Вялікія пачынанні часта закончваюцца малым. 1937. Principiis obsta; sero medicina paratur, Cum mala per longas convaluere moras (O). Противодействуй болезни в начале; поздно думать о лекарствах, когда болезнь укоренилась от промедления. Супрацьдзейнічай хваробе ў пачатку; позна думаць пра лекі, калі хвароба ўкаранілася ад прамаруджвання. 1938. Principibus placuisse viris non ultima laus est (H). Знатным понравиться людям — не последняя честь. Знатным спадабацца людзям — не апошні гонар. 1939. Prior atque potentior est quam vox mens dicentis. Мысль говорящего важнее его слов. Думка прамоўцы важней за яго словы. 1940. Prius lupus ovem ducat uxorem. Скорее волк женится на овце. Ср.: Скорее реки вспять потекут. Скорее рак на горе свистнет. = Хутчэй воўк ажэніцца з авечкаю. 1941. Priusquam incipias, consulto, et ubi consulueris, mature factu opus est. Прежде чем начать, обдумай, обдумаешь — поторопись. Перш чым пачаць, абдумай, абдумаеш — паспяшайся. Параўн.: У размовах i прамовах абдумвай уласныя словы, на адзіноце — думкі. Зробленае сёння ацані ўвечарьі, планаванае на заўтра абдумай сёння. Назіранне і параўнанне памагаюць у пачатку, а не ў канцы. 1942. Priusquam promittas, delibera, ut cum promiseris, facias (PS). Прежде чем обещать, подумай, чтобы, пообещав, выполнить. Ср.: Дал слово — держись, не исполнил — крепись. Перш чым абяцаць, падумай, каб, паабяцаўшы, выканаць. Параўн.: Слова давай, дык яго i трымай. Будзь свайму слову гаспадар. Ганебныя думкі самому шкодзяць, нявыкананае абяцанне разбурае самога. 1943. Probitas laudatur et alget (J). Честность хвалят, однако она мерзнет. Ср.: Что за честь, когда нечего есть. Сумленнасць хваляць, але яна мерзне. Параўн.: Як цноце няма месца на панскім двары, так сумлению млосна на палітычных кухнях і ў гандлярскіх крамах. Па небе спярша сумление, тады ўзнагарода, на зямлі — усе наадварот. Не кажы што не ведаеш, калі не хочаш сумление страціць. 1944. Probitas pudorque virgini dos optima est (Ter). Непорочность и стыдливость — наилучшее приданое для девушки. Цнота і сарамлівасць — найлепшы пасаг для дзяўчыны. Г1араўн.: Лепш удар атрымаць, чым цнатлівасць згубіпь. Госцю лепш за бедным стадом у сарамлівай, чым за багатым у шлюндры. На небе болей шчасця ў адной дзявочніцьі, чым на зямлі ў ста гулёнак. 1945. Pro captu lectoris habent sua fata libelli. Судьба книг зависит от восприятия их читателями. Лес кніг залежыць ад успрымання іх чытачамі. Параўн.: Кнігу можна забараніць, рот аўтару не закрыеш. Калі кнігу напісаў аўтар, які любіць народ і яго мову, гэта заўжды ацэніць чытач любога народа. Выпадковыя пераможцы паляць розум пераможаных — кнігі. 1946. Procul a Jove, procul a periculo. Далеко от Юпитера, далеко от опасности. NB! Высокое положение связано с большей ответственностью, чем низкое. Далёка ад Юпітэра, далёка ад небяспекі. Параўн.: Блізка да цара, блізка да смерці. 1947. Procul ex oculis, procul ex mente. С глаз долой — из сердца вон. 3 вачэй далоў — з сэрца вон. 1948. Prodest cautela plus quam postrema querela. Больше поможет своевременное предостережение, чем запоздалые упреки. Больш дапаможа своечасовая перасцярога, чым запозненыя папрокі. Параўн.: Спазніцца з парадаю, асабліва з перасцярогаю — грэх вялікі. Перасцярога сябра заўжды спазняецца. 