Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
неадпавядаемыя часу ацэнкі робяцца наўмысна, і гэта, без сумніву скажае гісторыю, дае сучаснікам хлуслівую карціну падзей.
захапіўшы ў палон
Можна толькі ўявіць сабе, што чакала б генерала Міхельсона, які вёў баявыя дзеянні супраць Пугачова ў час Кацярыны II. Што чакала б Пацёмкіна, калі б ён, змагаючыся з туркамі, адстойваў бы не інтарэсы імператрыцы Расіі, a патураў бы туркам. Што было б з фельдмаршалам Барацінскім, калі б, змагаючыся за інтарэсы Расіі на Каўказе, ён, імама Шаміля, дзеля гуманізму, адпусціў бы
таго на волю. Што сталася б з Тухачэўскім, пасланым на падаўленне Тамбоўскага сялянскага паўстання, калі б ён ухіліўся ад барацьбы і не выканаў заданне?
Можна зірнуць на гэткую ж праблему сённяшняга дня, калі б нехта з кіраўнікоў, атрымаўшы загад, пачаў дзейнічаць супраціў.
Такім чынам мы падвялі гаворку пра генерал-губернатара М. М. Мураўёва, якога са смакам завуць «вешальнікам». Дарэчы, «вешальнікам» яго пачалі называць рускія псеўдарэвалюцыянеры, якраз зацікаўленыя ў разбурэнні Расіі і патураўшыя Польшчы, забыўшыся якія беды-нягоды на працягу вякоў яна прыносіла Расіі: іпматлікія войны часоў мангола-татарскага нацэсця, «смуту», якія яна распаліла ў рускай дзяржаве, засылаючы сваіх ілжэдзмітрыеў і г.д. «Польшча ад можа і да можа» складалася ў жорсткім супрацьстаянні Полынчы з Расіяй і прыходзілі палякіінтэрвенты не для гуманітарызацыі Расіі. I саджалі на кол, і рубілі галовы, і вешалі больш спрактыкавана, чым Мураўёў.
Так яны змагаліся «за нашу і вашу свабоду». Па-іншаму паставілася да Полыпчы савецкая улада,якая ў жніўні 1918 года ануліравала дагаворы царскага ўрада аб падзелах Польшчы, стварыўшы ўмовы для незалежнасці польскай дзяржавы. Польшча не ацаніла гэтага кроку, развязаўшы вайну з Савецкай Расіяй і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, якая абвясціла сябе 1 студзеня 1919 года незалежнай самастойнай дзяржавай.
У лютым 1919 года Полыйча захапіла Брэст, акупіравала значную частку Беларусі, устанавіўшы рэжым грабяжу, расправы з насельніцтвам. Войскі пана Юзафа (Юза, Зюкі] Пілсудскага наладзілі вываз y Полывчу абсталявання фабрык і заводаў, сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі і жывёлы. Польскуіо мову аб’явілі дзяржаўнай. Беларусь абвясцілі ўсходнімі крэсамі Польшчы. Усіх, хто ўступіў y барацьбу з захопнікамі, знішчалі.
У маі 1920 года карнікі захапілі ў Дукорскай воласці 34 партызан, 11 з іх расстралялі, астатніх асудзілі на катаржныя работы. Раз’юшаны тэрор, развязаны крыважэрным Зюкам Пілсудскім, дае падставу назваць яго, калі не веіпальнікам, бо яму падабалася болып садзіць на кол, дык душыцелем беларускага народа.
Канцэнтрацыйныя лагеры, дзе катавалі захопленых y палон
чырвонаармейцаў барацьбітоў Заходняй Беларусі, з’яўляліся ўзорамі для германскіх фашыстаў. Але ні крывавым генацыдам, ні хітрасцю палякам не ўдалося зламіць беларускі народ.
У 1919 годзе вядомы дзеяч беларускага нацыянальнавызваленчага руху, шэф ваенна-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі Канстанцін Езавітаў пісаў: «Ясна, што ніводны беларус, які ўсведамляе свае дзеянні, не
згадзіцца на зліццё з Польшчай, бо гэта зліццё ці ўнія, будзе для беларусаў вечным рабствам. Сялянска-дэмакратычны народ не павінен свядома садзіць сабе на шыю паразітаў.
1	пераважная большасць беларускага народа і інтэлігенцыі гэта добра ўсведамляе і ніколі не пойдзе на сумесную «працу» з
палякамі».
