2150. Sapiens ipse fingit fortunam sibi. Мудрец сам себе создает счастье. Мудрэц сам сабе стварае шчасце. Параўн.: Без супакою няма шчасця, мудрыя ніколі супакою не маюць. 2151. Sapiens legibus paret, quia id salutare maxime putat (Cic). Мудрый повинуется законам, ибо считает это самым спасительным. Мудры падпарадкоўваецца законам, бо лічыць гэта самым выратавальным. Параўн.: Мудрыя непаспешныя. 2152. Sapiens nihil facit invitus. Мудрый ничего не делает против своей воли. Мудры нічога не робіць супраць сваей волі. Параўн.: Залішне мудры, добры ці ліхі, заўждьі дурнавацень — у вачах суседзяў. 2153. Sapiens nil affirmat, quod non probat. Мудрец ничего не утверждает без доказательства. Мудрэц нічога не сцвярджае без доказу. Параўн.: Мудрасць праўдзівіць у межах, думае пра выказванае, а дурасць выказвае ўсё думанае. Прыдурнаваты, як і абсалютна цёмны, ніколі не паслухае ніводнага мудраца, колькі б да іх не хадзіў. 2154. Sapiens quod petitur ubi tacet, breviter negat (PS). На просьбу вежливый отказ — молчание. (Пер. М.Гаспарова) На просьбу ветлівая адмова — маўчанне. Параўн.: Тры словы мудрага важней за прамову боўбатня. Выканаць усе просьбы чарвякоў — перасыпаць пясок у ваколіцы. 2155. Sapiens si algebis, tremes (Cic). Хоть ты и мудр, если станет холодно, задрожишь. Хоць ты i мудры, калі стане холадна, задрыжыш. Параўн.: Разумны з цэлым мяшком мудрасці не абыдзецца без кайстры ежы. 2156. Sapientia ars vivendi putanda est (Cic). Мудрость следует считать искусством жизни. Мудрасць трэба лічыць майстэрствам жыцця. 2157. Sapientia — gubernator navis. Мудрость — кормчий корабля. Мудрасць — рулявы карабля. Параўн.: Бяда чалавеку, калі ў яго мазгах рулявы — птушынае гняздо. Бяда, калі розуму палата, а грошаў малавата. Няма розуму — з самага цёплага кажуха не даточыш. Сонца мудрэц шануе ў першую чаргу. 2158. Sapientia in exitu canitur. Ум хвалят, когда дело закончено. Ср.: Хорошо то, что хорошо кончается. Розум хваляць, калі справа закончана. Параўн.: Добры пачатак не заўжды дае добрае заканчэнне. 2159. Sapientia semper eo contenta est quod adest, neque eam unquam sui poenitet (Cic). Мудрость всегда удовлетворена тем, что есть, и никогда не досадует на себя. Мудрасць заўсёды задаволена тым, што ёсць, і ніколі не крыўдуе на сябе. 2160. Sapientia vanitatem exuit mentibus (Seri). Мудрость освобождает умы от тщеславия. Мудрасць вызваляе розум ад славалюбства. Параўн.: Школа, маці i Айчына вучаць розуму — болей хацець, болей рабіць, болей выніковіць. 2161. Sapienti sat (Pl, Ter). Умному достаточно. Ср.: Умный поймет с полуслова. Разумнаму дастаткова. Параўн.: Рукі для лапаты, галава для славы, чалавек для мудрасці. 2162. Sapientis est nihil, quod poenitere possit, facere (Cic). Мудрецу несвойственно делать то, о чем пришлось бы жалеть. Мудрацу неўласціва рабіць тое, пра што прыйшлося б шкадаваць. Параўн.: Перарабляе мудры рэдка, хоць сумняваецца ўвесь час. Мудры не памыляецца, сучаснікі гэтага не ведаюць. 2163. Sapientissimus in septem. Мудрейший из семи (мудрецов). ХВ! В Древнегі Греции было семь известных мудрецов, которые пользовались всеобщим уважением и любовью: афинский законодатель Солон Питтак из Митилены, Клеобул из Линда (остров Родос), законодатель Периандр из Коринфа, спартанский эфор Хилон, знаменитый ученый Фалес Милетский и Биант из Приенны. Наймудры з сямі (мудрацоў). 