Полацак №10, 1991

Полацак №10, 1991

19.94 МБ
Пражскі пэрыяд жыцьця, артыстычнай, пэдагагічнай дзейнасьці Забэйды-Су міцкага працяглы. Тут ён стаў артыстам пражскага нацыянальнага тэатра. Мастацкая яго дзейнасьць захапіла чэхаў. «Народні стршэд» (сьнежань 1940 г.) пісаў, што Міхал Забэйда—Суміцкі «паказаў сябе сьпеваком сусьветнага маштабу. Ён валодае сакавітым гнуткім голасам зь віртуёзным майстэрствам... Най большага посьпеху, натуральна, дасягнуў у беспадобна дасканалым выкананьні украінскіх і беларускіх песен, цудоў ным харством якіх здолеў захапіць прыдзірлівага слухача. Забэйда становіцца, такім чынам, сапраўдным энтузіястам, які прапагандуе скарбы народнай творчасьці зь вялікім посьпехам». Нашага земляка хвалілі й іншыя чэшскія пэрыя дычныя выданьні. За канцэртныя выступленьні яго абвінавацілі ў Берліне, што ён займаецца прапагандай славянства. Прыходзілася апраўдвацца, што праграммы канцэртных выступленьняў дазво леныя цэнзурай.
Жывучы ў Чэхаславаччыне ў пасьляваенны час наш земляк шмат зрабіў для прапаганды песенных скарбаў бела рускага народу. I вось раптоўна, у пачатку студзеня 1982 г. ад вучаніцы Міхала Забэйды—Суміцкага Надзі Кастэц кай, ягонай зямлячкі, атрымоўваю сумную вестку аб раптоўнай сьмерці сьпевака. Яго сэрца перастала біцца 21 сьне жня 1981 г. (Нарадзіўся ён 14 чэрвеня 1900) Нам засталіся яго цудоўныя песь ні... Будзем-жа шанаваць іх!
Міхась Белямук
Сафія Кіеўская пабудаваная ў 1037 г. Навуковае дасьледваньне графіці Са фійскага сабору было пачатае В. Шчэпкіным у 1902 г. У 1935-1941 гг. пачалася рэстаўрацыя Міхайлаўскай й Юреўскай прыбудоваў, тады-ж былі выяўленыя пад тынкоўкай і фарбай старажытныя фрэскі з XI XII стст., на якіх або па блізу іх былі выдрапаныя надпісы— гра фіці. Большасьць графіці належыць звык лым гараджанам розных гарадоў. У Сафійскім саборы ў Кіеве знойдзеныя гра фіці палачан. У бальшыні іх пакінулі асо бы, якія прыйшлі памаліцца. Яны вельмі кароткага зьместу: «Госпадзі, памажы рабу або рабе...» «Госпадзі, грэх зрабіў я...» «Сьвяты Сьцяпан, малі Бога за...» «Сьвяты Ануфры, накіруй мяне на праўдзівы шлях», «Памажы мне, Госпадзі...» Сустракаюцца графіці, што пачынаюцца з напісаньня крыжа, а тады просьбы-малітвы.
Намаляваныя крыжы і графіці дапа магаюць зразумець, якая форма крыжа бытавала ў XIXIУ стст. У Сафіі Кіеўскай сустракаюцца крыжы грэцкія, што маюць усе канцы роўнай даўжыні і кры жы патрыяр шыя зь верхняй папярэчкай ка ротшай ад ніжняй. Палеагра-
фічныя асаблівасьці напісаньня некато рых літараў крыжа і графіто, знойдзеных на ўсходняй сьцяне налева ад алтарнай
абсыды, даюць падставу аднесьці іх да
сярэдзіны XI ст. (40, 6.52-53)
Наступны крыж і графіці знаходзяцца ў паўдзённай галерэі на стаўбе, на якім старадаў няя фрэска сьв. Ануфрыя. Але крыж быў намаляваны раней, та му яго можна ад несьці да пачатка ХІП ст.(40. 60-70).
На хорах са Господн помозн рабе Калі Агафія пахо-
бору графіто своей Агафнн» і крыж.
дзіла з княжага ро ду, графіто і крыж з XI — XII стст., бо ў ХШ ст. доступ на жаночыя хоры быў больш ліберальны. (40. б. 100 101)
А <4	Н । R
На захадняй сьцяне зьлева алтарнай абсыды цікавы малюнак — прэстол з патрыаршым крыжам, паабапал яго сьвечкі. У ніжняй часцы графіто «Господн помнлуй, помозн, помянн Даннла». Направа ад прэстола другое графіто: «Олтар пламен, а церков ледяна, олтар погаснеть м церков стаеть». Б.Рыбакоў тлумачыць, што гутарка пра Вадохрышча і запіс зроблены Данілам, хіратонія яго адбылася на Вадохрышча ў 1114 г. (40, 6.18-119, 41, 6.22) (Гл. мал. на ст. 38.)
