478. Destitutis ventis remos adhibe. Когда ветер утих, берись за весла. Ср.: Не падай духом. Не опускай рук. Калі вецер сціх, бярыся за вёслы. Параун.: Адпачыў — цяпер працуй. 479. Desunt inopiae multa, avaritiae omnia (PS). Многого не хватает бедности, жадности — всего. Ср.: Скупой богач беднее нищего. Многага нестае беднасці, сквапнасці —усяго. Параўн.: Дурня не навучыш, сквапнага i разбэшчанку не задаволіш. 480. De toga ad pallium. От тоги к плащу (те. от счастья к несчастью). Ад тогі да плашча (г.зн. ад шчасця да няшчасця). Параўн.: Кожнаму робіць дабро — сабе няшчасце шукае. Шчасце i няшчасце ў адным гняздзе сядзяць: не спорвай — кліч. 481. De vento nemo vivit. Никто не живет воздухом. Ср.: Воздухом сыт не будешь. Ніхто не жыве паветрам. Параўн.: Добры розум выцягне з беднасці, раскідатлівы і неачэсаны з багацтва ў беднасць апусціць. Праца высакародзіць і малодзіць, бадзёрыць душу, развівае дух. 482. Diagnosis bona — curatio bona. Хороший диагноз — хорошее лечение. Добры дыягназ — добрае лячэнне. Параўн.: Лячы не пячонку — чалавека. У працалюбнага зямля не лянуецца, у асцярожнага сэрца не баліць. 483. Dicas hic porcos coctos ambulare (Pt). Ты еще скажешь, что здесь гуляют жареные свиньи. Ср.: Летают жареные утки. Ты яшчэ скажаш, што тут гуляюць смажаныя свінні. Параўн.: Не сорам маўчаць, калі нечага сказаць. 484. Dicere nemo bene potest, quod nescit. Хорошо сказать никто не может, чего не знает. Добра сказаць ніхто не можа, чаго не ведае. Параўн.: Не ведаеш добра — не вучы; бачылі вочы, а не галава — маўчы. Хлусі — і слухачы знойдуцца. 485. Dicere non est facere. Говорить — не значит делать. = Казань — не азначае рабіць. Параўн.: Каб траціна пажаданага на вяселлі збывалася, людзі ў грашах купаліся б. Кажы, кажы, а калі агарод будзеш садзіць? 486. Dictis, non armis. Словами, а не оружием. Словамі, а не зброяй. Параўн.: На ўсялякую зброю адна сіла — мір. Леней год у дрэнным міры, чым суткі ў добрай вайне. 487. Dictum (ас) factum (Тег). Сказано — сделано. = Сказана — зроблена. Параўн.: Не абяцай, паабяцаў — выканай. 488. Didicisse fideliter artes emollit mores. Усердные занятия искусством смягчают нравы. Старанныя заняткі мастацтвам змякчаюць норавы. 489. Diem vesper commendat. Вечер определяет день. Ср.: Вечер покажет, каков был день. Не говори “гоп“, пока не перепрыгнул. Вечар вызначае дзень. Параўн.: Змалку працуеш, у старасці не гаруеш. 490. Dies aegritudinem adimit. Время лечит болезнь. Ср.: Время — лучший лекарь. Время пройдет — слезы утрет. Час лечыць хваробу. Параўн.: Час калечыць дурня, вучыць неасветнага, лечыць хворага, супакойвае мудрага. 491. Dies diem docet. День день учит (т.е. день ото дня опыт и знания возрастают). Дзень дзень вучыць (г.зн. дзень за днём вопыт i веды павялічваюцца). Параўн.: Азарэнні Бог шле ў тую галаву, дзе ўжо ёсць месца для іх. Добры i спакойны вучыцца штодня, вучыць другіх штохвіліны. Малады — не абавязкова здароўе, сівы — не абавязкова мудрасць. Як без ночы дзень не свеціць, так без цёмных мудрага не бачна. 492. Dies levat lucrum (Cic). Время облегчает горе. См.тж. Dies aegritudinem adimit. Час аблягчае гора. Параўн.: Час не кожнага лечыць. Не асуджаў, не прыніжаў — бяды не знаў. Абяцаў, не выканаў — час забраў. Будзь натуральным, не памыляйся, i час І неба не пакараюць цябе. 493. Difficile est proprie communia dicere (H). Трудно по-своему выразить общеизвестное. Цяжка па-свойму выказаць агульнавядомае. 