Сёння высвятляецца, што лозунг «За нашу і вашу свабоду» быў хітрым ходам палякаў, на які паддалася пэўная частка рускай інтэлігенцыі. Не хапіла мудрасці і разумення ўнутранай хіжасці палякаў.
Немцы, палякі разам так абрабавалі Беларусь, што страты былі больш 52 мільёнаў рублёў y залатой даваеннай валюце. 3 715 прамысловых прадпрыемстваў засталося толькі 235. Быў разрабаваны падзвіжны чыгуначны транспарт, разбураны сотні чыгуначных мастоў. Тысячы жыхароў засталіся без жылля, спаленага ворагамі. У I. Ленін пісаў: «Расія з вайны выйшла ў такім стане, што яе становішча больш за ўсё падобна на стан чалавека, якога збілі да паўсмерці».
Узгадваючы польскія паўстанні і недарэчнасць іх падтрымкі абмежаванай часткаю рускай дваранскай інтэлігенцыі, якая паддалася на хлуслівыя лозунгі, трэба адзначыць, што нашу свабоду зняславілі польскія авантурсты накшталт Пілсудскага, выкрытыя і зганьбаваныя гісторыяй.
Расійскае грамадства неадназначна ставілася да польскіх паўстанняў. Найбольш празарлівыя бачылі ў іх не «барацьбу за наіпу і вашу свабоду», a імкненне да аднаўлення Польшчы, «ад можа і да можа» з дапамогай рускіх сіл. Перастаўшы быць заваёўніцай, Полыпча	хацела
вярнуць сабе былы ваяўнічы статус, які, несумненна, зноў бы абярнуўся супраць Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны агрэсіяй і заваёўніцтвам. Таму невыпадкова дзеянні М. М. Мураўёва частка рускай інтэлігенцыя разглядала як адпавядаючыя ваеннаму становіпічу, як правамерныя. Сярод іх А. Пушкін, Ф. Цютчаў, М. Лермантаў, П. А. Вяземскі, М. Каткоў і іншыя, назваўшы
М. М. Мураўёва рускім нацыянальным героем.
Такім чынам, рэвалюцыйны рух XIX стагоддзя набываў новыя кірункі, выносіў на паверхню барацьбы новыя ідэі і новыя сацыяльныя сілы, новыя класавыя супрацьстаянні. Надыходзіла новая эпоха, якая патрабуе асобнага мэтанакіраванага даследавання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
3	даследавання вынікае, што і Беларусь, і Полывча y ходзе гістарычнага развіцця набылі змястоўны і шматгранны вопыт дзяржаўнага і палітычнага будаўніцтва, ідэалагічнага і сацыяльнакультурнага вызначэння свайго нацыянальнага жыцця. Думалася, што ён будзе карысны пры выпрацоўцы далейшых шляхоў геапалітычнай стратэгіі, абумовіць новыя дасягненні ў фарміраванні палітычных сістэм, вызначэнні вектару знешняй палітыкі, характара ўзаемаадносін з дзяржавамі, суседзямі. Аднак практыка паказвае, што дзяржавы, якія не здолелі, не пажадалі дбайна выкарыстаць набыты вопыт, асуджаны на паўтарэнне мінулых памылак і пралікаў.
Здавалася, Польшча, якая мае больш багаты вопыт палітычнага жыцця, чым Беларусь, будзе чуць голас свайго народа, зможа пераадолець наступствы нацыяналістычнай ідэалогіі, пойдзе шляхам добрасуседства, новага дзяржаўнага суверэнітэта, павагі нацыянальна-этнічнага і рэлігійнаканфесійнага выбару беларусаў. Даследаванне паказвае, што Польшча, бліжэйшая наша суседка, братняя славянская дзяржава, выбрала іншы шлях, выявіўшы даўнія, замшэлыя стэрэатыпы сваёй палітыкі ў адносінах да Беларусі, Расіі, і Украіны. Менавіта на гэтыя фактары быў зроблены акцэнт на навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў красавіку 2011 года ў Мінску, y прыватнасці, y дакладзе другога сакратара ЦК Кампартыі Беларусі старшыні Пастаяннай камісіі ііа міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1. В. Карпенкі «Гісторыка-геапалітычны аспект сучасных беларуска-польскіх адносін».
