Полацак №10, 1991

Полацак №10, 1991

19.94 МБ
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца, Сколькі ў хмарках залётных агня.
Ён скончыў ліцэй і вярнуўся ў Бела русь за некалькі месяцаў да рэвалюцыі і да сьмерці. Нават паветра радзімы, атмасфэра яе прыфрантавых будняў здав алася яму лепей за ўсё. Максім хацеў, як з крыніцы, напіцца водару роднага краю. Бо адчуваў, толькі ён дапаможа яму.
Ён пакідаў Яраслаўль зранку. I калі ў вакне цягніка апошні раз убачыў шы рокую роўнядзь шэрай неспакойнай Вол гі, калі напасьледак узніклі такія знаёмыя сілуэты цэркваў і званіц, якія здава лася, плылі ў сіняй вышыні, нешта сьціснула яму ў грудзях. I тады ўспомнілася першае адчуваньне горада: ноч, высо кі змрочны бераг, на якім чорным зломам падымалася званіца, сьветлыя агенчыкі Яраслаўля, дзьве-тры чырвоныя плямы — бартавыя ліхтары параходаў, што стаялі на прыстані. Хіба ведаў ён тады, што воддаль гэты горад стане для яго блізкім і дарагім. Максім быццам-бы адчуў, што ўжо ніколі больш ён не ўба чыць Яраславію, зь якой яго столькі
зьвязвала: юнацтва, каханьне, «Вянок», нязбыўныя мары і шмат такога, што сло вамі не перадаць. У думках пранеслася:
Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла..
Усё ўжо прайшло, сплыло вадою, — Маладосьць не зьнікла, не прайшлаі
I радасьць, як іскарка шчасьця, успыхнула ў ягоным сэрцы. Горад яго маладосьці на разьвітаньні прадстаў ва ўсёй сваёй прыгажосьці. Але Максім пакідаў свой яраслаўскі дом, бо ехаў у Беларусь.
У Менску ён знойдзе прытулак у Зьмітрака Бядулі. Цэлымі днямі будзе працаваць на карысьць радзімы ў камітэце для ўцекачоў. А па вечарах і ноччу пісаць вершы. Адкрытая форма тубэркулёзу не дазволіць яму ўбачыць вясну ў Беларусі. Ён зазірне ў яе блакітныя вочы ў Ялце, куды сябры ўга вораць яго паехаць паправіць здароўе. Але мора не прынясе суцяшэньня. Мак сім прадчуваў канец. Адзінае, што ён хацеў, дык гэта памерці на радзіме. Але лёс вырашыў інакш: 25 мая 1917 г. яго не стала.
У апошнія дні Максім часта ўспамінаў родную Беларусь, блізкіх яму лю дзей. Дзеля сьветлага дня роднай Баць каўшчыны ён, дужа хворы, працягваў працаваць над лямантаром для дзетакбеларусаў, сваім зборнічкам. Але часам прыгадваўся яму белакаменны горад на Волзе, дзе ўпершыню ўбачыў ён Аню, свой «Вянок». I тады ў сэрца наплывала радасьць, зь ёю — лёгкі сум. Тыя пачуцьці грэлі яго ў апошнія цяжкія дні адзіноты. Можа таму, нават паміраючы, бачыў ён сваё жыцьцё ў яркіх колерах, дні маладосьці —у залатых агнях. Ён быў не самотны. I гэтыя пачуцьці падарыла яму яго Яраславія.
*
1891 • 1991
Багдановічаускі каляндар
Сьвятлана Анатольева
Ёсьць на сьвеце такія зоркі, якія ляцяць у далёкую вечнасьць, пакідаючы дзіўны сьвет.
Гэты сьвет асьвятляе дарогу Пагоні, ачышчае нашыя душы.
Той сьвет ёсьць сама Пагоня
і нашае выратаваньне. Ёсьць на сьВеце такія паэты, што пяюць з надтрэснутым сэрцам і апошні свой скарб аддаюць людзям. Гэты скарб — ёсьць нашая праўда, гонар, сумленьне.
Той скарб — нашая Вечнасьць.
А гэтай Зоркай—Паэтам быў, ёсьць і будзе наш Максім Багдановіч. 9 сьнежня яму споўнілася 100 гадоў.
Ясная зорачка ягонага жыцьця скаці лася, калі надыйшла яе 25 вясна.
Але ўспомніць ешчэ зорку сьвет Бо ў сэрцах гарыць яе сьлед. Так свабодна, так ярка пражыць— Лепшай долі німа на зямлі. Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць I пагаснуць у цёмнай імглі. Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.
