Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Агінскі не зразумеў важнасці сумеснага з Дзюмур’е выступлення супраць рускіх войск y складаных для іх абставінах. Руская дыпламатычная місія ў Варшаве на чале з паслом Каспарам Салдэрнам і генерал-паручыкам Веймарнам уважліва сачылі за дзеяннямі Міхаіла Казіміра Агінскага. Гэты кантроль ажыццяўляў палкоўнік Албычаў са сваім батальёнам.
Апынуўшыся ў складаных абставінах пасля разгрому Суворавым Пулаўскага і Цалінскага, Вярхоўны савет канфедэрацыі даручыў маршалку Шыману Касакоўскаму рушыць y Літву, каб вымусіць Агінскага нарэшце да рашучых дзеянняў.
Гэта паскорыла развіццё падзей. Аднак на першым этапе Станіслаў Панятоўскі і пасол Салдэрн імкнуліся не прыспешваць Агінскага, y той час як Версаль сваёй
палітыкай усё настойлівей падбухторваў яго да выступлення. Трэба прызнаць, што асцярожнасць Агінскага выклікала пытанне і ў рускіх карцела ведаць, «за ці супраць каго ён утрымлівае
войска», бо супраць Барскай канфедэрацыі дзейнічалі войскі, адданыя каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і саюзнай яму Расіі.
Нарэшце пад уплывам складваемых абставін Агінскі вызначыў свой выбар. У ноч на 30 жніўня 1771 года ён паздрадніцку напаў на батальён Албычава. Палкоўнік падчас боя быў забіты, салдаты трапілі ў палон. Далей Агінскі ўзяў кірунак на Пінск, выдаўшы маніфест, y якім заявіў пра сваё далучэнне да Барскай канфедэрацыі. У ягоныя войскі на шляху руху ўліваліся дробныя атрады канфедэратаў. Рускія войскі пакуль што да яго не праяўлялі ўвагі, назіралі, чакаючы, мусіць, зручнага моманту.
У дыпламатычнай місіі Расіі ў Варшаве круты паварот Агінскага не застаўся незаўважаным. Насустрач яму быў адпраўлены Сувораў.
12 верасня 1771 года, пасля некалькіх імклівых пераходаў ён атрымаў звесткі, што трох-чатырохтысячнае войска гетмана Агінскага выйшла да мястэчка Сталовічы, каля Баранавіч, недзе на палове шляху між Брэстам і Менскам.
Як адзначае рускі даследчык A. М. Міхайлаў, Сувораў аддаў загад свайму невялікаму атраду колькасцю васемсот дваццаць два салдата рыхтавацца да атакі. У поўнай цішы войскі падышлі да Сталовічаў. Хмары рабілі цемру змрочнай і няўтульнай. Ішлі на святло, што зырчэла з манастырскай вежы, дзе бесклапотны гетман вабіў час з францужанкай. Непадалёку ад мястэчка рускія раз’езды захапілі польскі пікет з чатырох уланаў, якія паслужылі далей праваднікамі. Між двума і трыма гадзінамі раніцы Сувораў падышоў да Сталовічаў і пастроіў атрад y дзве лініі. У першай была пяхота, правым флангам якой камандаваў прэм’ер-маёр Фергін, a левым, дзе стаялі суздальцы, секунд-маёр Кісялёў. У цэнтры паставіў гарматы і рэзервную роту на чале з капітанам Нашэбургскага палка Ісакам Ганібалам, сынам знакамітага
паплечніка цара Пятра 1. Другую лінію складала конніца на чале з прэм’ер-маёрам Рылеевым. На флангі паставіў казакаў.
Наступленне пачалося на досвітку «са спіны» мястэчка і працяглы час ішло ціха, без шуму. Войскі Агінскага пакуль што нічога не падазравалі. Аднак y прадмесці рускія нечакана ўперліся ў вялікую нізіну, пераадолець якую можна было толькі па вузкай і доўгай, y дзве сотні крокаў плаціне. Пастроіўшы свой атрад y калону, Кісялёў уступіў на плаціну і тут быў заўважаны вартаўнікамі. Узнялася трывога. Палякі пачалі выскокваць з дамоў пачалася страляніна. Агонь канфедэратаў не мог прынесці вялікай згубы: было яшчэ даволі цёмна, ледзь пачынала віднець. У адказ загрымелі гарматы і стрэлы егераў, але ўсё гэта пакрыла магутнае рускае «ура!», з якім суздальцы рушылі на мястэчка. Страх паралізаваў канфедэратаў.
