2006. Qui bona sectatur, prima bene surgit in hora. Кто стремится к богатству, встает чуть свет. Ср.: Кто рано встает, тому Бог дает. Ранняя птичка носок прочищает, а поздняя глазки продирает. Хто імкнецца да багацця, устае ледзь світае. Параўн.: Хто да сонца ўстае, таму Бог дае. Хто рана ўстае, таму хлеба стае. Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць. Ранняя птушачка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае. Багацце і гультайства — агонь i алей. Ровар — не машина, казёл — не конь, п’яніца — не чалавек. 2007. Qui canem alit exterum, hunc praeter Iorum nil fit reliquum. Кто кормит чужую собаку, у того ничего, кроме поводка, не останется.Ср.: На чужом коне далеко не уедешь. Хто корміць чужога сабаку, у таго нічога, апрача павадка, не застанецца. Параўн.: Са сваімі дзецьмі шмат клопату, з чужымі — ушматкроць болей. 2008. Qui capit uxorem, litem capit atque dolorem. Кто берет себе жену, приобретает ссору и горе. Ср.: Взял жену, забудь тишину. Хто бярэ сабе жонку, набывае сварку i гора. Параўн.: Драны кажух — не адзежа, чужая жонка — не надзежа. Каб не хацеў дзяцей, ні на адну бабу не зірнуў бы. 2009. Qui cito laetatur, leviter dolet et lacrimatur. Кто скоро радуется, легко печалится и плачет. Хто хутка радуецца, лёгка смуткуе i плача. 2010. Qui comes est stulti, sibi saepe fit ipse labori. Кто приятель глупца, часто сам себе вредит. Ср.: Не бойся врага умного, бойся друга глупого. Хто прыяцель неразумнага, часта сам сабе шкодзіць. Параўн.: Лепш сябраваць з грубым, але мудрым, чым з добрым, але прыдурным. Ты уплывает на сябра, ён на цябе, гаму не знайся з неўплывовымі. 2011. Qui cum sapientibus versatur, sapiens erit. Кто общается с мудрым, сам станет мудрым. Ср.: С кем поведешься, от того наберешься. Хто таварышкуе з мудрым, сам стане мудрым. ІІараўн.: 3 якім спазнаешся, такім станешся. 3 кім пасябруеш, у таго й абначуеш. За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной. 3 лядашчым спазнаўся — з розуму спаўся. Ліхая хеўра на ліха выведзе. Нават калі мудры маўчыць, дзесяцёх навучыць. Мудрасць не ў барадзе. 2012. Quidam veterum poetarum veritatem temporis filiam esse dixit (AG). Кто-то из древних поэтов назвал истину дочерью времени. Хтосьці з старажытных паэтаў назваў ісціну дачкой часу. 2013. Quid brevi fortes jaculamur aevo multa? (H). К чему нам в быстротечной жизни домогаться столь многого? Навошта нам у хуткакрылым жыцці дамагацца гэтулькі многага? Параўн.: Не будзе эпохі, калі чалавеку дастаткова аднаго ці дзесяці, калі закончацца яго просьбы да Бога і дамаганні да жыцця. 2014. Qui debet, limen creditoris non amat. Кто должен, тот не любит порог кредитора. = Хто павінны, той не любіць ганак крэдытора. Параўн.: Пазычанец заўжды скардзіцца крэдытору на памяць і цяжкасці. Заробленая капейка лепей за пазычаны рубель. Пазычыць капейку, а сораму на рубля. 2015. Qui dedit beneficium, taceat (Seri). Кто сделал доброе дело, пусть молчит (об этом). Хто зрабіў добрую справу, няхай маўчыць (пра гэта). 2016. Qui desiderat pacem, praeparet bellum. Кто хочет мира, пусть готовится к войне. Хто хоча міру, хай рыхтуецца да вайны. 2017. Qui diutina расе volunt frui, bello exercitati esse debent. Кто хочет наслаждаться прочным миром, должен уметь воевать. = Хто хоча мець насалоду ад трывалага міру, павінны ўмець ваяваць. Параўн.: Усе людзі найперш прагнуць здароўя і міру. Салдацкі сон усюды салодкі, асабліва ва ўласным ложку. 