ваюцца хрысьціяне на землях Полацкага княства. Нагадаем яшчэ, што апісаныя ў ёй падзеі датуюцца канцом X ст. Ма быць, гэта невыпадкова. Па-першае, та му, што ўжо ў канцы X ст. Полацкая зям ля аформілася як самстойнае незалеж нае княства. Яе першы летапісны князь Рагвалод як паўнапраўны гаспадар «тры маў, валодаў і княжыў» на Полацкай зямлі. Па-другое, Рагвалод хутчэй за ўсё быў выхадцам з паўночнае Нарвегіі, фюлька (воласьці) пад назваю Рогаланд. Таму зразумела, чаму другі скандынаў — Торвальд Вандроўнік вырашыў за снаваць манастыр менавіта ў Полацку. Манастыр Іана Хрысьціцеля (Прадце чы) на востраве ў Полацку дакумэнтальна фіксуецца ў старажытных крыніцах з ХІУ ст. Некаторыя дасьледчыкі ад носяць яго ўзьнікненьне да XII ст. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзеныя. Архэолягічнымі і геафізычнымі дасьледваньнямі апошніх гадоў вызначаны толькі месцы перспэктыўных пошукаў. Што да «высокае гары», то такая існуе і сёньня непадалёку ад бы лога манастыра. Падчас вайны 1812 г. на ёй была збудавана артылерыйская батарэя, пазьней —курган Славы 1941 — 1945 гг. Няма падставаў сумнявацца, што сага прыгадвае менавіта Полацак і полацкі манастыр. Што-ж да часу заснаваньня манастыра, то дакладна яго вызначыць могуць толькі архэолягічныя дасьледваньні. Прычым,калі будуць зной дзены рэшткі мураваных пабудоваў (а мураванае дойлідства пачало распаўсюджвацца на Полаччыне толькі з дру гой паловы XI ст.), то варта памятаць, што першыя хрысьціянскія храмы на нашых землях былі ўсё-такі драўлянымі, а манастыры—пячорныя, як, напрыклад, у Кіеве, Пскове, нарэшце, і ў Палесьціне. Факт існаваньня ў Полацку напры канцы X ст. хрысьціянскага, праваслаўнага накірунку манастыра (ня будзем забываць, што Торвальд быў у вялікай пашане ў Канстантынопальскага патрыяр ха), дазваляе крыху іначай паглядзець на асобы першых полацкіх князёў — Рагвалода й яго дачку Рагнеду. Шырока вя дома летапіснае паданьне, па якім ба рацьба за руку Рагнеды разгарэлася паміж кіеўскім князям Яраполкам Сьвятаслававічам і яго братам Уладзімірам Сьвятаслававічам наўгародзкім, будучым хрысьціцелем Русі. Абодва князі, як сьведчаць крыніцы, былі паганцамі: Яраполк ужо меў жонку і Рагнедавай рукі прасіў у якасьці другой жонкі. Абодва пакланяліся стадам (ідалам). Але ці была язычніцкае веры Рагнеда? Тое, што яна згаджалася стаць другой жонкай Яраполка, сёньня ўжо ня можа быць бясспрэчна прынята ў якасьці доказу яе паганскае веры. Заручыны і жаніцьба бы лі на той час актам глыбока палітычным. Па-другое, ёй бузумоўна, была добра вядома гісторыя княгіні Вольгі — бабкі Ўладзіміра й Яраполка, якая стаўшы хрысьціянкаю, кіравала народам паганскае веры і жыла ў яго асяродзьдзі. А гэ та быў вялікі духоўны подзьвіг. Па-трэ цяе, на той час у Полацку ўжо існаваў хрысьціянскі манастыр на Востраве. А як вядома, асноўную стаўку ў мэсіянерскай дзейнасьці сьвятары рабілі на прад стаўнікоў княжацкае ўлады, баяраў і дружыну. Так адбывалася паўсюдна: у Заходняй Эўропе, у Скандынавіі, як мы ведаем, ва Усходняй Эўропе. Таму пазьбегнуць такога ўзьдзеяньня не маглі ні Рагнеда, ні яе бацька — Рагвалод. Нарэшце, чацьвёртае — само летапіснае паданьне і сьведчаньне Цьвярскога летапісу. Рагнеда робіць замах на жыцьцё Уладзіміра. «За тое, тлумачыць яна, — што бацьку майго забіў і зямлю яго ў палон узяў, а зараз ня любіш ні мяне, ні сына нашага». Як магла жанчына, адна зь сямі афіцыйных жонак Уладзіміра — паганца, падняць на яго руку? У тага часных умовах усеабдымнага патрыярхату, адпаведна агульнаэўрапейскаму рыцарскаму кодэксу, гэта немагчыма бы ло нават уявіць! Учынак Рагнеды прась цей за ўсё можна было-б растлумачыць звычайнай жаночай рэўнасьцю. Што, дарэчы, і рабіла большасьць гісторыкаў. Але якая магла быць рэўнасьць, калі мнагажэнства ў тагачасным усходнеславянскім грамадзтве — рэч больш чым звычайная. Яна — норма жыцьця і залежала толькі ад сацыяльнага становішча мужчыны, яго магчымасьці пракар міць адну ці сем жонак. 