Этн пнсьма показывают, между прочнм, что в ту пору Толстой энергмчно старался нсправнть свое лнтературное положенне. У него прннцнп: «Драть сколько можно больше за свое пнсанне». Подпнсав в чнсле другнх блнжайшнх сот рудннков обязательство печатать свон веіцн нсключнтельно в «Современннке», он через некоторое время, впрочем, совершенно дружескн, выражает желанме расторгунть этот договор, во первых, потому, что ему хочтеся печатать н в другнх журналах, во вторых, потому что ему уже...г Тон пнсем Толстого прнязненный, но довольно холодный, н даже после петербургского сблнження; это надо отметнть, потому что вообіце Толстой был склонен, как нзвестно, к большой любовностн в перепііске. Только одно пнсь мо3 (январь 1858 г.) начннается несколькнмн теплымн строкамн, кстатн, очень характернымн для Толстого. Некрасов, по-внднмому, пнсал ему, что старается «забыться» за картамн; на это Толстой отвечает: ^Нехорошо это, полтора месяца не прнсылают расчета, любезный Ннколай Алексеевнч, что вы так себя распустйлн. Нехорошо для тех, кто вас любнт, нехорошо для дела, й главное, для саммх вас». Ведь й без того скоро умрем я забудемся совсем, так стонт лн того наснльственно забываться, да еіце без счастмя для себя н без пользы л счастня для другнх»; Толстой в те годы был очень барнном н графом, в среде професснональных лнтераторов он чувствовал себя вероятно чужнм, отсюда, может быть, н его сравннтельная холодность к Некрасову. В пнсьмах Толстого встречаются лнтературные отзывы, но онм незначнтельны. Любопытен только его отзыв об «Асе», как о самом слабом нз всех пронзведеннй Тургенева. 2. Выдзелены курсівам тэкст зьмешчаны ў арыгінале ніжэй. 3. Пры скарачэньні гэтага месца набор- шчык пераблытаў радкі і таМу далей у газэце надрукавана: «этот договор, во- первых, потому что ему хочется пе- чатать н в другнх журналах во-вторых, потому, что уже 1858 г.) начмнается несколькнмн теплымн дмвнденда строкамй, кстатм, очень характернымн для Толстого. Сьвятдана Ьелая «Ты не згасьнеш, ясная зараначка...» 100 год 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ I зноў восень. I зноў заплакала неба, зямлю пакідаючы. I зноў пачаліся заняткі ў ліцэі. Гусі адляталі ў вырай і зіму на хва стах цягнулі. Першы сьнег, такі белы, пушысты, выпаў у верасьні. Ён ператва рыў белакаменны горад у нейкае зачара ванае царства, зь белымі царквамі, бялюткімі дамамі, сляпуча сьветлымі дрэва мі. Назіраць з вакна такую прыгажосьць было немагчыма. Максім выйшаў на вуліцу, каб на першароднай зямлі пакі нуць свае сьляды. Ён ішоў да Волгі, на Стрэлку. Але бераг ракі нярадасна сустрэў яго. Холадам веяла ад пацямнеўшае вады, непрыветна глядзеў круты бераг. Тут-жа адзінока стаяў апусьцелы гмах даўно ўжо зачыненага і закало чанага летняга тэатра, а на яго сьцяне вецер трапаў 1 прабаваў сарваць старую сьлізкую, напалову адляпіўшуюся афішу. Максім хацеў павярнуць назад, але раптам яго аклікнулі, з баковай дарожкі набліжалася панна, каторая, павітаўшыся, заглянула ў яго вочы і сказала зь вя сёлым сьмехам: «Вы чулі, Аня Рафаілаўна выходзіць замуж за Яна? Шлюб прызначаны на заўтра». Пасьля гэтых слоў сталася нешта зу сім неспадзяванае. Максім нязграбна ўзмахнуў рукамі, немаведама чаму пачаў папраўляць сабе белы каўнерык ды, скон чыўшы, апусьціўся на лаўку і закрыў далонямі твар, схіліўшы галаву амаль не да кален. Напружыліся жылы на яго шыі, і як затрасьліся, так і не пераста валі трасьціся вузкія плечы. Губы яго, як закляцьце, шапталі: «Аня...мая..