Полацак №10, 1991

Полацак №10, 1991

19.94 МБ
1. Працяг.Пачатак у № 5-9.
вымі паддзёўкамі, бо ў машыне быццам-бы везьлі ў тыл сем’і афіцэ раў. Ехалі нядоўга, каля Маскоўс кай шашы знаходзіўся вялікі заслон і нас спы нілі. Далей мусілі ісьці пешшу. Бы
ло зусім цёмна, але мы вырашылі прабірац ца далей праз сасновы лясок. Раптам пачулі:
«Стой!» На дрэннай расейскай мове ў мяне патрабуюць дакумэнты. Дастаў з кішэні вайсковы білет і пашпарт. Праменчык сьвятла электрычнага ліхтарыка выпадкова сьлізгануў па адзеньню побач стая чага — усё стала зразумела: гэта пара шутны дэсант. Той, хто правяраў мае дакумэнты, параіў мне прыкрыць нашыя белыя ванзэлікі нечым цёмным і ісьці ці ха, каб не прыцягваць увагі самалётаў, якія бесперапынку гудзелі і кружылі над лесам. Шлі мы нядоўга. Ля дарогі, што перасякала паляну, спыніліся, бо трэба было даць паспаць дзецям. Толькі кароткая ноч, хутка сьвітае.
Тым часам зь лесу выйшлі два мілі-цыянеры і накіраваліся да нас. На іх новыя шынэлі, на новенькіх фуражках блішчаць медзьдзю кукарды і гузікі. Чую расейскую мову зь нейкім акцэнтам: «У якім напрамку будзе Менск?» Я ў сваю чаргу запытаўся ў іх: «Чаму міліцыяне ры ня ведаюць, дзе знаходзіцца Менск?» «А мы зь Літвы», — адказаў той, хто па чаў гаворку. «Адыйдзіце ў бок ад дарогі і ўбачыце дым, што падымаецца ў гару чорным шлейфа. Вось там гарыць Менск».
Зноў ідзем далей, наперадзе хутар, Зайшлі ў першую хату. У гаспадароў запыталіся дазволу спыніцца ў іх, пакуль ня стане ясна, што трэба рабіць далей. Тыя згадзіліся.
Пераначавалі. Усе старэйшыя на падлозе, а дзеці на драўлянай канапе ўпоперак. Раніцай зайшоў у хату нейкі муж чына і параіў мне далучыцца да іх групы ісьці ў Калодзішчы. Казалі, там ёсьць камендант ці нават ваенкамат. Як-ніяк мы вайсковаабавязаныя і нас могуць палічыць дызертырамі. Пытаюся, а колькі-ж чалавек у нашай групе. Аказалася, што сабралася шэсьць мужчын.
Мы ішлі па дарозе праз жытні палетак, калі нечакана зусім над намі пачаў страчыць самалёт. Мы схаваліся ў жыце. Ляжу на зямлі, а па ёй снуюць мурашкі, сонца пячэ, пралятае мятусьліва капусь ніца, і нікому няма ніякай справы да людзей, што шукаюць ратунку адзін ад аднаго. Думкі пераскокваюць, хвалямі наплываюць успаміны... Але, дзякуй Богу.немец хутка адляцеў убок Менска — падняліся і зноў пакрочылі моўчкі далей. Усяго пяць кіламетраў да Калодзі шчаў, а мы тры разы хаваліся ад кулямётнай чаргі з чыстага блакітнага неба.
У Калодзішчах зборышча народу. Эша лоны таварных вагонаў і плятформаў набіты людзьмі, у большасьці яўрэйскай нацыянальнасьці. Жанчыны лемантуюць, ідзе бойка за месца ў вагонах, а эшалоны не кранаюцца зь месца ўжо доўгі час. У чым справа зразумеў, калі ўбачыў аднаго салдата, які расказваў, што ў Смалявічах немец-парашутыст абяззброіў яго й адпусьціў на ўсе чатыры бакі. Зроблена гэтае было наўмысна, каб быў наш салдат жывым сьведкам, які паведамляў усім, што немцы не такія ўжо злосныя бандыты, асабліва, калі ты здасіся ў палон. А з другога боку, трэба было каб людзі ведалі, што Смалявічы
знаходзяцца ў нямецкіх руках, і ніводны цягнік не кранецца зь месца ў Калодзішчах. Паніка павялічывалася з кожным новым фактам ўсё болей і болей, асабліва калі стала вядома, што ў Кало дзішчах няма ні каменданта, ні ваенкамата. Нехта з нашай групы ўзлез на плят форму і зацягнуў нас з геадэзістам, зь якім я ўвесь час трымаўся разам, каб не застацца аднаму. Час ішоў, на чыгунцы ніякага руху, а народу прыбывала ўсё болей і болей. I ніякага начальства, ніякага парадку.
