2112. Rastro dentato prata parata dato. Коси луга, когда созрели. Касі сенажаці, калі выспелі. Параўн.: Касі, каса, пакуль раса; раса далоў — мы косім зноў. 2113. Ratio contra vim parum valet. Разум против силы мало значит. Ср.: Сила есть — ума не надо. Розум супраць сілы мала значыць. Параўн.: Дзе сіла, там моц. Як сілы нестае, толькі розум спосаб дае. Кожны разумны — творцы, кожны творчы — верыць у Бога, верыць у Бога — разумны, здаровы, багаты. 2114. Rebus in adversis melius sperare momento. В несчастье надейся на лучшее. У няшчасці спадзявайся на лепшае. Параўн.: Любы дастатак забярэ нястатак, калі няма надзеі. У беднага і ў кашы косці. 2115. Rebus in angustis facile est contemnere vitam (Mart). Находясь в беде, легко презирать жизнь. Калі знаходзішся ў бядзе, легка пагарджаць жыццём. Параўн.: Як у беднага няма маралі, так у выхвалякі асцярогі. 2116. Recte faciendo neminem time. Если честно поступаешь, никого не бойся. Ср.: Коль совесть чиста, спи спокойно до утра. Чистая совесть — лучшая подушка. Калі сумленна дзейнічаеш, нікога не бойся. Параўн.: Шмат розуму з нічога не бывае. 2117. Recte facti fecisse merces est (Seri). Награда за доброе дело — его свершение. Узнагарода за добрую справу — яе здзяйсненне. Параўн.: Вельмі шмат тых, хто хацеў бы перарабіць не толькі падзеі, а былое ў цэлым. На дне пекла перарабляльнікі гісторыі, неправедныя суддзі і святары. 2118. Rectus est enim, quod disertos facit et vis mentis (Q). Сердце и сила духа — вот что делает людей красноречивыми. Сэрца і сіла духу — вось што робіць людзей красамоўнымі. Параўн.: Не зберажэш сэрца, калі галаву не беражэш. 2119. Re in secunda tollere animos, in mala demittere (LM). Возносись душою в счастьи и смирись, когда беда. (Пер. М.Гаспарова) Узносся душою ў шчасці і скарыся ў бядзе. 2120. Re labor est dulcis, quia non pluit usus hiulcis. Труд полезен, ибо добро не льется дождем в рот. Ср.: Без труда не вытащишь рыбку из пруда. Праца карысная, бо дабро не льецца дажджом у рот. Параўн.: Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. 2121. Religio id est cultus deorum (Cic). Религия — это культ Богов. Рэлігія — гэта культ Багоў. Параўн.: Рэлігія — свята душы, храм цела. Вера ў Бога ў глухіх i сляпых удала падтрымлівае страх смерці, у асветных і творчых — страх не выканаць прызначэнне. 2122. Rem tene, verba sequentur (Cato). Овладей делом, слова последуют. Авалодай справай, словы прыйдуць. Параўн.: Легка працаваць, цяжка пасля перапынкаў працаваць. 2123. Repetitio est mater studiorum. Повторение — мать учения. Паўтарэнне — маці навучання. Параўн.: Паўтарэнне вучыць, калі ведаеш, што вучыць. Знайсці крыніцу цяжэй, чым рэчку ці балота. Хто не мае мэты, дарэмна паўтарае. 2124. Rerum copia verborum copiam gignit (Cic). Множество мыслей порождает многословие. Мноства думак спараджае шматслоўе. 2125. Rerum natura ipsa nobis dedit cognitionem finium. Самой природой назначено нам познать пределы вещей. Самой прыродай прадвызначана нам уведаць межы рэчаў. Параўн.: Няхай рэчы і гісторыя паўтараюцца, абы рэчы абнаўляліся, гісторыя не стаяла на месцы. 