2267. Solae faciunt virtutes beatum. Только добродетели делают человека счастливым. Толькі дабрачыннасць робіць чалавека шчаслівым. Параўн.: Шчасце (супакой i хвала) немажліва без дабра для другіх. Кожны хоча дабрачыннічаць, яшчэ болей — каб пра гэта ведалі годныя. Дачка яшчэ не закончаная дурніца, калі маці за яе моліцца. 2268. Solamen miseris socios habuisse malorum. Утешение для несчастных — иметь товарищей по несчастью. NB! Басня древнегреческого баснописца Эзопа (VI в. до н.э.) заканчивается такой моралью: “Те, что горюют, находят утешение в том, что другим приходится еще хуже". Суцяшэнне для няшчасных — мець паплечнікаў па няшчасцю. Параўн.: Гарэтны шукае шчаслівых, як сабака гаспадара. Шчасця без долі няма, грошаў — без сяброў. Бойся таго, у каго няма шчасця зранку — не будзе i да астанку. 2269. Sol lucet omnibus (Pi). Солнце светит для всех. Сонца свеціць для ўсіх. Параўн.: Сонца грэе i вучыць мацней за бяду. Сонца не бяда, людзей не топча. 2270. Solus cum sola, in loco remoto, non cogitabuntur orare “Pater noster”. О мужчине и женщине в уединенном месте никто не подумает, что они читают “Отче наш”. Пра мужчыну і жанчыну ў зацішным месцы ніхто не падумае, што яны чытаюць “Ойча наш”. Параўн.: Першая ступень яднання яго і яе — секс, дзеці, другая — здабыванне грошаў, трэцяя — духоўнасць. 2271. Specie formosa, mente odiosa. С виду прекрасна, душой неприятна. Ср.: С виду малина, раскусишь — мякина. = 3 выгляду прыгажуня, душой непрыемная. Параўн.: Яна для закаханага як люстра — бачыць адно знешняе. У жаночага хваста няма паста. 2272. Sperandum est vivis, поп est spes sepultis. Надеяться могут живые, для мертвых нет надежды. Спадзявацца могуць жывыя, для мёртвых няма надзеі. Параўн.: Кожны павінен ведаць: тагасны свет у мільёны разоў большы, лепшы, справядлівы; ён не забывае добрых і нядобрых думак і спраў на гэтым свеце. Што лона жанчыны перад Зямлёй, тое Зямля перад Тагасвеццем. 2273. Sperate deos memores fandi atque nefandi. Помните: Боги не забывают ни добрых дел, ни беззаконий. Памятайце: Багі не забываюць ні добрых спраў, ні беззаконнасцяў. Параўн.: Тваё дабро для абодвух светаў — сумленна рабіць сваю справу, вучыць, папярэджваць. 2274. Sperat infestis, metuit secundis alteram sortem bene praeparatum pectus (H). Хорошо подготовленный человек сохраняет надежду в несчастьи и боится перемены судьбы в счастливое время. Добра падрыхтаваны чалавек захоўвае надзею ў няшчасці i баіцца змен лесу ў шчаслівы час. 2275. Spes est misera dulcissima. Надежда — самое сладкое несчастье. Надзея — самае салодкае няшчасце. Параўн.: Без сну і надзеі ніхто не абыдзецца. На меншае спадзяваўся — менш расчараваўся. Шмат упачатку, але мала ўканцы. 2276. Spes fore cras semper ait melius (Tib). Надежда всегда твердит, что в будущем будет лучше. Надзея заўсёды сцвярджае, што ў будучым будзе лепш. Параўн.: Сонца надзеі перад любымі вокнамі ўсходзіць, не ў кожнай хаце яе ўтрымаюць. 2277. Spes melior plebis semel “accipe”, quam bis “habebis”. Людям больше по душе раз “бери”, чем два раза “будешь иметь”. Ср.: Лучше голубь в тарелке, чем глухарь на току. Лучше воробей в руке, чем петух на кровле. Людзям больш да душы раз “бяры”, чым два разы “будзеш мець”. Параўн.: Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Лепей варона злоўленая, чым сокал у небе. 1Т1Ъ. Spes sibi quisque. Каждый сам себе надежда. Ср.: На Бога надейся, а сам не плошай. ~ Кожны сам сабе надзея. Параўн.: Божа памажы, але i сам не ляжы. На Бога спадзявайся, але i сам старайся. Прануй, нябожа, то І Бог паможа. Надзея не чаравікі, а бляск на чаравіках. Чым большы ты, тым большыя надзеі — на цябе і ў самога. 