1949. Proditor pro hoste habendum. Предателя нужно считать врагом. Здрадніка трэба лічыць ворагам. Параўн.: Здраднікі, даносчыкі і разбойнікі — роўныя нягоднікі. 1950. Promissio boni viri fit obligatio. Обещание порядочного человека становится обязательством. Абяцанне прыстойнага чалавека становіцца абавязацельствам. Параўн.: Мала абяцанняў — шмат грошай, шмат выкананых абяцанняў — багата грошай і сяброў. 1951. Propria laus sordet. Похвала самого себя отвратительна. Ср.: Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает. Хвальба самога сябе агідная. Параўн.: Хто сябе залішне хваліць, таго пярун уджаліць. Чужая пахвала як гром грыміць, самахвальства смярдзіць. Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. 1952. Protinus ut moneam (si quid monitoris eges tu), Quid de quoque viro, et cui dicas, saepe videto (H). Чтоб тебя дальше учить (если нужен учитель) — совет мой: Чаще ты взвешивай, что и кому говорить обо всяком. (Пер. Н.Гинцбурга) Каб цябе далей вучыць (калі патрэбны настаўнік) парада мая: Часцей ты ўзважвай, што i каму гаварыць. 1953. Proverbia populorum sapientia. Пословицы — народная мудрость. Прымаўкі — народная мудрасць. Параўн.: Без прыкметы i прымаўкі ўдачы не бывае. Слову — вера, хлебу — мера, рублю — лік, прыкмеце — надзея, выслоўю — слава. Характар, прыкмету i прымаўку не зменіш. Жыць — прыкмету вучыць, вучыць — прымаўкі ведаць. Доля з прыкметаю, прымаўка з абярэгам заўжды хаўрусуюць. Алкаголік і лайдак з прыкметаю пакутуюць, без прыкметы яшчэ болей. Без прыкметы ні ў чым удачы не бывае. Дзяржава спярша прыкмета і народ, а гады — звычай і закон. Прыкмета i звычай старэй за закон. Няшчасны, хто прымаўку і прыкмету зазнаў у старасці. 1954. Proximum innocentiae tenet locum verecunda peccati confessio (PS). Искреннее признание вины близко к невиновности. Ср.: Повинную голову меч не сечет. Шчырае прызнанне віны блізкае да невінаватасці. Параўн.: Павіннай галавы не сцінаюць. Павіннай галавы і меч не ймець. Прызнаўся — напалову расквітаўся. Позняе раскаяние мала дае карысці. 1955. Proximus sum egomet mihi. Самый близкий для меня человек — я сам. Самы блізкі для мяне чалавек — я сам. Параўн.: Слова крытыкі сабе нараджае ў другога слова пахвалы, i наадварот. Сябе — калі, другога — нават не кранай. Адно i тое не можа ўвесь час падабацца ці не падабацца, сам сабе таксама. 1956. Prudentia saepe vitantur pericula. Благодаря рассудительности часто избегаем опасности. Дзякуючы разважлівасці часта пазбягаем небяспекі. Параўн.: Хто сам сябе сцеражэ, таго i Бог беражэ. 1957. Pudor doceri non potest, nasci potest (PS). Кто отроду бесстыден — не исправится. Ср.: Горбатого могила исправит. (Пер. М.Гаспарова) Хто ад нараджэння бессаромны — не выправіцца. Параўн.: Гарбатага хіба труна вьшрастае. Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага — дубіна. 3 дугі аглоблі не зробіш. Гулёну цнатліваю не зробіш, то i не мкніся. Са школы не маніш, у сталасці манюкоў судзіць будзеш. Словам хлусіць, то і справаю няпраўдзіць. 1958. Pueri, etiam quum cessant, exercitatione aliqua ludicra delectantur (Cic). Дети забавляют себя занятием даже, когда ничего не делают. Дзеці забаўляюць сябе заняткам нават, калі нічога не робяць. Параўн.: Дзецям любая праца радасць, гора банькам, калі не развілі ў іх любасць хоць да адной працы. 