ніка му не аддам». Колькі-ж ён прасядзеў так, ён ня помніў. Да хаты прыйшоў, калі было ўжо цёмна. Ён хацеў хутчэй схавацца ад хатніх, ад сумных думак у сваім пакой чыку, але каб трапіць туды, трэба было праходзіць праз пакой стрыечнага брата Пятра Гапановіча. Той жыў у іх хаце і працаваў разам з бацькам у банку. Пётр лічыў, што Максім мае заўзятыя ад носіны да самастойнай Беларусі, якія да рэшты паглыналі ўсе яго турботы і ўсю ўвагу. Яму здавалася, што ягоны брат замыкаецца ў сваім пакоі, ізаляваным ад жыцьця, паглыбляецца ў гэтыя пытаньні і ў такой шчыльнай падвойнай абалонцы праводзіць свае маладыя гады. Яму, пэў на, хацелася вылячыць яго ад той заў зятасьці. Таму ён весь час стараўся весьці размовы, якія паказвалі нязбытач насьць гэтых мараў. Для гэтай нагоды ён выкарыстоўваў любы момант: у час абеда за сталом, у хвіліну, каля Максім некуды зьбіраўся. Вось і ў той вечар, не зважаючы, што Максім прыйшоў у хату сам не свой, ён пачаў гутарку адносна немажлівасьці свабоды Беларусаў. Але Максім першы раз нічога не сказаў яму на тыя прыкрыя заўвагі. Маўкліва ён пайшоў у свой пакой. Узяў у рукі пяро і паліўся з душы плач сэрца ягонага: Магда, Магдачка, Мая кветачка -пралесачка! He кахацца мне, хлопу, з табою, Ваяводы старога дачкою. Сёньня з войтам цябе заручаюць, Рушнікі вынімаюць, Русу косу тваю прапіваюць. To не траўка павіліка расплятаецца,— Наша вернае каханьніца канчаецца. Над горадам ціха ішоў сьнег. Ён за мятаў сьляды Максіма, скрываў сілуэты прахожых, і толькі тую сьцяжынку каха ньня, якая вяла яго да Ані, сьнегапад не ў сілах быў прыхаваць. Максім спрабаваў не ўспамінаць тых шчасьлівых хвілін спатканьня зь Аняй, але памяць зноў і зноў вяртала яго да іх. Ён поўнасьцю аддаўся творчасьці, пісаў шмат рэцэн' зіяў для газетаў «Голос», «Наша ніва», часопіса «Русскнй экскурсант», праца ваў над новым цыклам «На ціхім Дунаі». Але і гэтае не дапамагло. Тады юнак вырашыў паехаць на лета ў Ніжні Ноўград, да сваёй цёткі Машы, якая ў дзя цінстве яго гадавала і якую ён вельмі любіў. У Ніжнім Ноўградзе жыла Нюта, яго стрыечная сястра. Максім заўсёды меў да дзяўчыны цёплыя пачуцьці. Ёй прысьвяціў ён рукапісны зборнічак «Зе ляня», у якім пераклаў у расейскую мову 22 вершы зь «Вянка». Але здароўе, якое пагоршылася не дало мажлівасьці наведаць Ніжні Ноўград. Каб крышку пад лячыцца, ён едзе ў Крым. Там яго чакалі знаёмства з Клавай, прыгожай але за мужняй маладой жанчынай, захаплень не ею і новыя пакуты расстаньня. Ен вяр нуўся у Яраслаўль вонкава паздаравеўшы, але змучаны душою. Над ім вісеў нейкі рок, які не дапускаў да яго звы чайнага чалавечага шчасьця. ...Максім сыйшоў зь цягніка і не паз наў Яраслаўля. Рэха першай сусьветнай вайны дакацілася і да гэтага ціхага волжскага горада. Ён напоўніўся ўцекачамі. Змучаныя, галодныя і без усялякай веры шукалі яны паратунку і прыстанішча. He далёка ад хаты Багдановічаў, на Улась еўс.кай вуліцы ў невялічкім памяшканьні знайшлі прытулак 800 уцекачоў-яўрэяў. Умовы, у якіх прыйшлося жыць людзям з маленькімі дзяцьмі, былі жахлівымі. Для іх не знайшлося нават маленькай кухні. I за ежай, шклянкай гарачай гар баты прыходзілася ісьці на суседнюю Барысаглебскую вуліцу, дзе таксама мясь ціліся яўрэі-уцекачы. Прытулак не нале жыў няшчасным людзям. Гарадзкія ўлады загадалі ім да 15 жніўня вызваліць гэтае памяшканьне.