1 галоўнае, на той час такое палажэньне жанчыны было для яе не абразьлівым, хутчэй наадварот. Яе адносіны з мужам вызначаліся колькасьцю народжаных дзяцей. Чым больш дзяцей — тым больш прыязнымі былі адносіны. А як вядома, Рагнеда на радзіла Ўладзіміру Ізяслава (князя полацкага), Мсьціслава (князя чарнігаўс кага і тмутараканскага), Яраслава Мудрага (князя наўгародзкага, а затым кіеў скага), Усевалада ды яшчэ двух дочак. Абразьлівым становішча Рагнеды нам сёньняшнім, можа падацца толькі таму, што ўсе мы нясем ў сваёй сьвядомасьці хрысьціянскія пастулаты, якія сталі заканадаўчымі нормамі нашага жыцьця, адзін зь якіх — кожны муж павінен мець адну жонку і наадварот. Таму абразіцца Рагнеда магла б толькі ў тым выпадку, калі была-б хрысьціянкаю. Тым больш, што была першаю (афіцыйнаю) жонкаю Уладзіміра. Усе астатнія — пасьля яе. Апрача таго, дадалася помста за баць коў, забітых Уладзімірам, за абрабава ную вотчыну — Полаччыну. Калі-ж Рагнеда разам з сынам Ізяславам была выс лана зь Кіева, а Уладзімір тым часам ажаніўся ў чарговы й апошні раз на дачцы бызантыйскага імпэратара і пры няў хрысьціянства, ён прапанаваў Рагне дзе выбраць сабе мужа зь яго асяродзь дзя. Гордая Рагнеда адмовілася, зая- віўшы, што ў такім выпадку яна лепш стане нявестаю Хрыстовай. Пасьля чаго прыняла пастрыг пад імем Анастасіі. На той час усходнеславянскія землі ня ве далі жанчын манахінь. Па другое, прыняць манашаскі сан, не прайшоўшы па служэнства, а тым больш бязь веры ў Хрыста, было немагчыма. Адсюль можна зрабіць вывад, што Рагнеда да пры няцьця хрысьціянства і жаніцьбы Уладзіміра была веруючай. А гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі з пастулата мі хрысьціянства яна, і вядома, яе бацька Рагвалод былі знаёмыя да 970 г„ г. зн. —да захопу Полацка Уладзімірам. Таму невыпадкова, што першы князь адноўленае полацкае дынастыі — Ізяслаў, сын Рагнеды й Уладзіміра, быў хрысьціянінам Калі верыць летапісам, ён быў «ціхіі і лагодны», любіў і шанаваў царкву, чытаў сьвятыя пісаньні «п слёзен, н умнлен, н долготерпелнв». Боль шасьць гісторыкаў менавіта зь імем гэта га князя зьвязвае хрышчэньне Полацкай зямлі. Але адразу ўзьнікае пытаньне: a што мы, уласна кажучы, разумеем пад хрышчэньнем зямлі ці княства? Хрышчэньне Кіева адбылося ў водах Дняпра, куды Уладзімір загадаў загнаць усіх гараджан, паўтарыўшы амаль даслоўна выраз Хрыста: «Хто не са мной, той супроць мяне». Ноўгарад ваяводы Уладзіміра— Пуцята і Дабрыня — хрысьцілі мячом і агнём. Гэта давала падставы лічыць, што падобным чынам адбылося і хрышчэньне Полацка. Але чаму ў такім выпадку на старонках вядомых нам летапісаў няма зьвестак аб хрышчэньні Ізяславам Полаччыны? Калі пры чынай лічыць адсутнасьць полацкіх летапісаў, то нават у такім выпадку летапісцы — манахі Кіева і Ноўгарада, якія падрабязна ўказвалі ўсе зьвесткі, наўрад ці абмінулі-б такую падзею. Што-што, а вялікі гвалт, накшталт наўга родзкага, трапіў-бы ва ўсе летапісы, ня толькі ўласна полацкія. Аб гэтым сьведчаць больш позьнія летапісныя запі сы, якія тычацца Полацка, але якія мы ведаем зь кіеўскіх, наўгародзкіх, суздальскіх, цьвярскіх і інш. летапісаў. Адсюль вынікае, што гвалтоўнага хрышчэньня Полацкага княства не было .