Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Літоўскі народ ад прыроды павольны, таму больш смутны, чым вясёлы; любіць аднак часам ажывіцца, развесяліць галовы, змучаныя клопатамі, выліць з душы песню і пусціцца ў скокі. Вясельныя абходы, дажынкі, прыяцельскія гулянні ў часе свят Божага Нараджэння, Вялікадня, Запустаў, Св. Міхала і г. д. і г. д. без танцаў абысціся не могуць [Jucewicz 1846,189].
Да літоўскіх «нацыянальных» танцаў Л. Юцэвіч аднёс заходнелітоўскія «Блездзінгеле» («Ластаўка»), «Кірвіс» («Сякера»)2 і «Мушцініс» («Бітва»), а таксама асобна пералічыў некаторыя шляхецкія танцы  «Падушачка», «Зайчык» («падобны да “Перапёлкі” русінаў наддняпроўскіх») і «Удод», што «з Польшчы ад такіх жа Паноўбраці прывандравалі»3 [Jucewicz 1846, 189199], Пры гэтым ён адзначаў, што свае ўласныя («нацыянальныя») танцы літоўцы рэдка выконваюць пад музыку:
Літоўскія сяляне рэдка скочуць пад музыку, менавіта нацыянальныя свае танцы, хаця амаль у кожнай хаце маюцца інструменты і хаця б адзін знойдзецца чалавек, хто ўмее граць. Гэта сведчыць пра тое, што старажытныя літоўцы, апрача ражкоў і баявых труб, іншай музыкі не ведалі. <.„> У наш час літоўскі народ горача любіць музыку, і хаця свае родавыя танцы, паводле звычаю продкаў, сумяшчае са спевамі, не ўжываюць яны пры гэтым ніякіх штучных танцаў для падняцця сваёй весялосці; аднак з ахвотай выкарыстоўваюць розныя інструменты, гучанне якіх спалучаюць з гучаннем рэха родных лясоў [Jucewicz 1846, 199],
Асаблівую ролю ў канструяванні гістарыяграфічнага стэрэатыпа «флегматычных», «сціплых» і «стрыманых» літоўцаў, якія не вызначаюцца асаблівай танцавальнасцю, адыграла іх супрацьпастаўленне сваім суседзям4  «вясёлым», «ганарлівым» і «жвавым» палякам.
1 Паводле М. В. Лескінен, тэмперамент у тагачасных этнаграфічных апісаннях і інструкцыях характарызаваўся без звыклага гіпакратаўскага вылучэння чатырох яго відаў, а праз такія вызначэнні як «жывы», «вялы», «павольны», «жорсткі» і г. д. [Лескннен 2010, 145],
2 Гэты, на думку Л. Юцэвіча, «сапраўды дзікі» танец, у час якога ўверх падкідвалася сякера, якую трэба было злавіць, сведчыў «пра ваўянічасць гэтага народу ў мінулым» [Jucewicz 1846, 192194],
3 Апісанні гэтых танцаў і тэксты песень, што іх суправаджалі, у рускамоўным перакладзе былі надрукаваны ў зборніку літоўскага фальклору «Черты мз нсторнн н жнзнн лятовского народа» («Нарысы з гісторыі і жыцця літоўскага народу»), укладзенага і выдадзенага ў 1856 г. А. Кіркорам і П. В. Кукальнікам [Черты 1856, 98101], Усе яны амаль без змен і асаблівых дапаўненняў пасля неаднаразова паўтараліся ў этнаграфічных нарысах, прысвечаных літоўцам [Корева 1861, 616617; Народы 1878, 8485 і інш.].
4 Адным з галоўных метадаў верыфікацыі звестак пра народы ў XIX ст. было іх параўнанне з суседзямі, у значнай ступені заснаванае на прынцыпе «апісанне праз адмаўленне».
49
ДАСЛЕДАВАННІ
Лмтовскме крестьяне составляют совершенную протмвоположность полякам простотой мх костюма; онм мзбегают яркмх красок, затейлмвых покроев галунов м бахромок; одежда мх, сероватого цвета, без всякмх вышмвок, свмдетельствует о скромностм мх характера: онм не стараются обратмть на себя внмманме, поіцеголять нарядом1. Ммшле, сравнмвая лмтвмнов с полякамм, «сынамм солнца», называет мх «сынамн тенм». Песнн мх, млм дайнос, раскрывают мх душу во всей ея простоте н безікскусственностн: онм  тонкме наблюдателм, слегка насмешлмвые многда, нежные, меланхолнческне, полные любвм к прнроде. <...> Уменшмтельныяласкательныя прмдают особенный характер песням лмтвмнов; но этм поэмы в то же время наполнены словамм м формамм, выражаюіцммм печаль, грусть, многда даже отчаянме: значмтельная часть мх ормгмнальной лмтературы состомт мз так называемых raudas, тоесть мз траурных млм проіцальных песень, м мз похоронных ламентацмй, подобных voceri корсмканцев, но без резкмх проявленмй чувства, которыя прммешмваются к горестм юга. Поэзмя лмтовцев, можно сказать, печальна, как поэзмя уммраюіцего народа. <...> Флегма лмтвмнов вошла в пословмцу: нмкакой другой народ не покоряется превратностям жмзнм с такмм невозмутммым спокойствмем [Реклю 1883,130132].
У пачатку XX ст. аўтар папулярнай этнаграфічнай серыі «Рассказы о родной стране м ее обмтателях» («Апавяданні пра родную краіну і яе жыхароў») Э. Сно на фоне «суседапаляка» выводзіў большую схільнасць літоўцаў да спеваў, чым да танцаў:
Самые напевы лмтовскмх песен очень печальны. Напевы этм красмвы, но чрезвычайно трудно запоммнаются м укладываются в ноты. Веселых, плясовых песен очень мало: в протмвоположность своему соседуполяку, лмтовец не любмт танцев, да м не мастер он танцевать2. Поэтому даже молодежь, собмраясь по празднмкам, охотно поет песнм, но редко пускается в пляск [Сно 1905, 32].
У якасці «ўлюбёных» танцаў беларусаў класікамі этнаграфіі XIX ст. найчасцей абвяшчаліся вясёлыя «Мяцеліца» і «Лявоніха», а таксама танцыгульні «Падушачка» і «Цярэшка». «Мецелнца м Лявонйха,  пісаў М. Нікіфароўскі, любнмые танцы белоруссов». I дадаваў: «Первый нз нмх употребляется впрочем м малоруссамм (метёлйця)» [Нмкмфоровскмй 1892, 202],
Такім чынам, танцы ў вачах этнографаў XIX  пачатку XX ст. былі нагляднай праявай тэмпераменту і характару розных народаў і, адпаведна, дазвалялі пры неабходнасці правесці па гэтай прыкмеце этнічную («раздзяляльную»)
1 Параўн. адваротныя характарыстыкі літоўскага касцюма (з акцэнтам на яго багатае аздабленне і ўпрыгожванні), зробленыя ў іншым кампаратыўным кантэксце [Внуковіч 2023,9092].
2 У параўнальнай перспектыве адмоўна маглі ацэньвацца і танцавальныя здольнасці беларусаў: «Пляскм м танцы белоруссов неграцмозны. Онм состоят большею частью мз крмвлянмй, вывертыванмй плечамм, рукамм м прмседанмй. Женскмй танец совсем лмшен грацмозностм м похож на тороплмвую походку с поворотамм головы, рук. Но за то онм очень суетлмвы м шумны. Белорусс не любмт глядеть, как одмн танцует, м все прмнммают участпе в танцах. Нз популярных в Белоруссмм мгр особеннаго внмманмя заслужмвают: “Женмтьба Цярешкм” м “Мяцелмца”» [Кудрмнскмй 1904, 119],
50
Юрый Внукоеіч. ХАРАКТАРЫСТЫЧНЫЯПРЫКМЕТЫБЕЛАРУСАЎIЛІТОЎЦАЎ...
лінію паміж імі. Аднак на мяжы стагоддзяў «танцавальны індыкатар» этнічнасці стаў імкліва размывацца пад уплывам гарадской моды і мадэрнізацыйных працэсаў, што закранулі як беларускія, так і літоўскія землі.
На йгрйіцах, вместо народных белорусскях плясок, танцуют кадрмль, полькм м вальсы. Но верная прадедовскнм обычаям, деревенская молодежь увеселяется по старннному, отплясывая до упаду, под звукя скрнпок н дуды, крутнху, левоняху, мятелмцу, подушечку н казачка, от чего дом ходят ходенем [Горбачевскнй 1895, 24].
Вместе с песнею белорусс любмт м танцы. Несмотря на обіцяй грустный колормт поэзмн, танцы н пенне, которым онм сопровождаются, отлмчаются неподдельной веселостью. Нз белорусскнх танцев нанболынмм распространеннем пользуются «лявоняха», «мяцелмца», «подушечка» я некоторые другме; впрочем народные белорусскме танцы быстро вытесняются переделкой городскнх. <...> Вообіце белорусс охотно предается необузданному веселью, обладая очень богатым м разнообразным подбором плясовых пряпевок [Россня 1905, 189190].
