1759. Omnia fert aetas (Й). Время уносит все. Час зносіць усё. Параўн.: Час цэніць таго, хто яго цэніць. Час i выпадак рэдка, але змагаюцца паміж сабою — тады доля пакутуе. 1760. Omnia homini dum vivit speranda sunt (Seri). Пока человек жив, он должен надеяться на все. Пакуль чалавек жывы, ён павінны спадзявацца на ўсё. 1761. Omnia mea mecum porto (Bias). Все свое ношу с собой. NB! Цицерон (“Парадоксы ”, 1, 1, 8) приписывает эти слова одному из легендарных “семи мудрецов” Бианту. Когда к его родному городу Приенна подступали враги (персы), все жители города старались побольше взять с собой из своего имущества, и кто-то посоветовал мудрецу сделать так же. “Ego vero, inquit, facio: nam omnia mea mecum porto ". “Я так и делаю, — говорит, — ибо все свое я ношу с собой ", — ответил тот, имея в виду, что только духовное богатство можно считать неотъемлемым имуществом. Усё сваё нашу з сабой. Параўн.: Не ад розуму галава баліць — ад дурноты. 1762. Omnia mors aequat. Смерть всех уравнивает. Смерць усіх зраўноўвае. Параўн.: Колькі ні ваяваць (бедаваць), смерці не мінаваць. Дзе плёткі, там разборкі, там смерць. Адно наіўныя прасцякі думаюць, што рай і пекла, гэта плюс і мінус, святло і цемра; там столькі паверхаў і палічак, колькі зямным тупакам і не снілася; класіфікацыя Тагасвецця жорсткая і справядлівая. 1763. Omnia mutantur, nihil interit (О). Все меняется, ничто не исчезает. Усё змяняецца, нішто не знікае. 1764. Omnia nimium nocent. Все излишнее вредит. Усё залішняе шкодзіць. Параўн.: Запас спіну ломіць, мазгі дурыць. Лішніца выдатнага шкодная, як і недахоп неабходнага. 1765. Omnia non pariter rerum sunt omnibus apta (Prp). Не все одинаково пригодно для всех. = Не ўсё аднолькава прыдатнае для ўсіх. Параўн.: Пану смятану, мне — сыроватку. 1766. Omnia non properanti clara certaque erunt; festinatio improvida est et caeca (L). Если не будешь спешить, все будет для тебя ясно и надежно; торопливость опрометчива и слепа. Калі не будзеш спяшацца, усё будзе для цябе ясна i надзейна; паспешлівасць неабдуманая i сляпая. 1767. Omnia orta cadunt (SI). Все возникшее гибнет. Усё ўзніклае гіне. 1768. Omnia praeclara rara. Все прекрасное — редко. Усё цудоўнае — рэдкае. Параўн.: Салавей прыгожы песнямі, чалавек — розумам. Прырода стварыла прыгожае i непрыгожае, натхняецца прыгажосцю і прыгожымі. 1769. Omnia prius experiri quam armis sapientem decet (Ter). Благоразумному подобает все испробовать, прежде чем прибегать к оружию. Разважліваму трэба ўсё выпрабаваць, перш чым браць у рукі зброю. 1770. Omnia sapientibus facilia. Для мудрых не существует никаких трудностей. Для мудрых не існуе ніякіх цяжкасцяў. Параўн.: Парадокс жыцця: найздатнейшая з навук — філасофія — пастаянна мусіць выбачацца перад калежанкамі і мастацтвамі, што яна не ганарыцца, не выхваляецца, не выцямняецца. 1771. Omnia tempus habent. Все имеет время. Ср.: Всему свое время. Усё мае час. Параўн.: На ўсё свой час. Без нары няма i травы. Сей у пару — збярэш хлеба тару. 1772. Omnia verba sunt alicubi optima (Q). Всякое слово где-нибудь подходящее. Усякае слова дзе-небудзь падыходнае. 