Ёсьць, аднак, другі, літаратурны бок гэтага фэнамену: як мог пісьменьнік, жы вучы далёка ад сваёй Бацькаўшчыны, так глыбока спасьцігнуць схаваныя ад чужога вока скарбы яе быцьця і культу- ры? Ці дастаткова тут адных кніжак, фа льклёрных, этнаграфічных зборнікаў і слоўнікаў, як думалі крытыкі 20 30 гадоў і пазьней? Як насуперак «заходнерасейскаму» асяродзішчу сям’і этнографа Адама Багдановіча здолелі «на вольны сьвет прабіцца» тыя крыніцы народнай моватворчасьці, якія жылі ў душы будучага паэта — спадчынны дар яго таленавітых сялянскіх продкаў? У 20-я гады I. Замоцін заўважыў: «Ка лі ўзяць пад увагу, што маленькі Максім пражыў у Горадні першыя пяць га доў свайго жыцыдя да пераезду бацькі ў Ніжні Ноўгарад у кастрычніку 1896 г., то нельга не адзначыць гэтых раньніх і, безумоўна, спрыяльных уражаньняў ад роднае прыроды, якая адыграла вельмі важную ролю ў разьвіцьці яго паэтычнай творчасьці. 3 публікацыяў Т.Кароткай «Тут нараджалася слова» (Голас Радзімы, 1983, 15 вер.) і «Радок у біяграфію паэта» (Літаратура і мастацтва, 1983, 7 кастр.) ста ла вядома, што чатырохгадовы Максім з братамі Вадзімам і Лёвай, разам з маці правёў вясну і лета 1895 года ў сваёй цёткі Сьцепаніды Апанасаўны, муж якой, Франц Секержыцкі, служыў аб’ездчыкам неўпадалёк ад чыгуначнай станцыі Асіпо вічы. Відаць, «гродзенскіх» і «асіповіцкіх» уражаньняў для таленавітага дзіцяці было дастаткова, каб далучыцца ду шою да роднага краю. Ракуцёўскае лета 1911 года было таксама не эпізодам, a важным этапам у жыцьці паэта-юнака. Бо ўжо праз год пасьля гэтай падзеі ён прыслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» ру капіс «Кніжкі выбраных твораў»— амаль гатовы паэтычны «Вянок». Ці пад сілу быў гэты подзьвіг зусім маладому паэту, які, паводля меркавань няў дасьледчыкаў, вывучаў родную мову па лексічных і фальклёрных зборніках? Хутчэй за ўсё адбылося нешта ін шае: у раньнім дзяцінстве маці-Беларусь «запісала» сваю мову на чыстых лістах уражлівай душы свайго сына, напявала яму свае песьні і казкі ў сне, пазначыла крыжам хрышчэньня на любячым сэрцы дзіцяці. А другое, сталае «хрышчэньне» адбылося летам 1911 г. ў Вільні і Ракуцёўшчыне: прычашчэньне духоўным «віном» Бацькаўшчыны. Відаць, дасьледчыкі прынялі за кніжнае «вывучэньне» роднае мовы волатаўскую працу над словам — рэч звычайную і штодзённую для кожнага прафэсыйнага паэта. Ня варта браць на веру меркаваньне В.Ластоўскага (Mae ўспаміны аб М.Багдановічу, — ЛіМ, 1989, 22 ліст.), быццам бы тады, у 1911 г„ «мову М.БагдановІч знаў яшчэ дрэнна і, гаворачы, збіваўся на маскоўшчыну». Майстэрства вуснага маўленьня залежыць хутчэй ад штодзённай практыкі, ад жывога сумоўя, а не ад глыбіні пазнаньня мовы. Сёньня выдатныя майстры беларускага слова, штодзённа жывучы ў расейска-моўным асяродзьдзі, якое за панавала нават у іхніх сямейках, частагуста «зьбіваюцца на маскоўшчыну», неп рыемна ўражваючы наіўных школьных настаўніц. I гэта цяпер, калі, скажам, у нашым Доме літаратара альбо на філёлягічных факультэтах можна пачуць чы стую беларускую гаворку. А для аўтара «Вянка» наогул «не было куды пайсьці», каб заглянуць на «адзеньне душы» аднамоўцы і па ёй скарэктаваць сваё беларускае маўленьне. Вось у якіх умовах стваралася «зачараванае царства» ягонае паэзіі. У гэтым нарысе я хацеў-бы закрануць адну, але найважнейшую тэму — месца М.