2164. Sapientum octavus. Восьмой из мудрецов (т е. исключительный по своей мудрости). См. тж. комментарий к выражению Sapientussimus in septem. Восьми з мудрацоў (г.зн. выключны па сваёй мудрасці). 2165. Sat celeriter fit, quidquid fit satis bene. Что сделано быстро, сделано достаточно хорошо. Ср.: Поспешишь — людей насмешишь. Што зроблена хутка, зроблена дастаткова добра. Параўн.: Хто спяшае, той перарабляе. Сумнявайся доўга, рабі, як расце зерне — хутка. Думаць да справы. 2166. Satius est bene ignorare quam male didicisse. Лучше вообще не знать, чем знать плохо. Лепш увогуле не ведапь, чым ведань дрэнна. Параўн.: Сонца i веды ўсіх асвятляюць, не ўсе бяруць іх цяпло. 2167. Satius est rideri, quam derideri. Лучше давать повод к смеху, чем к насмешкам. Лепш даваць падставу да смеху, чым да кпінаў. 2168. Satius est sero quam nunquam discere. Лучше поздно учиться, чем никогда. Ср.: Учиться никогда не поздно. = Лепш позна вучыцца, чым ніколі. Параўн.: Усё жыццё вучыцца шкодна, як увесь час мыць твар. Дай дурню шмат — паб’е вокны, сябе пакалечыць. Цёмны можа зраўнацца з тым, хто ўсё жыццё вучыцца. 2169. Satur venter non studet libenter. Сытый желудок неохоч к ученью. Ср.: Сытое брюхо к ученью глухо. NB! Поздняя рифмованная формулировка мысли, которая встречается у античных авторов, например у Сенеки: “Избыток пищи препятствует тонкости ума ”. Сыты страўнік неахвочы да навуки. Параўн.: Найлепшы падганяч працавітага — галодны страўнік i крык дзяцей. 2170. Scientia est potentia. Знание — сила. NB! Афоризм, в основе которого положены слова Фрэнсиса Бэкона: “Scientia et potentia humana in idem coincidunt” — “Знание и величие человеческое совпадают”. Веды — сіла. Параўн.: Для чалавека веды, як для зямлі вада, для страўніка ежа. Шчаслівы народ, над якім верхаводзяць вучоныя. 2171. Scientia et potentia humana in idem coincidunt. Знание и величие человеческое совпадают. Веды і веліч чалавечая супадаюць. Параўн.: Званне не заўсёды веданне. Як такі чын, лепей нікім. 2172. Scientia nihil aliud est quam veritatis imago. Знание — не что иное, как образ истины. Веды — не што іншае, як вобраз ісціны. Параўн.: Ісціна ў спрэчках не нараджаецца, хаця напаўграматныя якраз так кажуць. Самаму разумнаму нехта павінны сеяць на раллі, жаць збажыну. 2173. Scientia, quae est remota ab justitia, calliditas potius quam sapientia appellanda (Cic). Знание, далекое от истины, заслуживает скорее названия ловкости, чем мудрости. Веды, далёкія ад ісціны, заслугоўваюць хутчэй назвы спрыту, чым мудрасці. Параўн.: Неасветны болей нагаворыць за хвіліну, чым трое разумных за гадзіну. 2174. Scientia vinces. Наукой победишь. Навукай пераможаш. 2175. Scio me nihil scire (Socr). Я знаю, что ничего не знаю. = Я ведаю, што нічога не ведаю. Параўн.: Мноства людзей крытыкуе другіх, адзінкі — сябе. За самым вялікім розумам ідзе яшчэ болыны i светлы. 2176. Scire leges non hoc est verba earum tenere, sed vim ac potestatem. Знание законов не в понимании слов, а в понимании смысла. Веданне законаў не ў разуменні слоў, а ў разуменні сэнсу. 2177. Scire velim chartis pretium quotus arroget annus (/7). Хотел бы я знать, какая давность (букв.: год) придает сочинению ценность. Хацеў бы я ведаць, якая даўніна (літ.: год) надае твору каштоўнасць. Параўн.: Талент не залежыць ад стагоддзяў, адзін ён ажыўляе твор, прымушае перачытваць. 