На стаўбу на хорах малюнак патрыаршага крыжа і графіто: «Жадко пнсал кресть». Датуюцца яны XII ст.(40, 6. 111).
На стаўбу на хорах патрыаршы крыж на Галгофе, зь яе падымаюцца лісьцё аканта, датуецца XII—ХПІ стст.(40, б. 112)
У прыбудаванай часцы да Сафійскага сабора ў гонар Антонія і Тэадосія ўся паўночная сьцяна сьпісаная. Крыж быў намаляваны раней, а надпісы зробленыя пазьней, яны пачатку XIIIст (42, 6.95-96)
■ У прыбудове ў гонар Які ма і Ганны на паўдзённай сьцяне патрыар шы крыж на яка ры,а побач: «Го сподн, помозн рабом свонм Пе трыле н Варна ве». Такія графі ці, у якіх два імя, успамінюц ца, сустракаюц ца рэдка. Малю нак крыжа акуратны і вельмі
цікавы. Крыж і графіто — не пазьней пачатка XIII ст. (42, 119).
На фрэсцы апостала Паўла малюнак патрыарійага крыжа з лістамі аканта. Такая форма называецца квітнеючы крыж, і яго можна датаваць XIII ст. У Міхайлаўскай прыбудове на хорах, дзе фрэска «Спатканьне Абрагама з трыма падарожнікамі», намаляваны патрыаршы квітнеючы крыж. Абодва крыжы вельмі падобныя па выкананьню з XII-XIII стст (42 121-122)
Там-жа на хорах, на паўдзённа-заходнім стаўбу даволі груба выдрапаны патрыа ршы крыж без гра фіто, умоўна мож на датаваць малю нак крыжа XII — XIУ стст.(42. 6.122)
У Юр’еўскай прыбудове на іконе нераспознанай сьвятой намаляваны пат рыаршы квітнеючы крыж і графіто, датуе цца XII— XIII стст. (42.6.123).
У прыбудове, прысьвечанай арханге лу Міхаілу, на паўночна—захаднім стаў
бу малюнак патрыаршага крыжа ма ласустраканага.Яго ная ніжняя папярэ чка мае завіткі. Крыж на Галгофе,да якой дамаляваны ўнізе трохкутнік. Дата маляванага крыжа XII — ХІУ ст.(42. 6.124)
У абсыдзе прыбудовы архангелу Міхаілу намаляваны патрыаршы крыж
Сафійскі сабор у Ноўгарадзе быў пабудаваны ў 1045-1050 гг. Падчас рэстаўрацыі сабору архітэктарам В.Суславым у пачатку ХХ-га ст„ калі зьнялі напласіаваньні тынкоўкі, на арыгінальнай абмазцы былі выяўленыя графіці і крыжы XI—Х(У сгст.
і стараўся знайсьці аналягічныя крыжы ў расейскай імпэрыі. Пасьля пошуў I. Шляпкін прыйшоў да высновы: «...вось
мнконечных крестов вовсе не встречаем, нсключенне: крест преподобного Варлаама н антнмннс 1144 г. —восьмнконечные, прнчем первый может быть н переделан, а последннй легко можно было подріісовать». (43, 6.71-72)
на прыступковай Га лгофе. Побач крыжа малюнкі княжых знакаў, невядомых сучасным дасьледчыкам. Яны, мажліва, зробленыя адной і той-жа асобай у XIIIХІУ стст. (42. 6.123)
Падчасрэстаўрацыі сабору пасьля вай ны былі знойдзеныя графіці і крыжы. На паўночна усходн ім стаўбу выдрапаны малюнак Сафіі Ноўгара дзкай, а побач зьмешчаны патрыаршы крыж, На паўночнай сьцяне, налева ад іконы апостала Паўла два патрыаршыя крыжы, верх ні крыж на Галгофе. Нікіціна датуе крыжы XII-ХІУ стст (44, б. 221, 231232)
Там жа, але на заходнім стаўбу Мі хайлаўскай прыбудовы, на якім ікона сьв. Сымона, выдрапаны малюнак патрыа ршага крыжа, які ўпрыгожаны лістом аканта. Лісьцё даходзяць да папярэчак. Крыж, мажліва, з ХІП або ХІУ ст. (42,6.123).
І.Шляпкін зацікавіўся і прыехаў у Ноўгарад. Ён на сьценах сабору адшукаў 37 крыжы, якія былі чатырохканцовыя, шасьціканцовыя і 3 крыжы пяціканцовыя, у якіх верхняя папярэчка ляжала на вергыкальным стаўбу на самым версе. Дасьледчык разьдзяліў крыжы на групы
Бібліяграфія
40.	Высоцкнй С.А. Древерусскне надпнсн Софнн Кневской.К. 1966.
41.	Рыбаков Б.А. Русскне датнрованные надпнсн XI—ХІУвв. САН-ЕІ-44, М, 1964.