1959. Pulchra res homo est, si homo est. Прекрасное существо человек, если он — человек. Цудоўная істота чалавек, калі ён — чалавек. Параўн.: Абсалютна ўсе якасці вады — у адной кроплі, чалавецтва — у любым чалавеку; развіваць патрэбна станоўчыя i ясназорныя. Разумны не анёл, якога ўсе просядь, i не вол, якога ўсе паганяюць. 1960. Pulchre dicitur apud Graecos: pinguis venter non gignit sensum tenuem. Хорошо говорится у греков: толстое брюхо не рождает тонкости ума. NB! Слова переводчика Библии на латинский язык Иеронима (IV в. н.э.). Добра гаворыцца ў грэкаў: тоўстае чэрава не нараджае тонкасці розуму. Параўн.: Праца і фізкультура загартоўваюць цела чалавека, значыць — гармонію души i характару. 1961. Pulchre sedens melius agens. Хорошо обдумаешь — хорошо сделаешь. Ср.: Семь раз отмерь, один раз отрежь. Не спросившись броду, не суйся в воду. Добра абдумаеш — добра зробіш. Параўн.: Сем разоў адмер i то вачам не вер. Без меры няма веры. Скажаш — не вернеш, адсячэш — не прыточыш. 1962. Pulchrorum etiam autumnus pulcher est (Plut). У прекрасных даже осень прекрасна. У цудоўных нават восень цудоўная. Параўн.: Шчаслівыя дзяды, калі ўспамінаюць мала. Здаровая старасць не ўспамінае — вучыць, працуе, засцерагае. Бяда старога, калі стаў дзіцём. 1963. Pulchrum est praestare cuncta, nil exigere. Прекрасно все давать и ничего не требовать взамен. Ср.: Лучше подать через порог, чем стоять у порога. Цудоўна ўсё даваць і нічога не патрабаваць узамен. Параўн.: П’яніцу не напоіш, жабраку не надаешея, двурушнаму не наабяцаешея. Больш паловы жабракоў не з выпадку — з уласнай волі; іх не шкадуюць. 1964. Pulsate et aperietur vobis. Стучите — и вам откроют. Ср.: Кто ищет, тот найдет. Стукайце — i вам адчыняць. Параўн.: Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць. Пашукай, як трэба, i знойдзеш, што трэба. Хто моцна жадае, той i мае. Чалавек не Бог: у чалавека пазычаюць і просяць двойчы, трэці раз — бескарысна. 1965. Pulvis et umbra sumus (H). Мы -— прах и тень. Мы — прах і цень. Параўн.: Ад смерці ніхто не адмаліўся. 1966. Puris omnia pura. Для чистых все чисто. Для чыстых усё чыста. Параўн.: Шчаслівы не будзе шчаслівым, калі не зазнаў гора. Древний источник. Рим. Фото Едачева А. Н. 1967. Quaecumque ex merito spes venit, aequa venit (О). Всякая надежда, основанная на заслуге, законна. Усякая надзея, заснаваная на засдузе, законная. Параун.: Дыхаю — жыву, жыву — спадзяваюся, спадзяваюся — працую. Надзея i сон збываюцца ў пакутнікаў, вядуноў, працаўнікоў. 1968. Quae mala cum multis patimur leviora videantur. Несчастья, переносимые со многими другими, кажутся нам более легкими. Ср.: На миру и смерть красна. Няшчасці, пераношваныя з мног'імі другімі, здаюцца больш лёгкімі. Параун.: На людзях i плакаць лягчэй. А памрэ Аўдзей, дык паміж людзей. Самы няшчасны — каму ўсяго мала; хто не пераносіць удачы суседа; хто змалку да старасці дзярэ неба просьбамі. У няшчасці галава сівее, розум дурнее, — калі чалавек пераносіць яго ў адзінокасці. Ва ўсіх няшчасце быць не можа. 1969. Quae medicamenta non sanant, ferrum sanat, quae ferrum non sanat, ignis sanat (Hip). Чего не излечивают лекарства, излечивает железо, чего не излечивает железо, излечивает огонь. Чаго не вылечваюць лекі, вылечвае жалеза, чаго не вылечвае жалеза, вылечвае агонь. Параун.: Паменей думай пра хваробы — лекі не спатрэбяцца. 1970. Quae nocent, docent. Что вредит, учит. Ср.: На ошибках учимся.