2178. Scire volunt omnes, studiis incumbere pauci. Знать хотят многие, добывать знания — немногие. Ведаць хочуць многія, здабываць веды — нямногія. Параўн.: Самая цяжкая i радасная праца — навуковая. Колькі вады ні ni — не нап’ешея, колькі ведамі ні наталяцца —■ не наталіцца. 2179. Scribendi recte sapere est et principium et fons (H). Быть мудрым — вот начало и источник правильного написания. Быць мудрым — вось пачатак і крыніца правільнага напісання. 2180. Scribendo discimus diligentius, dicendo scribimus facilius (Qj. Письменные упражнения в речах оживляют письменный стиль. Пісьмовыя практыкаванні ў прамовах ажыўляюць пісьмовы стыль. Параўн.: Раз напісаць, што тройчы сказаць. 2181. Secundae cogitationes meliores. Вторые мысли — лучшие (те. мысли, дважды взвешенные, всегда более правильные). Другія думкі — лепшыя (г.зн. думкі, двойчы ўзважаныя, заўсёды больш правільныя). Параўн.: У кожнага разумнага бываюць не толькі слабыя думкі. 2182. Secundum naturam vivere oportet (Cic). Следует жить в соответствии с природой. Трэба жыць у адпаведнасці з прыродай. Параўн.: У неадукаванага няма гор, усё раўніна. 2183. Sed fugit interea, fugit irreparabile tempus, Singula dum capiti circumvectamur amore (V). Но между тем бежит, бежит невозвратное время, пока мы, плененные любовью к предмету, задерживаемся на всех подробностях. Але між тым бяжыць, бяжыць незваротны час, пакуль мы, захопленыя любоўю да прадмета, затрымліваемся на ўсіх падрабязнасцях. 2184. Sed omnes una manet nox Et calcanda semel via leti (H). Всех ожидает одна и та же ночь, всем придется когда-нибудь вступить на смертную тропу. Усіх чакае адна i тая ж ноч, усім прыйдзецца ступіць на смяротную сцяжыну. Параўн.: Ад смерці не ўцячэш, то i не бойся. Ніхто свету не перажыве. Усе дадому пойдуць, але лепш пазней. Жыві, будуйся i да смерці рыхтуйся. Смерць не страшная асветнаму i фатумнаму. 2185. Sed semel insanivimus omnes. Однажды мы все бываем безумны. Аднойчы мы ўсе бываем вар’ятамі. Параўн.: Здароўе не розум, наваг сыну не дадасі. 2186. Semel in laqueum vulpes. Когда-нибудь лиса (попадает) в капкан. Ср.: И на старуху бывает проруха. Калі-небудзь ліса (трапляе) у пастку. Параўн.: I хітры ліс у пастку трапляе. Конь на чатырох нагах, i той спатыкаецца. 1 ў песце можна палец вывіхнуць. Перастаў гнацца за ведамі, шукаць працу, блізішся не проста да хваробаў — да труны. 2187. Semel scriptum, decies lectum. Один раз написанное — это десять раз прочитанное. Ср.: Что написано пером, того не вырубишь топором. Адзін раз напісанае — гэта дзесяць разоў прачытанае. Параўн.: Слова — вецер, а пісьмо — грунт. Што напісана пяром, не выйме i сякера. Вучыцца пісаць — умець вылежваць напісанае, дзесяць разоў правіць. 2188. Semper avarus eget (H). Жадный всегда нуждается. Сквапнаму заўсёды мала. Параўн.: Сквапным нараджаецца кожны, як добрым і працавітым; застануцца сквапнымі ў сталасці адзінкі, найслабыя. Сквапныя дзеці сквапных. 2189. Semper graculus assidet graculo. Галка всегда сидит рядом с галкой. Галка заўсёды сядзіць побач з галкай. Параўн.: Сарока сароку бачыць здалёку. Жабрак жабраку відзён па кійку. Як алкаголік знаходзіць алкаголіка, дурань распазнае дурня, так асветны радзіцца з асветным. Сябры і сяброўкі — люстра чалавека.