2126. Res inquieta est in se ipsam felicitas. Счаст ье само по себе — дело неспокойное. Шчасце само па сабе — справа неспакойная. Параўн.: У шчасці i горы нараджаецца доля. 2127. Res inter alios acta aliis neque nocere, neque prodesse potest. Тяжба между двумя лицами не может ни повредить, ни принести пользу третьему лицу. NB! Норма древнеримского права. Цяжба паміж дзвюма асобамі не можа ні пашкодзіць, ні прынесці карысці трэцяй асобе. 2128. Res ipsa per se vociferatur (Lcr). Дело само говорит за себя. = Справа сама гаворыць за сябе. 2129. Res nullius cedit primo occupanti. Ничья вещь становится собственностью первого овладевшего ею. NB! Одно из положений древнеримского права. Нічыйная рэч становіцца ўласнасцю першага, хто авалодаў ёю. 2130. Res mala vir malus est, mala femina pessima res est. Плохой муж — полбеды, плохая жена — целое горе. Дрэнны муж — паўбяды, дрэнная жонка — цэлае гора. Параўн.: Дрэнны мужык — гаспадарцы бяда, дрэнная жонка — гаспадаркі няма.Маці дзіцяці — не мачыха, жонка для мужыка — не любутка. Цяжка сям’ю стварыць, яшчэ цяжэй захаваць. 2131. Res plus valent quam verba (SI). Дела важнее слов. Справы важней за словы. Параўн.: Не цалуй ногі святым, калі людзей мардуеш. 2132. Res sacra miser (Seri). Несчастный — вещь священная (т.е. он заслуживает внимания). Няшчасны — рэч свяшчэнная (то бок ён заслугоўвае ўвагі). Няшчасным усе грошы не аддаеш, а час можна? 2133. Res semel admissa reprimi non potest (Cie). Раз начатое не может быть остановлено. Раз пачатае не можа быць спынена. 2134. Res severa verum gaudium (Sen). Истинная радость — серьезная вещь. Сапраўдная радасць — сур’ёзная рэч. 2135. Risu inepto res ineptior nulla est (Ctl). Нет ничего глупее глупого смеха. Ср.: Смех без причины — признак дурачины. Няма нічога больш дурнога, чым дурны смех. Параўн.: Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога. Няма нічога болей з’едлівага за дурны рогат. Дурню смех, разумнаму слёзы. Няма смеху без плачу. У жывыя вочы хлус кепікі сее. Бяда бяду кліча, як дурны дурня. Вучонасці можна навучыцца, мудрасці не. 2136. Roganti melius quam imperanti pareas (PS). Быстрее послушаешь просящего, чем приказывающего. Ср.: На добрый привет — добрый ответ. Хутчэй паслухаеш просьбітніка, чым загадніка. Параўн.: Цяжка маці, калі ўсе дзеці папросяць свайго, яшчэ цяжэй дзяржаве. Ласкава цялятка дзве маткі ссе, а горда ніводну. Памятник Виктору Эммануилу на Пьяцца Венеция. 2137. Saepe dissimulare satius, quam vel ulcisci fuit. Часто лучше не обращать внимания, чем мстить. Ср.: Худого худым не исправишь. Часта лепш не звяртаць увагі, чым помсціць. Параўн.: Алпомсціў праз пяцьдзесят гадоў і пашкадаваў — “паспяшаўся”. Плявок пляўком не адмываецца. Падвучылі неразважніка адпомсціць — ён і палез са сваёй і чужой доляй у рожкі брацца. 2138. Saepe est sub pallio sordido sapientia (Caec). Часто под грязным рубищем скрывается мудрость. Ср.: Не пригож лицом, да хорош умом. Часта пад бруднымі лахманамі тоіцца мудрасць. Параўн.: Востры розум свеціцца ў любой апратцы. Мудрасць, розум — найболей каштоўнае ў чалавека, а не вопратка, грошы, пасады. 2139. Saepe error ingens sceleris obtinuit locum (Seri). Часто огромная ошибка — то же преступление. Часта велізарная памылка — тое ж злачынства. 2140. Saepe facit pietas hoc, [quod] nequit ipsa potestas. Часто любовь делает то, что не сделает сила. Часта каханне робіць тое, што не зробіць сіла. Параўн.: Гожыя вочкі і ножкі могуць перамагчы не толькі камандзіра, а цэлы атрад або міністра. Жаданая сэрцу заўжды прыгожая, бяда толькі калі яна захоча і другіх перамагаць. Мужык часта плача, калі жонка скача. 