Такім чынам, у народаапісаннях XIX  пачатку XX ст. пры этнічнай характарыстыцы беларусаў і літоўцаў даволі вялікая ўвага надавалася народным песням, музыцы і танцам. 3 аднаго боку, яны адлюстроўвалі агульнае мінулае і сведчылі пра культурнае падабенства абодвух народаў (як спадкаемцаў адзінай дзяржавы ВКЛ), з другога  пры неабходнасці маглі выкарыстоўвацца як знакі іх адрознасці. У якасці галоўнага («улюбёнага») народнага інструмента беларусаў ужо ў першай палове XIX ст. была вылучана дуда у літоўцаў жа спецыяльна адабраным народным інструментам, закліканым сімвалізаваць літоўскасць у канцы XIX  пачатку XX ст„ сталі гусліканклес.
Агульнай асаблівасцю беларускіх і літоўскіх песень прызнаваўся іх тужлівы, смутны і нудны характар, які наўпрост вынікаў, на думку тагачасных апісальнікаў, з суровых прыродных умоў, гаротнага матэрыяльнага стану і складанага гістарычнага мінулага краю. Пры гэтым аўтарамі падкрэслівалася гарачая любоў і схільнасць беларусаў і літоўцаў да вясёлых танцаў, хаця пры супрацьпастаўленні апошніх з славянамі (у прыватнасці, з палякамі) гэта магло ставіцца пад сумнеў.
Высновы. Адрозныя этнаграфічныя рэпрэзентацыі народаў у XIX  пачатку XX ст. адлюстроўвалі не толькі і не столькі «аб’ектыўныя», колькі «суб’ектыўныя» (г. зн. сацыяльна сканструяваныя) характарыстыкі іх ідэнтычнасці. Гэта выяўлялася ў прыпісванні цэлым народам сукупнасці канкрэтных культурных прыкмет, якія дазвалялі ідэнтыфікаваць і адрозніваць іх паміж сабой. У якасці пазнавальных этнічных маркераў беларусаў і літоўцаў найчасцей разглядаліся спецыфічныя рысы і інтэрпрэтацыі іх вонкавага выгляду, дэталі народнага касцюма, пэўныя знакі культурнага ландшафту, кулінарныя адметнасці, музычнапесенныя і танцавальныя асаблівасці.
Апісанне вонкавага выгляду беларусаў і літоўцаў у этнаграфічных нарысах XIX  пачатку XX ст. зводзілася галоўным чынам да кароткіх характарыстык іх валасоў, вачэй і росту. Пры гэтым у розных аўтараў, якія апісвалі адзін і той жа народ, яно магло істотным чынам вар’іраваць. Агульным спецыфічным
51
ДАСЛЕДАВАННІ
атрыбутам вонкавага выгляду беларусаў і літоўцаў (на фоне «велікарусаў»), на які рэгулярна звярталі ўвагу апісальнікі, былі паголеная барада і наяўнасць вусоў. Яшчэ адной «племянной» прыкметай, што ўкаранілася ў працах тагачасных этнографаў у якасці этнічнага стэрэатыпа беларусаў, быў каўтун. Гэта звязана з тым, што фізічныя праявы этнічнасці ў гэты час разглядаліся не толькі ў выглядзе сукупнасці характэрных антрапалагічных рыс, але і пазнавальных паталогій мясцовых жыхароў, абумоўленых, як лічылася, кліматычнымі і прыроднымі ўмовамі іх пражывання.
Важную этнаідэнтыфікавальную ролю ў мінулым мела адзенне, якое візуальна дазваляла распазнаць прадстаўнікоў розных народаў. Нягледзячы на тое, што ў этнаграфічнай літаратуры XIX  пачатку XX ст. часта падкрэслівалася агульнае падабенства касцюмаў беларусаў і літоўцаў, яны ўсё ж такі мелі пэўныя пазнавальныя дэталі і элементы, якія артыкуляваліся як этнаспецыфічныя. Больш за тое, менавіта гэтая падсістэма матэрыяльнай культуры беларусаў у найбольшай ступені зазнала на сабе прынцып «апісанне праз намінацыю», калі папулярная этымалогія, што выводзіла паняцце «Белая Русь» ад нібыта белай вопраткі яе жыхароў, прывяла да канструявання ў этнаграфічных працах вобраза касцюма беларусаў з акцэнтам на яго элементах і дэталях адпаведнага колеру. Тыпова беларускімі часцей за ўсё прызнаваліся такія лёгкапазнавальныя галаўныя ўборы, як магерка і намітка, у той час як у народным касцюме літоўцаў акцэнтаваліся іншыя элементы, што выяўлялі іх самабытнасць (напрыклад, рэлігійныя атрыбуты і ўпрыгожванні). Пры гэтым адрознасць комплексаў літоўскага і беларускага народнага адзення асэнсоўвалася таксама ў апазіцыі захад/усход, калі найбольш мадэрнізаванымі разглядаліся заходнія ўзоры сельскай культуры, а больш архаічнымі, адпаведна, усходнія.