494. Difficile est satiram non scribere (J). Трудно не писать сатир. NB! В литературе встречается правильный орфографический вариант satiram и неправильный satyram. Цяжка не пісаць сатыр. Параўн.: Дзяржавай усе незадаволеныя. Дзяржаву, як жонку, хваляць у старасці. Добрыя словы прыяцелям, дрэнныя — кіраўнікам. Творчаму любая ўлада няўдалая. 495. Difficilia quae pulchra (Solo). Прекрасное дается нелегко. Цудоўнае даецца нялёгка. Параўн.: Ствараць прыгажосць — як здабываць грошы. 496. Diffidentia tempestiva parit securitatem. Своевременная недоверчивость рождает безопасность. Ср.: Береженого и Бог бережет. Своечасовая недаверлівасць нараджае небяспеку. Параўн.: Недаверлівы i асцярожны меней плачуць. Асцярога — забярога. 497. Digitus Dei est hic! Это перст Божий! (т.е. таково предопределение, такова судьба). = Гэта палец Божы! (г.зн. такое прадвызначэнне, такі лес). Параўн.: Кожнаму суджана свая дарога, не адна: шукай кіраўніка. Бог усіх прымае, вызначае рэдкіх, надзяляе адзінкі. Хочаш адзнакі Бога — сілу, працу, веды паяднай зорнай увагай. Суджанае хутчэй прыйдзе да вымольніка. 498. Dilatio maximum irae remedium est. Лучшее средство от гнева — отсрочка. Ср.: Когда сердишься — считай до десяти. Лепшыя лекі ад гневу — адтэрміноўка. Параўн.: Злаваў хвіліну — загладжвай гадзіну. Гнеўны апускае сябе ў вар’яцтва. 499. Diliculo surgere saluberrium est. Вставать на рассвете полезно для здоровья. Уставаць спозарань карысна для здароўя. 500. Dilige me vilem, nam bonum omnes diligunt. Полюби меня ничтожного, а хорошего все полюбят. Ср.: Корми меня в весну, а в осень я и сам сыт буду. Палюбі мяне нікчэмнага, а добрага ўсе палюбяць. Параўн.: Выбірай жонку не ў скоках, а на працы. Палюбі мяне чорненькага (бруднага ў працы), а чыстага ўсе палюбяць. 501. Diligentia comparat divitias, neglegentia corrumpit. Усердие приобретает богатство, беспечность истощает его. Ср.: Труд человека кормит, а лень портит. Стараннасць набывае багацце, бестурботнасць спусташае яго. Параўн.: Хто працуе, у таго густа; хто гуляе, у таго пуста. 502. Diligentia in omnibus rebus valet. Усердие важно во всех делах. Стараннасць важная ва ўсіх справах. Параўн.: Старайся працаваць, а не красці. Не пытаюць, ці старанна, а пытаюць, ці добра. 503. Diluvii testis. Свидетель потопа (т.е. человек отсталых взглядов). Сведка патопу (г.зн. чалавек адсталых поглядаў). 504. Dimidium animae meae (H). Половина моей души (о друге). Панова маёй душы (пра сябра). Параўн.: Ні ў чым не было i не можа быць роўнасці, асабліва ў каханні, дружбе, смерці. 505. Dimidium facti qui coepit fecit (//). Кто начал — половину сделал. Хто пачаў — палавіну зрабіў. Параўн.: Пачатак — сведка канчатку. Цяжка пачынаць, легка не закончыць. 506. Directo fieri prohibetur etiam dicitur prohibitum per indirectum. Что запрещено прямо, не может быть запрещено косвенно. NB! Положение римского права. Што забаронена напрамую, не можа быць забаронена ўскосна. Параўн.: Закон вышэй загаду. Рак не рыба, няволя не жыццё, распараджэнне не закон. 507. Disce gaudere! (Seri). Учись веселиться! Вучыся весяліцца! Параўн.: Весяліся, а посуд не бі! Гадзіну павесяліўся, год прасіўся. Вясёламу жыць невесела. 