«Мы з’яўляемся сведкамі выстрайвання сучасных міжнародных адносін, y аснове якіх задзейнічаны геапалітычныя 422
механізмы, якія актыўна эксплуатуюць гістарычнае мінулае, зазначыў I. В. Карпенка. I нават лепш будзе сказаць, што выбраныя гістарычныя факты, выхаплены з агульнага кантэкста аб’ектыўнага гістарычнага развіцця ва ўгоду сучаснай палітычнай кан’юнтуры. Усё гэта не можа не насцярожваць, паколькі такі падыход не толькі прыводзіць да фальсіфікацыі гісторыі, але і стварае напружанасць y сістэме міжнародных адносін і ўжо ніяк не спрыяе забеспячэнню небяспекі ў свеце», («Мы н время. Коммуннст Беларусн». № 16, 2011.)
Адной з праяў выкарыстання палітыкі Полыпчы з’явілася старая як свет ідэя аднаўлення польскай дзяржавы («Моцнай Польшчы») y межах 1772 года. Палітызаваная ідэя з'явілася адразу ж пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і ўпарта, на працягу стагоддзяў, убівалася ў галовы экзальтаваных палякаў, стала часткаю нацыянальнага менталітэту. Ёю апантана захапляліся многія палітыкі, y тым ліку Юзаф Пілсудскі, маршал, «начальнік», «дыктатар» Польшчы. Ігнаруючы той факт, што «Польска ад можа і да можа» з'явілася адной з важнейшых прычын яе неўпраўляемасці і, як вынік, трох падзелаў гібелі дзяржавы, Пілсудскі і яго паслядоўнікі не жадалі лічыцца з рэаліямі часу і ў 1918 годзе сфармуліравалі ідэю проматэізма.
Як адзначыла на згадваемай навуковай канферэнцыі ў сваім дакладзе в. а. сакратара ЦК КПБ па ідэалагічнай рабоце, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь B. С. Ляоненка, «Ю. Пілсудскі стваральнік сучаснай усходняй геапалітыкі Польшчы», гэтая ідэалогія прадугледжвала кіруючую роль Полыпчы ва Усходняй Еўропе і накіраваная, галоўным чынам, супраць Расіі, Беларусі і Украіны. Рэалізуючы гэтую палітыку, польскі бок y лютым 1919 года адмовіўся весці перагаворы з кіраўніцтвам РСФСР, УССР і Літоўска-Беларускай ССР па мірным вырашэнні спрэчных пытанняў. Больш таго, y 1919-1920 гадах
Пілсудскі кіраваў наступальнымі дзеяннямі супраць Чырвонай
Арміі. У складаных умовах інтэрвенцыі 22 красавіка 1919 года ён выдаў «Зварот да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», y яім абяцаў прадаставіць беларусам і літоўцам магчымасць самім вырашыць свае справы «без якога-небудзь насілля ці націску з
боку Польшчы».
18-19 верасня 1919 года «дыктатар» Польшчы наведаў Мінск, дзе зноў спрабаваў пераканаць нрадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху К. Езавітава, А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, Я.Лёсіка, В. Іваноўскага ў сваіх добрых намерах адносна вырашэння «беларускага пытання». Нават дазволіў правесці ў канцы 1919 года сесію Рады БНР, спадзеючыся, што на ёй будзе вырашана пытанне аб беларуска-польскай федэрацыі, новай уніі. Аднак прадстаўнікі нацыянальнага беларускага руху «раскусілі» намеры Пілсудскага і не далі заманіць сябе ў расстаўленую пастку.
Рабочыя, сяляне («пся крэў») узняліся на барацьбу з польскімі інтэрвентамі. Тысячы камуністаў камсамольцаў папоўнілі рады Чырвонай Арміі, змагаліся ў падпольных арганізацыях і партызанскіх атрадах. Актыўную барацьбу вёў створаны сслянінам Мазырскага павета B. А. Талашом партызанскі атрад колькасцю да 300 чалавек. У Мінскім павеце змагаліся каля 400 партызан, y Бабруйскім каля 80, y Пінскім да 500 чалавек. Фронт мацаваўся таксама дапамогай фуражом, харчаваннем, вопраткай, зброяй. Пілсудчыкі адказвалі на гэтую ўсенародную згуртаванасць жорсткімі рэпрэсіямі: расстрэламі, павешаннем, турмамі, здзекамі. Былі расстраляны народны камісар С. I. Берсан, мінскія партызаны С. С. Плашчынскі, B. С. Васілеўскі, Л. 0. Путырскі, В. 0. Шумскі, С. Г. Плашчынскі, В. П. Пагірэйчык, A. I. Кеппэ. Палякі захапілі ў палон і растралялі партызан з мястэчка Дукоры А. Блажко, С. Камлюка, А. Крывашчокава, Максіма Маліноўскага і іншых патрыётаў Аднак жорсткасць не