Полацак №10, 1991

Полацак №10, 1991

19.94 МБ
Максім Багдановіч марыў, што беларуская культура панясе, нарэшце, свой дар усяму сьвету. Час гэты настаў. Мы з паклонам перадаём людству свае духоўныя набыткі— 1 сярод іх чыстую Максімаву песьню.
1 чыстая, прыгожая песьня Максіма зазьвінела у залі, якая чула песьні най лепшых сыноў і дачок Зямлі. Песьня гучала ў выкананьні ансамбля «Песьняры», які падрыхтаваў спэцыяльную праграму для гэтага вечара памяці. Гучалі «Ой, чаму я стаў паэтам», «У Максіма на кашулі», «Зорка Вэнера», «Лявоніха», «Вераніка» й інш. I шырока, павольна у будыку ААН, над якім лунае бел-чырвона-белы сьцяг, лілася старадаўня і вечна маладая багдановічаўская «Пагоня».
КЛІЎЛЕНД ЗША V ЧАСОПіС
КЛІЎЛЕНД ЗША чдсоліс
асьветнікі ж
Спадар Я.Станкевіч
М.Дубок
26 лістапада споўнілася 100 год з часу нараджэньня дзеяча, які быў супра цоўнікам «Нашай нівы», дэлегатам Першага Усебеларускага Кангрэсу, сябрам Беларускай Віленскай Рады, Летувіскае Тарыбы (Рады) (1918 г.), паслом у польскі сойм (1928-1930), спадара Я. Станкевіча.
Грамадзкай працай, а менавіта распаўсюджваньнем газэты «Наша ніва» і беларускіх кніг Янка Станкевіч пачаў займацца ў гады вучобы ў гарадзкім вучылішчы ў Ашмянах. У 1909 г. пасьля заканчэньня вучобы ён уключаецца ў працу па арганізацыі беларускага школь ніцтва ў Ашмянскім і Вілейскім паветах. Ластоўскі, Талочка, браты Луцкевічы й іншыя парадзілі яму атрымаць вышэйшую асьвету. У лютым 1922 г. Янка Стан-
кевіч нелегальна перайшоў летувіска-по льскую мяжу. 3 дапамогай Ластоўскага ў Коўні ён атрымаў пашпарт, праз Нямеч чыну прыехаў у Прагу. У 1926 г. ён ско нчыў унівэрсытэцкія студыі і напісаў до ктарскую дысэртацыю аб Аль-Кітабу, які быў знойдзены Іванам Луцкевічам. Пасьля заканчэньня студыяў Я.Станкевіч вяр нуўся ў Вільню. Апрача палітычнай і грамадзкай дзейнасьці займаецца навуко вай і асьветніцкай. Ён выкладае беларускую мову ў праваслаўнай Віленскай духоўнай сэмінарыі, чытае лекцыі ў духоўнай праваслаўнай акадэміі пры Вар шаўскім ўнівэрсытэце. Арганізуе курсы беларускае мовы ў Віленскім унівэрсы тэце. Свае дасьледваньні па беларускай мове друкуе пераважна ў часопісе «Родная мова», што выдаваўся ў Вільні.
Прыехаўшы ў 1949 г. ў ЗНІА, закладае Крывіцкае Навуковае Таварыства і выдае часопіс «Веда». Друкуе шмат паасобных моваведных і гістарычных выда ньняў і папулярных брашураў у беларус кай і ангельскай мовах: «Мова рукапісу Аль-Кітаб», «Савецкае хвальшаваньне гіс торыі Беларусі», «Нашаніўства і бальшавікі» ды інш. У 1973 г. Янка Станкевіч пераклаў па-беларуску Біблію, у 1989 г. выйшаў ягоны «Белорусско-русскнй (Велнколнтовско-русскнй словарь», які ён так і не пабачыў надрукаваным. У ліпені 1976 г. ягонае сэрца перастала біцца.
Ад юнацкнх гадоў і да апошніх дзён жыцьця Янка Станкевіч быў шчырым патрыётам за беларусыку. Ды, як і ўсе неар дынарныя асобы, быў ён супярэчлівым, не заўсёды зразуметы суайчыньнікамі. Але як бы то ні было, дзякуючы Янку Станкевічу назаўсёды ўвайшлі ў нашую мову «спадар, спадарыня, спадарычня» — словы, знойдзеныя спадаром Станкевічам ў старадаўніх дакумэнтах ХУІ— ХУП стагодзьдзяў.
Міхал Забэйда — Суміцкі: эмігранцкі лёс, служэньне мастацтву і гуманізму Леў Мірачыцкі Ты запеў нам песьню аб барох сасновых. аб пахілых ў полі, сумных дзесяткох, Аб цудоўных межах зь цьветам васільковым. што здаюцца часта на чужыне ў снох... Аб радзімай вёсцы запяяў нам песьню, матчыную песьню запяяў ня раз.
