Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Каліноўскі выказвае ўпэўненасць, што справа паўстання будзе прадоўжана: «Слова наша простае, але затое шчырае; калі яно дойдзе да ўрада польскага, то адкрые яму нашы грудзі і пакажа, што па-нашаму рабіць трэба, каб уладарству маскоўскаму, калі не цяпер, то пазней канец палажыць».
Як бачым, зноў гучыць y словах Каліноўскага антыруская скіраванасць, якую мы, зыходзячы з класавых пазіцый, з імкненняў зруйнаваць царызм і самаўладдзе раней не заўважалі, згаджаліся, што гэтая нянавісць скіравана супраць цара, a не народа рускага. A сёння высвятляецца, што зламысныя думкі маюць на ўвазе «маскаля», «маскаля паганага» і г.д., рускага чалавека.
«...Маскаль столькі гадоў запускаў свае кіпцюры ў грудзі
нашы, то нядзіўна, што трэба доўгае цярпенне, каб вырвацца з-пад яго "брацкай апекі”».
Каліноўскі змагар за саюз Беларусі (Літвы) з Польшчай. Гэта вынікае з многіх яго выказванняў. Ён не прыхільнік самастойнасці Беларусі. На саюз з Польшчай, намячаемы Каліноўскім, указвае ў сваіх успамінах пра яго Юзаф Яноўскі, член Варпіаўскай паўстанцкай арганізацыі. Ён сцвярджаў, што «сувязь Літвы з Польшчай Каліноўскі разумеў толькі як федэратыўную з поўнай незалежнасцю Літвы». Аднак успаміны не заўсёды бываюць дакладнымі. Пра федэратыўныя сувязі Каліноўскі не гаворыць ні ў адным сваім выступленні, пра гэта няма ўпамінання ні ў адным матэрыяле паўстання. Магчыма, y выказваннях Яноўскага памылка, бо федэратыўныя сувязі не прадастаўляюць поўнага суверэнітэта ўваходзячым y федэрацыю адзінкам.
10 сакавіка 1864 года Канстанцін Каліноўскі быў павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. «Стаяла ясная халодная раніца. Каліноўскі ішоў на плошчу смела, устаў тварам да шыбеніцы і толькі раз-пораз кідаў позіркі ў далёкі натоўп...», так апісвае апошнія імгненні жыцця сялянскага барацьбіта сучаснік.
Палітычная фігура Вікенція Канстанціна Каліноўскага ўражвае сваёй цэльнасцю, мужнасцю ў адстойванні сялянскіх інтарэсаў. У яго поглядах ёсць гераічны ўзлёт, ідэлічны ўтапізм, валявая скіраванасць, арганічна сплаўленыя ў цэласную праграму народных дум і памкненняў. Менавіта гэтымі цудоўнымі якасцямі Вікенцій Канстанцін Каліноўскі дарагі сённяшняй Беларусі, дзякуючы ім, ён належыць гісторыі.
Паўстанне пацярпела паражэнне: 128 чалавек атрымалі смяротныя прыгаворы, 853 пайшлі на катаргу, каля 12,5 тысяч выселены ў аддаленыя мясціны Расіі. Аднак рух за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы не спыніўся. Я. Дамброўскі ў сваім «Кредо» (13 (1) лютага 1867 года) заявіў, што ён лічыць адзіным сродкам
вызвалення
ўзброенае паўстанне, «адзінай нашай задачай
павінна быць паўстанне, адзінай мэтай падрыхтоўка паўстання».
На жаль, такія палымяныя, самаадданыя барацьбіты накшталт Я. Дамброўскага, прасякнутыя поспехам паўстання, не задумваліся пра тое, як узняць усіх сялян, усё грамадства на барацьбу, дрэнна аналізавалі прычыны свайго паражэння і перамогі царскага ўрада. Аднаго імпэту, эмоцый, экзальтацыі, рашучасці тут было недастаткова. Патрэбна была магутная, загартаваная, мэтанакіраваная палітычная сіла, якая б высвеціла
мэту, узялася за выхаванне шырокіх слаёў грамадства, вызначыла ідэю, павяла да яе ажыццяўлення. Бунтарства, на якое было здольна ў той час грамадства, бунтарствам і заканчвалася -
разгромам палітычна і сацыяльна-эканамічна неарганізаванай масы.