2141. Saepe stilum vertas iterum quae digna legi sint scripturus (H). Часто переворачивай стиль (т.е. тщательно правь написанное), если хочешь написать что-либо достойное перечитывания. NB! Stilus — палочка, которой древние римляне писали на вощеных дощечках. Палочка была заостренной с одного конца, которым царапали по воску, а с другой стороны палочка имела форму лопаточки, которой заглаживали написанное, если нужно было что-нибудь исправить. Поэтому выражение ‘‘чаще переворачивай стиль ’’ употребляется в том смысле, что, если хочешь, чтобы произведение заслуживало внимания у читателей, надо старательно исправлять написанное. Часта пераварочвай стыль, калі хочаш напісаць што-небудзь вартае перачытвання. Параўн.: Стыль — яснасць, няма яе — няма стылю. Майстэрства без стылю і думкі не бывае. 2142. Sal patriae pluris faciendus, quam hospitis mensa. Родную соль следует ценить лучше, чем чужой обед. Ср. у А.Грибоедова: И дым отечества нам сладок и приятен. Родную соль трэба цаніць лепей, чым чужы абед. Параўн.: Дарагі куток, дзе завязвалі пупок. У чужы край заляцеў — крылле апёк. Няма горшай пакуты, як на Айчыне насіць путы. 2143. Salus aegroti suprema lex medicorum. Сохранение жизни больного — высший закон для врачей. Захаванне жыцця хворага — найвышэйшы закон для ўрачоў. Параўн.: У сілу дактароў цяпер не вераць нават здаровыя. 2144. Salus patriae suprema lex est. Благо отечества — высший закон. Дабрабыт радзімы — найвышэйшы закон. Параўн.: Сабака прывыкае да аброжка i ланцуга, народ — да тырана i дыктатара, але гора сабаку і дыктатару, калі забудуць, хто іх корміць. 2145. Salus populi suprema lex est (Cic). Благо народа — высший закон. Дабрабыт народа — найвышэйшы закон. Параўн.: Песня да сэрца, сэрца да народа. Сярод народа жывеш, яго звычай выконвай. Нельга ўвесь час дбаць пра народ, а калі пра сям’ю? Народу ўсё, калі i ён усё. 2146. Sano non paret dolor, aegro quantus amaret. Здоровый не испытывает боли, свойственной больному. Ср.: За чужой щекой зуб не болит. Здаровы не адчувае болю, уласцівага для хворага. Параўн.: Багаты беднаму не спагадае. Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць. Багаты не ведае, чым бедны абедае. Здаровы не павінны ведаць, як хворы сябе хворыў, гадамі пазбаўляючы здароўя. Бяда грамадству, калі яно будзе лячыць, а не дапускаць хваробаў. Няшчасная нацыя сама сябе зжыве, калі будзе чуць крыкі хворых, а не бачыць працу здаровых. Хто лечыцца, у хваробах не цвечыцца. 2147. Sapere aude (Н). Осмелься быть мудрым. Асмелься быць мудрым. Параўн.: Без прыкметы не дойдзеш да мэты, дык вызначайся хутчэй. Вучонасці навучаць, мудрасць сам набываеш. 2148. Sapiens dominabitur astris. Мудрый сумеет управлять и небесными светилами. = Мудры сумев кіраваць і нябеснымі свяціламі. Параўн.: У мудрага галава змушвае вочы зоркі асягаць. Разумны ад дурняў ады-дзе, да мудрых прытуліцца. Курам лепей ад усяго падабаецца спеў пеўня. 2149. Sapiens et bonum ferre potest modice et malum fortiter aut leviter (Kr). Кто мудр, тот и в счастье будет умен, и в несчастье бодр и тверд. (Пер. М.Гаспарова) Хто мудры, той і ў шчасці будзе разумны, і ў няшчасці бадзёры і цвёрды. Параўн.: Бяда разумнаму, калі спадзяецца толькі на розум уласны i грошы.