Гэтыя словы сказаў Максім пра С. Палуяна. Гэта самае мы можам сказаць і аб Максіме Багдановічу. Сёньня мы сьвяткуем Багдановічаўскі юбілей. Аб тым, як адбываўся ён, наш каляндар.
W
Ялта
Ён марыў жыць сярод бяроз, А над магілай — кіпарысы.
У сьмерці крымскія абрысы, —
Ён марыў жыць сярод бяроз.
Застылі ў смутку твару рысы,
Як жорстка насьмяяўся лёс: Ён марыў жыць сярод бяроз, А над магілай —кіпарысы.
(«Трыялет» Сяргей Кавалёў)
У краіне сьветлай, ля сіняй бухты, на Лівадзійскіх могілках сярод кіпары саў стаіць сьціплы помнік. На ім словы:
Хоць зерняйкі засохшымі былі,
Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясеньняй збожжа на ральлі.
Тут пакоіцца прах Максіма Багдановіча. Душа-ж яго з намі.
Максімава слова гучала ў цёплыя травеньскія дні над магілай паэта. Упер шыню музыка яго паэзіі зьвінела ў Ялце, дзе ён, адзінокі, паміраў і дзе сёньня жы ве некалькі тысяч беларусаў. Беларуская песьня гучала і на пляцоўках горада, ў канцэртнай залі «Юбілейная», у тэатры імя Чэхава, у санаторыях. Высту палі ансамбль народнай музыкі «Сьвята» ансамбль «Сябры», пісьменьнікі, арты сты. Спэцыяльная выстаўка, прысьвечаная нашаму Максімў адбылася ў музеі «Культура Ялты».
W
Ніжні Ноўгарад
У Ніжнім Ноўгарадзе паэт пражыў 12 гадоў. Тут ён напісаў свае першыя вершы, ад цёткі Машы захапіўся беларускай песьняй. У Ніжагародзкай гімназіі Мак сім арганізаваў першы ў жыцьці бунт су проць існуючых парадкаў.
11	лістапада ў Ніжнім Ноўгарадзе зьявілася вуліца імя М.Багдановіча. A
на гарадзкіх пляцоўках, у палацах куль туры, у драматычным тэатры імя М.Гор кага гучала слова Максіма і слова аб ім. Незабыўную сустрэчу з паэзіяй клясыка нашай літаратуры падарыла жыхарам гэтага волжскага гораду беларуская дэле гацыя.
Яраслаўль.
Максім пакідаў Яраславію на досьвітку. Ён ехаў у Беларусь. Ад’язджаў з радасьцю і сумам на сэрцы, бо зь Яраслаўлем яго столькі зьвязвала. Пэўна, тады ён ня мог і ўявіць, што тут яго не забудуць. Што ў горадзе яго юнацтва ў 1956 г. будзе ўстаноўлена мемарыяль ная дошка, першая ў яго гонар, якая паведаміць усім людзям, што ў былой мужчынскай гімназіі з 1908 па 1911 год вучыўся вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч.
Максім ня мог нават памысьліць аб тым, што тут, на радзіме Някрасава і Co бінава зьявіцца ў 1981 годзе першая вуліца Максіма Багдановіча. He. пэўна, ён не думаў аб гэтым. А адзіны на сёньня мемарыяльны музэй Максіма за межамі Бацькаўшчыны, разьмешчаны там, дзе тварыўся яго бессьмяротны «Вянок» і там, дзе «Вянок» быў упершыню ім убача ны, — хіба гэта ня казка? Музей быў адчынены 18 лістапада, і на яго адкрыць ці яраслаўцы даведаліся, што хутка ў іх горадзе, дзякуючы менскаму клюбу «Спадчына», скульптару Сяргею Вакару, беларускай эміграцыі Амэрыкі будзе ўстаноўлены помнік Максіму Багдано вічу, першы помнік беларускаму паэту за межамі Бацькаўшчыны.
Хіба думаў Максім, што ім стануць ганарыцца ня толькі беларусы, але і яраслаўцы?.. Але ён пакінуў свой ярас лаўскі дом. Максім ад’ехаў у Беларусь.
’W
Беларусь
Ён нядоўга гасьціў на радзімай зямлі,
Але з тое пары і да сёньня
Усё цьвітуць васількі, што ў радку зацьвілі.
Усё лятуць I лятуць тыя коні.
Яго зорка нязгасна над краем гарыць.
Бо іў сэрцах сьвятло запаліла.
Але гэтак ахвярна радзіму любіць...
Брацьця, сёстрыі Ці хопіць нам сілы?