2279. Spes sola hominem in miseriis solatur. Надежда — единственное утешение людей в несчастье. Надзея — адзінае суцяшэнне людзей у няшчасці. Параўн.: Hi валадар, ні жабрак не абыходзяцца без аднаго — надзеі. Якая б ні была надзея, яна ле заменіць учынкаў. 2280. Stagnum litus edit, torrens properando recedit. Тихая вода берега подмывает, бурный поток, пронесясь, отступает. Ср.: Не бойся того, кто песни поет, а бойся кто дремлет. Ціхая вада берагі падмывае, бурлівы паток праносіцца і адступае. Параўн.: Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Ціхая свіння глыбока рые. Ціхая вада берагі рве. 2281. Stat sua cuique dies (V). Каждому назначен свой день. Ср.: Всему свое время. Кожнаму прызначаны свой дзень. Параўн.: На ўсё свой час. Без пары няма i травы. Дзяры лыка пакуль дзярэцца, бо прысохне — не ўдзярэш. Сей у пару, збярэш хлеба гару. Самы маленькі i глухі пры жаданні сам можа ўведаць свой час. 2282. Stilus est dicendi opifex (Cic). Письмо развивает искусство владения словом. Пісьмо развівае майстэрства валодання словам. Параўн.: Пішы — не спяшы. Напісанае не заўжды застанецца. 2283. Stipite momenta nulla sunt fune retenta. Время не привязано к стволу дерева канатом. Ср.: Время не ждет. = Час не прывязаны да ствала дрэва канатам. Параўн.: Сусветная вось праходзіць праз дрэва, не кожная істота, як ліст, ведае пра гэта. Час паўтараецца не два, пяць, восем разоў — бясконца. 2284. Stulti qui crescunt, stulti sunt, quando senescunt. Дурак в зрелом возрасте, будет им в старости. Ср.: Пьяный проспится, глупый — никогда. Дурань у сталым узросце, будзе ім і ў старасці. Параўн.: Да 20 няма здароўя — не будзе, да 30 няма розуму — не будзе, да 40 няма пасады — не будзе, да 50 няма грошаў — не будзе. Сталы без розуму — ліхтар без агню, царква без свечкі. Розум не ў вопратцы i не ў барадзе, тым болей не ў лысіне. 2285. Stultitia est venatum ducere invitas canes. Неразумно вести собак на охоту силой. Ср.: Силою не многого добьешься. Неразумна весці сабак на паляванне сілай. 2286. Stultitia, et si adepta est quod concupivit, nunquam se tamen satis consecutam putat (Cic). Глупость, даже достигнув желанного, никогда не бывает удовлетворена. Дурнота, нават дасягнуўшы жаданага, ніколі не бывае задаволена. Параўн.: “Мала” губіць людзей болей, чым вайна. 2287. Stultitia pacatum et quietum habet nihil. Глупость не знает ни мира, ни покоя. Ср.: За дурной головою ногам нет покою. Дурнота не ведае ні міру, ні супакою. Параўн.: Бязмозглы, убогі і няшчасны — браты. Разумны саступіць дарогу вар’яту. 3 мудрым страчаюцца, тупога абыходзяць. 2288. Stultorum infinitus est numerus. Число глупцов бесконечно. Колькасць дурняў бясконцая. Параўн.: Аднаго акадэміка не заменіць тысяча інжынераў, аднаго інжынера —тысяча невукаў. Будзе розум — будзе рубель, не будзе розуму — не будзе і капейкі. 2289. Stultorum plena sunt omnia. Дураков везде полно. Дурняў усюды мноства. 2290. Stultus est, qui cupida cupiens cupienter cupit. Глуп, кто страстно желает осуществить все желания. Дурны, хто моцна хоча ажыццявіць усе жаданні. 