2018. Qui est fidens, is profecto non extimescit Atque in quem cadit aegritudo, in eundem timor Ira fit, ut fortitudini aegritudo repugnet (Cic). Кто уверен в себе, тому чуждо чувство страха. А так как предающийся печали также испытывает страх, то отсюда следует, что храбрость с печалью несовместима. Хто ўпэўнены ў сабе, таму чужое пачуццё страху. А так як упали ў смутак, таксама адчувае страх, то адсюль вынікае, што храбрасць з смуткам несумяшчальная. 2019. Quid ipse sis, non quid habearis, interest. Важно, какой ты на деле, а не за кого тебя принимают. Ср.: Корова черна, а молоко у нее белое. Не всяк умен, кто в красно наряжен. Черен мак, да вкусен, бела редька, да горька. Важна, які ты на справе, а не за каго цябе прымаюць. 2020. Qui fodit foveam alteri, incidet in eam. Кто копает яму другому, попадет в нее сам. Ср.: Не рой другому яму, сам попадешь. Хто капае яму іншаму, трапляе ў яе сам. Параўн.: Хто на другога яму капае, сам часта ў яе ўпадае. Не гатуй людзям пятлі, сам павесішся. Не рабі каму бяды, сам сустрэнеш. Не бі чужога цела — будзе свае цэла. 2021. Qui genus humanum ingenio superavit. Кто превзошел своим умом весь род человеческий. NB! Надпись на памятнике Ньютону в Кембридже. Хто перавысіў сваім розумам увесь род чалавечы. Параўн.: Добры розум не дасць плакаць. Кожны сабе разумны, а другому часта дурань. Розум ёсць, то шчасце будзе. 2022. Quid leges sine moribus? (H). Какая польза от законов там, где нет нравственности? Якая карысць ад законаў там, дзе няма маралі? Параўн.: Маральнасць вышэй за багацтва. Звычай вядзе закон за сабою, як гаспадар бычка на шворку. 2023. Quid maxime commune esset hominibus? — Spes: hanc enim etiam illi habent, qui aliud nihil habent. Чего у людей больше всего общего? — Надежды, ибо ее имеют даже те, которые ничего другого не имеют. Чаго ў людзей больш за ўсё агульнага? — Надзеі, бо яе маюць нават тыя, хто нічога іншага не мае. Параўн.: Самы адчайны грэшнік мае надзею. Пакуль не ў пекле — спадзявайся. Шырокаю прамою дарогаю спадзяванне кожнага вядзе ў рай праз сотні зваблівых пякельных сцяжынак. 2024. Quid non mortalia pectora cogis, auri sacra fames! (V). К чему не склонишь ты смертные души, проклятая жажда золота! ; Да чаго не схіліш ты смяротныя души, праклятая Прага золата! Параўн.: Грошы любіць — сумление губіць. Дай яму, Божа, грошы, а бяду ён сам знойдзе. 3 золатам i дурань разумны. Без грошай, як без вачэй. Трэба багата мець грошаў, каб зразумець, што багата ix мець не трэба. 2025. Quidquid agis, prudenter agas et respice finem. Что бы ты ни делал, делай с умом и предусматривай результат. Штс б ты ні рабіў, рабі з розумам і прадбачвай вынік. Параўн.: Лёс і розум закладваюць продкі, выпадак клічаш сам. Лёс вядзе, але просіць памогі. Хто не думае пра вынік, ператварае дзянне ў нішто, наклікае гнеў выпадку. 2026. Quidquid delirant reges, plectuntur Achivi. Что б ни творили цари-сумасброды, страдают ахейцы. Што б ні вытваралі цары-шаленцы, пакутуюць ахейцы. Параўн.: Паны б’юцца, у мужыкоў ілбы трашчаць. 2027. Quidquid discis, tibi discis. Чему бы ты ни учился, ты учишься для себя (те. для своей пользы). Ср. у А.С.Пушкина: Учись, мой сын, наука облегчает нам тяготы быстротекущей жизни. Чаму б ты ні вучыўся, ты вучышся для сябе (г.