Усю ноч, ня спаўшы, прасядзелі мы з маім новым знаёмым на саломе ў нейкім хлеўчыку, а пад раніцу вырашылі ісьці ў Менск. Шлях недалёкі, але рызы коўны. Бо адна справа, калі ідзе група з малымі дзецьмі і жанчынамі, а другая, калі ідуць два маладых мужыкі. Бачым, з хмызняку да нас крочаць маёр і зь ім два вайскоўцы. «Стой! Рукі ўверх!» — пачынаюць мацаць зброю, глядзяць ва йсковы білет, пашпарт. Усё быццам бы ў парадку. Тады пытаньні: «Адкуль ідзецё?» «3 Калодзішчаў, там немцаў няма, яны ў Смалявічах.» «Куды ідзеце?» «У Менск да сваіх». Нас больш не затрымліваюць, ідзем далей. На працягу нашага шляху нас спрабавалі затрымаць тры разы. I кожны раз адны і тыя-ж пытаньні, нейкі спалох і разам з тым разгубленнасьць вайсковых людзей, якія шукалі выхаду з гэтага незразумелага становішча.
Між тым, Менск працягваў гарэць. У горадзе ніякай улады. Немцаў яшчэ не было, але свае ўжо даўно пакінулі Менск. Ніхто яго не абараняў, ніякай эвакуацыі не было. Усе каштоўнасьці бы лі пакінуты — бярыце ўсю бібліятэку Леніна, карцінную галярэю, а пра ўрадавыя будынкі я ўжо вышэй казаў. Так што ў Менску шло рабаваньне ўсіх складаў мукі, посуду. (Зазначу, што эмаліро-
ванага посуду ў продажы не было, а на складах ад яго ламіліся паліцы. Таксама там былі і кансэрвы розных гатункаў, мыла, адзеньне Усё пад чыстую людзі цягнулі на запас. Толькі грошы заставаліся ў незгаральных шафах у кожнай дзяржаўнай установе. У выніку яны па гарэлі неканчаткова і па абгарэлых баках іх можна было пазнаць доўгі час).
3 геадэзістам я домовіўся ісьці ў гэты-ж дзень да сваіх у вёску, дзе яны засталіся. А пакуль мы праходзілі па Савецкай вуліцы уздоўж Дома друку. Стараліся ісьці бокам, бо на тратуарах ляжалі трупы забітых кулямётным агнём людзей у бальнічных халатах. Тыя беглі праз вуліцу з клінічнага гарадку, бо на яго кідаў немец невялікія запалкі, каб хутчэй запаліць карпусы і нарабіць як мага болей панікі.
Вярталіся ў вёску тым-жа шляхам. Каля палігонаў, што паблізу Маскоўскай шашы, невядома адкуль зьявіліся зь лесу нейкія вайскоўцы на канях.«У які бок на Маскву?» — толькі і запытаўся возьнік. Дзіўна, што вайсковец ня ведаў, дзе ўсход, а дзе захад. Мабыць, у паніцы ў ясны дзень ня змог адрозьніць кірункі сьвету па сонцу. I інядзіўна. Чуліся гукі артылерыйскай пальбы, з захаду цягну ліся хмары, хутка цямнела. Мы ўскочылі ў глыбокі акоп, прытуліся ў кутку і сядзелі, прыслухоўваючыся, як прыбліжаюц ца гукі снарадаў. Здавалася, што яны ляцяць над галавою. Мы сядзелі моўчкі, аб чым гаварыць? Успаміналіся мірныя часы. Колькі разоў мы сядзелі на лекцыях, прысьвечаных міжнароднаму па лажэньню, дзе лектар зь вялікай павагаю да таго,аб чым ён сам тлумачыў, казаў, што пралетарскі інтэрнацыяналізм не дазволіць фашызму напасьці на радзіму Леніна, што кампартыя Тэльмана настолькі моцная духам камуністычнае салі дарнасьці, што ніхто з камуністаў ня
будзе страляць у савецкіх людзей. Разьлічвалі то на салідарнасьць пралетарыя ту, то на брацкую нямецкую кампарыю, а то і на непераможную Чырвоную ар мію. I, галоўнае, усе мы тады верылі лектару. Як-жа! Ён доктар гістарычных навук, у мінулым вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе. А колькі гэтых краснабаяў, колькі палітрукоў розных рангаў было у партыйных, армейскіх, кам самольскіх і нават піянерскіх арганізацыях? !
Адразу пасьля вайны ў памяшканьні ЦК КПБ быў толькі аддзел агітацыі і прапаганды, а калі прайшло гадоў пятнаццаць зьявіліся аддзелы культуры, ідэёлягічны, навукі і прапагадны. Былі вызначаны інструктары па ўсіх відах мастацтва, літаратуры, выяўленчага мас тацтва, музыкі, архітэктуры, быццам і не існавала Міністэрства культуры. Апош няе слова заставалася заўсёды за ЦК. Вось і атрымоўвалася, што эскіз звычайнага запрашальнага білета ніхто ня мог узяць на сябе адказнасьць зацьвер дзіць у аддзеле выяўленчага мастацтва Міністэрства культуры. Яго несьлі ў ЦК, а там з рук у рукі даходзіў ён да самога «хозянна» — Пятра Машэрава.