Багдановіча ў беларускай адраджэнскай паэзіі пачатку нашага стагодзьдзя. Маё-ж прачытаньне спадчыны паэта прапануецца чытачу ў кніжцы «Сьвятло паэзіі і цені жыцьця: лірыка Максіма Багдановіча». Адзначу, толькі складаны шлях вяртаньня Багдановічавых скарбаў да сучаснага беларускага чытача. Напачатку паэта не зразумелі і ня толькі той-сёй з рэдакцыі «Нашай нівы», але нават блізкія да яго людзі, свая кі і сябры ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Пазьней фундамэнтальнае значэнь не спадчыны Багдановіча ўсьвядомілі беларускія дзеячы 1917—1920 гг„ супрацоўнікі газэт «Гоман», «Наш сьцяг», «Вольная Беларусь», «Беларусь», a no тым заснавальнікі пісьменьніцкага аб’яд наньня «Узвышша», супрацоўнікі Інбелкульта. Двойчы выдавалася спадчына Ба гдановіча (праўда, няпоўна); у 20-х гадах літаратурнай камісіяй Інбелкульта пад рэдакцыяй I. Замоціна (Творы Максіма Багдановіча т.1-2. Менск, 1927-1928) і ў 1968 г. інстытутам літаратуры Акадэміі навук БССР (Багдановіч М. Збор твораў у 2-х тамах. Мн., 1968) За мяжой нашыя землякі-беларусы выдалі «Максім Багдановіч. Вянок паэтычнай спадчыньп» (Нью-Ёрк — Мюнхен, I960). Сёлета інстытут літаратуры ў Менску падрыхтаваў да выданьня Збор твораў паэта ў трох тамах. Далучэньне Багдановіча да «нашаніўскай» паэзіі пачалося з адраджэнскай сымболікі. Яму, малодшаму сучасніку Купалы, Коласа і іх пасьлядоўніку, у гэтай галіне належыць бяспрэчны прыа рытэт. Прыйшоўшы ў літаратуру некаль кімі гадамі пазьней за сваіх настаўнікаў, ён ня толькі шчасьліва пазьбегнуў эпігонства, але зь першых-жа паэтычных крокаў стаў наперадзе іх, на «сымбалічным» участку нацыянальнай літаратуры, якая яшчэ толькі стварался. Успомнім: першы твор М.Багдановіча апавяданьне эскіз «Музыка» друкаваўся 6 ліпеня 1907 г. ў «Нашай ніве». Толькі яшчэ пачыналася трэцяя хваля нацыянальнага Адраджэньня (першая дала нам пачынальнікаў новай беларускай літаратуры XIX ст„ К. Каліноўнскага і В.Дуніна-Мар цінкевіча, а другая Ф.Багушэвіча, Янку Лучыну, і А.Абуховіча). Толькі праз год выйдзе ў сьвет першая паэтычная кніжка Янкі Купалы «Жалейка». Тады яшчэ не склаўся ў Купалы спэцыфічна беларускі сымбалізм і рамантычная канцэпцыя творчасьці як зьвернутага да наро ду прароцтва. Коласава паэма «СымонМузыка» зьявіцца праз дзесяць гадоў. Былі, праўда, выдадзеныя за мяжой Ра сейскай імпэрыі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча ды «Скрыпачка беларуская» Цёткі — назвы, відавочна, сымбалічныя для нацыяналь нага Адраджэньня. Але тады і сымбалічны сэнс яшчэ не быў усьвядомлены літаратурнай грамадзкасьцю 1 ўспрыймаўся як знак этнаграфічнай народнай культуры, зь якой і пачыналіся вытокі нацыянальнае літаратуры. Багдановічаў «Музыка» таксама паходзіць адтуль, з фальклёру, але ў гэтым прасьценькім эскізе ёсьць ужо сьвя домая ўстноўка на стварэньне паэтычных міфаў-сымбаляў. У ім пазначана дра ма станаўленьня новай нацыі, якую не хацелі прызнаць «злыя і сільныя людзі», выкрываецца гістарычны падман, спроба чужых «туркаў» і «сваіх» янычараў падмяніць самую душу народу, падсунуць яму чужыя каштоўнасьці. Паслухаем самога паэта. «I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу. Толькі іхняе гра ньне нічога не казала. «Добра граеце, — гаварылі ім,—ды ўсё ня тое!» 1 ніхто ня мог растлумачыць, чаму ад граньня музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніх то не ведаў, што музыка сваю душу клаў у ігру». Прайшлі гады. «Скрыпка разьбілася. Але памяць аб музыку не загінула зь ім разам. I з паміж таго народу, като раму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граньнем сваім будуць будзіць людзей к сьвету, праўдзе, брацтву і свабодзе». Перад намі абагулены во браз, легенда-парадыгма той заканамернасьці, якая сёньня пазначаецца паняцьцем нацыянальнага Адраджэньня. Пазьней М.