Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
12
Сяргей Грунтоў. ПАМЯЦЬ ВУСНАЯ, ПІСЬМОВАЯ, ВЕЧНАЯ ЎКУЛЬТУРЫ...
селяніна «вечная памяць» толькі пустымі словамі? Пра якую «вечную памяць» можа ісці размова для сацыяльнай супольнасці, што не ведала ўласнай гісторыі, глыбейшай за жыцці дзядуль і бабуль?
Адказ на гэтыя пытанні знайсці нескладана: мы не ведаем ніводнай чалавечай супольнасці ў гісторыі, для якой словазлучэнне «вечная памяць» не было б метафарай. Якімі б працяглымі ўглыб гісторыі не былі хронікі, летапісы ці архівы, кожны раз гэта даволі сціплы адрэзак часу ў параўнанні з такой абсалютнай катэгорыяй як «вечнасць». У гэтым сэнсе разгледзець значэнне катэгорыі «вечная памяць» для культуры беларускіх сялян мы маем такое ж права, як і для любой іншай культуры ў гісторыі. Такі падыход можа ў істотнай ступені пашырыць нашыя веды пра культуру памяці ў беларусаў і задаць новую перспектыву яе разумення, не абмежаваную звыклымі вектарамі камунікатыўнай і гістарычнай памяці.
У гэтым артыкуле мы звернемся да пытання пра тое, якое месца «вечная памяць» займала ў сялянскай культуры памяці. Як гэта катэгорыя ўзаемадзейнічала з іншымі тыпамі памяці  найперш вуснай і пісьмовай?
Што такое «вечная памяць» у структуры сялянскай свядомасці і ўласцівых ёй уяўленняў пра памяць, у цэлым зручна разгледзець на прыкладзе духоўных вершаў як спецыфічных транзітных, прамежкавых тэкстаў культуры, якія займалі маргінальную зону паміж культурай народнай і культурай царкоўнай і ў той жа час спрыялі іх злучэнню. Звычайна на прамаўленні такіх духоўных вершаў спецыялізаваліся прафесійныя жабракі, «старцы», якія ў цэлым шэрагу рытуальных сітуацый замянялі сабою святароў, што не маглі абслужыць усе патрэбы прыхаджан і паслугі якіх у цэлым абыходзіліся даражэй. Адною з самых запатрабаваных паслуг ад старцаў было памінанне нябожчыкаў, асабліва ў каляндарныя памінальныя дні [Аўсейчык 2016]. Вось апублікаванае П. В. Шэйнам сведчанне А. Я. Багдановіча:
Кроме того, на «дзяды» нніцпе помннают покойннков. Становнтся нніцлй помнналыцнк перед нконамм; хозямн млм хозяйка подсказываеют ему нмена свонх умершмх родственнмков, а он о каждом мз нлх пронзноснт следуюгцее помннанне: «душу (ммя рек), Божа, помянл» н в заключеннн пронзноснт обіцую помлнальную молнтву [Шейн 1893, 562],
Да ліку жабракоў (старцаў) звычайна належылі людзі сталага веку (але не без выключэнняў), якія жылі ў беднасці, без сваёй гаспадаркі, часта мелі фізічныя хібы, найперш слепату. Жылі яны «з дарогі», хадзілі паміж гарадамі і мястэчкамі, наведваючы царкоўныя і касцёльныя фэсты, пабіраючыся ля храмаў ці проста па вёсках. Малітва ці чытанне духоўнага верша была іх асноўнай прапановай для тых, у каго яны прасілі міласціну, што карысталася попытам з прычыны спецыфічнага сацыяльнага статусу гэтых людзей. Жабракі ў традыцыйнай сялянскай культуры заўжды валодалі маргінальным статусам, які, з аднаго боку, вызначаўся іх выключанасцю з сялянскай супольнасці і яе гаспадарчага жыцця, а з іншага  уяўнай блізкасцю да замагільнага свету, транзітных і «небяспечных» зон існавання, такіх як дарога ці могілкі.
13
ДАСЛЕДАВАННІ
Старцы на палескіх могілках. 1930я гг. Архіў Юзафа Абрэмбскага, Бібліятэка Універсітэта Масачусэтса, Амхёрст
Сам узрост і стан здароўя жабракоў успрымаліся як тое, што набліжае іх да замагільнага свету  да яго яны былі бліжэй за астатніх людзей, таму карысталіся даверам вяскоўцаў, калі справа даходзіла да памінання памерлых.
Духоўныя вершы, якія выконвалі жабракі, мелі паводле зместу гібрыдны характар, уключаючы тэксты царкоўнага паходжання і народныя іх інтэрпрэтацыі. Яны збіраліся і аналізаваліся фалькларыстамі яшчэ з XIX ст. [Карскнй 1916,496513; Нмкнфоровскнй 1892, 70105]. Асабліва даследчыкаў цікавілі вершы з сюжэтным зместам, такія як «Галубіная кніга», «Плач Адама», «Лазар» ды іншыя [Марозаў 2003, 382424], Памінальным духоўным вершам надавалася меней увагі, але менавіта яны з’яўляюцца найбольш каштоўнымі для аналізу культуры памяці.
Характэрным прыкладам памінальнага духоўнага верша служыць тэкст, запісаны Е. Раманавым у Гомельскім павеце і апублікаваны ў 1912 г. у восьмым выпуску «Беларускага зборніка». Прывядзём яго з невялікай аўтарскай прэамбулай, а пасля разгледзім падрабязна, таму што ён зяўляецца зручнай і важнай крыніцай для разумення ўяўленняў пра памяць і яе структуру, якіх прытрымліваліся беларускія вяскоўцы:
Памінкі па памерлых адбываюцца на трэці дзень пасля смерці  траціны, на дзявяты дзень  дзевяціны, на саракавы дзень  саракі, у дзень паўгоддзя і гадавіну. У трох апошніх выпадках служацца ў царкве паніхіды, а дома рыхтуюцца «заздроўныя сталы», якія завуцца так таму, што прычтам адбываюцца ў доме малебны за здароўе жывых. Парадак абедаў той самы, што і ў дзень пахавання.
У астатнія дні памінак паніхіды не служацца, а даручаюць маліцца за памерлага старцам, якія пяюць звычайна такі верш:
14
Сяргей Грунтоў. ПАМЯЦЬ ВУСНАЯ, ШСЬМОВАЯ, ВЕЧНАЯ Ў КУЛЬТУРЫ...
Госпадзі, спамяні! Дзяды вашы да бабусі, Атцы вашы да матусі, Дзядзькі вашы да цёткі, 3 Браты вашы да сёстры, Дзетачкі вашы маленькія, Ангалы хрышчоныя, Чада вазлюблёныя!
Госпадзі Божа, спамяні: 10 Да дзівятага пакалення, Да дзісятага пачытання, У вялікам росці, Каторых мы ня знаім, Сам Бог спазная, 15 Па імяні пачытая!
Данясі, Госпадзі, Да цара Давыда, Да горада Русаліма, Да прэдкага Адама, 20 Да прысветлага царства!
Запішы, Госпадзі, У кнігі духоўныя, У граматы царкоўныя, У псалтыр вешный!*
Пасля абвяшчаецца вечная памяць: «У блажэнным успенні» і г. д. [Романов 1912, 526527].
«Вечная памяць», якую святар абвяшчае ў завяршэнні ліціі па нябожчыку і перад тым як сесці за памінальны стол, і «вечная памяць», якую абвяшчаюць старцы па завяршэнні чытання (спеву) прыведзенага духоўнага верша,  гэта завяршальная формула чытання псалтыра па памерлых: Во блажённом успёнйй вёчный покдй подаждь, Гдсподй, усбпшему рабў Твоемў (ймя), й сотворй емў вёчную память. Гэтак жа сама і прыведзены духоўны верш пачынаецца са звароту Госпадзі, спамяні!
I гэта формула, і гэты зварот заслугоўваюць таго, каб разгледзець іх больш падрабязна, таму што паўтараліся яны ў розных мемарыяльных кантэкстах даволі часта, і таму што яны набліжаюць да разумення культуры памяці ў беларусаў у пачатку XX ст. «Вечная памяць»  як рытуальная формула  паўтаралася пры любых праваслаўных пахаваннях і памінках у Беларусі, незалежна ад таго, прамаўляў малітвы па памерлым святар, старцы ці самі вяскоўцы. Больш за тое, можна меркаваць, што з усіх памінальных малітоўных фраз менавіта гэтая была самай пазнавальнай і частотнай, ствараючы свайго кшталту квінтэсенцыю ўсяго малітоўнага комплексу. Бачна гэта і па тым, што ў XIX пачатку XX ст. яна трапляе як стандартны элемент у тэксты праваслаўных эпітафій, у тым ліку сялянскіх  часта ў скарочаным варыянце літар «В. П.».
* Тэкст друкуецца ў адпаведнасці з сучаснай беларускай графікай.
15
ДАСЛЕДАВАННІ
1)	Здісь покойтся рабь Божій | Максймь | Барйсевйчі> | Жйл 73 умер 15 Юлья | 1878 г. | й внук его Павел Гаврйловь | Жйль л. 5умерь 12 Авгу. | Вечная ймь Память (в. Загор’е, Карэліцкі рн, Гродзенская вобл.)
