»пяяцяк* ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНААСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД ЗША № 10, 1991 Polacak Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Друкуецца пры фінансавай дапамозе прыхода Жыровіцкае Божае Маці, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, г. Кліўленд, штат Агаё. Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры Сяргей К^нГловІч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка. Editorial board . Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members -Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia Lazar-Chanenka, Yanka Chanenka. Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо. Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. (216) 651-3451 Зьмест Калядныя віншаваньні а.Міхась Страпко 3 Васіль Быкаў 4 Сяргей Законьнікаў 5 Часопіс «Полацак» 5 Рыгор Барадулін. Каляда 6 Клюб «Спадчына» 8 Культурна-асьветніцкі цэнтр «Полацак» 8 Віктар Шніп. Сьвяткуем Каляды 9 Ядзьвіга Двінская 9 Беларуска-Амэрыканскія арганізацыі Кліўленда 9 Зірцало жнтнж Сяргей Тарасаў. Адкуль пайшло хрысьціянства ў Беларусі? 10 Пачынальнікі Уладзімір Конан. «Беларусь, Беларусь!..» 14 Сьвятлана Белая.Псторыя адной знаходкі 19 Макснм Богдановнч. Новыя пнсьма Л.Н.Толстого 20 Сьвятлана Белая. Максімава Яраславія 22 Сьвятлана Анатольева. Багдановічаўскі каляндар 29 Асьветнікі М.Дубок. Спадар Я. Станкевіч 34 Леў Мірачыцкі. Міхал Забэйда-Суміцкі: эмігранцкі лёс, служэньне мастацтву і гуманізму 35 Наша гісторыя Міхась Белямук Эмблема на шчыце герба «Пагоня» 38 Далёкае і блізкае Кастусь Мерляк. Аднойчы ў Рыме 42 Юзефа Найдзюк. Наш лягер 43 Памяць зямлі Лісты 1 вершы Ўладзіміра Караткевіча 44 Успаміны Яўгена ЦІхановіча 52 Роднае слова Масей Сяднёў. 3 «Масеевай кнігі» 58 3 жыцьця эміграцыі 59 Публікацыі часопіса «Полацак» за 1991 год. Андрэй Карпук. Распрацоўка макета вокладкі, шрыфтов рубрык і заставак На развароце: Павел Семчанка. Каліграфія да твораў М.Багдановіча На першай бачынцы вокладкі: Антаніна Лапіцкая. Максім Багдановіч На другой бачынцы вокладкі. Яўген Ціхановіч. Максім Багдановіч. На чацвертай бачынцы вокладкі: Генадзь Грак. Страцім Лебедзь і Новым 1992 годаШ Мы сьвяткуем падвойныя сьвяты: Народзіны Госпада, збаўцы нашага Ісу са Хрыста і Народзіны нашай незалежнай Бацькаўшчыны. Вітаю з гэтымі сьвятамі дзеячоў БНФ і ўсіх змагароў за адраджэньне беларускае дзяржаўнасьці! Вітаю духавенства Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Вітаю ўсіх тых, што далі ахвяры на Чарнобыль. Вітаю з Раством Хрыстовым рэдакцыю часопіса «Полацак», усіх яе аўтараў і чытачоў! Вітаю камітэт БАПЦ ў Кліўлендзе. Вітаю Беларуска -Амэрыканскае Задзі ночаньне, Камітэт Беларуска -Амэрыканскае Моладзі.