Грамадства яшчэ не выспела для рэвалюцыйных перамен, яно не вылучыла са свайго асяроддзя лідэраў, якія б бачылі заўтрашні дзень, павялі масы за сабой. Гэта была трагедыя для польскага і рускага рухаў, якая заключалася, па словах Ф. Энгельса, «у сутыкненні між гістарычна неабходным патрабаваннем і практычнай немагчымасцю яго ажыццяўлення (таксама гістарычная заканамернасць). Сутыкненне гэтых дзвюх неабходнасцей дае трагізм становішча» (Маркс К., Энгельс Ф. 06 нскусстве. М-Л., 1937. С. 191.)
Адным з тых, хто знаходзіўся ў пошуку «неабходнасцей», быў K. С. Каліноўскі. У гісторыі беларускага народа няма больш прыцягальнага імя, чым Каліноўскі. Яго вобраз прыцягвае ўвагу гісторыкаў, публіцыстаў, мастакоў, кампазітараў, паэтаў. I, як гэта часта ў такіх выпадках бывае, ён ператварыўся ў агіяграфічную святыню, надзеленую якасцямі, якія зрабіліся неабходнымі часу і сілам, якія стварылі гэтую святыню. Прыйшоў час ачысціць вобраз ад паціны палітычных пераваг і ілжывых наслаенняў, якія
скажаюць да непазнавальнасці вобраз паслядоўнага, мужнага рэвалюцыянера, які не пайшоў на здзелку з сумленнем, не паддаўся на спакусы варожых яму сіл, не паступіўся сваімі ідэямі, не здрадзіў сябрам, таварышам па барацьбе.
За гады савецкай улады ва ўгоду фарміруемым светапоглядам было створана нямала міфалагічных «жалезных», «сталевых», непахісных ідэалаў патрыётаў, закліканых выхоўваць такіх жа самаахвярных, верных сыноў і дачок народа. Усумніцца ў сапраўднасці іх якасцей не дазвалялася, хаця падман, іканапіснасць вобразаў лезла з рамак пампезнасці і лаку.
Процілеглымі сродкамі пісаліся нашы недругі: усе гэтыя людаеды-цары, сатрапы, тыраны, жандары духу і свабоды, жорсткія ворагі народа. Такога кшталту сурагатам страіпэннай хлусні і нянавісці Расія наталялася на працягу ХІХ-ХХ стагоддзяў, імкнучыся дасягнуць поспеху ў распальванні класавай барацьбы, культываванні нянавісці да самадзяржаўя, манархіі як формы кіравання ў дзяржаве. Над гэтым y нямалай ступені папрацавалі рэвалюцыйныя дэмакраты з іх утапічнымі тэорыямі перабудовы грамадства, народнікі, марксісты, журналісты, дашчэнту сказіўшы сутнасць рэчаў: стан народа, ускіраванасць расійскай дзяржавы. Дзейнічаючы нярэдка па падказцы заходнееўрапейскіх «мысліцеляў», яны наўмысна распальвалі варажнечу ў Расіі, прыўносячы бунтарскія ідэі ў яе жыццё, працу, уклад, светаўспрыманне. У сваім цалкам зразумеліям імкненні ажыццявіць векавыя мары людзей, спадзяваліся на рэвалюцыйны метад ператварэння, адкінуўшы метад эвалюцыі. A каб нікому не панадна было ў радыкалізме ўсумніцца, на рэфармізме раз і назаўсёды, здавалася, паставілі крыж, апаганіўшы яго да непазнавальнасці.
Рэвалюцыя пераконвала хуткасцю, рашучасціо вырашэння ўсіх праблем. Валявое, сілавое вырашэнне пытанняў
прадугледжвала пэўныя няўдачы, памылкі, з якімі можна было не лічыцца. Зрабіліся абыдзеннымі, звыклымі сцвярджэнні : лес рубяць шчэпкі ляцяць, рэвалюцыю не робяць y белых пальчатках. Знешне прывабныя, на працягу ХІХ-ХХ стагодзяў гэтыя лозунгі ўвайшлі ў плоць і кроў народа. Кроў насілле, расправа, знішчэнне ворага сталі прывабнымі не толькі для тых, хто прагнуў улады рэвалюцыянераў, але цэлай плеяды інтэлігенцыі. Недахопы ўлады, праблемы, складанасці, цяжкасці дзяржавы, народа гіпербалізаваліся, скажаліся ў імя рэвалюцыйнасці, класавай барацьбы.
М.А. Някрасаў пісаў: «14дн н гнбнн безупречно. // За убежденья, за любовь. // Умрёшь недаром: дело прочно, // Когда
под ннм струнтся кровь».
Адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва П.Л.Лаўроў сцвярджаў: «Не ты внной, когда в бою кровь невннная прольётся: без жертв, без кровн, без борьбы народам счастье недаётся».
На крыві бачыў вырашэнне сацыяльных праблем і іх паслядоўнік y XX стагоддзі вядомы рускі паэт Сцяпан Шчыпачоў: «Мы с размаху сталь в кровн купалн, // Мы сознательно на это шлн, // Мы шашкамн дорогу прорубалн человечеству землн».
Услед за сваімі знакамітымі сучаснікамі і Каліноўскі, незадаволены дзейнасцю шляхты ў паўстанні, пісаў, што «сякера не павінна затрымлівацца нават над калыскаіо шляхецкага дзіцяці».
Сёння, азіраючыся на мора крыві, пралітай y імя, на жаль, нерэалізаваных ідэалаў, адчуваеш жудасць. Між волі задумваешся над лёсамі саміх рэвалюцыянераў, народаў, якія ім паверылі і панеслі такія страшэнныя ахвяры. Разам з амерыканскім філосафам Р. Эмерсонам хачацца папярэдзіць: «Бойцеся мысліцеля, якога Уседзяржыцель пасылае на Зямлю», бо ён можа прапанаваць вам ідэю, якая абумовіць страшэнныя пакуты. У XX
стагоддзі мы мелі іх нямала.
Каліноўскі не быў бесклапотным назіральнікам расійскай рэчаіснасці, наадварот, ён абвострана бачыў, што называецца сваёй скурай адчуваў хібы грамадства, знаходзячыся пад уплывам утапічных ідэалаў сучаснасці. Тады многія падпалі пад уздзеянне псеўдарэвалюцыйных эйфарысных памкненняў. У святле сваіх іпчырых, але памылковых ідэй ён хацеў рэалізаваць супярэчанні, але не здолеў. Пэўна, крытыкуючы дзяржаўны лад Расіі і выказваючы цмяныя відарысы новага грамадства, Каліноўскі не ведаў, што ідэальных, безпамылковых палітычных сістэм не бывае і імкнуцца да вызначанага ім ідэала ў тых умовах было бесперспектыўна.
Ацэнкі паўстання 1863-1864 гадоў, яго кіраўнікоў і ўтаймавальнікаў яшчэ доўга будуць прадметам дыскусій і навуковых ацэнак, бо да нашага часу яны пазначаны класавымі падыходамі. Ленінскія, герцэнаўскія, народніцкія, сацыялістычныя ацэнкі сёння патрабуюць крытычнага ўсведамлення. Ідэалы свабоды, роўнасці, справядлівасці, піто абвяшчалі лідэры паўстанняў і рэвалюцый, былі ператвораны ў сваю процілегласць, каштавалі мільёнаў чалавечых жыццяў. Нечувальныя ахвяры не далі жаданых вынікаў. Высветлілася, што не ўсё можа быць дасягнута крывёю, метадамі жорсткасці і насілля. Героі і антыгероі жылі хваляваннямі і трывогамі свайго часу, дзейнічалі ў кантэксце гістарычных падзей, з'яўляліся прыхільнікамі сваіх ідэй і поглядаў, належалі сваім сацыяльным слаям і групам, кіраваліся ў жыцці імператарамі і правадырамі, служылі пэўным, нярэдка прывідным ідэалам.
Мусіць, зыходзячы з гэтых, далёка няпоўных дадзеных, нам і трэба расстаўляць палітычныя акцэнты. Сучаснікі, прадстаўнікі маёмных класаў бачылі ў паўстанні бунт, сатрасенне высноў самадзяржаўна-манархічнага ладу, y ягоных кіраўніках-бунтароў,
якія падлягалі праследаванню. Усмірыцелі паўстання ў вачах
пануючага ладу патрыёты, сыны айчыны. Такімі з’яўляліся A. В. Сувораў, М. 1. Кутузаў, М. М. Мураўёў, I. Дзібіч-Забалканскі, I. Ф. Паскевіч і іншыя прадстаўнікі пануючага рэжыму. Безумоўна, іх дзейнасць, іх загады, учынкі адлюстроўвалі гэтую прыналежнасць. Інакш яны паступаць не маглі, бо гэта ставіла б іх y шэрагі паўстанцаў, прыхільнікаў іх ідэй. Шкада, што гэтага не раздзяляюць
некаторыя вучоныя, адхіляючыся ад
"■_прынцыпау гістарызму, a глядзяць на падзеі даўніны сённяшнімі вачамі. Нам падаецца, што