і аб тым, як птушкі кажнае прадвесьне прывітаньні з сэрца там нясуць ад нас. Ларыса Геніюш (Забэйдзе-Суміцкаму)
Хвалі ўцекачоў першай сусьветнай вайны занесьлі яго, чатырнаццацігадовага сэмінарыста, у глыбіню Расейскай імпэрыі, а затым у горад Зарбін. Праца настаўнікам, але талент музыкі і сьпевака не даваў супакою, і юнак шукаў выйсьце з складаных перэпетыяў жыцьця. Працуючы ў школе, ён вучыўся на экана мічным аддзяленьні ўнівэрсытэта і працягваў заняткі па вакалу ў прафэсара Юліі Плотніцкай, а курс гармоніі праходзіў у піяніста Мікалая Меттэра.
У 1929 г„ закончыўшы Харбіньскі ўні вэрсытэт, Забэйдзе-Суміцкаму пашчасьціла выступіць на сцэне мясцовага опэр нага тэатра ў ролі Ленскага ў опэры «Аўген Анегін» Чайкоўскага. Дэбют прай шоў з посьпехам, і яго залічылі ў трупу опэрнага калектыву. За тры няпоўныя гады наш зямляк выканаў пятнаццаць га лоўных партыяў: Уладзіміра з опэры «Князь Ігар» А. Барадзіна, цара Берэндзея зь «Сьнягурачкі» М.Рымскага-Корсакава, князя з «Русалкі» А.Даргамыжскага, Уладзіміра з «Чарадзейкі» П.Чайкоўскага, Лыкава з «Царскай нявесты» М.Рымскага-Корсакава. Сінанадала з «Дэ мана» А.РубІнштэйна, Фаўста з аднайменнай опэры Гуно, Альфрэда з «Травіяты» і герцага з «Рыгалеты» Вэрдзі,
Альмавіва зь «Севільскага цырульніка» Расіні, Пінкертона з «Мадам Батэр-

фляй» і Рудольфа з іншыя.
Успамінаючы пра ранцкага жыцьця ў
«Багэмы» Пучыні й
гэты пэрыяд эмігХарбіне, Забэйда-
Суміцкі пісаў, што яго выступленьні ў опэрным тэатры мелі посьпех, і што ён пачынаў верыць у сябе, яму хацелася і надалей удасканальвацца ў сьпевах. Увесь гэты час ён жыў сьціпла, «зьбіраў грошы для паездкі ў Італію, аб якой марыць кожны добры сьпявак».
У 1932 годзе Міхал Забэйда-Суміцкі прыехаў у Мілан. Тут ён вучыцца ў вя домага сьпевака і прафэсара сьпеву МБ ланскай кансэрваторыі Фернанда Карпі, шмат працуе над сабою. Усё гэта дапамагло яму ўзьняць сваё выканаўчае май стэрства да ўзроўню выдатных сьпевакоў сьвету. Міхал Забэйда-Суміцкі стано віцца салістам міланскай опэры «Ля Ска ля». На італьянскай мове ён сьпяваў шматлікія партыі ў опэрных спэктаклях «Фаўст», «Травіята», «Рыгалета», «Севіль скі цырульнік». I кожны раз яму спада рожнічаў посьпех. Яго запрашаюць вы ступаць у Міланскай кансэрваторыі імя Джузепэ Вэрдзі, удзельнічаць у канцэртных турнэ па краіне. Італьянскія знаўцы мастацтва бачаць у нашым земляку пяшчотную душу «славянскага мроюча га паэта». «Яго тонкая інтэрпрэтацыя за хапляе слухачоў. Яго голас—гэта дасканалы інструмэнт, які здольны перадаць усе пачуцьці, зьмешчаныя ў песь ні, нават і тады, калі сьпявае на чужой мове.... Гэта пацьвердзіла публіка сваімі апладысмэнтамі, дамагаючыся паўтарэньня»,— пісала «Курыерэ дзі Савона» ў кастрычніку 1934 года. Другая газэта «Ль—Ордзінэ (26 кастрычніка 1934 года) падкрэсьлівала: «Міхал Забэйда — тэнар надзвычайнай якасьці, артыст высокай культуры, голас мяккі, гнуткі, падобны голасу свайго суайчыньніка Собінава, інтэрпрэтаваў з выключнай чульлівась цю тонкія кампазыцыі, выклікаўшы заха пленьне ва ўсіх слухачоў.»