Беларуска -Амэрыканскае Жаночае Згуртаваньне. Асабліва вітаю нашых ахвярных і адданых харыстаў і ўсіх прыхажан царквы Жыровіцкае Божае маці ў Кліўлендзе. Зычу ўсім добрага здароўя і памыснай працы. а.Міхась Страпко РэдяЯцыя чясоніса 'ЛолацлЯ'' 61 нш^е ucix чытйчой, ййтйрау, Ьеларуеш грлмаадгбл \ перш ымі Каля^ямі неулехнлй 6Л0(Н|ІЦЧУНЫ, I )'ш.Л> КаллЛ” СгкА гр^лАлЛ п^ A^pyca^j ГрАМ^'тн^-Ч ке г^ К^Кл' ■^Ол'А^^СаЛ» ГАЛпаЛлрУ <\ Ліу рал~&к? аАяаіл^і 2< е е^' с к? СТарПЛ КІ'АКа^й'СІІІ/і-л'ІЛ ) ff кап^ій^л ^ал Э ^ал^іл , Кл ^лі^ ілАлУ -^б ^ллЛ у1)яле.. У лл^а-і Х(Ц( />лі J w”1^1 _ ■іа^ама^ лах vw^r^^i ~~ 6~<4І6(. Мад-зОі Іарт Сі-^ ~ V -‘ ^д,/ iff й^ЛЛ^^К! ТоМкл на-с це уалшьсні t КС у 3 Т^, бмлле.^ клГ£сСел у ov<vi і^л£- А ко^ ЯсілЛ^ ^сьровл ^'Х1'^1 ^АА-46* О&СПХЛ^ CCL-^t. піп^і^-^' А у~ кл р о 3 а р СіУі ь<-Л у ' V • l^J ^еРССЛЛ- Калядныя прывітаньні Добры-вечар, пані гаспадаруі Здароўя тому, хто ў гэтаму дому! Зялёная ялінка зьзяе на ўвесь сьвет! Менскія калядоўшчыкі шлюць Вам прывет! Вітаньне ад зямелькі —Бацькаўпічыны, Ад кулыурна-гістарычнага клюба «Спадчына». Блаславеньне часопісу «Полацак», што вельмі цікавы Гэта-ж на ўвесь сьвет —Зьява! Знаем, што ў горадзе Кліўлендзе —звон-звон! To на колах гумавых прэ калядны канон. Ой, званы на цэрквах 1 касьцёлах звоняць А людцы пра тое 1 пра гэта радасна гамоняць. Моляцца ў цэрквах ды касьцёлах, Бо сьвята Хрыстова шыбуе наўкола. Хрыстос даў вучэньне — жыцьця-аблягчэньне. Шануйце, браткі, адзін аднаго, дзе ёсьць вы на сьвеце. I сілу набудзіце, Хрыстовы дзеці. Слаўце Ўладара-Бога ў калядны вечар/ I будзем спадзявацца на новыя сустрэчыі А пакуль мы вам здароўя зычым, Каб не забыліся вы нашых звычаяў... Калядоўшчыкам дай Каляду, Падаруначак, пакуначак ці які клуначак, Асадкаў-ручак, стрыжняў, алоўкаў (Аж прасіць нялоўка). Суайчыньнікі родныя, ня шліце гарэлку, А лепей тое, піто ўпрыгожыць талерку! Разам з клюбам «Спадчына» калядавала і людзей добрых зь сьвятамі віншавала Лілея Матусевіч Культурна-асьветніцкі цэнтр «Полацак» вітае 3 Каляднымі сьвятамі 1 НОВЫМ ГОДАМ ўсіх СВАІХ СЯБРОў, ПРЫХІЛЬНІКАў і ПРАЦАўНІКОў НА БЕЛАРУСКАЙ НІВЕІ ЗЫЧЫМ УСІМ ЗДАРОўЯ, ШЧАСЬЦЯ, ПОСЬПЕХАўІ КЛІўЛЕНДЗКІ АДДЗЕЛ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСІХ ВЭТЭРАНАЎ ВІНШУЕ 3 КАЛЯДАМІ 1 НОВЫМ ГОДАМ! Зычым ўсім ШЧАСЬЦЯ, ЗДАРОўЯ 1 ПАМЫСНАСЬЦІ! Сьвяткуем Каляды Віктар Шніп Да нас вяртаюцца сьвятыя Сьвяты I ў божы дзень да нас прыходзіць Бог. I родны Край, пакінуўшы астрог, Сьвяткуе людска, як і сьвет, Каляды. Да сьветлай Мэты доўгая дарога, Але ўжо знаем існай Волі смак. Хоць нас яшчэ не прызнае чужак, Галоўнае — наш Край прызнаны Богам. I ў божы дзень мы пад каляднай зоркай Усе чысьцеем думкамі, душой I адбуджаем песьняю сьвятой I сьветласьць мары, 1 ўспаміна горкасьць. I робіць нас людзьмі сьвятое Сьвята, I дзецям нашым паспрыяе Бог. I асьвятляюць вечнасыцо Каляды I цішу курганоў, 1 тлум дарог. 