зн. для сваей карысці). Параўн.: Без навукі холадна сэрцу і ў рукі. Няведка дарогі не пакажа ні сабе, ні людзям. Жывеш — вучышся. 2028. Quidquid est plus quam necesse, possidentes deprimit. Все, что сверх необходимого, губит владеющих. Ср.: Всякое излишество вредит. Излишняя сладость пуще горечи. Усё, што звыш неабходнага, нішчыць уладальнікаў. Параўн.: Прымусь дурня Новы Запавет прачытаць, ён вычытае самому дасяжнае. У гаспадара, у якога няма каровы, і каза каралева. Ніякая мера сябе не змерае. 2029. Quidquid honestum est, idem est utile. Все честное вместе с тем и полезное. Усё сумленнае разам з тым і карыснае. Параўн.: Грошы страціш — нажывеш, сумление страціш — прападзеш. Не жыві, каб пра твае справы было сорамна казаць і грэх утаіць. Разумнаму закон, дурню грошы i папруга. 2030. Quidquid id est, timeo Danaos et dona ferentes. Что б там ни было, я боюсь данайцев, даже дары приносящих. NB! Гпеки, осаждавшие Трою, подарили троянцам деревянного коня, в котором спрятались во главе с хитрым Одиссеем греческие воины. Хитрость помогла захватить Трою. Согласно мифу, эти слова произнес троянский жрец Лаокоонт. Што б там ні было, я баюся данайцаў, нават з падарункамі. 2031. Quidquid in buccam venerit, stultus loquitur. Глупый говорит все, что придет на ум. Ср.: Пустая мельница и без ветра мелет. Неразумны кажа ўсё, што прыходзіць на розум. Параўн.: Галава без розуму, што крыніца без вады, вучань без навыкаў. Мудрым можна здавацца гадзіну, нельга быць суткі. Мудрага шукаюць, прыдуркаватага абыходзяць. Бывае, свой язык горш за ліхога суседа. Ад языкоў ніхто не ўцячэ, як ад ветру. Пляткарку слухаюць, а не вераць. Дурноцце нічога не баіцца, апрача розуму. 2032. Quidquid latet apparebit, nil inultum remanebit. Все тайное станет явным, ничто не останется без возмездия. NB! Источник выражения ;— Евангелие от Луки, 8, 17 (от Марка, 4, 22): Нет ничего тайного, что не стало бы явным. Усё стане відавочным, нішто не застанецца без адплаты. 2033. Quidquid nummis praesentibus opta, et flet. Есть деньги — желай всего, чего хочешь, и оно сбудется. Ср.: Деньги все двери открывают. Ёсць грошы — жадай усяго, чаго хочаш, i яно збудзецца. Параун.: Маленькія грошы вялікія справы робяць. Без грошаў наймудрэйшая галава — дурная. Чым болей грошаў у шэрасці, тым болей слодычнасці, уцехаў, прагі, — тым хутчэй развал цела, ганьба сабе і сям’і. 2034. Quidquid praecipies, brevis esto (H). Чему бы ты ни учил, будь краток. = Чаму б ты ні вучыў, будзь кароткі. Параўн.: Сапраўдная навука не просьбы — загад. 2035. Quid quisque vitet, nunquam homini satis cautum est in horas (IT). Никто не может знать и предчувствовать, когда какой беды беречься. = Ніхто не можа ведаць і прадчуваць, калі якой бяды сцерагчыся. Параўн.: Бяда сённяшняя — гэта афармленне лесам тваіх пазаўчарашніх слоў, учарашніх спраў. Як не цяжка сеяць i жаць, усё ж лягчэй, чым чакаць чужога хлеба. Не сеяў І не жаў не прасі. 2036. Quid sit animus, magna dissensio est. В понятии, что такое дух, существуют большие разногласия. У паняцці, што такое дух, існуюць вялікія рознагалоссі. Параўн.: Не можа быць шчаслівым, хто не бачыць розніцы паміж душою i духам. Няшчасце шэранькага чалавечка, што ён не ўмее пытаць і слухаць, рабіць і прасіць. 2037. Quid sit futurum cras, fuge quaerere: et Quem fors dierum cumque dabit lucro Appone (H).