(«М.Багдановічу». Сьвятлана Багданкевіч)
Упершыню ў кожным горадзе, у кожнай вёсачцы, у школах і тэхнікумах 1 верасьня прайшлі Багдановічавы вурокі, а ў царвке на с.Краснае служылася пані хіда ў гонар Максіма. У Ракуцёўшчыне ладзілася Ўсебеларускае сьвята паэзіі.
У Горадне адбылося адкрыцьцё новай экспазыцыі Дома-музэя паэта.
19 верасьня над парлямэнтам Рэспублікі Беларусь быў ўзьняты яе дзяржаўны герб, васпетая Максімам Пагоня, сымбаль годнасьці, мужнасьці і незалежнасьці беларускага народу.
У сьнежні ў Менску, у Траецкім пра дмесьці, адбылося адкрыцьцё асноўнай часткі экспазыцыі музэя М.Багдановіча. А ўчарашняя вуліца Горкага стала на сіць імя нашага беларускага песьняра.
6 сьнежня менчукі змаглі ўбачыць вобраз Багдановіча, «красу, і сьветласьць, 1 прастор» ягонай творчасьці на мастацкай выстаўцы ў гонар 100-годзьдзя паэта.
9 сьнежня ў АН Беларусі адкрылася канфэрэнцыя вучоных багдановічазнаў цаў, якая дапамагла крышку прыблізіцца да таямніцы Багдановічаўскай творчась Ці.
Заключным акордам сьвята стаў ура чысты вечар, які адбыўся у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета ў Менску. Усіх яго ўдзелызікаў і жыхароў Беларусі прывітаў Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Фэдэрык Маёр. 1 зноў гучала бессьмяротнае слова Максіма.
W
Кліўленд
Акадэмія, прысьвечаная памяці Мак сіма Багдановіча, адбылася ў культурна-асьветніцкім цэнтры «Полацак» 26 травеня. У малай залі экспанаваліся дзьве выстаўкі:«Вянок» Максіма Багдано віча» з твораў Я. Ціхановіча, А.Лапіцкай, Г.Грака і «Максімава Яраславія» з фотаархіву С.Белай. Былі зачытаныя тэлеграмы, якія даслалі з нагоды акадэміі Згуртаваньне беларусаў сьвету «Баць каўшчына», Беларускі ПЭН-цэнтр, калектыў газэты «Набат», сябры менскага клю ба «Спадчына».
У сваім дакладзе вядучая Сьвятлана Белая выкарыстала фрагменты з рука nicy кнігі «Максімава Яраславія», а таксама запісы песьняў, у выкананьні вя домых на эміграцыі хораў. Дідзія Лазар—Ханенка прачытала па-ангельску вершы Максіма Багдановіча. На заканчэньні акадэміі ўсім яе ўдзельнікам былі дараваны памятныя граматы ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня М. Багдановіча, выдадзеныя менскім клюбам «Спадчына».^^
„W
Чыкага
20 кастрычніка ў царкве сьв.Юрыя адбылася акадэмія ў гонар 100-годзьдзя з часу нараджэньня Максіма Багда новіча. На пачатку акадэміі былі зачытаны тэлеграмы, якія даслалі да ўдзельнікаў акадэміі часопіс «Полацак» і менскі клюб «Спадчына».
Дакладчык акадэміі Мікалай Латушкін пазнаёміў прысутных з асноўнымі этапамі жыцьця і творчасьці выдатнага клясіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Ён-жа прачытаў некалькі вершаў паэта, сярод якіх была любімая на эміграцыі «Пагоня».
У час акадэміі ахвярадаўцам на пом нік Багдановіча ў Яраслаўлі былі ўруча ны ганаровыя граматы клюба«Спадчына»
W
Нью-Ёрк, ААН
Год назад у залі бібліятэкі ААН са браліся людзі, каб адзначыць 500-годзьдзе выдатнага сына зямлі Беларускай пе ршадрукара Скарыны. Сёлета 4 лістапада прыйшлі сюды людзі, каб пакланіцца памяці яшчэ аднога пачынальніка. Пачы нальніка беларускай крытыкі, паэта, які прынёс беларускую літаратуру ў дар усяму сьвету.
—Колькі будзе існаваць жыцьцё на зямлі, столькі сэрца кожнага беларуса будзе саграваць імя Максіма Багдановіча,—сказаў на адкрыцьці вечара міністр замежных справаў Беларусі П.Краўчанка.
—Усяго 25 сьвечак адпалала на зям~ ным бяседным стале М.Багдановіча,— ад значыў у сваей прамове шэф беларускай місіі пры ААН паэт Генадзь Бураўкін. — Калі ў маі 1917 г. пагасла апошняя тоненькая і пахілая, побач не было ні свая коў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з выдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі.