуста, князя, таксама Станіслава, кракаўскага кашталяна, ад’ютанта шведскага караля Карла XII, y шэрагах якога ён змагаўся супраць цара Пятра I пад Палтавай, то ён і пасля смерці Карла XII заставаўся паслядоўным ворагам Расіі.
Адам Чартарыйскі ў гэты час адкрыў Свіслацкую гімназію, з’яўляўся куратарам Віленскай акругі. Таму Касцюшка звярнуўся менавіта да яго, прапануючы, каб кожны памешчык y сваім маёнтку стварыў школу для сялян, выдзяляў грошы на аплату працы настаўнікаў. Ён клапаціўся і пра навучанне сялян кавальскай, цяслярскай, такарнай, слясарнай і іншым справам, бачачы ў гэтым выснову для развіцця прамысловасці.
У цэлым жа Чартарыйскія, прадстаўнікі багатага, знакамітага,
слаўнага роду, з'яўляліся прыхільнікамі Расіі, служылі расійскаму
трону, клапаціліся і пра сваю польскуіо радзіму.
У 1764 годзе Адам Казімір Чартарыйскі быў вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але адмовіўся пад націскам Кацярыны П на карысць свайго стрыечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Род Чартарыйскіх (герб «Пагоня»] знітаваны з Расіяй, з уплывовымі кругамі імперыі, што з часоў даўняй гісторыі злучала амаль што нераздзельна Польшчу і Расію.
Адарваны ад Радзімы, Касцюшка гатовы быў быць паплечнікам кожнаму, хтоб адгукнуўся на яго заклік змагацца за родны край, які быў «доўга нешчаслівы праз здрады ўласных сыноў».
Памёр Тадэвуш Касцюшка ў Швейцарыі ў Салюры 15 кастрычніка 1817 года. У 1818 годзе астанкі Касцюшкі былі перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавель.
ГЛАВА 10. БЕЛАРУСЬ НА НОВЫМ ЭТАПЕ СВАЁЙ ГІСТОРЫІ:
XVIII-XX СТСТ.
Ёсцьу сусвеце планета Зямля. Ёсць на Зямлі той краіна адна, Аўтой краіне — прыстанішчы, дзе Сэрца звычайныя песні вядзе. Хоць, як іўчора, такія ж і тсім Верасавішчы, пагоркі, лясы, Маланкамі скрэмзаныя валуны, Дажджамі аплаканыя курганы. Хоць, як іўсюды, такія ж...
Дыўсё ж
Тут нешта і надзвычайнае ёсць. / не разгаданае нікім
Угэтым прыстанішчы родным маім. Нейппа... аб чым толькі знае зямля Іў калыханцы сваёй нам пяе, Ксілі прыпадаем грудзьмі да яе.
Максім Танк
эч Паспалітая і Валікае Княства Літоўскае
перасталі існаваць. Расійская дзяржава з’ядналася з тэрыторыямі і ягоным каля 3,3 мільённым насельніцтвам. Створаныя паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 года губерніі ў адпаведнасці з новым адміністрацыйным падзелам 1801—1802 гадоў былі ператвораны ў генерал-губернатарствы: Беларускае генералгубернатарства, Літоўскае (Віленскае) генерал-губернатарства. Няма чаго казаць, што ўваходзячыя ў іх губерніі, падпарадкоўваліся генерал-губернатарам, якія назначаліся
імператарам з адпаведнымі высокімі паўнамоцтвамі. Перад новым адміністрацыйным апаратам стаялі вельмі адказныя задачы —
Беларусь на новым этапе сваёй гісторыі: XVIII—XX стст.
далучыць, з'яднаць, спалучыць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя асаблівасці, уласцівыя былому ўладкаванню зямель, з расійскімі нормамі.
Тым самым Расія стрымлівала дадзенае шляхце абяцанне не рушыць таго ладу жыцця, вытворчасці, землекарыстання, якое склалася ў Рэчы Паспалітай. Такі крок быў надзвычай разумны і адпавядаў інтарэсам значнай часткі далучаных зямель. Безумоўна, патрэбны былі наспелыя рэформы ў землекарыстанні, яны патрабаваліся і ў Расіі, але ўлады баяліся гэтых зрухаў, якія закраналі інтарэсы вялікай уплывовай часткі дваранства, буйных памешчыкаў. Думкі тых урадавых чыноўнікаў якія выступалі рэфарматарамі землеўладання ў мэтах сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве і ўзняцця ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі, сустракаліся ў штыкі тымі, хто лічыў вытворчасць на расійскіх землях і без рэформ неблагой. 1, дарэчы, больш высокапрадукцыйнай, чым y былой Рэчы Паспалітай. У сельскай гаспадарцы Расіі таварна-грашовыя адносіны пачалі развівацца раней і давалі памешчыкам пэўныя выгоды.
У Рэчы Паспалітай дзейнічала такая форма, як паншчына, што стрымлівала пэўным чынам развіццё сельскай гаспадаркі.