Максім, для якога чу жое гора было ягоным уласным, ня мог спакойна назіраць за мытарствамі ўцекачоў. Узрушаны, ён напісаў артыкул у газэту «Голас», у якой з абурэньнем казаў аб тым, што гораду трэба быць больш гуманным у адносінах да ўцекачоў. Ён добра разумеў, як цяжка ім тут на чужыне, далёка ад радзімы, ад дома, родных, бо і сам быў выгнаньнікам у да лёкай чужой старане. Максім ведаў, што сярод людзей, якія прыехалі ў Ярас лаўль, ёсьць і ягоныя суайчыньнікі. Таму ён пільна ўглядаўся ў твары ўце качоў, услухоўваўся ў іх мову, пытаўся ці не зь Беларусі яны. Нарэшце, шчасьце ўсьміхнулася яму. Дзень быў цёплы, нават вельмі цёплы для раньняй вясны. Максім, толькі што пад’еўшы ў студэнцкай абедні, сядзеў за сталом і глядзей праз вакно, як вецер гоніць па небу прыгожыя аблокі. Раптам да яго даляцела беларуская гаворка. Так-так, ён ня мог памыліцца. За суседнім столікам сядзелі некалькі маладых людзей і на прыгожай беларускай мове дзяліліся ўражаньнямі ад заняткаў. Ма ксім падхапіўся, падбег да іхняга ста ла. Вочы яго гарэлі, сам ён быў незвы чайна ажыўлены ад нечаканай радасьці. —Адкуль вы? —Мы зь Менску. Студэнты Менскага настаўніцкага інстытуту. — Як даўно вы прыехалі з Бацькаўшчыны? Ці прыляцелі ўжо ў нас гракі? —Гракі ўжо, пэўна, прыляцелі. А вы. —А дзе сабе гнёзды вьюць буслы? — Максім засыпаў гэтых маладых беларусаў пытаньнямі. Тыя ледзь-ледзь пась пявалі адказваць на іх. —А бярозавік ужо пайшоў? А які ён на смак? Якія першыя кветкі на Бела русі? Пралеска? Яна блакітная, так? Бо інакш і быць ня можа, чыстаму блакітнаму веснавому небу зямля павінна нарадзіць адпаведны падарунак. Студэнты былі зьдзіўленыя. —Хто Вы, адкуль,— хацелі запытацца яны, але не пасьпелі. Максім Баг дановіч папрасіў прабачэньня, што пера шкодзіў хлапцам абедаць і пайшоў на свае месца. У галаве насіліся вобразы, музыка вясны гучала вакол яго. I яму так хацелася апынуцца на сваёй Баць каўшчыне, у гэтай блакітнай краіне. Удыхнуць водар яе паветра... Ён не заўважаў нічога, ён пісаў у сваім блакноце: Вось чмель прагудзеў аксамітны, Вось ярка-зялёная мушка... 1 ўрэшце з краіны блакітнай Ўлятае маленькая птушка. Потым ён зноў падыйшоў да сваіх новых знаёмых. —Давайце знаёміцца, —зь нейкай аса блівай цеплынёй сказаў ён беларусам. —Вы нікуды не сьпяшаецеся? — Пачуўшы, што яны маюць вольны час сказаў: — Тады я прапаную прайсьціся да Волгі. Максім павёў землякоў па сваіх любімых мясьцінах. Ён чытаў вершы, быў узрушаны і, нарэшце, шчасьлівы. 3 таго дня яны амаль не расставаліся. Пасьля заняткаў, разам з новымі сябрамі Максім то ішоў у бібліятэку, дзе яны сумесна шукалі цікавыя зьвесткі па гісторыі Беларусі, то рыхтаваўся да вечароў мас тацкай самадзейнасьці, на якіх часта чы таў свае вершы. Даведаўшыся неяк, што хлапцы яшчэ ні разу не былі ў Воўкаўскім тэатры, запрасіў іх на опэру Глінкі «Іван Сусанін» або, як яна называлася раней, «Жыцьцё, аддадзенае за цара». Прэм’ера опэры была прызначана на нядзелю. Вечар быў прыгожы, і Максім прапанаваў землякам выйсьці з хаты раней, каб мець мажлівасьць прайсьціся па горадзе. Яны крочылі нетаропка, і ў цішы ўрачыста гучаў голас Максіма, які расказваў гісторыю першага нацыянальнага прафэсыйнага тэатру Расеі, што вёў свой адлік з 1749 г. —Менавіта тады яраславец Фёдар Воўкаў сабраў аматараў для гульні камэдыі і пачаў даваць спэктаклі для га раджан. Спачатку ў дамах багатых куп цоў, а ў 1750 г. Воўкаў стаў рэгулярна рабіць свае паказы ў вялікім памяшкань ні амбара купца Палушкіна. Вось тады, мае шаноўныя сябры, і нарадзіўся расей скі тэатр. Хачу засяродзіць вашую ўва гу, што гэтае сталася ў сярэдзіне 18 ст. Першы-ж тэатр ў Беларусі—нашая баг лейка, вядзе свой летапіс з 16 ст. У 16 ст. на нашай зямлі працавалі пры кале гіумах і брацкіх школах так званыя школьныя тэатры з характэрнымі для яго паказаў народнымі ўстаўкамі інтэр медыямі. А ў сярэдзіне 18 ст. ствараюцца прыватныя тэатры ў Нясьвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве. Чачэрску, Слоні ме, Сьвіслачы, Плешчаніцах, па ўсёй Бе ларусі.