Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Напярэдадні паўстання кіраўніцтва Цэнтральнага нацыянальнага камітэта не пераканала Англію і Францыю ў неабходнасці ўзнаўлення Польшчы. Дыпламатычныя захады засталіся прыгожымі, нічога не абяцаўшымі фразамі. Міжнароднае становішча не складалася на карысць Польшчы.
У гэтых абставінах «белыя»	пачалі
адыходзіць ад паўстання, пабеглі нібы пацукі з карабля, які пачаў тануць. К. Каліноўскі, які з'яўляўся ў гэты час ваяводскім камісарам
Гродзеншчыны, вярнуўся ў Вільню, дзе
сканцэнтраваліся сілы «чырвоных» і неўзабаве стаў старшынёю Віленскага паўстанцкага камітэта. Ён яшчэ жыў паўстаннем, ён
яшчэ імкнуўся з’яднаць тых, хто ўжо бачыў канец паўстання, хто
ўжо шукаў паратунку.
Царскі ўрад перайшоў да рашучага наступлення. Моцная
армія, адмена прыгоннага права, вырашэнне зямельнага пытання значнай часткі сялян, якія адразу сталі заможнымі вытворцамі, на гэты раз уратавалі манархію, звярнуўшы ўвагу на наспеласць, неадкладнасць палітычных і эканамічных рэформ.
Аляксандр II знайшоў і вылучыў на адказны фронт барацьбы за адзінства і непарушнасць Расіі верных трону кіраўнікоў здольных канчаткова пакончыць з паўстаннем.
У 1917 годзе ў Мікалая II такіх адданых памочнікаў y захаванні манархіі не было. Усе камандуючыя франтамі, за выключэннем генерала А. Я. Эверта, камандуючага Заходнім фронтам, выказаліся за адрачэнне цара ад прастола. Можна прадставіць роспач гасудара, які з горычу запісаўу сваім дзённіку: «Вакол здрада, і трусасць, і падман...»
Аляксандр II вылучыў для падаўлення паўстання М. М. Мураўёва (24.9 (5.10) 1796-13.8 (12.9) 1866).
У маі 1863 года М. Мураўёў быў прызначаны Віленскім генерал-губернатарам. Дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад інфантэрыі. Навучаўся з 1809 года ў Маскоўскім універсітэце, з 1811 года на вайсковай службе. Удзельнік войнаў супраць Напалеона ў 1812-1814 гадах, y тым ліку Барадзінскай бітвы. Удзельнічаў y дзекабрысцкім руху, з’явіўся адным з аўтараў статута «Саюза працвітання» (1816). Але ў 1820 годзе адышоў ад удзелу па падрыхтоўцы паўстання. Пасля разгрому выступлення дзекабрыстаў арыштаваны.
Але Мікалай I не ўбачыў ў дзеяннях Мураўёва зламысных намераў і нават назначыў y 1828 годзе Віцебскім генералгубернатарам.
У 1828 годзе М. М. Мураўёў Магілёўскі грамадзянскі губернатар. Падчас паўстання 1830-1831 гадоў быў пасланы царом на падаўленне яго. З’яўляўся адным з ініцыятараў адмены ў заходніх губернях Статута Вялікага Княства Літоўскага,
RI
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" 	 прапанаваў увесці замест польскай рускую мову навучання, каб зменшыць польскі ўплыў y Расіі. Быў прыхільнікам абмежавання каталіцызму ў выхаванні моладзі. У розныя гады з'яўляўся Мінскім ваенным губернатарам і з 1835 года Курскім ваенным губернатарам. Займаў шэраг іншых дзяржаўных пасад. Дзіўна тое, што ўдзельнік дзекабрысцкага руху, М. М. Мураўёў падчас правядзення Аляксандрам II аграрных рэформ з’явіўся нрыхільнікам захавання прыгоннага права. Нават y якасці пратэсту выйшаў y адстаўку. (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. Б. С. 238.)