2)	В. П. | Нван | Бубневйч \ Ж. 26 л. \ У. 1908 г. (в. Улазавічы, Валожынскі рн, Мінская вобл.)
Гэта азначае, сама ідэя «вечнай памяці» была беларускім сялянам дастаткова добра знаёмай, нават калі яны і не вельмі задумваліся над яе зместам. Дапускаючы наяўнасць памяці, якая можа доўжыцца, захоўвацца вечна, трэба знайсці такога суб’екта памяці, які таксама мог бы прэтэндаваць на вечнае існаванне і здольнасць захоўваць памяць пра ўсіх людзей, жывых і памерлых. У хрысціянскай перспектыве (як у царкоўным, так і ў «народным» хрысціянстве, якім бы ўмоўным не было гэтае раздзяленне) адзіным такім суб’ектам быў Бог. У разуменні гэтага імпліцытна прысутнічае прызнанне кароткасці чалавечай памяці, яе абмежаваных магчымасцяў. Гэта не абстрактнае тэалагічнае разважанне, а прызнанне наяўнасці практычнай праблемы: кароткасць памяці асобнага чалавека і нават сям’і не дазваляе памінаць продкаў, якія жылі на некалькі пакаленняў раней. Немагчыма ўзгадаць продкаў, якія жылі дзевяць пакаленняў таму  зрабіць гэта можа толькі Бог і менавіта пра гэта Яго просяць у прыведзеным вершы: Госпадзі Божа, спамяні: / Да дзівятага пакалення (910 радкі).
Памяць Бога задае некаторую кропку абсалюту, уяўленне пра ідэальныя магчымасці памяці, у параўнанні з якімі чалавечыя магчымасці складаюць толькі мізэрную частку. Уласна, верш даволі дакладна акрэслівае магчымасці такой памяці, пералічваючы групы памерлых сваякоў (26 радкоў). Гэта не што іншае, як частка агульнага памінання, якое суправаджае індывідуальныя памінкі: узгадваецца не толькі новы нябожчык, але ўсе памерлыя па групах блізкага сваяцтва, пры гэтым імёны іх не называюцца, дзякуючы чаму духоўны верш мае падкрэсленыя ўніверсальныя характарыстыкі і можа быць прачытаны практычна ў любой сям’і і сітуацыі. Лёгка заўважыць, што пералічаныя групы сваякоў складаюць чатыры пакаленні, хоць «дзядамі і бабамі» маглі называць і прадзедаў, і прабабуль, а ў кантэксце каляндарных памінак  і ўсіх памерлых па прамой лініі сваяцтва мужчын і жанчын. Тым не менш, калі паглядзець на пералік фармальна, па намінацыях сваяцтва, згадваюцца чатыры пакаленні сваякоў, якія разам могуць быць прадстаўлены ў наступнай графічнай схеме:
дзеці
сястра  жывы чалавек  брат
дзядзькі і цёткі	бацькі
I	I
дзяды і бабулі
Схема 1. Сістэма сваяцтва, прыведзеная ў духоўным вершы
16
Сяргей Грунтоў. ПАМЯЦЬ ВУСНАЯ, ШСЬМОВАЯ, ВЕЧНАЯ ЎКУЛЬТУРЫ...
Вертыкальныя (міжпакаленныя) межы ў гэтай схеме сваяцтва вызначаны нічым іншым, як межамі камунікатыўнай памяці  памяці трохчатырох пакаленняў. Гэта тыя сваякі па прамой лініі (з дадаткам лініі стрыечнай дзядзькі і цёткі), каго чалавек мог памятаць асабіста і каго ён мог узгадаць пры пераліку ў памінальным духоўным вершы. Універсальны характар верша не прадугледжваў называння імёнаў памерлых, але зразумела, што на гэтым узроўні сваяцтва іх яшчэ памяталі  у адрозненне, напрыклад, ад згаданага дзявятага калена.
Менавіта імя выступае мінімальнай адзінкай памяці пра чалавека  толькі яно, без прозвішча, і ў пачатку XX ст. і дагэтуль узгадваецца ў памінальных малітвах. У вельмі ранніх сялянскіх эпітафіях яно, разам са скарочанымі да літар рытуальнымі формуламі і разам з годам смерці, можа выступаць як адзіная інфармацыя пра памерлага чалавека. Такія ж варыянты надмагілляў вядомыя даследчыкам і ранейшых стагоддзяў [Лісейчыкаў 2022, 89, 97].