Аднойчы мне спатрэбілася зацьвердзіць у ЦК экслібрысы, зробленыя на імя Кузьміна й Антановіча. Мне нельга было без іх згдоды даваць свае творы на выстаўку, бо на кніжным знаку стаялі іх прозьвішчы. Як і першы, такі і другі да ручылі інструктару Бузуку весьці з мною размову ад іхпяга імя. Сутнасьць яе звадзілася да таго, што яны не давалі згоды на публікацыю эклібрыса, а таксама на яго друк і выстаўку, нават не ўбачыўшы, што мастак на экслібрысе намаляваў. Чаму спатрэбілася ім выклікаць мяне ў ЦК, ня ведаю. Толькі для таго, каб Бузук перадаў іхні адказ? Але чаму тады нельга было пазваніць мне
дахаты й адмовіць ў маёй звычайнай працы ? а можа барацьбіты ідэёлягічнага 1 культурнага франтоў проста хацелі, каб я наведаў будынак ЦК, у якім я ўжо даўно ня быў.
Перад тым, як атрымаць пропуск у гэты дом мне прыйшлося па чакаць нейкі час у так званым бюро прапускоў. Некалі ў гэтым доме была сталоўка ЦК з двума паверхамі: ўнізе харчаваньне для ўсіх, наверсе — толькі для апаратчыкаў. Але зараз гэты будынак ператварыўся ў дом чаканьня або вакзал, у якім не хапала толькі валісак і дзяцей. Хто чытаў газэту, хто драмаў, хто нэрвова крочыў з вугла ў вугал. Заля была вялікага памеру. Шмат людзей чакала тут свайго прысуду і залежыла ад волі, настрою гэтых краснабаяў.
...Змокшыя з брудам дацягнуліся мы з геадэзістам да вёскі. Усе Галубкі былі шчасьлівы, што я вярнуўся жывым. Мы вырашылі вяртацца ў Менск. Падмацава ліся крыху і пацягнуліся да Маскоўскае шашы. Але не пасьпелі нават наблізіцца да яе, як ўбачылі, што ў бок Масквы імчыць некалькі танкаў, а на іх чорная свастыка. Толькі некалькі жанчынаў сме ла крочылі насустрач тым імклівым танкам. Іх ніхто не чапаў, ніхто не тур баваў. Пайшлі тады і мы. Да нас далучылася нейкая дзяўчына.
Мы йшлі па левай старане шашы, на сустрач калоны машынбранетранспар цёраў. Упершыню я бачыў маладых,з закасанымі рукавамі немцаў. Усе спявалі, рагаталі, з заведзеных патэфонаў гучала музыка, нехта граў на губных гармоніках. Яны, бестурботныя, адчувалі сябе ў бяспеке. На галовах не было нават шлемаў. Бландыны — Зігфрыды ды і толькі. Калоны цягнуліся бесперапынку. Час ад часу ў адчыненых легкавушках кацілі сівыя афіцэры вышэйшага рангу. На нас ніхто не зьвяртаў увагі, па ўсяму
відаць, што немцам абрыдла бачыць па ўсёй'Эўропе бясконцую стужку ўцекачоў, што зь дзецьмі ды старымі бацькамі цягнуліся то ў адзін бок, то ў другі.
Цяжка было ісьці гэтыя сем-восем кіламетраў побач з асфальтам у пылу ды несьці (на барана) свайго Генку, якому ўсяго чатыры гады. Пляменьнік Сярожа меў шэсьць гадкоў, але ненадоўга й яму хапіла сілаў ісьці самастой на. Яго маці Эмілія Галубок па мужу Міхайловіч, цяжарная, ёй ісьці нелягко, але што будзеш рабіць. Яе муж маёр Мі хайловіч прывёз іх з сынам з Гродна да сьвякрові, а сам мусіў хутка вярнуцца ў сваю часьць. Гэта быў для ўсіх нас пер шы й апошні момант сустрэчы зь Міхайловічам. Жонка Леапольда Галубка Ма рыя вяла за руку шасьцігадовую Ізу. Без бацькоў ішла з намі Слава, дачка Багуславы, ёй шэсьць гадоў. Яе бацька вядомы хірург дацэнт, мусіў чапляцца на машыну з уцекачамі ў напрамку на Масквку ды недзе ў дарозе афармляцца да часьці мэдпрызначэньня. Скончылася вайна, калі ён быў ужо галоўным хірур гам у войску Мясьнікова. Мая жонка Вільгельміна нясла вялікія вузлы зь бя лізнай. Мая маці прасіла часьцй рабіць перапынкі, бо не хапала ёй старой моцы на такі далёкі шлях. А ў небе беспера пынку кружылі баявыя самалёты. Адазвала мяне ў бок тая дзяўчына, што яшчэ зь вёскі далучылася да нас, і запыталася, што ёй рабіць з камсамольскім білетам. Ня мог-жа я ёй параіць зьнічтожыць як мага хутчэй яго, інакш набярэмся ўсе мы клопату. Кажу: «Думаю, што савецкія войскі адступаюць часова і хутка вернуцца. Дык пакуль тое будзе зарыйце пад сасною свой білет, у хустачцы, можа, захавацца да нейкага часу». Болыіі мы з гэтай дзяўчынай не сустракаліся, але ў памяці засталося нешта непрыемнае, ці то нашая агуль-