Атрымаўшы неабмежаваныя паўнамоцтвы, Мураўёў звярнуў увагу на слабасці паўстання. Ведаючы па паўстанні 1830-1831 гадоў, што сяляне былі заклаіючаны сваім станам, ён дамогся паслаблення падаткаў. У адрозненне ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта надзяліў беззямельных сялян дзесяцінамі зямлі, вярнуў ім памешчыцкія адрэзкі, зменшыў на 20 працэнтаў выкупныя плацяжы за атрыманыя надзелы. Акрамя ўсяго, Мараўёў перадаваў землі паўстанцаў сялянам. 3 сялян сфарміраваў каравульныя каманды, якія сачылі за тым, каб ніводны паўстанец не меў прытулку ў вёсцы. Для абмежавання нольска-каталіцкага ўплыву ў краі замяніў польскіх чыноўнікаў на рускіх, праваслаўных, забараніў выкладанне на польскай мове, зачыняў польскія бібліятэкі.
Безумоўна, генерал-губернатар, дзейнічуючы ва ўмовах паўстанцкай стыхіі, дапускаў перахлёст (зачыненне храмаў, забарона мовы, выкладанне і г.д.), але трэба аддаць яму належнае, прыняў дзейсныя захады, каб абмежаваць паўстанцкія, супрацьурадавыя, антырасійскія настроі. Увогуле ўсё гэта і іншыя захады прывялі да таго, што Часовы нацыянальны ўрад 28 жніўня 1863 года загадаў удзельнікам паўстання спыніць узброеную барацьбу.
У верасні 1863 года барацьба спынілася і ў заходніх губернях
Беларусі і Літвы.
У канцы 1863 года з плеяды мужных кіраўнікоў паўстання на свабодзе заставаўся бадай што толькі Каліноўскі, якога старанна вышуквала паліцыя. Выдаў яго студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, ураджэнец Беларусі Вітольд Парфіяновіч, якому Каліноўскі давяраў асабліва.
Каліноўскі спадзяваўся на Парфіяновіча ў аднаўленні паўстацкага руху ў Магілёўскай губерні. Памыліўся... Жандарскі палкоўнік А. М.Лосеў здолеў схіліць слабадушнага студэнта да здрады. Ён выдаў і шмат іншых паўстанцаў.
Людвіка Ямант (па мужу Радзевіч) узгадвала, што па наводцы Парфіяновіча былі арыштаваны Віктар Каліноўскі, сыны дырэктара дваранскага інстытута ў Вільні Сілістроўскі Казімір, студэнт універсітэта, з мінскай арганізацыі Свіда, Аскерка і многія іншыя. (Радзевіч Людвіка. Жменька ўспамінаў з 1863 года. «Голас Радзімы», 1988,1 студзеня.)
28 студзеня (9 лютага) 1864 года з Менска ў Вільню палкоўнік Лосеў паведаміў шыфраграмай: «Вйльно. Главному начальнйку края. На Свентоянской улчце в Свентоянскйх мурах жйвёт преступнмк Кэлйновскйй под йменем Вйтоженца». Далейшае дакладна авісаў вядомы беларускі вучоны В. Ф. Шалькевіч y сваёй кнізе «Кастусь Кэлйновскйй. Страннцы бнографйй».
Свентаянскія муры ўяўлялі сабой вялікі комплекс дамоў: касцёл Святога Яна, гімназію, музей старажытнасцей, цэнтральны архіў абсерваторыю... Непадалёку палац генерал-губернатара М. М. Мураўёва. Для адшукання Каліноўскага прызначылі дзве роты салдат. На стук y адну з кватэр выйшаў малады чалавек са свечкай y руцэ. Гэта быў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, які спакойна назваў імя і прозвііпча, вад якім хаваўся: Вітожэнц...
У выніку вобыску быў знойдзены тайнік y адным з бярозавых
паленняў што ляжалі каля печы і дзе былі схаваны пячатка і шэраг дакументаў. Іншых тайнікоў не знайшлі. Арыштаванага даставілі ў памяшканне дамініканскага манастыра, ператворанага ў турму для паўстанцаў
Пра арышт Каліноўскага даведаліся яго паплечнікі 29 студзеня 1864 года і прынялі захады, каб забраць з тайнікоў невыяўленых паліцыяй, дакументы. Караліна Яцына, хатняя настаўніца, пранікла ў кватэру і забрала з тайніка ў ножцы стала шэраг матэрыялаў, якія адносіліся да паўстання.
Апынуўшыся ў турме, Каліноўскі трымаўся мужна, нікога не выдаў, адхіліў прапановы следчых аб супрацоўніцтве.
У сваіх паказаннях ад 26 лютага 1864 года Каліноўскі сказаў: «Прычыны і наступствы мной добра абдуманы, a ўсведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў y грамадстве, не дазваляе мне ісці па іншаму шляху». Гэта быў выбар дваццацішасцігадовага змагара, гэта быў шлях y бессмяротнасць.
27 лютага 1864 года следчая камісія накіравала віленскаму генерал-губсрнатару Мураўёву даклад і следчую даведку. У ёй гаварылася: «3 выпадку такой заявы з боку Каліноўскага і выяўленых ягоных злачынстваў Асобная следчая камісія пастанавіла справу аб ім закончыць і прадставіць вашаму правасхадзіцельству...»
Даведка ўтрымлівала і ацэнку Каліноўскага як аднаго «з самых адданых справе паўстання і найбольш дзейных яго кіраўнікоўу гэтым краі».
Пасля заканчэння следства Каліноўскі палічыў неабходным
выказаць свае адносіны да прычын паўстання і матываў, па якіх ён прыняў удзел y ім. У сваім допісе ад 28 лютага 1864 года адной з прычын ён называе польскае пытанне, плачэўны стан, y якім знаходзіцца край, нявырашанасць праблем з перадачай зямлі сялянам, перашкоды з боку памешчыкаў. Каліноўскі выказвае салідарнасць з грамадскай думкай y адносінах злучэння Расіі з Літвой, паколькі не лічыць сябе нядобразычліўцам Расіі, «калі яна дабра нам жадае» і калі лёс вымушае зрадніцца Літве і Расіі, то Расія ўсё ж павінна ўсведамляць, што ставіць перад сабой нялёгкую задачу. Каліноўскі заклікае расійскае кіраўніцтва глыбока абдумаць гэта, бо той, хто «мяркуе павярхоўна, той сябе
падманвае».
Далей ён указвае, што сувязі, якія злучаюць Літву з Полывчай y традыцыях і нават y забабонах настолькі моцныя, што для злучэння іх лёсаў не спатрэбіцца доўгая і ўпартая праца. «Агітатары, збіраемыя з усіх канцоў Расіі, нічога не зробяць y справе з’яднання, сцвярджае Каліноўскі, падмануць толькі сябе, урад, не дасягнуць мэты і давядуць край, супраць сваіх жаданняў, да новых ахвяр, да новых народных пакут. Пакуль урад не набудзе спачування ў сапраўды адукаваным класе мясцовага насельніцтва, да тых часоў слова «Расія» не знойдзе водгуку ў сэрцах літоўцаў».
Заканчваючы свой допіс, Каліноўскі выказвае аптымістычную надзею: «У маім усведамленні я злачынца не па перакананнях, але па супадзенні абставін, a таму няхай і мне будзе дазволена суцяшаць сябе надзеяй, што адновіцца народнае шчасце. Дай бог толькі, каб для дасягнення гэтага нашчадкі нашы не пралівалі лішняй брацкай крыві».
28 лютага 1864 года генерал-губернатар Мураўёў вырашыў: «Дваранін Гродзенскай губерні Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, які абвінавачваецца ў зламысным служэнні рэвалюцыйнаму Камітэту, y званні сакратара камісара Літвы, прыгаворваецца
ваенна-палявому суду... Камісіі ваеннага суда паставіць y абавязак скончыць суд y трое сутак...»
4	сакавіка 1864 года суд вынес свой апошні вердыкт па справе Каліноўскага: «За злачынствы яго, якія састаўляюць вышэйшую ступень удзелу ў мецяжу супраць урада з узбуджэннем да таго іншых дзейным распаўсюджваннем і падтрымкай паўстання... катаваць смерцю павешаннем».
Мураўёў падпісаў: «Согласен. Нсполннть прнговор в Вмльно».
Паміж 29 студзеня і 10 сакавіка 1864 года нелегальным шляхам Каліноўскі, знаходзячыся ў турме, атрымаў газету «Голас Літвы», выдадзеную паўстанцкім цэнтрам y Вільні. Яна парадавала вязня. Гэта была газета, якую ён заснаваў, знаходзячыся на волі, выдзеліўшы на яе выданне вялікія грошы з паўстанцкай касы. Тым жа нелегальным шляхам Каліноўскі перадаў для надрукавання ў газеце свой зварот «Да беларускага народа. Пісьмы з-пад шыбеніцы», «каб ведаў свет божы, як мужыкі-беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго сваёй сілай дабівацца будуць».