2447. Vel capillus habet umbram suam. И волос имеет свою тень (т.е. и незначительное обстоятельство имеет значение). I волас мае свой цень (г.зн. і нязначная акалічнасць мае значэнне). Параўн.: Станоўчы не баіцца цені, грому, смерці. Хто перажыў бяду хаценняў, зачастую схільны да самаўхвалення і самагубства. 2448. Velle non discitur. Нельзя научиться хотеть. Нельга навучыцца хацець. Параўн.: Кожнае дыхание хоча абнімання. Прагнуць жывы не перастане, як дыхаць. 2449. Velocitas juxta formidinem est (T). Поспешливость близка к страху. Паспешлівасць блізкая да страху. Параўн.: Паспешлівасць i маруднасць — сёстры: аднолькава сабе шкодзяць. Не бярыся за вёслы, калі яна ўжо пераехала на другі бераг. 2450. Vel sapientissimus errare potest. Даже мудрейший может ошибаться. Нават наймудрэйшы можа памыляцца. Параўн.: I хітры ліс у пастку тряпляе. I на дзеўку грэх бывав. Для памылкі любая галава падыходзіць. Галава ў ног розуму не просіць, гаспадар — у гультая. Чым большая звада, тым болей абое вінаватыя. 2451. Venienti occurrite morbo. Предупреждайте болезнь до ее наступления. Папярэджвайце хваробу да яе надыходу. Параўн.: Глухому варона салавей, кривому любы прамы здаровы. Здаровы багатага вартны. Не глядзі на від, прапытвай пра здароўе. 2452. Venit morbus eque, suevit abire pedes. Болезнь наступает верхом, отступает пешком. Хвароба наступав конна, адступае пешкі. Параўн.: Хто не мае сілы, гаму свет нямілы. Хвароба лежню любіць. Хвароба здароўе хваліць, а як асядлае — паганяе. 2453. Venit mors velociter, rapit nos atrociter. Смерть приходит быстро, уносит нас безжалостно. NB! Слова из студенческого гимна "Gaudeamus!” Смерць прыходзіць хутка, зносіць нас бязлітасна. Параўн.: Смерць — урок для ўсіх, кара — для блізкіх. Зламаўся кастыль, а ён паўзе, смерць такіх абыходзіць. Смерць не можа параўняць людзей, як яны не могуць быць роўнымі на зямлі. Як працавітаму паміраць, дык дзень губляць 2454. Veni, vidi, vici (Cs). Пришел, увидел, победил. NB! Греческий писатель Плутарх в биографии Гая Юлия Цезаря рассказывает, что Цезарь с тремя легионами выступил против войска царя баспорского царства Фарнака II и в большой битве у города Зела полностью разбил его. Сообщая об этом в Рим одному из своих друзей Амантию, Цезарь описал внезапность и быстроту этой битвы тремя словами: “Пришел, увидел, победил ”. Это выражение обычно употребляется в тех случаях, когда комунибудь быстро и без особых трудностей удается выполнить важную и при этом трудную задачу. Прыйшоў, убачыў, перамог. Параўн.: “Ён няўдака. — Не, патрэбна сказаны не тую стратэгію выбраў“. 2455. Venter cibi avidus praecepta non audit. Голодный желудок не слушает наставлений. Ср.: У голодного брюха нет уха. С разговоров сыт не будешь. Галодны страўнік не слухае павучанняў. Параўн.: Галодны малітву не слухае — хлеба шукае. Галодны пацук гатовы кошку з’есці. Адкрывай рот — галодным не пакінуць. 2456. Venter non habet aures. Желудок не имеет ушей. Ср.: Соловья баснями не кормят. Страўнік не мае вушэй. Параўн.: 3 гутаркі хлеба не наясі. Усялякая гамонка да хлеба добрая. Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Не да сораму, калі хлеба няма. Страўнік любіць боршч такі, што парыць, як туман з ракі коціцца. Смачны боршч i каша, калі ёсць шматок мяса. 2457. Venter, pluma, Venus laudem fugienda sequenti. Стремящийся к славе должен избегать пиров, неги и женщин. Хто імкнецца да славы, павінны пазбягаць пірушак, раскошы І жанчын. Параўн.: Слава, найвялікшая багіня, прыходзіць толькі да здольнага на штодзённыя самаабмежаванні. Шукаць славу цяжка, але неабходна, шлях адзін — працуй, адчыняй. 2458. Ventrem nimis replere nocet (Ceis). Чрезмерное наполнение желудка вредно для здоровья. Празмернае напаўненне страўніка шкодна для здароўя. Параўн.: Не еўшы — нудна, пад’еўшы — трудна. Пірагі страўніку ворагі, з’еў мяса — грызі і косткі. Гультайны і каля спечатай куліткі хлеба памрэ. Дзяцей у галодных болей. 2459. Verae amicitiae sempiternae sunt (Cie). Настоящая дружба вечна. Сапраўдная дружба вечная. Параўн.: Сапраўдная прыязнасць ніколі не памрэ. У хаўрусе жыць — тужыць. Конь прывязаны повадам, а сябра — полуднем. 2460. Verba docent, exempia trahunt. Слова учат, примеры ведут. Словы вучаць, прыклады вядуць. Параўн.: Няма смеху без плачу, слова без прыкладу. Жартуецца добра калі справа зроблена. 2461. Verba ligant homines, taurorum cornua funes. Слова связывают людей, веревки — рога быков. Ср.: Быка берут за рога, человека ловят на слове. Словы звязваюць людзей, вяроўкі — рогі быкоў. Параўн.: Слова гонару не закон, а выканаць мусіш. Жарцікі прыправа, а не яда. 2462. Verba non sunt verbera. Слова — не побои. Ср.: За спрос не бьют в нос. Словы — не пабоі. Параўн.: За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання. Хто пытае, той многа знае. Дрэва мои,на карэннямі, словы — справамі. Балбатня як вугаль — хоць не спаліць, дык вымажа.Слова неасветнага павярхоўнае, а то і хлуслівае. 2463. Verbaque praevisam rem non in vita sequentur (H). Когда дело обдумано заранее, слова последуют без затруднений. Калі справа абдумана зараней, словы з’явяцца без цяжкасцяў. Ад сваркі да бойкі адзін шаг, ад задумы да апраўдання яе — яшчэ меней. Не вучы прыяцеля — сам сабе нашкодзіш. 2464. Verba volant, scripta manent. Слова улетают, написанное остается. Словы адлятаюць, напісанае застаецца. Параўн.: Што напісана пяром, не выйме і сякера. Сапраўдны летапіс, калі ён хоць трохі адбівае праўду грамадства і эпохі, перажыве стваральнікаў. Бяда падробшчыкаў пад праўду: яны ведаюць, што яны самыя і ўсё імі створанае — шалупінне. 2465. Verbum nobile debet esse stabile. Слово чести должно быть твердым. Слова гонару павінна быць цвёрдым. Параўн.: Існасць чалавека І слова гонару звязаныя, як змест i форма, не стрымаць слова — зачарніць уласную існасць. 2466. Verem plus uno esse non potest. Больше одной истины не бывает. Больш адной ісціны не бывае. Параўн.: Дрэва ісціны мае шмат галін, яно адрозніваецца ў любым слоўным лесе, яго бачыць кожны відушчы. Ісціна Бога адна, у астатніх — як голля і лістоты на дрэве. 2467. Vere est miser, culpa est sua quisquis miser. Тот истинно несчастен, кто несчастен по своей вине. Ср.: Тот дурак, кто сам себе враг. Той сапраўды няшчасны, хто няшчасны з-за сваей віны. 2468. Vere scire est per causas scire. Настоящее знание — знание причин. Сапраўдныя веды — веданне прычын. Параўн.: Мора ўяўных спраў і слоў меншае за адзін ліст з дрэва ісціны. 2469. Verissime defenditur numquam aequitatem ab utilitate posse sejungi (Cie). Совершенно правильно утверждают, что справедливость не может быть отделена от полезности. Зусім правільна сцвярджаюць, што справядлівасць не можа быць аддзелена ад карыснасці. 