1991 Віншую з Раством Хрыстовым 1 Новым годам! Здароўя, творчых посьпехаў. Ядзьвіга Двінская. КЛІўЛЕНДЗКІ АДДЗЕЛ БАЗА ЖАДАЕ СВАІМ СЯБРАМ, ПРЫХІЛЬНІКАМ і ЧЫТАЧАМ ЧАСОПІСА «ПОЛАЦАК» ВЯСёЛЫХ КАЛЯДАў, ШЧАСЬЛІВАГА НОВАГА ГОДУІ КліўЛЕНДЗКІ Аддзел Беларуска-Амэрыканскага Жаночага Згуртаваньня шчыра вітае кожную беЛАРУСКУЮ СЯМЕЙКУ з Новым ГОДАМ і Калядамі! НЯХАЙ РАДАСЬЦЬ і ШЧАСЬЦЕ БУДЗЕ ў КОЖНАЙ ХАЦЕ! ЖМО MA Адкуль прыйшло хрысьціянства ў Беларусь? Сяргей Тарасаў Адгучалі сьвяты і перазвоны саборных званоў з нагоды 1000-годзьдзя хры шчэньня Усходняй Эўропы і зноў надый шоў час нястомных пошукаў і навуковага аналізу. У патоку сьвяточнай інфарма цыі цяжка было зразумець, адкуль узя лося хрысьціянства ў Беларусі, якім яно было першапачаткова, як разьвіва лася. У лепшым выпадку ў сьвядомасьці засталіліся імёны сапраўдных волатаў хрысьціянскай культуры: Еўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Сімяона Полацкага. Разам з тым, апісаньне працэсу хрышчэньня Ус ходняй Эўропы зьявілася да прыняцьця рэлігіі сьв. князем Уладзімірам, хры шчэньня кіяўлян, наўгародцаў. Пасьля — да гісторыі кіеўскіх, наўгародзкіх, пскоўскіх і падмаскоўных манастыроў. Пазьней — да вядомай догмы: «Масква— трэці Рым, а чацьвёртаму ня быць», да аб’яднаньня ўсходнеславянскага праваслаўя вакол Маскоўскай дзяржавы. Складалася ўражаньне, што больш чым тысячагадовая гісторыя Беларусі ў гэтым ваколсьвяточным «рашэньні», калі не ігнаравалася сьвядома, то як-бы вы пала. Але на самой справе мы маем вынік шматвяковай расейскай імпэрскай палітыкі ў галіне навукі і культуры, якая, дарэчы, з зайздросным імпэтам бы ла падхопленая правадырамі камуністыч най ідэялёгіі. Стары-новы дагмат аб тым, што Беларусь —колішняе Полацкае кня ства была састаўной часткай (правін цыяй) Кіеўскай Русі, меў на ўвазе, што і хрышчэньне гэтых зямель нічым не ад розьнівалася ад Кіева ці Ноўгарада. Але ці так гэта было на самой справе? Надый шоў час паставіць і гэта пытаньне. Як справядліва лічаць праваслаўныя багасловы, пранікненьне хрысьціянства на землі ўсходніх славян можна зьвязваць з пэрыядам ад сьв. Андрэя Псршаз ванага да княгіні Вольгі, г. зн. Ill —IX стст. ад Н.Х.