Адны стралялі няўцям з вакон, іншыя імкнуліся супраціўляцца на вуліцах, аднак суздальцы пад камандаваннем Кісялёва і капітана Шыпуліна ішлі сцяною, ачышчаючы сабе шлях штыкамі. Па гэтаму калідору за імі рушыла кавалерыя Рылеева. У гэты час, пераадолеўшы плаціну, з другога боку ў мястэчка ўвайшла калона прэм’ер-маёра Фергіна. Сам Агінскі ледзь выратаваўся, ускочыў на каня і ўцёк y поле. Ён спрабаваў сабраць рэшткі войска ў цемры, але не змог выстраіць нават роты. Дзвесці яго целаахоўнікаў-янычар засталіся ў мястэчку і былі пераколаты суздальскімі грэнадзёрамі, якімі камандавалі паручыкі Барысаў і Маслаў.
У цемрадзі, сярод беганіны і крыкаў было ўжо складана адрозніць сваіх ад чужых. Сувораў прыбыў y Сталовічы на досвітку. Паклікаў салдата, які прабіраўся ў дом, думаючы, што гэта рабаўнік. Той адказаў па-польску, выстраліўу Суворава, але не трапіў. Як высветлілася пазней, гэта быў адзін з гвардзейцаў Агінскага.
Да раніцы Сталовічы былі захоплены поўнасцю. Аднак частка
войска Агінскага размяшчалася воддаль ад мястэчка, на прылеглых курганах і варатавалася. Тры сотні пяхоты выстраіліся ў полі, да іх далучылася каля пацісот коннікаў якім удалося ўцячы са Сталовічаў. Стала ўжо светла і Сувораў, каб не даць канфедэратам апамятацца, кінуў y атаку пасля непрацяглага абстрэлу сем дзясяткаў кірасір і карабінёраў мужнага Рылеева. Ён накінуўся на коннікаў Агінскага з такой рашучасцю і энергіяй, што тыя кінуліся ўцякаць. Адначасова маёр Кісялёў знішчыў варожую
пяхоту.
Здавалася, перамога дасягнута, аднак нечакана атрад Рылеева, які праследаваў канфедэратаў, натрапіў на два палкі ўланаў колькасцю да тысячы шабляў пад камандаваннем генерала Беляка. Тры эскадроны Рылеева апынуліся ў акружэнні. Рылееву ўдалося прарубіцца скрозь рады канфедэратаў.
Войска Агінскага было разбіта дашчэнту. Сам гетман уцёк y Кролевец-Кенігзберг. Маёмасць, скарбонка і гетманская булава дасталіся рускім. Войска страціла звыш 400 забітымі, y палон трапіла каля 300 чалавек. У рускіх загінула 8 ніжніх чыноў паранена 3 афіцэра і 35 салдат. Атрымлівалася 800 сувораўскіх воінаў разбілі трох-чатырохтысячнае войска канфедэратаў.
Агінскі спрабаваў апраўдацца, маўляў, яго разбілі не па правілах.
Сталовічская бітва зрабіла Суворава вядомым y Еўропе. Фрыдрых II раіў палякам асцерагацца яго.
Рускія войскі пад камандаваннем Суворава ў 1771 годзе штурмам узялі, здавалася, непрыступны, Кракаўскі замак, які размяшчаўся на ўзвышшы, што ўладарыла над горадам. Ля падножжа вышыні цякла Вісла. За моцнаю, y 30 футаў вышыні і 7 футаў таўшчыні, сцяною бачыліся шпілі кафедральнага сабора і грэбень напоўразбуранага каралеўскага палаца.
Здавалася, узяць палац было немагчыма, але толькі не для Суворава. Ён зрабіў усё, каб выканаць задачу, захаваць сваіх салдат і канфедэратаў. Ён пераканаў апошніх, што ў іх няма ніякіх шанцаў і прапанаваў ганаровую здачу ў палон. Абаронцы склалі зброю. Верны слову Сувораў вярнуў афіцэрам іх шпагі, палонных распусціў па дамах, параненых адправіў y лазарэт.