2470. Veritas non quaerit angelos. Правда не ищет ангелов. Праўда не шукае анёлаў. Параўн.: Анёл не абараняе, як думае дарослы сляпак — паведамляе; праўдзе не патрэбныя абаронцы: гэта робіць яна сама. 2471. Veritas non semper latet. Истина всегда обнаруживается. Ср.: Нет ничего тайного, что не стало бы явным. Ісціна заўсёды выяўляецца. Параўн.: Ісціна не вясновы лёд — не праломііша. Ісціна, як гром, бывае нечаканай, ад гэтага нетраціць маланкавай яснасці і трывожнай пераканаўчасці. 2472. Veritas odit moras (Seri). Истина не терпит отсрочек. Ісціна не церпіць адтэрміновак. Параўн.: Шчаслівец знаецца з Богам, значыць — з ісцінаю. Не з табою ісціна і тваёю справаю — яна ўсюды, адчыні ёй дзверы сэрца, значыць і рук. 2473. Veritas odium parit (Ter). Истина порождает ненависть. Ср.: Правда глаза колет. Ісціна спараджае нянавісць. Параўн.: Стагоддзямі ісціну шукае духоўны сляпак i злуе на знайшлых яе за дзень. 2474. Veritas premitur, non opprimitur. Истину можно гнать, нельзя задушить. Ісціну можна гнаць, нельга задушыць. Параўн.: Не зменіш золата пераплаўкаю, ісціну — перакручваннямі. 2475. Veritas se ipsa defendit (Cic). Истина сама себя защищает. Ср.: Правда говорит сама за себя. Ісціна сама себя абараняе. Параўн.: Няшчасны той, хто хоць у якой форме нападае на носьбіта ісціны. Святло і ісціну не зачыніш ні ў пакоі, ні ў палацы. Ісціне, як жанчыне, падыходзяць не ўсе словы — толькі панятлівыя. 2476. Veritas vitae est viaticum carissimum. Правда — наилучшая поддержка на жизненном пути. Праўда — найлепшая падтрымка на жыццёвым шляху. 2477. Versate diu, quid ferre recusent, quid valeant umeri (H). Долго обдумывайте, что могут и не могут вынести ваши плечи. = Доўга абдумвайце, што могуць i не могуць вынесці вашы плечы. 2478. Verum amicum pecunia non parabis. Верного друга за деньги не приобретешь. Вернага сябра за грошы не набудзеш. Параўн.: Адзіноту — шчасце i няшчасце — зразумее і раздзеліць толькі сябра. Чалавек без сябра — дрэва без карэнняў. Добрага сябра ўведаеш, як з ім разлучышся. 2479. Verum est, quod pro salute fit mendacium. Ложь во спасение становится правдой. Мана дзеля выратавання становіцца праўдай. 2480. Verum in caeco est (Mari). Истина сокрыта глубоко. Ісціна схавана глыбока. Параўн.: Рэдка бывае, каб самую нязначную ісціну адразу прыняў недалёкі і цёмны. Чым болей супраціўляецца ісціне, тым хутчэй зазнае боль. Грэх парушыць слова гонару, яшчэ большы таптаць ісціну. 2481. Verum index sui et falsi (Spin). Истина — пробный камень себя и лжи. Ісціна— пробны камень, камень сябе і хлусні. Параўн.: Толькі наіўны дурань мяркуе, што ёсць спосаб закрыцца ў хаце ад святла дня, што можна затрымаць прыход ісціны. Усяго адзін спосаб аблегчыць кару сабе і блізкім за непрызнанне ісціны, у якой бы галіне дрэва жыцця я на не праяўлялася — распаўсюджваць яе, памагаць другім барацьбітам за яе. 2482. Verus amicus amici nunquam obliviscitur. Истинный друг никогда не забывает друга. Сапраўдны сябра ніколі не забывае сябра. Параўн.: Сябра болей за прыяцеля, бо сябра можа абараняць сябра нават у нявыгадных сітуацыях, на шкоду сабе. 2483. Vestigia semper adora (Саес). Всегда чти следы прошлого. Заўсёды паважай сляды мінулага. Параўн.: Адмовіцца ад мінулага — страціць будучыню. Мінулае — твае бацькі, дзяды, прадзеды; хочаш, каб не было дзяцей — абгадзь мінулае.