1773. Omnia vincit amor et nos cedamus amori! (K). Все побеждает любовь, давайте ей покоримся! Усё перамагае каханне, давайце яму скарымся! Параўн.: Каханне i кашаль не схаваеш. Сілаю не быць мілаю. Каханне як сонца — усіх асвятляе, не ўсіх грэе. 1774. Omnia vincit labor improbus (К). Все побеждает упорный труд. Ср.: Терпенье и труд все перетрут. Усё перамагае настойлівая праца. Параўн.: Прана і рукі — моцныя зарукі. Праца з балота робіць золата. 1775. Omnibus hominibus moriendum est. Все люди смертны. Усе людзі смяротныя. 1776. Omni membrorum damno major dementia. Слабоумие страшнее всякого увечья. Прыдуркаватасць страшней за любое калецтва. Параўн.: Бяда прыдурка не ў няведанні фактаў, а ў няўменні аналізаваць іх, звязваць з фактамі другіх людзей. 1777. Omnino amicitiae corroboratis jam conformatisque et ingeniis et aetatibus judicandae sunt (Cic). Вообще о дружбе можно судить лишь по отношению к людям зрелого возраста и зрелой души. Наогул пра дружбу можна меркаваць па адносінах да людзей сталага ўзросту І сталай душы. 1778. Omnis ars imitatio est paturae (Sen). Всякое искусство есть подражание природе. Усякае мастацтва ёсць перайманне прыроды. 1779. Omnis enim res virtus, fama, decus, divina humanaque pulchris divitiis parent. Его величеству богатству все покорно: слава, мужество, почет, божественное и человеческое. Яго вялікасці багаццю ўсё падуладна: слава, мужнасць, гонар, боскае і чалавечае. Параўн.: Без грошаў, як без вачэй. Грошы маленькія, але вялікія справы робяць. Ад багацця вялікая бяда, калі ёсць, i яшчэ большая, калі няма яго. 1780. Omnis sibi malle melius esse quam alteri. Каждый себя любит больше, чем другого. Ср.: Всякий себе дороже. Кожны сябе любіць больш, чым другога. Параўн.: Кожнаму свае мілейшае. Не любіш сябе — нікога і нічога не любіш. Любіць сябе— значыць, любіць крэўных, зямлю, нацыю сваю. Кожны млын на сваё кола ваду ліе. 1781. Omnium artium medicina nobilissima est (Hip). Из всех искусств (наук) самая благородная медицина. 3 усіх мастацтваў (навук) самая высакародная медыцына. Параун.: Медыка цэняць, калі ён вызнаў у сабе ўменне лячыць хваробы, магію i навуку. 1782. Omnium malorum origo otium. Безделье — начало всех бед. Ср.: От безделья дурь наживается, в труде воля закаляется. Безрабоцце — пачатак усіх бедаў. Параўн.: Віхляйства губіць гаспадарства. Ва ўсіх гультаёў адна звычка — не чапаць любую працу. Былі грошы, ды прашышкаліся. 1783. Omnium malorum stultitia est mater. Глупость — мать всех зол. Ср.: Глупость не порок, а несчастье. = Неразумнасць — маці ўсяго злога. Параўн.: Сапраўдная светласць розуму — дзесяціразовая перамога дурноцця, а значыць — дзесяці старонак створанага ім зла. 1784. Onus dedocendi gravius ас prius est, quam docendi (0. Отучить от чего-либо — труд более тяжелый и первоочередной, чем научить чему-либо. Адвучыць ад чаго-небудзь — праца больш цяжкая i першачарговая, чым навучыць нечаму. Параўн.: Навучыць цяжка, перавучыць устакроць цяжэй. Перанавука — гэта ўжо мастацтва, а не проста праца i навука. 1785. Oportet vivere. Надо жить. Трэба жыць. Параўн.: Жыць — працаваць, працаваць — радаваць, радаваць — ствараць нова.е. Нарадзіўся — пакутуй. 1786. Optima citissime pereunt (Нот). Прекрасное недолговечно (букв.: наилучшее очень быстро пропадает). Прыгожае нядоўгавечнае (літ.: найлепшае вельмі хутка гіне). Параўн.: Красуня вока цешыць, разумніца — душу. Нават прыгажуні розум не замінае. 