508. Discendum comitantur opes, comitantur honores. Того кто учится, сопровождают богатство и почет. Ср.: Красна птица перьем, а человек ученьем. Знание — сила. Таго хто вучыцца, суправаджаюць багацце і гонар. Параўн.: Да ведаў няма прамой дарогі, аднак да славы вядуць толькі яны. Вучыцца ствараць не позна і сівому. Вучыся для сябе — зробіш i для другога. 509. Disce parvo esse contentum (Seri). Учись довольствоваться малым. Вучыся задавольвацца малым. Параўн:. Задавольвацца малым — зазнаць вялікае. Не выносіць хлеб на сметнік — не ахвяраваць сабою для малога. 510. Disce, sed a doctis, indoctos ipse doceto. У знающих учись, незнающих сам учи. У знаўцаў вучыся, невукаў сам вучы. Параўн.: Не вучаць тупога тройчы. Асабісты прыклад — адзіны, які вучьщь другіх. 511. Discipulus est prioris posterior dies (PS). Последующий день — ученик предыдущего (т.е. день ото дня знания и опыт увеличиваются). См.тж. Dies diem docet. Наступны дзень — вучань папярэдняга. 512. Discordat avaro parcus (Н). Бережливый непохож на скупого. Ашчадны не падобны на сквапнага. Параўн.: У беражлівага просяць, у сквапнага крадуць. У ашчаднага маці і капейка. Збіраць з дня на дзень, ні ў кога не пазычаць 513. Discordia fit carior concordia (PS). Раздор придает большую ценность согласию. Разлад надае большую каштоўнасць згодзе. Параун.'. У каго ёсць галава, свары нядоўгія. Пераплыць возера — паздаравець, уціхамірыць свару — заспакайнець. Пасварыўся з жонкай — апёкся, нават калі яна ўласная. 514. Discornit sapiens res, quas confundit asellus. Умный разберется в вопросах, которые запутывает осел. Разумны разбярэцца ў пытаниях, якія заблытвае асёл. Параўн.: Адукацыя і навука ўзвышаюць задаткавага, яшчэ болей абдурняюць чалавека без задаткаў. 515. Dives est, cui tanta possessio est, ut nihil optet amplius (Cie). Богат, кто ничего не хочет сверх имеющегося. Ср. у Т.Шевченко: Малым мы сыты. Багаты, хто нічога не хоча звыш наяўнага. Параўнл Багаты, хто не прагне. Багатаму лыжкі хопіць, сквапнаму вядра мала. Багаты мёртвага шкадаваў, бедны пра расходы гараваў. Бядняк за дзень сем разоў памірае, багаты ні разу. 516. Dives est, qui sapiens est. Кто мудр, тот и богат. Хто мудры, той i багаты. Параўн.: Багацце да беднага i простата не адразу бяжыпь. Разумны мкне да разумнага, капейка да капейкі. Мудраму кошт сапраўдны вызначае атрыманая ўлада. 517. Divide et impera! Разделяй и властвуй! NB! Латинская формулировка принципа империалистической политики. Падзяляй і ўладарнічай! 518. Divinum opus sedare dolorem. Божественное дело — успокаивать боль. Боская справа — супакойваць боль. Параўн.: I боль кветкі чуе Бог, але займаецца не кожнай. Боль не Бог спараджае, хаця без болю няма жыцця. Разбіраюцца тваімі грахамі і слязьмі анёлы, Бог ацэньвае сутнасць. Не Божая справа вызначаць адпаведнасць ідэй, правільнасць меркаванняў, плюсы і мінусы характару; Яго справа даць рост і план, праверыць, ці кожны матыль знайшоў і выканаў прызначэнне. 519. Divitiae bonum non sunt. Богатство — не благо. = Багацце — не каштоўнасць. Параўн.: Бедны хіліцца да беднага, багаты ад любога адвернецца. Беднага гультая не накорміш, здаровага п’яніцу не напоіш. 520. Divitiarum fructus est in copia, copiam declarat satietas (C/c). Плод богатства — обилие; признак обилия — довольство. Плод багацця — заможнасць; прыкмета заможнасці — зада-