Складаны быў лёс пасля разгрому войск канфедэратаў Міхаіла Казіміра Агінскага. Але ён сведчыць, што Расія не была гюмслівай да сваіх былых праціўнікаў, асабліва калі яны самі ўсвядомілі свае памылкі, перагледзелі адносіны да дзяржавы, якая не была да іх чужой. Эмігрыраўшы за мяжу, Агінскі страціў усе свае маёнткі, канфіскаваныя і далучаныя да Расіі. Пасля атрымаў амністыю і маёнткі, y 1775 годзе вярнуўся ў Слонім і заняўся збудаваннем некалькіх прадпрыемстваў, друкарні, заснаваў оперны тэатр. Ініцыіраваў і пабудаваў канал, названы яго прозвішчам. Гэты канал існуе і сёння, злучаючы Польшчу і Беларусь блакітнай стужкай добрасуседства і дружбы. Агінскі паказаў сябе таленавітым музыкантам, аўтарам музычных і літаратурных твораў.
У 1782 годзе, паведамляе «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці», «Байкі і небайкі» (1788).
У 1791 годзе амаль усе свае маёнткі перадаў далёкаму сваяку Міхаілу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той заплаціць за яго болып за 8 мільёнаў доўгу, і адышоў ад палітычнай дзейнасці.
Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі (1793) адмовіўся ад вялікай
гетманскай булавы. Прынёс прысягу Кацярыне II.
Памёр y Варшаве 31 мая 1800 года.
3 мая 1791 года ў Варшаве, y прысутнасці 157 дэпутатаў сейм прыняў Канстытуцыю, патаемна падрыхтаваную каралеўскім акружэннем. Аўтарамі яе былі: кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Ігнацы Патоцкі і Гуга Калантай, якому прыпісваецца яе апошняя рэдакцыя. (Бардах Ю., Леснодорскнй Б., Пнетрчак М. Нсторня государства н права Полыпн. М., 1980. С. 288.)
У 2011 годзе Рэспубліка Польшча ўрачыста адзначыла 300 годдзе сваёй першай Канстытуцыі, бачачы ў ёй гістарычны дакумент вялікай натхняючай сілы, перакананняў і перамог y будучым.
Канстытуцыя абвясціла суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Было вызначана, што Рэч Паспалітая з’яўляецца ўнітарнай дзяржавай, гаварылася пра падзел дзяржавы на Карону і Літву. Аднак норма , калі кароль адначасова з’яўляўся вялікім князем Літоўскім, захоўвалася. Паводле Канстытуцыі ў дзяржаве пацвярджалася адзінаўладдзе шляхецкага саслоўя. Абвяшчалася роўнасць рэлігій з захаваннем дзяржаўнасці каталіцкай канфесіі. У сувязі з гэтым епіскапы былі ўзяты на дзяржаўнае ўтрыманне.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй заканадаўчая ўлада канцэнтравалася ў палаце дэпутатаў і сенаце двухпалатнага сейма.
Выканаўчая ўлада належала каралю і радзе з шасці міністраў, падпарадкаваных сейму. У Палату дэпутатаў уваходзіла 204 пасла, 24 з іх мелі права дарадчага голасу і прадстаўлялі гарады. Іх выбіралі тэрмінам на два гады на мясцовых сейміках.
Права выбіраць атрымалі асобы шляхецкага стану з 19 гадоў з гадавым даходам больш за сто злотых і былі ўпісаны ў земскія кнігі.
Сенат фарміраваўся з 132 саноўнікаў, y тым ліку караля. Ён не меў права заканадаўчай ініцыятывы, але меў права на адкладнае
вета. Права ліберум вета (liberum veto) скасоўвалася. Закон прымаўся большасцю галасоў. Новым y Канстытуцыі была спадчыннасць трона. Скасоўвалася пажыццёвасць пасад.
Канстытуцыя ўводзілася тэрмінам на 25 гадоў. Права перагляду да заканчэння яе правадзейнасці меў толькі Канстытуцыйны Сейм.
Паводле Канстытуцыі 3 мая 1791 года ліквідаваўся падзел дзяржавы на Карону і Літву. Яна набывала новую назву «панства польскае». У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзяржава брала прыгонных сялян пад сваю прававую апеку. Папулісцкае рашэнне,
вядома, не вырашала сялянскае пытанне, але азначала прызнанне існавання гэтай складанай праблемы.
Канстытуцыя (асноўны закон) Рэчы Паспалітай з’яўлялася другім y свеце прававым дакументам пасля Канстытуцыі ЗША, але праіснавала яна значна менш.