1787. Optima legum interpres consuetudo. Обычай — лучший толкователь законов. Звычай — лепшы тлумачальнік законаў. Параўн.: Закон з звычаю, як кураня з яйца. 1788. Optime colloca horas. Наилучшим образом используй свое время. Найлепшым чынам выкарыстоўвай свой час. 1789. Optimum cibi condimentum est fames. Голод — лучшая приправа к еде. Голад — лепшая прыправа да ежы. Параун.: Голад — лепшая прысмака да любой стравы, стома — лепшая падушка. Голад — вораг усяго жывога. 1790. Optimum medicamentum quies est (Ceis). Наилучшее лекарство — покой. Найлепшыя лекі — супакой. Параўн.: Не рабі зла — не будзеш неспакойным, не будзеш лячыцца. Спакойны сусед — ты спакойны. 1791. Optimus testis confitens reus. Признание обвиняемого — лучший свидетель. Прызнанне абвінавачванага — лепшы сведка. Параўн.: Прызнанне — не заўжды маці доказу. Прызнанне без доказаў — горш віны. Разумны прызнаецца І иакаецца. 1792. Opulentissima metalla assidue plenius responsura fodienti. Драгоценные металлы достаются прежде всего усердно копающему. Ср.: Кто ищет, тот всегда найдет. Каштоўныя металы дастаюцца перш за ўсё стараннаму капальніку. Параўн.: Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць. Пашукай, як трэба, i знойдзеш, што трэба. Не шукаючы, не знойдзеш. 1793. О, quam cito transit gloria mundi! О, как скоро проходит земная слава! NB! Слова немецкого мистика XV века Фомы Кемпийского. Ох, як хутка праходзіць зямная слава! 1794. О, quantum est in rebus inanae! (Pers). О, сколько в мире пустого! Ох, колькі ў свеце пустога! 1795. Ora et labora! Молись и трудись! Ср.: На Бога надейся, а сам не плошай. Маліся і працуй! Параўн.: Божа памажы, але i сам не ляжы. Працуй, нябожа, то i Бог паможа. На Бога спадзявайся, але i сам апранайся. Бог не абавязаны табе памагаць, калі ты адно просіш. 1796. Orandum est ut sit mens sana in corpore sano (J). Надо молить(ся), чтобы в здоровом теле был здоровый дух. Трэба маліць (маліцца), каб у здаровым целе быў здаровы дух. 1797. Oratio medicus est. Речь — врач (т.е. утешение облегчает боль). Прамова — лекар (г.зн. суцяшэнне аблягчае боль). 1798. Ordo anima rerum est. Порядок — душа всякого дела. Парадак — душа ўсякай справы. Параўн.: Вышэй за ўсё парадак. — Не, вышэй Бог i яго думкі — ісціны. 1799. Ordo maxima est, qui memoriae lumen affert (Cic). Порядок больше всего помогает ясному усвоению. Парадак больш за ўсё памагае яснаму засваенню. Параўн.: Станоўчыя і адмоўныя прыклады, прыклады, прыклады, станоўчыя і адмоўныя ўзоры, узоры, узоры — гэта ўсё для напаўасветнай цемры; разумнаму яшчэ патрэбны парадак, сувязь усіх з усім, вывады. 1800. Ornata forma mente praeclara enitet. В глаза бросается прекрасный вид, а не выдающийся ум. Ср.: По одежке встречают, по уму провожают. У вочы кідаецца цудоўны выгляд, а не выдатны розум. Параўн.: Не ўсё кепска, што на пагляд. Не адзежа здобіць чалавека, а чалавек адзежу. Няшчасны хто звонку факел, а знутры галавешка. Не ўсе зразу разумеюць, што лепей: зялёная лупіна ці чырвоная сэрцавіна. 1801. О, sancta simplicitas! О, святая простота! NB! Эти слова были произнесены чешским национальным героем Яном Гусом, когда он увидел, что какая-то бедная старушка подложила дров в костер, на котором его, борца за бедных, сжигала церковь, как еретика (1415 г.). О, святая прастата! Параўн.: Трымаецца просценька часцей ад усяго хітранькі. 1802. Ossa quieta precor, tuta requiescita in urna, Et sit humus cineri non onerosa tuo (O).