Багдановіч зноў вярнуўся да гэтае тэмы. Маецца на ўвазе рускае апавяданьне «Сон-трава», напісанае паміж 1913 -1916 гг„ відаць, для яраслаўскай газэты «Голос», але па нейкіх прычынах там неапублікаванае. Гэтая прытча пра стваральнікаў фальклёру цікавая тым, што яе аўтар, прыхільнік гегелеўскай альбо, шырэй, клясічна-рэалістычнае тэорыі мастацтва, прапанаваў чытачу рамантычную «рэпрызу» да асноўнай тэмы беларускага «Музыкі». Сёньня вобраз Музыкі прызабыўся ў грамадзкай сьвядомасьці, хоць і назаўсёды застаўся нашым літаратурным сымбалем, асабліва, пасьля выхаду ў сьвет паэмы Я.Коласа «Сымон-Музыка». Затое другі адраджэнскі сымбаль — «сіні васілёк» застаўся паэтычнай мэтафарай Беларусі. А яго паэтычны радавод пачынаўся зь верша М.Багдановіча «На чуж біне» (1908), упершыню апублікаванага 15 кастр. 1909 г. у «Нашай ніве». Яшчэ не былі створаныя чарадзеныя санаты «Зачараванага царства», калі паэту прысьнілася гэтая кветка Беларусі: Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць, Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу— мне сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў цяні васілёк. u «Здароў, будзь зямляча'» Чуць бачны даліне, — Панура, нявесела шэпча ён мне: «Успомнім, мой дружа, у багатай чужыне Аб беднай, далёкай сваёй старане». Верш «На чужбіне» сымбалічны яшчэ ў іншым пляне. Сапраўды, паэт жыў у Ра сеі, вакол яго прыгожа красавалі кветкі блізкай яму, але няроднай, культуры. Ён ведаў яе, але заставаўся самотным, па куль не прыкмеціў «Забыты ў цяні васілёк» — сымбаль Беларусі, роднай мовы і культуры. А ўспомніўшы «у багатай чу жыне» сваю «бедную далёкую старану», аддаў жыцьцё сваё дзеля яе адраджэньня і духоўнага ўзбагачэньня. Урэшце, ва сілёк у жыце меў яшчэ для нашага паэта іншы, агульначалавечы сымбалічны сэнс, пазначаў мастацкія і духоўныя каштоўнасьці наогул. Так спакваля ўзь нікала трохчасткавая паэтычная «саната васілька». Верш-васьмірадковік «На чужбіне» быў яе экспазыцыяй, дзе пазначана нацыянальна-спэцыфічны сэнс тэмы. Пазьней ёй вярнуўся да яе распрацоўкі ў апавяданьні ці больш дакладна евангель скім белым вершы «Апокрыф», апублікаваным у «Каляднай пісанцы» за 1913 г. У яраслаўскай «Северной газеце» (1-2 студз. 1914 г.) твор друкаваўся ў аўтарскім перакладзе пад назвай «Прнтча о васшіьках». Пра тое, што М.Багдановіч уклаў у гэты твор свае самыя патаемныя думкі пра чалавека і мастацтва, сьведчыць лірычная форма выказваньня («Ад Максіма Кніжніка пачатак») і жанр евангельскага сказу—свайго роду «добрая зьвестка» пра Бацькаўшчыну, народ, яго сапраўдныя каштоўнасьці. 3 трох частак гэтай сымбалічнай «са наты васілька» М.Багдановіч уключыў у «Вянок» сваёй паэзіі толькі заключную ( песьню-рэпрызу «Слуцкія ткачыхі». Любі мая народам кветка ў «Апокрыфе» выступае сымбалем быційнай рэальнасьці — народнай душы, духоўных каштоўнасьцей, аб’ектызаваных у гісторыі і нацыянальнай культуры народу. Яна зьяўляец ца там яшчэ разгорнутай метафарай, вобразна выяўляе эстэтычныя погляды аўтара. У лірычным шэдэўры «Слуцкія ткачыхі» паэтычны сымбаль пераносіцца ў If 1891 • 1991