2291. Stultus nihil celat, quod habet sub corde revelat. Глупый ничего не скрывает, что в душе имеет — открывает. Ср.: Что у дурака на уме, то и на языке. Дурны нічога не ўтойвае, што ў душы мае — адчыняе. Параўн.: Мудры маўчыць — вучыць, дзесяць дурняў гавораць — галаву тлумяць. 2292. Stultus stulta loquitur. У глупца речь глупая. Ср.: Знать птицу по перьям, а человека по речам. Видна птица по полезу У дурака и речь дурацкая. У дурня мова дурная. Параўн.: У дурнога пеўня дурная песня. 3 дурнога куста ягады пустыя. Які музыка, такое гранне. Тона дыму не заменіць адно палена, сто слоў балбатуна — адну параду мудрага. Бяда, калі разумная галава трапілася дурню. 2293. Sua cuique parti aetatis tempestivitas est data (Cic). Каждому возрасту присущи свои особенности. Кожнаму ўзросту ўласцівы свае асаблівасці. Параўн.: Розуму не ўсім дадзена пароўну, у людзей ён як вада — уліваецца і пераліваецца; няшчасце большасці з так званых людзей, што к старасці ў іх гэтага эфіру (розуму) не болей, чым у іхніх сабак, катоў, кароў. 2294. Sua cuique patria jucundissima est. Каждому своя родина самая лучшая. Ср.: Всякая птица свое гнездо любит. Кожнаму свая радзіма самая лепшая. Параўн.: Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць. Жаба квокча, сваё балота хваліць. Залатая клетка для птушкі —няволя, заграніца для чалавека — чужаніца. 2295. Sua cuique sponsa videtur pulcherrima. Своя жена для каждого самая красивая. Свая жонка для кожнага самая пригожая. Параўн.: Не пригожая пригожа, а каханая пригожа. Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Забралі ў нямога жонку — загаварыў. Калі жонка другая душа мужика, абое даўгажыхары. 2296. Sua cuique exorsa laborem fortunamque ferent (K). Начинания принесут одному трудную жизнь, другому счастье. Пачынанні прынясуць аднаму цяжкае жыццё, другому шчасце. Параўн.: Разумны і ў няшчасці шчаслівым бывае. Радасць як у куркі, што куранят водзіць. 2297. Sua cuique sunt vitia. У каждого свои недостатки. / У кожнага свае недахопы. Параўн.: Ад недастатку не прадаюць хатку. Няма грошаў — няма стратаў. 2298. Suadelae multae fabricabunt atria stulte. Чем больше советов, тем хуже дом. Чым больш парадаў, тым горшая хата. Параўн.: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць. Дзе багата гаспадыняў, там хата нямеценая. Ад белай каровы нарадзілася пярэстая, ад асобнай парады дрэнныя вынікі. Асцерагайся тае, у якой яшчэ дзіця не нарадзілася, а яна ўжо кумоў прызначыла. 2299. Suae quisque fortunae est faber. Каждый — кузнец собственной судьбы. Кожны — каваль уласнага лесу. Параўн.: Сонца адно, зорак шмат, людзей шмат, лес у іх розны. Калі ты ўмееш асцерагаць сябе, асцеражэш і другіх. 2300. Sua quisque pericula nescit. Никто не знает своих опасностей. Ср.: Не знаешь, где найдешь, где потеряешь. Кабы знал, где упасть, соломки подостлал. Ніхто не ведае сваіх небяспек. Параўн.: Каб ведаў, дзе павалішся, абышоў бы. Карова нервуецца па дарозе на бойню, абдолены чалавек сам лезе ў няшчасце. 2301. Sua tunica propior pallio. Своя туника ближе плаща. Ср.: Своя рубашка ближе к телу. Свая туніка бліжэй, чым плашч. Параўн.: Кожны млын на сваё кола ваду цягне. Кожнаму свая болька баліць. Нягоды маленькія не пераходзяць у вялікія, калі чалавек разумев, што ягоную долю i каваль не выкуе.