Славу нашаму земляку прынёс і ўдзел у музычным фэстывалі ў Варэзе, дзе ён выступіў з вялікай праграмай, сьпяваючы ў арыгінале творы расейскіх, французскіх, італьянскіх, гішпанскіх і іншых кампазытараў заходнеэўрапейскіх народаў. Італьянская музычная крытыка ў акадэмічным часопісе «Джорнале дэль Артэ» прарочыла Забэйдзе-Суміцкаму ў
мастацтве вялікую будучыню. Яго талент яна ставіла ў адзін шэраг з такімі карыфеямі сьпеву, як Ціта Скіпа, Леанід Собінаў і іншымі славутымі артыстамі.
У 1935 г. Міхаіл Забэйда—Суміцкі, заключыўшы кантракт з Пазнаньскай опэ рай, пераязджае ў Польшу. Тут ён пашы рыў свой рэпертуар, удзельнічаў у галоўных ролях у опэрах «Галька» Манюшкі, «Унос з Сэраю» Моцарта, «Юлі Цэ зар» Гендэля, «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага. У наступным годзе ён становіцца салістам Варшаўскага радыё. Здольнасьці сьпевака надзвычай высока ацэ ньвала польская прэса. Яна асабліва шмат увагі ўдзяляла выкананьню ім тво раў італьянскіх кампазытараў. Так, вар шаўскі «Наш пшэглёнд» (1937, 1 ліпеня) пісаў: «Сапраўднай радасьцю ў аматараў «бэль канта» былі песьні італьянскіх май страў ХУП і ХУПІ стст. у інтэрпрытацыі артыста Міхала Забэйды — Суміцкага.» Далей адзначалася яго ўмелае валоданьне голасам, падкрэсьлівалася, што таленавіты сьпявак зьяўляецца вакалістам вышэйшай пробы, што кожная песьня ў яго выкананьні прыносіць слухачу сапраўднае эстэтычнае задавальненьне.
Рэпертуар Забэйды—Суміцкага, зра зумела, не абмяжоўваўся творамі італьянскіх кампазытараў, а ахопліваў пе сенныя і музычныя скарбы многіх наро даў сьвету. Шмат прыемных хвілін, сапраўднай радасьці прыносілі слухачам яго канцэртныя выступленьні на Польскім радыё. «Такога сьпевака, такога выя віцеля народнай душы, асабліва ў народных песьнях, — усё роўна польскіх ці беларускіх, — у Польшчы нам не даводзілася чуць. Нават праслаўлены Кецура не перадасьць і ня здолее так далікатна выявіць усёй глыбіні польскага народнага музычнага духу, як гэта ўмее зрабіць М.Забэйда-Суміцкі з польскімі народнымі песьнямі. Калі ў Кепуры
стыхія голасу забірае душу, зводзіць усё да нямецкай халоднасьці, то ў За бэйды Суміцкага наадварот — голас ра зам з словам служыць для выяўленьня ўсіх тых адценьняў, нават самых далікатных і тонкіх, у перажываньнях і настроях, якія захаваныя ў песьнях», — з гордасьцю гаварыў пра слыннага земляка Рыгор Шырма, вядомы фальклярыст, кіраўнік тагачаснага хору Беларускага Саюза студэнтаў у Вільні. (Калосьсе, кн. 2, 1937, с.119) Ён вельмі радаваўся, што Забэйда-Суміцкі патрапіў вывесьці беларускую народную песьню ў шырокі сьвет, што яму належыць чэсьць у перадачы гэтых песен праз грамафонныя пліты для шырокага карыстаньня ў краі і за мяжой.
Выступленьні Забэйды — Суміцкага на Польскім радыё ў Варшаве ў другой палове 30-х г. перадаваліся для краёва га слухача і трансліраваліся ў краіны Заходняй Эўропы, Паўночнай і Лацінскай Амэрыкі. Ужо тады, там апынулася шмат выхадцаў з славянскіх краін. Таму ім яго выступленьні былі асабліва прыем нымі і дарагімі, як пазьней яны самі пра гэта расказвалі.
Апрача польскіх народных песень голас артыста даносіў да слухачоў ча роўнасьць калядных і велікодных песен усіх славянскіх народаў. Сьпявак імкнуўся паказаць ня толькі лірычнасьць песень, іх мілагучнасьць, народную кра су, але і глыбокі сэнс. Аднойчы, ма быць, прадчуваючы вялікія выпрабавань ні славянскіх народаў, зь яго вуснаў зьляцелі СЛОВЫ:
Гэй, славяне, яшчэ наша мова вольна льецца.
Пакуль наша сэрца шчыра за народ свой бьецца...
Гэта былі радкі з народнай песьні, гімна паўднёвых славян. Плянавалася і турнэ па краінах Заходняй Эўропы й
Амэрыкі. Аднак ажыцьцявіцца плянам пе рашкодзіла вайна. У 1940 г. Міхал За бэйда-Суміцкі пераязджае ў чэшскую Прагу.