Чаму-ж тады пралілася кроў паганцаў у Ноўгарадзе? Таму, што Ноўгарад быў даўняй, але вольналюбівай вотчынай Ула дзіміра. Вялікаму князю кіеўскаму было неабходна сьцвердзіць свае правы на гэты горад і яго воласьць, падпарадкаваўшы яго ня толькі адміністратыўна, але і духоўна. Падобных правоў на Полаччыну ён ня меў, як ня меў, відаць, і дастаткова зброі. Бо ў Полацку напры канцы Уладзімірава жыцьця (2 апошніх гадоў) правіў сын Ізяслава —Брачыслаў, вядомы сваёй смелай і незалежнай палітыкай. У Брачыслава, калі верыць летапісам і сагам, былі больш трывалыя сувязі з Балта-Скандынаўскім сьветам, чым зь Кіеўскай Русью. Нездарма на яго баку супроць Яраслава Мудрага біліся нармандскія дружыны. Апошняе відовішча тлумачылася тым, што полацкія князі свой радавод лічылі не адгалінаваньнем Рурыкавічаў, а самастойным дрэвам Рагвалодавічаў. Пра што і летапіс паведамляе: «Адгэтуль уздымаюць меч Рагвалодавы ўнукі супроць унукаў Яраслава». Такім чынам, сьцвярд жаць сваю ўладу пераводам у хрысьціянскую рэлігію ўсіх жыхароў княства полацкім князям патрэбы не было. А з амбіцыямі кіеўскага ўладара Уладзіміра яны лічыліся мала. Тым ня меньш полац кія князі прынялі хрысьціянства. Праўда, у нас няма падставаў сьвярджаць, што гэту рэлігію яны праводзілі ў якась ці афіцыйнай. Хутчэй за ўсё з боку княжацкай улады не было перашкод для на туральнага пранікненьня хрысьціянства ва ўсе сфэры тагачаснага грамадзтва. (Канец у наступным нумары) ШІНЖІКІ «Беларусь, Беларусь!..» Уладзімір Конан 100 год 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Псторыкі беларускай літаратуры, здаецца, яшчэ не зьвярнулі ўвагі на адну загадкавую і трагічную асаблівасьць: нашую літаратуру ў пачатку XX стагодзьдзя стварылі зусім маладыя людзі. I паміралі яны таксама маладымі. Геніяльнаму аўтару «Вянка» было толькі 22 гады. Сяргей Палуян закончыў самагубствам на дваццатай вясьне свайго жыцьця. Альфонс Петрашкевіч пражыў 24 гады. Алесь Гарун — крыху болын за 33 гады. Аўтару першай «Гісторыі Беларускай літаратуры» (1920) было 27 гадоў. Браніслаў Тарашкевіч надрукаваў «Бе ларускую граматыку для школ» (1918), калі яму споўнілася 24 гады. Аўтарка «Курганнай кветкі» (1914) — пятнаццацігадовая дзяўчына Канстанцыя Буйло. Сярэдні ўзрост тых, хто найбольш друкаваўся ў «Нашай ніве», «Маладой Беларусі» і «Лучынцы» — недзе каля 22 гадоў. Да трыццацігадовых Янкі Купалы, Якуба Коласа, Антона Луцкевіча, Вацла ва Ластоўскага яны зьвярталіся з павагай — дзядзька. Айлёйза Пашкевіч, якой было таксама трыццаць, калі пачыналіся «Наша доля» і «Наша ніва», стала Цёткай беларускай літаратуры. Трагізм незакончанасьці творчага і чалавечага самавыяўленьня! I тады, калі яно пачыналася занадта позна, як у Багушэвіча, і асабліва тады, калі жыцьцё абрывалася на пачатку духоўнага ўзы ходжаньня, як гэта сталася з М. Бабровічам (Лявонам Гмарыкам), аднагодкам Багдановіча. Цяжкі крыж выпаў на долю Максіма Багдановіча й ягонае паэтычнае спадчыны. Па характару свайго таленту ён быў паэтам артыстам, здольным да глыбокага суперажываньня і пераўвасабленьня. Для такога тыпу мастакоў важна не пра цягласьць душэўнага перажываньня і ня колькасьць жыцьцёвага вопыту, а іх інтэнсыўнасьць і глыбіня. Ці ня тут ляжыць ключ для разгадкі фэнамена Багдановіча? Маю на ўвазе не так раньнюю таленавітасьць (яна характэрна для ўсіх геніяльных людзей), як нейкую дзіўную жыцьцёвую мудрасьць, якой Неба і Лёс звычайна надзяляюць не маладых паэтаў, а хрысьціянскіх асьветнікаў на апошніх этапах іх подзьвігу. Тут, як кажуць, —Боскі дар, тайна, якую да рэшты не адгадаеш.