42.	Высоцкнй С.А. Средневековые надпнсн Софнн Кневской. К. 1976.
43	Шляпкнн Н. Древнне русскне кресты. Запнскн ОРСА, т. УІІ, №2, СПб. 1907.
44.	Ннкнтнна Ю.Н. Рнсункн-граффнтн цз Софнн Новгородской. Советская ар— хеологня, М. 1990, № 3
Кастусь Мерляк
Наш лягер
Юзэфа Найдзюк
Прайшло каля трох месяцаў, аж Кастусь атрымоўвае ад Пятроўскага дзе сятку даляраў, запрошаньне прыехаць у Амэрыку (афідэвіт) і білет на параплаў з адкрытай датай.
Толькі у 1955 г., пасьля дзевяці гадоў, Кастусь даведаўся, што ягоны ліст і факт, што шэф паліцыі гораду Вільмінгтон асабіста прывёз ліст ім ў дом, зрабілі вялікае ўражаньне на Пятроўскіх і яго суседзяў.
Маючы ўсе патрэбныя паперы на вы езд у ЗША, Кастусь паехаў у Амэрыкан скі Кансулят у Наполі, каб дастаць візу. У Кансуляце яго зарэгістравалі на эміграцыю ў ЗША, але сказалі, што ён павінен чакаць каля пяці гадоў на сваю чаргу, бо настолькі польская квота была ўжо перапоўненая. Для Кастуся гэта бы ло вялікае расчараваньне.
У чэрвені 1947 г. Кастусь атрымаў ад свайго дзядзькі Юрыя Мерляка афіцыяльнае запрошаньне ў Бразылію. Але Бразылія не імпанавала ды выехаць у
той час ня было так лёгка дзеля недахо пу транспарта.
У адзін прыгожы падвячорак, у касьцюме, купленым у лягеры. бяз гальштука, паволі ішоў Кастусь да Фантана Трэ* ві, праз пляц Барбэрыні, уздоўж вія Вэнэ то, праз браму ўвайшоў у парк Вільля Боргэзэ, Там была цішыня й там-сям можна было бачыць адзінокія асобы, задуменыя як і ён, паволі варушыліся між векавымі дрэвамі. Кастуся ня раз падзіў ляў вечны горад Рым, цудам захованы ад ваеннага зьнішчэньня. Проста не наглядзецца на манумэнтальныя працы геніяльных мастакоў і архітэктараў, якіх помнікі й будовы пратрывалі цэлыя вякі. Ён ніколі ня думаў, ніколі ня мог адва жыцца нават марыць аб тым, што ён змо жа калі-небудзь пабачыць слаўны Рым. I вось ён тутака ўсё бачыць. Жыцьцёвы лёс, ня пытаючыся, прывёў яго сюды. I думкі яго пайшлі гэтым самым шляхам назад, дадому, да свае вёскі, да родных і прыяцеляў, якія засталіся там у цяжкіх умовах жыцьця, а можа хто зь іх і ня жыве? Задуменны, нават і не заўва жыў, што падыйшоў да берагу вэранды й затрымаўся якраз там, дзе калісьці стаяў Напалеон, залажыўшы руку за пазуху, ды пазіраў уздоўж шырокае віяле Консільяціонэ, якая вяла на пляц Ваты каны й упіралася у калюмнады Базылікі сьв. Пятра.
—Цыгарэттэ сінёрэ!— Гэткімі словамі, прапануючы папяросы, перарваў думкі стары італьянец. Кастусь проста машынальна, выняў астатнія дзесяць лі раў і купіў адну цыгарэту «Камэдзь» ды закурыў яе. Ён пачуў прыемны запах, стала нейк лёгка на душы й пачуўся задаволеным, шчасьлівейшым, нават забыўся, што ён быў галодным, бо нічога ня еў ад раньня. Ад гэтага дня ён і пачаў курыць.
Лягер пераселеных асобаў называлі «ДП» лягерам. Жылі мы ў Віндышбэргдо рфу да чэрвеня 1949 г„ але амэрыканс кія ўрадаўцы пастанавілі ўсіх беларусаў крывічоў Баварыі зьвесьці ў Розангайм. Назоў гэтага гораду можна перакласьці як Бацькаўшчына розаў. Запраўды назоў быў удалым, толькі апрача розаў расьлі тут і іншыя кветкі, дрэвы —бэз, акацыя, чаромха, ясьмін. Наш лягер знаходзіўся за горадам, у былых вайсковых нямецкіх казармах. Двухпавярховыя будынкі разь мяшчаліся так, што ўтвараўся ў цэнтры вялікі квадрат з высокім стаўбом, над якім лунаў наш бел-чырвона-белы сьцяг. У розангаймскім лягеры жылі ня толькі беларусы, былі тут прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей. Але нас было найболей, здаецца, дзьве трэціх, таму кіраў ніцтва лягера было беларускае.