(Фнларет. Установленне хрнстнанства на Русн. Богословскне труды, № 28, М. 1987). Але трывала яно пачало прыжывацца толькі ў канцы IX ст. Пры чым адразу трэба заўважыць, штоўсхо днеэўрапейскія прасторы засталіся на той час адзінымі нехрысьціянізаванымі землямі Эўропы. Таму тут і скрыжаваліся інтарэсы каталіцка-апостальскага Рыма і праваслаўнага Канстантынопаля — Бызантыйскай імпэрыі. Аб тым, што гэ та было менавіта так, сьведчаць, напрык лад, жыцьці, перакладзеныя з латыні на стараславянскую мову, якія мелі распаўсюджаньне на землях Усходняй Эўро пы: Бэнэдыкта Нурсійскага, Анастасіі Рымлянкі, Сьв. Віта й інш. Сама княгіня Вольга, якая першая зь кіеўскіх князёў прыняла хрысьціянства, вяла адносна гэтага перамовы як з Канстантынопалем, так і з Рымам. Яна зьвярнулася да гер манскага імпэратара Атона I (936— 973) з просьбаю прыслаць у Кіеў каталіцкіх сьвятароў, што тлумачылася яе няўда лымі перамовамі з бызантыйскім імпэратарам Канстантынам УІІ Багранародным падчас паездкі ў Канстантынопаль у 957 г. Безумоўна, на той час сама Вольга трымалася яшчэ паганскае веры. Разам з тым у Кіеве былі добра вядомыя і праваслаўныя мэсіянеры. Цяжка ўявіць, каб зьявіўшыся ў сярэднім Падняпроўі, яны не праявілі цікавасьці да іншых зямель на поўнач ад Кіева, якія тагачасным гісторыкам былі ўжо знаёмыя. Яскравым сьведчаньнем таго зьяўля ецца лёс самога Андрэя Першазванага, які пасьля наведваньня «Кіеўскіх гор» адправіўся далей на поўнач па Дняпры да Ноўгарада, адтуль — у Скандынавію і далей — у Рым. Такім чынам, апостал прыйшоў вядомым гандлёвым шляхам «3 грэкаў у варагі». Гэты шлях у нас часьцей называецца «з варагаў у грэкі» і, мабыць, невыпадкова. Справа ў тым, што землі ўсходняй Эўропы, у тым ліку і По лацкае княства, на гэтым шляху былі толькі транзітным прамежжам. Асноўны гандаль ішоў паміж Усходам і Сканды навіяй, астатнія-ж толькі карысталіся выгодамі гэтага гандлю. У сувязі з гэтым цікава адзначыць, што другая пало ва X ст,—час шырокага распаўсюджвань ня ў Скандынавіі хрысьціянства. Хрысь ціянства прыйшло сюды раней, чым ва Усходнюю Эўропу, дзякуючы шматлікім паходам нарманаў ажно да Міжземнага мора. Адпаведна і ўвагу да ўсходне славянскіх зямель праяўлялі ня толькі мэсіянеры з поўдня, але і з поўначы. Найбольшую цікавасьць для нас уяўляе япіскапская «Сага аб хрышчэньні», запі саная ў канцы XIII ст. аб падзеях канца X ст. Галоўная дзеючая асоба аповеда зьяўляецца Торвальд Вандроўнік. Гэты чалавек, узьведзены пасьля сьмерці ў сан сьвятога, прымаў чынны ўдзел у хрысьціянізацыі Ісландыі. Адтуль ён направіўся ў Ерусалім, дзе быў у вялікай пашане ў самога імпэратара і Канстан тынопальскага патрыярха. Зьдзейсьніўшы духоўны подзьвіг паломніцтва, Торвальд вяртаўся у Скандынавію праз Кіеў скую Русь. Тут ён пакінуў па сябе памяць у выглядзе заснаванага «в Руснн» манастыра Іана Хрысьціцеля. 3 спасылкаю на скальда Бранда Вандроўніка, сага апавядае, што Торвальд памёр, так I не дайшоўшы да сваёй радзімы, і пахаваны «у высокай гары на рэчышчы Дроўна», «каля царквы Іана Хрысьціцеля, непада лёку ад Полацка». Гэта сага — першы па часе дакумэнт або твор, у якім прыгад