Дваранскія прывелеі і вольнасці, уведзеныя ў 1785 годзе Кацярынаю II былі значнымі для Расіі. У Рэчы Паспалітай «Залатыя вольнасці шляхецтва» былі большымі, значнымі. Да таго ж, y Расіі не склаўся такі клас прывілеяваных землеўласнікаў, як дробная шляхта ў Польшчы. У структуры насельніцтва яна састаўляла ад 10 да 12 працэнтаў. Рашуча змагаючыся за свае правы, шляхта здолела заняць сваё адметнае месца ў грамадстве, мела ў пэўных праявах аднолькавыя правы з магнацкай вярхушкай дзяржавы. Шляхта ўплывала на выбар караля, яна мела права адказнага голасу ў Сейме. Рэч Паспалітую з поўным правам можна было лічыць арыстакратычнай (шляхецкай)
рэспублікай з абмежаванымі правамі выбіраемага караля.
Новае насельніцтва давала прысягу. Сялян за новай прысягай запісвалі даўнейшыя паны, самі прыняўшыя прысягу. Духавенства павінна было даваць паручыцельства за сялян. Не пажадаўшым прысягаць новай дзяржаве, урад дазваляў прадаць сваю маёмасць y трохмесячны тэрмін і далей уладкоўваць сваё жыццё там, дзе пажадае. У тых, хто не даваў прысягі і не змог y вызначаны тэрмін прадаць сваю нерухомасць, маёмасць перадавалася ў казну. Магнацтва і шляхта дабраахвотна вызначыліся з дзяржавай і далі прысягу на вернасць Расіі і трону.
Не пажадалі прысягнуць два Радзівілы (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); тры Агінскія (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода Трокскі); Сапега (ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі); Салагуб (ваявода віцебскі); Пацей (вялікі стражнік літоўскі); Чартарыйскі (ваявода рускі). (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 247.)
Але гэта былі знешнія праявы патрыятызму. На самой справе буйная шляхта прымала ўсе захады, каб вярнуць маёмасць. Пры гэтым шляхта не грэбавала нізкапаклоннасцю перад расійскім тронам, выстройваючыся адзін за адным ля прыемных расійскіх імператараў. Гэта была звычайная, звыклая для польска-літоўскай шляхты здрада сваёй шматпакутнай дзяржаве і народу. Царскі ўрад добра разумеўі карыстаўся гэтай адмысловай амаральнасцю, дзейнічаючы па вядомаму прынцыпу — раздзяляй і ўладарнічай.
Атрымаўшы ўсе расійскія прывілеі, шляхта ў новай дзяржаве зразумела, што не страціла права выбіраць манарха, праводзіць свае павятовыя сеймікі, як некалі выбіраць суддзяў мець сваё войска, з'язджацца на канфедэрацыі і рокашы. Скасоўвалася Магдэбургскае права. Прыватныя гарады былі выкуплены дзяржавай. Гарадскім жыццём кіравала Дума. Купцы набылі права аб’ядноўвацца ў свае гільдыі. Усталёўвалася расійская падатковая
сістэма рознага
кшталту, дзяржаўныя зборы адмяняліся.
Падушны падатак і земскі збор на два гады ў адносінах да новага
насельніцтва адмяняўся. На практыцы падушны падатак з
беларускага насельніцтва збіраўся ў палавінным памеры. Расія захавала таксама дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага.
На нашу думку, Расія адмяніла толькі тыя адміністрацыйныя, эканамічныя нормы, якія не адпавядалі яе дзяржаўным устанаўленням і захавала ўсё тое, што лёгка, адпаведна спалучалася са сваёй унутранай і знешняй палітыкай.
Зразумела, што на беларускае насельніцтва новадалучаных тэрыторый паступова сталі распаўсюджвацца расійскія законы.
У 1773 годзе Расія прыступіла да выпрацоўкі новага агульнадзяржаўнага ўлажэння, што сведчыла пра імкненне адлюстраваць перамены. Для ўдзелу ў яго падрыхтоўцы прыцягваліся дваранства і купцы новага грамадскага стану.
У 1777 годзе былі створаны губернскія і павятовыя сходы
дваранства. 3 1785 года далучаныя гарады маглі карыстацца выпрацаванай Кацярынай II «Даравальнай граматай гарадам».
Як бачым, урад Расіі імкнуўся гуманна падыходзіць да ўключэння новадалучаных зямель да сваёй імперыі, мірнымі сродкамі ўсталёўваць адміністрацыйныя і нрававыя нормы дзяржаўнай сістэмы.
Новае насельніцтва ацаніла гэты добратворны крок, уключылася ў палітычнае і гаспадарскае жыццё.
Аднак пэўная частка шляхты, не лічачыся з рэальнасцю, не зразумела добрых намераў новай дзяржавы, не палічыла сваім абавязкам карыстацца дадзенай прысягай, што ў Рэчы Паспалітай стала звыклай рысай менталітэту палякаў і заняла апазіцыйную
пазіцыю.
Расія сутыкнулася таксама са складанасцямі ў правядзенні канфесійнай палітыкі. На далучаных землях пражывала каля 39
працэнтаў уніятаў (самая шматлікая з канфесій], 38 працэнтаў католікаў, 10 працэнтаў іўдзеяў, 6,5 працэнтаў праваслаўных (вынік антыправаслаўнай палітыкі], 4 працэнты старавераў, 2,5 працэнты — пратэстанты, мусульмане і караімы. Нягледзячы на гэткую стракатасць і, зразумела, адносін да Расіі, урад дазволіў існаванне кожнай канфесіі. (Гісторыя Беларусі. Частка I. С. 248.] Расія цярпліва ставілася да ўніяцтва. Забараняўся прымус да пераходу з уніяцтва ў праваслаўе. Святары, што ўжывалі такі прымус, маглі пазбавіцца месца свайго прыхода.